Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
биб_зн_ист_ МЕТАДЫЧКА_09.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
08.12.2018
Размер:
437.76 Кб
Скачать

4. Метадычныя рэкамендацыі да семінарскіх заняткаў

Пасля прачытання курса лекцый праводзяцца семінарскія заняткі, у працэсе якіх замацоўваюцца веды, атрыманыя на лекцыях, і набываюцца практычныя навыкі іх выкарыстання. Заняткі ў форме гутаркі, дыскусіі, абмеркавання дакладаў, тэстаў, правядзення кантрольных работ, інтэрактыўных гульняў дапамагаюць глыбей зразумець сутнасць гісторыі развіцця бібліятэк як важнейшага сацыяльнага інстытута грамадства і дзяржавы, вывучыць тэмы курса.

Адным з перспектыўных метадаў актыўнага навучання з’яўляюцца дзелавыя гульні. Яны дазваляюць зрабіць працэс навучання індывідуальна арыентаваным, дапамагаюць студэнтам больш эфектыўна ўспрымаць інфармацыю, лягчэй засвойваць пройдзены матэрыял. Мадэлючы і праводзчы параўнанні, выкладчык дапамагае студэнтам набыць навыкі ў ацэнцы сітуацыі, выбары правільнай лініі паводзін, у бачанні сувязяў з’яў і перспектыў іх развіцця. Дзелавыя гульні па курсу “Бібліятэказнаўства. Гісторыя” мэтазгодна праводзіць у разнастайных формах: праз пазнанне асабістага ўкладу таго ці іншага бібліятэказнаўцы ў развіццё бібліятэчнай справы; праз параўнанне тых ці іншых з’яў, у ходзе якіх вывучаюцца канкрэтныя матэрыялы і гістарычныя факты эвалюцыі бібліятэк.

Дэбаты адносяцца да метадаў навучання, якія накіраваны на пошук сумеснага рашэння праблемы, выпрацоўку навыкаў актыўнай камунікацыі, адстойвання ўласнай пазіцыі, выяўлення індывідуальных здольнасцяў да мыслення. Дадзены метад выкарыстоўваецца тады, калі неабходна не проста выявіць пазіцыю па той ці іншай праблеме, а разгледзець гэту праблему з розных пунктаў гледжання і зрабіць вывад. Дэбаты мэтазгодна праводзіць пры вывучэнні тэмы “Агульнадаступныя бібліятэкі ў ХІХ – пач. ХХ стст.” прапанаваўшы для абмеркавання дзве канцэпцыі – англа-амерыканскую і канцэпцыю народнай бібліятэкі; “Сучасны стан і перспектывы развіцця бібліятэчнай справы”.

Пры дэманстрацыі электронных прэзентацый можна штучна стварыць абстаноўку, дзе ролю выкладчыка (даследчыка) выконваюць студэнты.

Для правядзення калоквіума прапануецца зарання вызначыць вядучага калоквіума, які распрацуе пытанні (тэставыя заданні) для іншых студэнтаў, удзельнікаў калоквіума.

Заключны тэст закліканы сістэматызаваць атрыманыя веды, як непарыўны гістарычны працэс развіцця грамадства, дзяржавы і бібліятэкі; вылучыць агульнае і спецыфічнае ў развіцці бібліятэчнай справы той ці ішнай краіны; упісаць у кантэкст гістарычнага развіцця і бібліятэчную справу Беларусі, яе нацыянальную адметнасць.

Самастойная ацэнка сітуацыі, пошук шляхоў вырашэння пастаўленых пытанняў дапаможа студэнтам у далейшым арыентавацца ў аналагічнай сітуацыі, выкарыстоўваць засвоеныя веды ў сваёй камунікацыйнай дзейнасці, адчуваць не толькі ўпэўненасць, але гонар і адказнасць за сваю прафесію.

  1. ДакладЫ, курсавыЯ і дыпломныя работЫ Тэматыка

п/п

Назва тэмы

форма

працы

1.

Роля бібліятэк старажытных цывілізацый у захаванні культуры сваіх народаў

даклад

2.

Александрыйская бібліятэка: ад старажытнасці да сучаснасці

даклад

3.

Першыя манастырскія бібліятэкі

даклад

4.

Бібліятэкі сярэднявечных універсітэтаў

даклад

5.

“Філабіблон” Рычарда дэ Бёры

даклад

6.

Бібліятэкі Беларусі ў эпоху Адраджэння

даклад

7.

Гістарычныя кнігазборы нацыянальных дакументаў ВКЛ

курсавая

8.

Інвентарныя вопісы манастыроў як важнейшая крыніца вывучэння гісторыі бібліятэк

курсавая

9.

Кніжныя калекцыі – адлюстраванне інтарэсаў іх уладальнікаў

даклад

10.

Бібліятэчныя зборы беларускай эміграцыі

курсавая

11.

Даследаванне гісторыі бібліятэк Беларусі ў літоўскіх і польскіх навуковых і бібліяграфічных працах

курсавая

12.

Прафесійны перыядычны друк

даклад

13.

Знакамітыя беларусы, якія працавалі бібліятэкарамі

даклад

14.

Прыватныя кнігазборы Беларусі ў ХІХ – пач. ХХ ст.

курсавая

15.

Беларускія бібліятэказнаўцы

даклад

16.

Бібліятэчныя асацыяцыі і іх роля ў прафесійным жыцці

курсавая

17.

Рэканструкцыя гістарычных кнігазбораў

курсавая

18.

Выдавецкая прадукцыя бібліятэк Беларусі

даклад

19.

Сучасны стан бібліятэчнай справы ў Беларусі

даклад

20.

Бібліятэкі і бібліятэкары: іх значымасць у эпоху ведаў

даклад