Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
биб_зн_ист_ МЕТАДЫЧКА_09.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
08.12.2018
Размер:
437.76 Кб
Скачать

Тэма 11. Бібліятэчная справа ў Расіі

Пераўтварэнні Пятра І у кніжнай справе. З’яўленне першых бібліяграфічных дапаможнікаў (І. Капіевіч, М. Бантыш-Каменскі). Стварэнне бібліятэкі Акадэміі навук у С.-Пецярбургу. Распаўсюджанне ідэй агульнадаступнасці бібліятэк, праекты арганізацыі публічных бібліятэк (А. І. Багданаў, В. В. Кіпрыянаў і інш.). Дзейнасць М. В. Ламаносава і стварэнне Бібліятэкі Маскоўскага універсітэта.

Палітыка Кацярыны ІІ і бібліятэчная справа. Бібліятэка Вальтэра. Шляхі рэалізацыі праектаў аб адкрыцці Імператарскай публічнай бібліятэкі. Дзейнасць М. Навікова. Стварэнне спецыяльных бібліятэк. Тэхнічныя бібліятэкі на Урале і Алтаі. Дзейнасць П. К. Фралова. Праекты публічных бібліятэк у губерскіх гарадах Расіі.

“Лексікон” В. М. Тацішчава і яго роля ў развіцці бібліятэказнаўства. З’яўленне прац па гісторыі бібліятэк, іх ролі ў грамадстве, значэнні чытання кніг і аб кіраванні чытаннем (І. К. Бакмейсцер, Х. А. Чабатароў).

Тэма 12. Бібліятэчная справа ў Беларусі

Сацыяльна-эканамічнае і культурнае становішча Беларусі. Узмацненне ўплыву каталіцкай царквы на духоўнае жыццё. Распаўсюджанне контррэфармацыі. Пашырэнне сеткі кляштарных і школьных бібліятэк каталіцкіх ордэнаў (езуітаў, францысканцаў, піяраў, дамініканцаў); уніяцкага (базыльянскага) ордэна (Вільня, Полацк, Супрасль).

Распаўсюджанне ідэй Асветніцтва ў другой палове XVIII – пачатку ХІХ ст. (І. Храптовіч, І. Яленскі, К. Лышчынскі, Б. Дабашэвіч, К. Нарбут, М. Пачобут-Адляніцкі). Рэформа адукацыі С. Канарскага. Арганізацыя цэнтралізаванага кіравання бібліятэкамі.

Роля бібліятэкі Віленскай езуіцкай акадэміі ў распаўсюджанні навуковых ведаў. Фарміраванне даведачна-бібліяграфічнага апарату, атрыманне абавязковага экземпляру. Спецыфіка фондаў навуковай бібліятэкі Гродзенскай медыцынскай акадэміі. Дзейнасць бібліятэкі Полацкага езуіцкага калегіума. Стварэнне бібліятэк спецыяльных навучальных устаноў.

Лёс буйнейшых прыватных бібліятэк Беларусі ў часы войнаў і падзелаў Рэчы Паспалітай.

Семінар 4. Бібліятэчная справа эпохі Асветніцтва.

Раздзел vі. Бібліятэчная справа ў XIX – пачатку XX ст. Тэма 13. Навуковыя і нацыянальныя бібліятэкі

Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя ўмовы развіцця бібліятэк у эпоху прамысловага перавароту. Рост патоку друкаванай прадукцыі. Далейшае пашырэнне кола чытачоў. Асноўныя тыпы бібліятэк. Новыя ўяўленні грамадства аб універсітэце. Разуменне бібліятэкі як інстытута развіцця навукі (Германія). Буйнейшыя навуковыя бібліятэкі універсітэтаў у Вялікабрытаніі і ЗША. Ідэі Роберта фон Моля.

Нацыянальная бібліятэка як важнейшы інстытут дзяржавы. Узнікненне новых нацыянальных бібліятэк у ЗША, Іспаніі. Нацыянальна-вызваленчы рух і стварэнне нацыянальных бібліятэк у Аргенціне, Чылі, Перу, Балівіі. Феномен “нацыянальных бібліятэк” Аўстра-Венгерскай імперыі. Адкрыццё нацыянальнай бібліятэкі ў Расіі. Дзейнасць В. І. Сабальшчыкова, В. С. Сопікава, У. У. Стасава. Бібліятэка Маскоўскага публічнага Румянцаўскага музея. Універсітэцкія бібліятэкі. Дзейнасць М. І. Лабачэўскага.

Галоўныя крытэрыі камплектавання фондаў нацыянальных і навуковых бібліятэк. Спецыялізацыя і пошук шляхоў узаемадзеяння паміж бібліятэкамі.