Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
биб_зн_ист_ МЕТАДЫЧКА_09.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
08.12.2018
Размер:
437.76 Кб
Скачать

Тэма 14. Агульнадаступныя бібліятэкі

Рэфармаванне бібліятэчнай справы ў Вялікабрытаніі. Узнікненне тэрміну “бясплатная публічная бібліятэка”. Асноўныя палажэнні англа-амерыканскай канцэпцыі публічнай бібліятэкі. Развіццё бібліятэчнага заканадаўства ў Вялікабрытаніі і ЗША. Асаблівасці прынцыпу адкрытага доступу. Цэнтралізацыя бібліятэчнай справы і арганізацыя сеткі бібліятэк. Стварэнне першых прафесійных аб’яднанняў бібліятэкараў і першых прафесійных часопісаў. Адкрыццё вышэйшых бібліятэчных школ у ЗША і Германіі. Дзейнасць М. Дзьюі, Ч. Кетэра.

Фарміраванне канцэпцыі “народнай” бібліятэкі ў Германіі і ідэі народнай педагогікі. Прадастаўленне чытачам “добрай” літаратуры. “Кніжнае ядро” В. Хофмана. Арганізацыя сеткі народных бібліятэк. Выданне нямецкага прафесійнага часопіса.

Развіццё публічных (губернскіх і павятовых) бібліятэк у Расіі (А. Ф Смірдзін, М. С. Мардвінаў). Рэакцыйнае заканадаўства аб бібліятэках. Нелегальныя бібліятэкі. Заснаванне земствамі народных бібліятэк (Ф. Ф. Паўленкаў). Арганізацыя бібліятэчных курсаў (Л. Б. Хаўкіна), стварэнне аб’яднанняў бібліятэчных работнікаў, выданне першага ў Расіі прафесійнага часопіса, І Усерасійскі бібліятэчны з’езд.

Тэма 15. Бібліятэчная справа ў Беларусі

Фарміраванне капіталістычных адносін, нацыянальнай свядомасці. Цэнзурнае становішча кнігі і бібліятэк. Рэформа асветы і друку. Нацыянальна-вызваленчы рух і асаблівасці бібліятэчнай справы ў ХІХ ст.

Дзейнасць і закрыццё навуковай бібліятэкі Віленскага універсітэта. Стварэнне сістэмы каталогаў, распрацоўка правіл карыстання бібліятэкай, абслугоўванне чытачоў. Г. Гродэк і кафедра бібліяграфіі. Гісторыка-кнігазнаўчыя і бібліяграфічныя працы выкладчыкаў універсітэта (І. Лялевель, А. Багаткевіч). Спецыяльная бібліятэка Горы-Горыцкага сельскагаспадарчага інстытута. Пашырэнне бібліятэк гімназій, павятовых вучылішч. Узнікненне першых публічных бібліятэк, іх разнастайнась. Склад бібліятэчных фондаў, чытацкае кола. Ліквідацыя бібліятэк каталіцкіх і уніяцкіх кляштараў. Нелегальныя бібліятэкі. Арганізацыя камерцыйных бібліятэк. Грамадскія і ведамасныя бібліятэкі. Распаўсюджанне народных бібліятэк (Я. І. Хлябцэвіч).

Буйнейшыя прыватныя кнігазборы літаратараў, краязнаўцаў, настаўнікаў і іх роля ў захаванні нацыянальнай кніжнай спадчыны (У. Сыракомлі, Г. Татура, А. К. Ельскага, А. П. Сапунова, А. Храптовіча і інш.). Рэканструкцыя прыватных кнігазбораў у сучаснасці.

Семінар 5. Бібліятэчная справа ў ХІХ – пачатку ХХ ст.

Раздзел vіі. Бібліятэчная справа ў XX – пачатку ххі ст. Тэма 16. Асноўныя кірункі развіцця бібліятэчнай справы

Асноўныя тэндэнцыі ў камплектаванні бібліятэк. Каардынацыя дзейнасці бібліятэк у планаванні, абмене бібліяграфічнай інфармацыяй, дакументамі. Развіццё ідэі стварэння зводных каталогаў пэўнай краіны. Уплыў англа-амерыканскай канцэпцыі публічнай бібліятэкі на развіццё народных бібліятэк у краінах Еўропы.

Асаблівасці развіцця бібліятэчнай справы ў СССР і БССР. Прынцып “сацыялістычнага бібліятэчнага будаўніцтва”. Нацыяналізацыя і ўніфікацыя бібліятэчных фондаў. Заснаванне дзяржаўных бібліятэк. Цэнтралізацыя бібліятэчнай справы. Стварэнне агульнадаступнай бібліятэкі таталітарнай дзяржавы – масавай бібліятэкі, яе функцыі. Развіццё сеткі масавых бібліятэк.

Кантроль за дзейнасцю бібліятэк у Германіі ў 1930-я гг. Страты і перамяшчэнні бібліятэк у гады Другой сусветнай вайны.

“Саветызацыя” бібліятэчнай справы ў сацыялістычных краінах. Прынцыпы камплектавання бібліятэчных фондаў і доступ да іх. Спісы забароненай літаратуры.

Дэмакратычныя змены ў бібліятэчнай дзейнасці ў канцы 1980-х гг. Адмова ад уніфікацыі ў назвах бібліятэк, аднаўленне нацыянальных бібліятэк, інтэграцыя ў сусветныя бібліятэчныя працэсы. Стварэнне бібліятэчных асацыяцый, прыняцце законаў аб бібліятэчнай справе.

Змены ў дзейнасці бібліятэк ва ўмовах глабальнай інфарматызацыі. Узнікненне электронных бібліятэк (“Гутэнберг”, “Еўрапеіяна”). Праекты нацыянальных электронных бібліятэк. Політыпалагічнасць бібліятэк.

Уклад у даследаванне гісторыі бібліятэк і бібліятэчнай справы К. І. Абрамава, Ю. У. Грыгор’ева, А. М. Ванеева, Б. Ф. Валодзіна, Ю. М. Сталярова, В. І. Талалакінай; М. В. Нікалаева, М. І. Пакала, Л. І. Уладзімірава і інш.