Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi.doc
Скачиваний:
40
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
829.95 Кб
Скачать

5. Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь 1991 – 2005 гг.

5. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця, разгортванне галоснасці азначалі пачатак новага эта­пу ў развуцці культуры Беларусі. Асаблівасць сітуацыі ў Беларусі заключаецца ў тым, што яе народу выпадае вырашаць задачы не тoлькi дэмакратызацыі, але i адраджэння культуры, вяртання да гістарычных каранёў. Рэальныя магчымасці для гэтага ўзніклі з набыццём Рэспублікай Беларусь дзяжаўнага суверэнітэту. Так, у апошнія гады быў выдадзены шэраг энцыклапедый па архітэктуры, археалогіі i нумізматыцы, гісторыі Беларусі, біябібліяграфічны слоўнік «Беларускія пісьменнікі», наладжаны выпуск гістарычных часопісаў. У студзені 1990 г. быў прыняты Закон «Аб мовах у БССР», які ўстанавіў, што дзяржаўнай мовай Беларусі з'яўляецца беларуская мова. Разам з тым Закон прадугледжваў права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін, свабоднае развіццё i ўжыванне іншых нацыянальных моў. Найбольш істотныя вынікі па выкананнi Закону аб мо­вах былі дасягнуты ў сферы адукацыі. У сярэдзіне 90-х гг. XX ст. на беларускую мову навучання перайшлі многія шко­лы i вышэйшыя навуковыя ўстановы. Беларуская мова ўкаранялася ў дзяржаўным справаводстве шэрагу міністэрстваў i ведамстваў.

На ўсебеларускі рэферэндум у 1995 г. было вынесена пытанне аб статусе рускай мовы ў Беларусі. Большасць насельніцтва выказалася за наданне роўных правоў беларус­кай i рускай мовам. У Законе «Аб аду­кацыі у Рэспубліцы Беларусь», прынятым у 1991 г. адзначаецца, што кожнаму грамадзяніну гарантуецца магчымасць атрымання адукацыі, якая адпавядала б яго патрабаванням i здольнасцям, актыўнае далучэнне да культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа i іншых нацыянальных супольнасцей рэспублікі. Няпоўная сярэдняя (9-гадовая) адукацыя з'яўляецца сёння ўсеагульнай у Рэспубліцы Беларусь. У 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў таксама Закон «Аб куль­туры ў Беларускай ССР», які накіраваны на адраджэнне бе­ларускай культурнай спадчыны. Развіццё літаратуры i мастацтва на рубяжы 80—90-х гг. XX ст. было звязана з новымі ўмовамі грамадска-палітычнага жыцця. З'явілася магчымасць для пераадолення прынцыпу партыйнасці i метаду сацыялістычнага рэалізму, прызнання перавагі агульначалавечых каштоўнасцей. У ліку беларускіх пісьменнікаў, што даследуюць мінулае Бацькаўшчыны, Л. Дайнека. Яго раман «Меч князя Вячкі» прысвечаны часам Полацкага княства, якое паўстала на шляху заваёўшкаў-крыжакоў. Полацкі князь Усяслаў Чарадзей — галоўны герой рамана «След ваўкалака». Аднаўленню гістарычнай памяці народа садзейнічаюць лiтapaтypныя творы У. Арлова, які прысвяціў сваю дзейнасць асвятленню гісторыі Полаччыны. Заслужанай папулярнасцю карыстаюцца творы К.Тарасова «Памяць пра легенды», «Пагоня на Грунвальд», «Тры жыцці княгіні Рагнеды» i інш. Пісьменнік Г. Далідовіч у cваіx раманах «Гаспадар-камень», «Пабуджаныя» расказвае пра лёс дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі. На шырокім гістарычным фоне з улікам агульначалавечых каштоўнасцей разглядаецца лёс бе­ларускага народа ў XX ст. у аповесцях В. Быкова «Сцюжа», «Сцяна». Псіхалагічны стан людзей у гады сталінскіх рэпрэсій паказан у яго апавяданні «Жоўты пясочак». Да тэмы сучаснасці, у тым ліку Чарнобыля, звярнуўся I. Шамякін. Выйшлі яго раман «Злая зорка», аповесці «Ахвяры», «Caтанінскі тур» i інш. Асаблівае месца ў беларускай літаратуры займае творчасць лаўрэата прэстыжных літаратурных прэмій «Еўрапейскае ўзаемаразуменне», “Гонар i годнасць у літаратуры” Святланы Алексіевіч. Сусветную вядомасць атрымал яе творы «У вайны не жаночы твар», «Цынкавыя хлопчыкі», “Чарнобыльская малітва — хроніка будучыні» i інш. Сучаснаму культурнаму адраджэнню Беларусі ў значнай ступені спрыяе вяртанне незаслужана забытых або забароненых раней імёнаў дзеячаў навукі i культуры. Адноўлена ў памяці народа імя выдатнага беларускага вучонага-гісторыка У. Ігнатоўскага — аўтара «Кароткага нарыса гісторыі Беларусі», В. Ластоўскага, які ў 1910 г. надрукаваў упершыню на беларускай мове «Кароткую гісторыю Беларусi» i інш. Дзякуючы даследаванням Г. Кісялёва, вызначаны магчымы аўтар вядомай ананімнай паэмы першай паловы XIX ст. «Тарас на Парнасе» - К. Вераніцын. У 1990 г. перакладзена з польскай на беларускую мову паэма Я. Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Да гістарычнай спадчыны беларускага народа звярнуліся i мастакі. Браты У. i M. Басалыгі стварылі партрэты славутых беларускіх князёў, серыю графічных работ «Помнікі дойліцства Беларусі». Грунтоўна ўзнаўляюць старонкі нашай гісторыі партрэты дзеячаў беларускай культу­ры М. Гусоўскага, Ф. Скарыны, Е. Полацкай, зробле-ныя мастакамі А. Марачкіным, Л. Шчамялёвым. Жаночую прыгажосць увасабляе ў cваix карцінах, прысвечаных «беларускім мадоннам», Аляксей Кузьміч. У цэнтры творчасці народнага мастака Беларусі М. Савіцкагі - чарнобыльская трагедыя, якая знайшла адлюстраванне ў цыкле карцін. У ix ліку — «Чарнобыльская мадонна». Развіваецца беларускае тэатральнае мастацтва: створаны п'есы «Казімір Лышчынскі» У. Бутрамеева, «Крыжы Ефрасінні Полацкай» І. Масляніцынай, «Звон — не малітва» І. Чыгрынава, «Песня пра зубра» А. Дударава. У 1997 г. на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Я. Купалы адбылася прэм'ера п'есы А. Дударава «Князь Вітаўт», якая распавядае аб складаным гістарычным лёсе беларускага народа. 3 1990 г. ідзе на сцэне Нацыянальнай оперы твор кампазітара У. Солтана «Дзікае паляванне караля Стаха». Старонкі гісторыі Полацкага княства сталі сюжэтам беларускага балета «Страсці (Рагнеда)», які пастаўлены В. Елізар'евым. Балет прызнаны ў 1995 г. лепшым у свеце па сваей харэаграфіі. У 1992 г. створаны калектыў «Беларуская капэла». У 1997 г. выдадзены нотны зборнік С. Манюшкі «Песні з-над Нёмана i Дзвіны» на вершы Я. Чачота. Заслужанай павагай слухачоў карыстаецца Дзяржаўны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М. Фінберга. Традыцыйным стала правядзенне шэрагу музычных фестываляў, сярод якіх міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» ў Магілёве i інш. У апошнія гады створаны помнікі выдаўцу першай на тэрыторыі Беларусі друкаванай на беларускай мове кнігі С. Буднаму ў Нясвіжы, беларускаму пісьменніку XII ст. К. Тураўскаму ў старажытным Тураве, паэту — ураджэнцу Беларусі А. Міцкевічу ў Навагрудку, беларускаму першадрукару Ф. Скарыне на яго радзіме ў Полацку, Е. Полацкай у Полацку, пісьменніку першай паловы XIX ст. Я. Баршчэўскаму ў в. Mypaгi Віцебскай вобласці, аўтару акварэльных замалёвак Н. Орду ў г. Іванава Брэсцкай вобласці, мастаку Я. Драздовічу ў Мінску. З'явіўся першы ў краіне помнік вучонаму-гісторыку М. Доўнар-Запольскаму на яго радзіме ў г. Рэчыца, помнік М. Шагалу ў Віцебску. У Мінску створаны Музей сучаснай беларускай скульптуры імя А. Бембеля. На узор заходнееўрапейскіх універсітэтаў дворык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўпрыгожылі скульптуры славутых асветнікаў. Брэсцкім майстрам М. Кузъмічом адноўлена хрысіціянская святыня, страчаная ў гады Вялікай Айчыннай вайны, — крыж Е. Полацкай. Адкрыты Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ў Мінску. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі адкрыў свае філіялы ў Мірскім замку, як рашэннем ЮНЕСКА ўнесены ў cпіс Сусветнай спадчыны.

148

Соседние файлы в предмете История Беларуси