- •Гісторыя беларусі
- •Уводзіны.
- •Перыядызацыя і асноўныя праблемы гісторыі Беларусі.
- •2. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
- •3. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
- •Тэма 2: Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
- •1. Старажытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў.
- •2.Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі.
- •3.Фарміраванне этнічных супольнасцей. Канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •Тэма 3.Беларускія землі ў іх – першай палове хііі ст.
- •1.Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава.
- •Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі (Полацкае, Тураўскае і інш.)
- •Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель іх – хііі стст. Зараджэнне феадальных адносін.
- •4. Увядзенне хрысціанства на беларускіх землях. Культура.
- •Тэма 4: Вялікае княства Літоўскае і роля беларускіх зямель у яго палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці ( другая палова хііі – першая палова хvі ст.)
- •Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленнасці. Пачатак барацьбы супраць крыжакоў і мангола-татар.
- •2. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага.
- •3. Грамацка-палітычнае становішча ў вкл у хіv – хvі стст.
- •4. Сацыяльна-эканамічнае і прававое развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •5. Рэнесанс, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі. Выдатныя дзеячы Адраджэння.
- •6. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”.
- •Тэма 5. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
- •1. Люблінская унія.Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvі – хvііі ст.
- •3. Грамацка-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі стст.
- •Тэма 6 : Беларусь у складзе Расійскай Імперыі канец хvііі - пачатак хіх ст. Беларусь у перыяд станаўлення і развіцця буржуазнага грамадства другая палова хіх ст. – люты 1917 г.
- •1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх стст.
- •2. Беларусь у вайне 1812 г.
- •3. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •4. Зараджэнне грамацка-палітычнага руха на Беларусі. Паўстанне 1830-1831гг.
- •5. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі.
- •6. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •7. Культура Беларусі хіх ст.
- •8. Развіццё капітальзму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •9. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •10. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •Тэма: 7. Пачатак навейшага часу ў Айчыннай гісторыі (1917 -1920).
- •1. Становішча ў Беларусі пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
- •2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэння.
- •3. Нацыянальна - дзяржаунае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •4. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср і Літоўскай сср.
- •Тэма: 8. Беларусь у міжваенны перыяд (1921-1939 гг).
- •1. Новая эканамічная палітыка ў Беларусі.
- •2. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі.
- •3. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў бсср у 1920-30-я гг.
- •Тэма: 9. Беларусь у перыяд спаборніцтва і канфрантацыі дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм ( другая палова 1940-х – 1980-я гг.)
- •1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945-1985 гг.
- •2.Грамацка-палітычнае жыццё ў 1945-1985 гг.
- •3. Асноўныя дасягненніў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945-1985 гг.
- •4. Беларусь на міжнароднай арэне 1944-1985 гг.
- •Тэма: 10. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі ( 1985 – 2005 гг.)
- •1. Абвяшчэнне суверэнітэту і эвалюцыя палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь.
- •2. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі, крызіс і стабілізацыя.
- •3. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі.
- •4. Беларуская дыяспара.
- •5. Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь 1991 – 2005 гг.
2. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
2. Гісторыя Беларусі вывучаецца на аснове разнастайных гістарычных крыніц, якія падзяляюцца на наступныя групы: археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя, вусныя, пісьмовыя і кіна-фота-фона. Асабліва важнае значэнне сяродіх маюць пісьмовыя крыніцы. Сярод іх вылучаюць: заканадаўчыя акты, матэрыялы справаводства, эканоміка-геаграфічныя, гаспадарчае апісанне, статыстычныя матэрыялы, летапісы і хронікі, мемуарную літаратуру, літаратурныя і публіцыстычныя творы, матэрыялы перыядычнага друку. Адной з найважнейшых гістарычных крыніц па гісторыі старажытнай Беларусі з’яўляюцца летапісы, найперш “Аповесць мінулых гадоў” (ХІІ ст.). Яна змяшчае звесткі аб рассяленні ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі, іх звычаях, занятках, грамадскім ладзе, аб утварэнні феадальных княствах і г.д. Істотна дапаўняюць яе Лаўрэнцьеўскі (1377), Іпацьеўскі ( пачатак ХV ст.) летапісы, у якіх ёсць дадзеныя аб гарадах, культуры, княжацкіх дынастыях і г.д. Існаваў Полацкі летапіс, які страчаны ў ХVІІІ ст. Не дайшоў да нас і Смаленскі летапіс. Летапісныя запісы, магчыма, вяліся ў Тураве і Навагрудку. Незвычайным творам усходнеславянскага летапісання з’яўляецца Радзівілаўскі летапіс. Вядомы адзіны яго спіс канца ХV ст. У ім змешчаны 617 рознаколяровых мініацюр, якія тэматычна звязаны з тэкстам. Надзвычай важным дакументам з’яўляецца Смаленская праўда ( дагавор) 1229 г. Звесткі па сярэднявечнай гісторыі Беларусі захаваліся ў нямецкіх і польскіх хроніках, скандынаўскіх сагах. Сярод іх – “Эймундава сага”, якая апавядае аб падзеях, што адбываліся ў ХІ ст., “Вялікапольская хроніка”, “Хроніка Лівоніі” Г. Латвійскага, “Хроніка” Я. Длугаша. Вялікую колькасць разнастайных гістарычных фактаў па гісторыі краіны змяшчаюць беларускія летапісы, якія складаліся ў межах Вялікага княства Літоўскага ХІV - ХVІ стст.:“Летапісец велікіх князёў літоўскіх”, «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца». У гэтых летапісах апісваліся палітычныя падзеі, якія адбываліся ў межах ВКЛ: войны, феадальныя міжусобіцы, народныя рухі, рэлігійныя сутычкі і г.д. Асобнае месца належыць Баркулабаўскаму летапісу канца ХVІ – пачатку ХVІІ ст., гістарычнаму помніку, які сведчыць аб нараджэнні мемуарыстыкі. Аўтар падрабязна апісвае гаспадарчае становішча і быт беларускіх сялян, прыводзіць звесткі аб ураджаі, галодных гадах пачатку ХVІІ ст. і г.д. Недахоп пісьмовых крыніц, кароткі характар іх паведамленняў робяць археалагічныя матэрыялы незаменнай крыніцай па гісторыі Беларусі ранняга перыяду. Гэта датычыць матэрыяльнай культуры і этнічнай прыналежнасці насельніцтва. На тэрыторыі краіны захаваліся гарадзішчы, якія маюць шматвяковыя напластаванні, а таксама курганныя і бескурганныя могільнікі. На аснове археалагічных крыніц вырашаюцца спрэчныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця, характару заняткаў насельніцтва, эканамічных і культурных сувязяў. Найбольшыя поспехі дасягнуты ў справе археалагічнага даследвання старажытных гарадоў Беларусі. Знаходкі з раскопак даюць магчымасць узнавіць шматаблічнае жыцце гарадоў, вывучыць рамесную вытворчасць, гандалёвыя сувязі, рэлігійныя вераванні. Адшуканы выдатныя рэчы дробнай пластыкі ( абразкі і крыжы, шахматныя фігуры), рэшткі манументальнага дойлідства, помнікі эпіграфікі, сфрагістыкі, нумізматыкі і інш. Беларускія даследчыкі штогод пашыраюць кола рэчавых крыніц, імкнуцца высветліць сутнасць гістарычных з’яў, якія тут адбываліся, і атрымаць магчымасць мадэліраваць гістарычны працэс каля яго вытокаў.