Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi.doc
Скачиваний:
40
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
829.95 Кб
Скачать

3. Асноўныя дасягненніў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945-1985 гг.

3. За гады Вялікай Айчыннай вайны ў рэспубліцы была амаль поўнасцю знішчана матэрыяльна-тэхнічная база школ, тэхнікумаў і ВНУ, загінула шмат настаўшкаў, выкладчыкаў i вучоных. Аднак да 1950 г. сетка школьнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыі была адноўлена. У рэчышчы агульных спроб рэфармавання 50-х гг. праходзіла і рэфармаванне сістэмы адукацыі, але ў асноўным сярэдняй школы. Галоўнай мэтай пры гэтым з'яўлялася ўмацаванне сувязі школы з працоўным выхаваннем i ўвядзенне політэхнічнага навучання. У снежні 1958 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон "Аб умацаванні сувязі школы з жыццём i аб далейшым развцці народнай адукацыі СССР", згодна якому сямігадовыя школы станавіліся васьмігадовымі з вытворчым навучаннем. У боль-шасці васьмігадовых i ва ўcix адзінаццацігадовых школах адкрываліся школьныя майстэрні i ўводзіліся урокі працы. Адкрываліся школы-інтэрнаты для дзяцей з малазабяспечаных сем'яў i дзяцей-сірот. Аднак у 1964 г. школы былі зноў пераведзены на дзесяцігадовы тэрмін навучання. Акрамя таго, была значна пашырана сетка прафесійна-тэхнічных вучылішч (ПТВ). Калі у 1961 г. у БССР было 103 прафесійна-тэхнічныя вучылішчы, то ў 1985 г. — 240. У 1970-я гг. прафтэхвучылішчы рэспублікі началі даваць навучэнцам i сярэднюю адукацыю. Ужо ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе былі адкрыты такія новыя ВНУ, як Беларускі тэатральны інстытут (1945), Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1951), Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі (1953), Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1954), Беларускі інтытут за-межных моў (1955). У 60—70-я гг. да іх далучыліся новыя інстытуты: Мінскі радыётэхнічны, Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці і іншыя. У 1958 г. у 33 вышэйшых навучальных установах БССР навучалася 182 тыс. студэнтаў. Па гэтым паказчыку ў разліку на душу насельніцтва рэспубліка займала адно з першых месц у Еўропе. Вялікія зрухі адбыліся ў развіцці беларускай навукі, асабліва яе флагмана — Акадэміі навук. Значных поспехаў беларуская навука дабілася ў такіх абласцях, як матэматыка, спектраскапія, люмінесцэнцыя, квантавая электроніка, ядзерная фізіка, парашковая металургія, біялогія, геалогія. Па многіх напрамках гэтых навук беларускія вучоныя займалі вядучыя пазцыі ў СССР. За 1965—1985 гг. вучоныя Беларусі атрымалі 26 Ленінскіх i Дзяржаўных прэмій СССР i 57 Дзяржаў­ных прэмій БССР. 12 вучоных сталі Героямі Сацыялістычнай Працы, у тым ліку фізікі М. Барысевіч, А. Сеўчанка, Б. Сцяпанаў, А. Фёдараў, біёлаг В. Купрэвіч, матэматык М. Яругін i інш. Таксама развівалася гуманітарная навука. У прыватнасці, была выдана "Гісторыя БССР" у 5 тамах i "Беларуская Савецкая Энцыклапедыя" ў 12 тамах. Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне ўмацавала ў свядомасці беларускага народа пачуццё ўласнай годнасці, што не магло не праявіцца ў пасляваеннай літаратуры i мастацтве. У беларускую літаратуру прыйшлі маладыя пісьменнікі i паэты: празаікі I. Шамякін, Я. Брыль, I. Мележ, А. Кулакоўскі, паэты К. Кірэенка, А. Вялюгін, драматургі А. Макаёнак, К. Губарэв!ч i інш. Большасць твораў прысвячалася падзеям мінулай вайны. Гэта "Глубокая плынь" I. Шамякіна, "Мінскі напрамак" I. Мележа, "Расстаёмся ненадоўга" А. Кулакоўскага i асабліва раман-эпапея "Векапомныя дні" М. Лынькова. Старэйшына беларускіх літаратараў Я. Колас напісаў трылогію "На ростанях". Пачаў развівацца мемуарны жанр. З'явіліся ўспаміны i мемуары відных арганізатараў партызанскага руху — В. Лівенцава "Партызанскі край" i В. Казлова "Людзі асобага складу". У гады "хрушчоўскай адлігі" з ГУЛАГА вярнулася шмат празаікаў i паэтаў — С. Грахоўскі, В. Дубоўка, Н. Федаровіч, началі друкавацца А. Адамовіч, В. Быкаў, Р. Барадулін, В. Караткевіч, I. Навуменка, I. Чыгрынаў, В. Зуёнак. У літаратуры сталі з'яўляцца творы, у якіх больш праўдзіва паказвалася рэчаіснасць. Гэта раман I. Гурскага "Вецер века", I. Мележа "Людзі на балоце", "Подых навальніцы", I. Шамякіна "Петраград — Брэст", "Снежныя зімы", аповесць С. Грахоўскага "Рудабельская рэспубліка". Шырокую вядомасць атрымалі творы В. Быкава "Альпійская балада", "Жураўліны крык", "Трэцяя ракета", "Абеліск", "Воўчая стая", "Сотнікаў" i інш. Гістарычная тэма нашла свае адлюстраванне ў творах В. Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі", "Зямля над белымі крыламі", "Каласы над сярпом тваім" i многія іншыя. Традыцыі, закладзеныя В. Караткевічам, прадоўжылі В. Іпатава, К. Тарасаў, Л. Дайнека. Шмат цікавых твораў выйшлі з-пад пяра беларускіх паэ­таў. Шырокую вядомасць заваявалі зборнікі вершаў П. Броукі, А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі, Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, Г. Бураукіна, А. Лойк! і многіх іншых. Значным укладам у савецкую драматургію сталі п'есы К. Крапівы "Брама неўміручасці", А. Макаёнка "Лявоніха на арбіце", "Зацюканы апостал", "Трыбунал", "Таблетку над язык", "Святая прастата", "Пагарэльцы". У пачатку 80-х гг. п'есамі "Выбар", "Вечар", "Радавыя" заявіў аб сабе А. Дудараў. Аб высокім грамадскім прызнанні беларускай літаратуры сведчыла прысуджэнне Ленінскай прэміі П. Броўку, М. Танку, I. Мележу, В. Быкаву, звання Героя Сацыялістычнай Працы К. Крапіве, І. Шамякіну, П. Броўку, М. Танку. Далейшае развіццё атрымала тэатральнае мастацтва. Высокамастацкія вобразы сваіх герояў, духоўна багатых, з пачуццём грамадзянскай адказнасці стварыл таленавітыя беларускя акцёры С. Станюта, Г. Глебаў, П. Малчанаў, Б. Платонаў, Л. Рахленка. В. Тарасаў, С. Бірыла, 3. Стома, 3. Браварская, Р, Макарава, У. Уладамірскі, М. Яроменка, Л. Ржэцкая, Р. Янкоускі. У беларускім тэатры оперы i балета былі пастаўлены опе­ры "Кармэн" Ж. Бізэ, "Фаўст" Ш. Гуно, "Яўгеній Анегін" i "Пікавая дама" П. Чайкоўскага, "Князь Ігap" А. Барадзіна, "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава, "Іван Сусанін" М. Глінкі, "Кастусь Каліноўскі" Д. Лукаса, "Зорка Венера" Ю. Семянякі, "Альпійская балада" Я. Глебава, "Францыск Скарына" Д. Смольскага. Пачала заяўляць аб сабе балетная трупа тэатра, якая паставіла балеты "Дон Кіхот" Л. Мінкуса, "Лебядзінае возера" П. Чайкоўскага i шэраг іншых. У 1985 г. у рэспубліцы налічвалася 17 тэатраў. У 1971 г. адкрыўся тэатр музыкальнай камедыі i ў 1982 г. - тэатр-студыя кінаакцёра ў Мінску. Працавалі Дзяржаўны ансамбль танца, вакальна-інструментальныя ансамблі "Песняры", "Веірасы", харэаграфічны ансамбль "Харошкі" i інш. Беларусія кампазітары асаблівую ўвагу надавалі гераічнай тэматыцы. Былі напісаны опера "Алеся" Я. Цікоцкага, "Надзея Дурава" А. Багатырова, "Машэка" Г. Пукста, пастаўлены балет "Князь-возера" В. Залатарова.

Актыўна працавалі кампазітары-песеннікі. "Радзіма мая дарагая", "Лясная песня" У. Алоўнікава, "Песня пра Нёман" М. Сакалоўскага i шмат іншых песень беларускіх аўтараў часта гучалі па радыё i тэлебачанні. У наступныя гады ў беларускай музыцы з'явіліся I. Лучанок, Д. Смольскі, Я. Глебаў i інш. У жывапісі найбольшай вядомасцю карысталіся імёны такіх мастакоў, як В. Волкаў, Ф. Дарашэвіч, В. Стальмашонак, В. Цвірко, М. Савіцкі, Л. Шчамялёў, А. Малішэўскі. Пры гэтым беларускія мастакі працавалі ва ўcix жанрах: пейзаж, партрэт, бытавы жанр, батальны жанр, нацюрморт. Неабходна адзначыць вялікі ўклад у сусветнае выяўленчае мастацтва вядомага беларускага мастака М. Савіцкага. Яго працы "Партызанская мадона", "Лічбы на сэрцы", у якіх паказаны жахі нямецкіх канцлагераў, асабіста перажытыя аўтарам. Любоўю да роднай зямлі пранізаны яго палотны "Ураджай", "Хлябы", "У полі", "Сказ пра хлеб" i інш. Усесаюзнай вядомасцю славіліся беларускія скульптары 3. Азгур, А. Глебаў, А. Бембель, С. Селіханаў. У прыватнасці, сярод іх работ — ансамбль плошчы Перамогі ў Мінску.

Дамінуючай тэндэнцыяй стаў манументальны жанр. У скульптуры гэта выявілася ў мемарыяльным комплексе "Хатынь" (скульптар С. Селіханаў, архітэктары В. Занковіч, Л. Левін, Ю. Градаў), за які ў 1970 г. аўтары былі ўдастоены Ленінскай прэміі, "Брэсцкая крэпасць-герой" (кіраунік творчага калектыву А. Кібальнікаў), "Курган Славы" (скульпта­ры А. Бембель, А. Арцімовіч, архітэктар А. Стаховіч), манумент у гонар маці-патрыёткі М.Ф. Купрыянавай у Жодзіне (скульптары I. Місько, М. Ражэнкоў, А. Заспіцкі), помнікі Я. Купалу ў Мінску (скульптары А. Аншейчык, Л. Гумілеўскі, А. Заспіцкі), Я, Коласу ў Мінску (скульптар 3. Аз­гур), Ф. Скарыне ў Полацку (скульптары A. i I. Глебавы, А. Заспіцкі, архітэктар У. Марокін). Архітэктары Беларусі ўклалі нямала сіл у распрацоўку генеральных планаў развіцця Мінска, Брэста, Віцебска, Магілёва i іншых гарадоў. У гэты перыяд значная ўвага надавалася працы культурна-асветных устаноў. У 1985 г. у рэспубліцы было 6,4 тыс. клубаў, каля 9 тыс. бібліятэк, выдавалася 212 газет, з якіх 130 — на беларускай мове. У другой палове 40-х — першай палове 80-х гг. у развіцці адукацыі, навукі i культуры Беларусі былі дасягнуты бясспрэчныя поспехі. Але гэтыя поспехі маглі б быць значна большымі, калі б не ігнаравалася нацыянальная аснова духоўнага жыцця беларускага народа, калі б не ствараўся дэфіцыт нацыянальнай культуры, які аказваў негатыўны ўплыў на маральны стан беларускага грамадства.

Соседние файлы в предмете История Беларуси