Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi.doc
Скачиваний:
40
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
829.95 Кб
Скачать

2. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі, крызіс і стабілізацыя.

2. Наспяванне крызісных з'яў у эканоміцы рэспублікі пачалося пазней, чым у іншых савецкіх рэспубліках. Калі ў СССР у цэлым зніжэнне тэмпаў вытворчасці пачалося ўжо ў 1989 г., то на Беларусі яно ўпершыню адбылося ў 1992 г. Крызісныя з'явы ў эканоміцы праявіліся перш за ўсе ў падзенні тэмпаў росту вытворчасці i пагаршэнні яе асноўных эканамічных паказчыкаў. Гэта азначала, што строга цэнтралізаваная дзяржаўная эканоміка вычарпала сябе. Станавілася відавочнай неабходнасць карэнных пераўтварэнняў у эканоміцы. Цяжкасць заключалася ў тым, што шляхі выхаду з эканамічнага крызісу дагэтуль не былі распрацаваны. Таму ix прыйшлося шукаць у спалучэнні адміністрацыйных метадаў кіравання эканомікай «зверху» з самакіраваннем «знізу» на месцах. Першапачаткова ўсе надзеі звязваліся з удасканаленнем планавага кіравання i павышэннем самастойнасці i актыўнасці прадпрыемстваў i ix калектываў. У такім напрамку ішло абмеркаванне дванаццатага пяцігадовага плана развіцця БССР на 1986— 1990 гг. на XXX з'ездзе Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У плане прадугледжвалася забяспечыць увесь прырост вытворчасці за кошт выкарыстання ў першую чаргу інтэнсіўных, а не экстэнсіўных шляхоў развіцця эканомікі. Інтэнсіўны шлях развіцця быў звязаны з выкарыстаннем якасных фактараў i дасягненнем росту вытворчасці на аснове ўкаранення дасягненняў навукі i тэхнікi, павелічэння прадукцыйнасці працы. У Беларусi была прынята рэспубліканская праграма «Інтэнсіфікацыя». Першачарговай задачай у 1987 г. была прызнана неабход­насць забяспечыць пераход ад цэнтралізаванай, каманднай сістэмы кіравання да дэмакратычнай, заснаванай пераважна на эканамічных метадах. Выйсце са складанага эканамічнага становішча бачылася ў пераводзе галін народнай гарспадаркі, прадпры­емстваў i аб'яднанняў на поўны гаспадарчы разлік i самафінансаванне. Пры гасразліку даходы, якія атрымлівае прадпрыемства ад рэалізацыі, пакрываюць яго выдаткі на вытворчасць гэтай прадукцыі. Пры самафінансаванні даходы прадпрыемства перавышаюць выдаткі i, такім чынам, яно само зарабляе грошы i не мае патрэбы ў дзяржаўным фінансаванні. У 1988 г. у Беларусі ва ўмовах гаспадарчага разліку i самафінансавання працавалі ўся прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, гандаль, большасць будаўнічых арганізацый. Асноўнай праблемай эканамічных пераўтварэнняў з'яўлялася забеспячэнне выпуску прадукцыі высокай якасці i надзейнасці, канкурэнтаздольнай на сусветным рынку, своечасовае яе абнаўленне ў адпаведнасці з запатрабаваннямі спажыўцоў. Аднак ва ўмовах існуючай ка­манднай эканомікі вынікі дасягаліся ў асноўным за кошт адміністрацыйных метадаў кіравання. Такім чынам, перавод прамысловых прадпрыемстваў на поўны гасразлік i самафінансаванне з'явіўся першым этапам эканамічнай рэформы, але чакаемых вынікаў ён не даў. Галоўным дасягненнем эканамічнага развіцця БССР у другой палове 80-х гг. стаў пачатак пераарыентацыі з вытворчасці сродкаў вытворчасці, г. зн. машын, станкоў, абсталявання (цяжкай прамысловасці), на выпуск тавараў народнага спажывання. Марудна ажыццяўляліся пераўтварэнні ў сельскай гаспадарцы, якія былі накіраваны на змякчэнне каманднага кіраўніцтва калгасамі з боку дзяржавы. Стан сельскай гаспадаркі пагоршыўся, i для забеспячэння насельніцтва харчовымі прадуктамі была ўведзена сістэма талонаў. У гэтых умовах больш настойліва стал ўзнімацца пытанні аб неабходнасці пераходу да разнастайных формаў i спосабаў гаспадарання на зямлі. У 1991 г. быў прыняты закон «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы». Аднак фермерскіх гаспадарак у Беларусі было створана вельмі мала. У 1993 г. быў прыняты закон «Аб праве ўласнасці на зямлю», які прадугледжваў прыватную, калектыўную i дзяржаўную ўласнасць. Эканамічнае становішча Беларусі ў канцы 80-х гг. рэзка пагоршылася ў сувязі з аварыяй на Чарнобылъскай атамнай электрастанцыі, што адбылася 26 красавіка 1986 г. Эканамічны ўрон, нанесены Беларусі аварыяй, ацэньваецца у 32 гадавыя рэспубліканскія бюджэты, а вынікі для здароўя людзей наогул непрадказальныя. Радыёактыўнымі нуклідамі забруджана пятая частка тэрыторыі рэспублікі, на якой пражывае больш за 2 млн. чалавек. 3 гаспадарчага абароту выведзена 20% зямель. Урадам рэспублікі была распрацавана i ў 1989 г. прынята доўгатэрміновая Дзяржаўная праграма ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. 3 забруджаных тэрыторьый на новае месцажыхарства за 1986—1992 гг. пераехала больш за 130 тыс. чалавек. Для перасяленцаў было пабудавана шмат жылля. Пошукі шляхоў пераходу Беларусі да рыначных адносін пачаліся ў сувязі з неэфектыўнасцю ўcix прынятых у другой палове 80-х гг. мер па інтэнсіфікацыі, гасразліку, самафінансаванні ва ўмовах, калі ў эканоміцы працягвалі пераважаць камандныя метады кіраўніцтва. Пачалася распрацоўка мер, неабходных для правядзення рыначнай эканамічнай рэформы. Так, былі заканадаўча дазволены арэнда i індывідуальная працоўная дзейнасць. Урад нашай краіны, распрацаваў праграму паступовага неабмежаванага рамкамі часу пераходу да рынку, пры якім дзяржава выступае ў ролі рэгулятара рынку. Аднак меры, якія намячаліся праграмай, pэaлiзaвaць не ўдалося. Крызісны стан эканомікі паглыбіўся, а разам з гэтым ускладніліся ўмовы пераходу да рынку. Найбольш вос­тра паўстала пытанне аб спыненні абвальнага спаду вытворчасці i інфляцыі, якая вяла да абясцэньвання грошай i зніжэння ix пакупной здольнасці. У пачатку 90-х гг. элемен­тамі рынку ў рэспубліцы cтaлi ўвядзенне рыначных цэн на пераважную большасць тавараў i паслуг, наладжванне гаспадарчых сувязей, станаўленне прадпрымальніцкіх, банкаўскіх i камерцыйных структур, правядзенне прыватызаіцыі — раздзяржаўлення, перадачы аб'ектаў з дзяржаунай уласнасці ў прыватную. У другой палове 90-х гг. у якасці нацыянальнай мадэлі развіцця Рэспублікі Беларусь была вызначана сацыялъна арыентаваная рыночная эканоміка. Яна заклікана спалучыць перавагі рыначнай канкурэнцыі i эфектыўнай сістэмы абароны інтарэсаў насельніцтва, ідэі рыначнага самарэгулявання i дзяржаўнага кіравання. На першым этапе рэалізацыі гэтай мадэлі пераважае дзяржаўнае рэгуляванне. Такім чынам крызісныя з'явы ў эканоміцы выклікалі неабходнасць правядзення радыкальнай эканамічнай рэфор­мы, сутнасць якой заключаецца ў пераходзе да рыначных адносін. Аднак пошукі шляхоў пераходу да рынку працягваюцца i сёння. Прыярытэтным напрамкам дзейнасці стаў з сярэдзіны 90-х гг. пошук шляхоў пераадолення негатыўных вынікаў распаду адзінай эканамічнай прасторы былога СССР i аднаўленне эканамічных сувязей паміж былымі савецкімі рэспублікамі на новай рыначнай аснове. 3 распа­дам СССР беларускія прадпрыемствы страцілі крыніцу неабходнай для ix сыравіны i рынкі збыту сваёй прадукцыі. Таму сабекошт прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў значна павялічыўся, што прывяло да скарачэння прамысловай i сельскагаспадарчай вытворчасці. Рэальным дасягненнем на шляху пераадолення наспелых праблем стаў Дагавор аб стварэнні эканамічнага саюза краін, якія ўваходзяць у Садружнацъ Незалежных Дзяржаў (СНД). У 1995 г. быў падпісаны дагавор з Расіяй «Аб мытным саюзе», які адмяніў пошліны пры імпарце i экспарце тавараў. З шэрагам краін СНД наша краіна заключыла двухбаковыя гандлёва-эканамічныя пагадненні.

Соседние файлы в предмете История Беларуси