Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi.doc
Скачиваний:
40
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
829.95 Кб
Скачать

2. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі.

2. Індустрыялізацыя ў Беларусі праходзіла як састаўная частка адзінага працэсу індустрыялізацыі ўсяго Савецкага Саюза. Галоўнай мэтай індустрыялізацыі было пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву, якая вырабляла ўсе неабходныя тавары, у першаю чаргу сродкі вытворчасці. Шляхі індустрыялізацыі БССР былі разгледжаны на Х з’ездзе КП(б)Б у снежні 1925 г. і красавіцкім пленуме ЦК 1926 г. азначалася, што развіццё прамысловасці Беларусі павінна ажыццяўляцца пераважна на базе мясцовых сыравінных рэсурсаў і асаблівая ўвага павінна быць нададзена харчовай, тэкстыльнай і гарбарнай галінам. У 1928—1929 гг. быу распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі (пяцігодка), згодна з якім прадугледжвалася стварэнне сельскагаспадарчага машынабудавання, будаўніцтва новых i пераабсталяванне старых прадпрыемстваў. Haмaгaннямi беларускага народа i ўciх народаў СССР у гады першай пяцігодкі (1928—1932) былі пабудаваны i ўведзены ў строй швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» i панчошна-трыкатажная фабрыка “КІМ” у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі i Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспадарчых машын у Гомелі. Са студзеня 1930 г. І.Сталін і яго акружэнне перайшлі да фарсіраваных тэмпаў індустрыялізацыі – “вялікага скачка”, якая атрымала назву «звышіндустрыялізацыі». Яе лозунг — «Пяцігодку — у чатыры гады». Гэта патрабавала значных сродкаў, якія вырашана было адшукаць за кошт эканоміі, зберажэння, выкарыстання працоўнага энтузіязму, а таксама правядзення суцэльнай калектывізацыі на вёсцы. Таксама ў Беларусі ўзніклі новыя галіны прамысловасці, як сельскагаспадарчае машынабудаванне, станкабудаванне, хімічная ( вытворчасць штучнага валакна і хіміка-фармацэўтычная), вытворчасць стандартных будынкаў, вытворчасць маргарыну, малочнай кіслаты і інш. Павысілася ўдзельная вага металаапрацоўчай, тарфяной, хімічнай, швейнай, тэкстыльнай і абутковай галін прамысловасці. На працягу другой i трэцяй пяцігодак (1933— 1937, 1938— 1941) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Гомельскім шкляным i Крычаускім цэментным, Магілёўскімі трубаліцейнымі i аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам, Рагачоўскім кансервавым заводам, кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» у Мінску i «Спартак» у Гомелі, Барысаўскай макароннай i Мінскай каўбаснай фабрыкамі i інш. Беларусь паступова ператваралася ў індустрыяльную краіну з дзяр­жаунай формай уласнасці на сродкі вытворчасці. У БССР па-ранейшаму пераважала лёгкая прамысловасць. Адным з метадаў прыцягнення рабочых да ўдзелу ў правя­дзенні індустрыялізацыі было сацыялістычнае спаборніцтва. Яно развівалася ў такіх формах, як ударныя брыгады, стаханаўскі рух за перавыкананне планавых паказчыкаў (атрымаў сваю назву ад прозвішча шахцёра А. Стаханава, які перавыканаў нор­му здабычы вугалю за змену ў 14 разоў), а у канцы 30-х гг. шматстаночнае абслугоўванне, сумяшчэнне прафесiй і iнш. Суцэльная калектывізацыя сельскай гаспадаркі была звязана з масавым i хуткім аб'яднаннем дробных індывідуальных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі (калгасы), якое пачалося з 1928 г. Яшчэ да калектывізацыі, у гады новай эканамічнай палітыкі (НЭПа), у краіне праводзілася каапераванне сялянскіх гаспадарак. Яно адбывалася у розных формах, у тым ліку такіх простых, як спажывецкая i збытавая. Узнікалі i больш складаныя віды кааперацыі, напрыклад, вытворчая (таварыствы сумеснай апрацоўкі зямлі, арцелі). Усе гэта адпавядала распрацаванаму У. Леніным кааператыўнаму плану, асноунымі прынцыпамі якога былі добраахвотнасць пры стварэнні сялянамі кааператываў i паступовы пераход ад простых да найбольш складаных формаў кааперацыі. Каб знайсці сродкі для правядзення «звышіндустрыялізацыі», былі зніжаны закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, што выклікала нежаданне сялян прадаваць хлеб па нізкай цане. Узнік так званы хлебны крызіс 1928—1929 гг. У ім абвінавацілі заможных сялян-кулакоў. Началі выкарыстоўваць меры гвалтоўнай канфіскацыі збожжа. 3 лета 1929 г. сталі паскорана i прымусова стварацца кал­гасы — калектыўныя гаспадаркі, дзе праца ацэньвалася вельмі нізка i аплачвалася не грашыма, а прадуктамі па колькасці адпрацаваных дзён. Тых, хто не жадаў запісвацца ў калгасы, прылічвалі да кулакоў i праводзілі раскулачванне, што вык-лікала масавае нездавальненне сялян. Тых, хто выступаў супраць ужывання прымусовых мета­даў пры правядзенні калектывізацыі, абвінавачвалі ў страце класавай пільнасці i насаджэнні кулацкіх гаспадарак. Так, быў абвінавачаны народны камісар земляробства БССР Дз. Прышчэпаў, які выступаў за прынцыпы добраахвотнасці i паслядоўнасці ў правядзенні калектывізацыі. Для стварэння калгасаў у вёску з горада былі накіраваны рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі (на Беларусі іх было больш за 600 чалавек). Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машынна-трактарныя станцыі (МТС), а пры іх - палітычныя аддзелы (палітаддзелы), якія строга праводзілі лінію камуністычнай партыі на ажыццяўленне суцэльнай калектывізацыі ў вёсцы. Першая МТС была створана ў Койданаве (сучасны Дзяржынск). Па сутнасці працэс калектывізацыі меў прымусовы характар. Замест добраахвотнай кааперацыі, пры якой калгас лічыўся вышэйшай формай кааператыву, адбылася суцэльная калектывізацыя, якая завяршылася ў гады другой пяцігодкі. У выніку ўсталявалася калгасная ўласнасць, якая ўяўляла сабой адну з формаў дзяржаунай уласнасці. Пaлiтычны рэжым, усталяваны у БССР у канцы 20-х гг., характарызуецца як сталінскі таталітарны рэжым. Гэта та­кая форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляецца поўны (таталъны) кантроль дзяржавы над усімі галінамі жыцця грамадства. Такому палітычнаму рэжыму ўласціва наяўнасць усеагульнай дзяржаунай ідэалогіі, г. зн. сістэмы поглядаў, пры якой адмаўлялася каштоўнасць асабістага чалавечага жыцця, абвяшчаўся класавы падыход у будаўніцтве новага сацыялістычнага ладу, звязаны з тэорыяй пра абвастрэнне класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму. У 1937 г. была прынята Канстытуцыя БССР, якая поўнасцю адпавядала Канстытуцыі СССР 1936 г. ( увайшла ў гісторыю як Канстытуцыя “перамогшага сацыялізму”). У новай Канстытуцыі ўпершыню была заканадаўча замацавана назва дзяржавы – Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. У рэспубліцы, як у СССР у цэлым, быў пабудаваны дзяржаўны лад, пры якім забяспечваўся стабільны жыццёвы ўзровень простых людзей за кошт выкарыстання ix працоўнага энтузіязму, а таксама жорсткай вытворчай дысцыпліны. Рэпpэcii спалучаліся з верай людзей у правільнасць выбранага курсу i беспамылковасць палітыкі I. Сталіна. Рэпрэсіі адбываліся ў сувязі з правядзеннем палітыкі ліквідацыі кулакоў як класа. 3 1929 г. пачалося «раскулачванне» i высылка ў аддаленыя раёны заможных сялян, якія выступалі супраць прымусовага стварэння калгасаў. Пікам рэпрэсій стаў 1937г. У гэты час была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае разгалінаванае антысавецкае падполле, нацыянал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Гікалам, А. Чарвяковым, М. Галадзедам. У выніку былі рэпрэсіраваны 99 першых сакратароў райкомаў КП(б)Б з 101, якія былі ў той час на тэрыторыі БССР. Ахвярамі рэпрэсій сталі многія жыхары Беларусі. Вынікамі правядзення сталінскага плана «звышіндустрыялізацыі» i суцэльнай калектывізацыі стала стварэнне сучаснай на той момант матэрыяльна-тэхнічнай базы у прамысловасці i сельскай гаспадарцы, што забяспечыла будаўніцтва новага сацыялістычнага ладу ў БССР.

Соседние файлы в предмете История Беларуси