Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi.doc
Скачиваний:
40
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
829.95 Кб
Скачать

4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў бсср у 1920-30-я гг.

4. Палітыка беларусізацыі – гэта дзейнасць КП(б)Б і ўрада БССР па развіцці культуры Беларусі, беларускай мовы і школы ў перыяд 1924-1929 гг. БССР. У гэтыя гады быў праведзены шэраг мерапрыемстваў. Дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаны адразу чатыры - беларуская, руская, яўрэйская i польская. Адбываўся перавод навучання ў школах пераважна на беларускую мову (да 1928 г. было пераведзена каля 80% школ). Наладжваўся выпуск газет, часопісаў, падручнікаў i кніг на беларус­кай мове. Было створана выдавецтва «Савецкая Беларусь», адкрыта Беларуская дзяржаўная бібліятэка (цяпер Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь). Палітыка беларусізацыі ў БССР спрыяла ліквідацыі непісъменнасці дарослага насельніцтва (сталі пісьменнымі каля 200 тыс. дарослых людзей). Пачаліся падрыхтоўка спецыялістаў, неабходных для прамысловага развіцця краіны i аднаўлення народнай гаспадаркі, развіццё пачатковай, сярэдняй i вышэйшай адукацыі. У 1921 г. адкрыўся Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ), у наступным годзе — сельска-гаспадарчая акадэмія ў Горках i ветэрынарны Інстытут у Віцебску. Ствараліся рабочыя факулътэты (рабфакі) для падрыхтоўкі рабоча-сялянскай моладзі да паступлення у вы-шэйшыя навучальныя ўстановы. Пачалося вылучэнне на адказную работу ў партыйныя i савецкія органы ўлады прадстаўнікоў карэннай нацыі, г. зн. беларусаў. Такая палітыка атрымала назву карэнацыі. Да канца 20-х гг. доля беларусаў у адміністрацыйных установах перавысіла 50%. Арганізоўвалася навукова-даследчая дзейнасць па ўсебаковым вывучэнні Беларусі. У 1922 г. быў адкрыты Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), ператвораны ў 1929 г. у Беларускую акадэмію навук. Яе ўзначаліў вядомы гісторык Усевалад Ігнатоўскі. Першымі акадэмікамі сталі Я.Купа­ла, Я.Колас, Ц. Гартны (З. Жылуновіч). У кіраўніцтве акадэміі быў Вацлаў Ластоўскі, які ў той час з'яўляўся кіраўніком Беларускага дзяржаўнага музея. Ён вярнуўся з-за мяжы пасля абвяшчэння амністыі тым беларускім палітычным i культурным дзеячам, якія не прымалі актыўнага ўдзелу ва ўзброенай барацьбе з савецкай уладай і прызналі яе. У выніку арганізаваных В. Ластоўскім экспедыцый па вывучэнні культуры Беларусі быў знойдзены крыж Ефрасінні Полацкай. У гады беларусізацыі паспяхова развівалася тэатральнае мастацтва. Пад кіраўніцтвам выдатнага беларускага рэжысёра Е. Mіpoвіча адбывалася станаўленне Першага Беларус­кага Дзяржаўнага тэатра (БДТ-1), вядомага сёння як Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы. У Віцебску дзсйнічаў БДТ-2 (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа). Узнік незвычайны тэатр — Бе­ларускі дзяржаўны вандроўны тэатр (БДТ-3) пад кіраўніцтвам У. Галубка. Значныя поспехі былі дасягнуты у развіцці беларускай літаратуры. У 20-я гг. былі апублікаваны паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка», у якіх Я. Колас адлюстраваў жыццё, працу і духоўны свет простых людзей дарэвалюцыйнай Беларусі. Выйшла другая частка трылогіі Я. Коласа «На ростанях» — аповесць «У глыбі Палесся». У гэты час з'явіліся творы маладых беларускіх пісьменнікаў М. Чарота, К. Чорнага, М. Лынькова, К. Крапівы i інш. У гады беларусізацыі адбывалася станаўленне беларус­кага савецкага кіно. У 1926г. па матывах аповесці М. Чарота «Свінапас» быў створаны першы беларускі мастацкі героіка-патрыятычны фільм аб грамадзянскай вайне «Лясная быль». Яго рэжысёр Ю. Тарыч унёс вялікі ўклад у развіццё кінематографа. У 1928 г. у Ленінградзе адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь» (з 1939 у Мінску, з 1946 называецца «Беларусьфільм»). Перыяд беларусізацыі аказаўся вельмі кароткім. Змена палітычнага курсу кіруючымі коламі краіны, звязаная з адмовай ад НЭПа, прывяла да спынення палітыкі беларусізацыі. Развіццё культуры Беларусі ў канцы 20-х—30-я гады атрымала назву «культурнай рэвалюцыі». У яе выніку была ліквідавана непісьменнасць, уведзена ўсеагульнае i абавязковае пачатковае, а затым i сямігадовае навучанне. У галіне літаратуры адным з лепшых твораў стала аповесць Я. Коласа «Дрыгва», прысвечаная дзеду Талашу. М. Гарэцкі напісаў раманы-хронікі «Камароўская хроніка» i «Віленскія камунары». М. Лыньковым была створана аповесць «Міколка-паравоз», а Я. Маўрам — «Палескія рабінзоны». Важнай падзеяй у галіне музычнага мастацтва стала адкрыццё у 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (з 1992 называецца Беларуская акадэмія музыкі). Праз год пачаў дзейнасць Беларускі тэатр оперы i балета (з 1996 называецца Нацыянальны акадэмічны тэатр балета i Наацыянальны акадэмічны тэатр оперы Беларусі). У 1937—1938 гг. была заснавана Беларуская дзяржаўная філармонія. У 30-я гг. былі створаны вядомыя беларускія оперы «У пушчах Палесся» А. Багатырова, «Кветка шчасця» А. Туранкова, першы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера. Беларускія мастакі В. Волкау, Я. Зайцаў стваралі карціны, галоўным чынам прысвечаныя рэвалюцыйным падзеям i ўстанаўленню савецкай улады, героіцы грамадзянскай вайны i мірнага будауніцтва. Развіццё архітэктуры значна змяніла знешняе аблічча гарадоў. Па праектах архітэктара І. Лангбарда i з яго ўдзелам у Мінску былі пабудаваны Дом урада, Дом Чырвонай Арміі (цяпер акруговы Дом афіцэраў), галоўны корпус Акадэміі навук, Дом Саветаў у Магілёве. Ва ўнутраным афармленні Дома ўрада прымалі ўдзел скульптары 3. Азгур, А. Бембелъ. У галіне літаратуры i мастацтва ўлады праводзілі ў жыццё прынцып сацыялістычнага рэалізму. Згодна з ім адбывалася ідэалізацыя рэвалюцыйных падзей i існуючага ў краіне грамадскага ладу. Савецкі чалавек стаў паказвацца як твор­ца i гаспадар новага жыцця. Адлюстроўваліся пераважна падзеі сацыялістычнага будаўніцтва. А творчасць тых дзеячаў культуры, якія не прытрымліваліся гэтага прынцыпу, была абмежавана, ix культурныя ўстановы, напрыклад, тэатр У. Галубка, расфарміраваны. У 30-я гады ў краіне ўсталёўваецца сталінскі палітычны рэжым. Тых дзеячаў культуры, якія прынялі актыўны ўдзел у рэалізацыі палітыкі 6еларусізацыі, абвінавацілі ў «нацыянал-дэмакратызме», пад якім разумелася нібыта варожая савецкаму ладу дзейнасць з мэтай аднаўлення капіталістычнага ладу ў Беларусі. У 1931 г. шэраг дзеячаў культуры быў асуджаны за быццам бы прыналежнасць да «Саюза вызвалення Беларусі» (СВБ) — арганізацыі, якой у сапраўднасці ніколі не існавала. Супярэчлівасці ў развіцці культуры Беларусі праявіліся ў палітыцы абмежавання выкарыстання беларускай мовы. У 1933 г. была праведзена рэформа беларускага правапісу, у выніку якой беларуская мова была штучна набліжана да рускай.

Соседние файлы в предмете История Беларуси