Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi.doc
Скачиваний:
40
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
829.95 Кб
Скачать

9. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.

9. Асноўнымі прычынамі рэвалюцыі былі:

1) незадаволенасць царызмам (манархічнай формай кіравання);

2) крызіс у аграрных адносінах;

3) імкненне прыгнечаных народаў да пашырэння сваіх правоў.

Разлік царскага ўрада на тое, што вайна Расіі з Японіяй 1904 г. можа быць пераможнай і супакоіць грамадства, даў адваротны вынік. Жорсткае паражэнне расійскага войска толькі абвастрыла эканамічны крызіс і прыспешыла рэвалюцыю. Расстрэл мірнага шэсця пецярбургскіх рабочых з сем’ямі да цара

9 студзеня 1905 г. ( крывавая нядзеля) ускалыхнуў імперыю. Хваля стачак і мітынгаў пратэсту ахапіла ўсю краіну, у тым ліку і беларускія гарады. Так пачалася расійская рэвалюцыя, якая ў Беларусі ў сваім развіцці прайшла некалькі этапаў.

Першы, пачатковы, этап працягваўся са студзеня па верасень 1905 г. У выніку веснавых забастовак рабочыя Беларусі дамагаліся павышэння заробкаў і скарачэння рабочага дня да 9-10 гадзін. Хваляванні перакінуліся ў вёску. Сяляне ахвотна збіраліся на палітычныя сходы і мітынгі. Улетку беларускуювёску ахапілі забастоўкі. З пачаткам рэвалюцыі актывізавалася дзейнасць палітычных партый. У пачатку ХХ ст. на тэрыторыі Беларусі дзейнічала звыш 20 палітычных партый: 9 нацыянальна-дэмакратычных, 9 яўрэйскіх і 5 агульнарасійскіх. У Беларусі найбольшым уплывовымі партыямі былі: Бунд – “Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі. Утвораны ў Вільні ў 1897 г. у мэтах арганізацыі барацьбы яўрэйскіх рабочых за паляпшэнне іх эканамічнага становішча. РСДРП – Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя. Абвешчана на І з’ездзе прадстаўнікоў шэрагу сацыя-дэмакратычных арганізацый у Мінску ў 1898 г. Афармленне сацыя-дэмакратычнага руху было абумоўлена крызісам вучэння народнікаў аб магчымасці пераходу да сацыялізму, мінуючы капіталістычны лад, праз сялянскую абшчыну, як зародак сацыялізму. Ва ўмовах актывізацыі рабочага руху ў Беларусі пачалося распаўсюджванне марксісцкага вучэння аб класавай барацьбе як рухаючай сіле гісторыі. Марксісты рабілі стаўку на пралетарыят. Менавіта так звалася першая польская сацыялістычная партыя. З яе дзейнасцю, а таксама з дзейнасцю групы “Вызваленне працы” пад кіраўніцтвам “першага рускага марксіста” Г. Пляханава звязана ўзнікненне самастойнага сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі. У 1903 г. адбылося афармленне дзвюх фракцый у РСДРП. Бальшавікі (большасць іх увайшла пры выбарах у Цэнтральны камітэт партыі) выступалі за рэвалюцыйныя сродкі дасягнення канчатковай мэты – будаўніцтва сацыялізму, меншавікі – за паступовае рэфармаванне грамадства. Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ) не мела прыкметнага ўплыву сярод рабочых. Яе ўтварылі браты І. і А. Луцкевічы, А. Пашкевіч (Цётка), А. Бурбіс, К. Кастравіцкі (К. Каганец), В. Іваноўскі, А. Уласаў і інш. у канцы 1902 -1903 гг. Праграма Грамады (1903) прадугледжвала звяржэнне царызму, перадачу зямлі сялянам, сацыялізацыю гаспадарак шляхам добраахвотнай кааперацыі, перадачу фабрык рабочым, развіццё беларускай культуры, прадастаўленне Беларусі краявой аўтаноміі з сеймам у Вільні, устанаўленне прагрэсіўнага падатку, выбранне чыноўнікаў. Агульнарасійская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў) аформілася ў 1902 г. Эсэры лічылі, што ў сялянскай Расіі нельга прымяняць еўрапейскія сацыялістычныя тэорыі, адхілялі марксізм, імкнуліся стварыць самабытны, сялянскі сацыялізм. Эсэры выкарыстоўвалі тэрор як асноўны сродак барацьбы. Дзеячы БСГ разгортвалі працу найперш у вёсцы. Для кіраўніцтва сялянскімі выступленнямі супраць памешчыкаў ствараўся Беларускі сялянскі саюз ( 1905). І ў горадзе , і ў вёсцы грамадаўцы (сябры БСГ) выступалі адзіным фронтам з бундаўцамі, эсэрамі, членамі РСДРП і Польскай сацыялістычнай партыяй (ППС).

Другі этап, ці ўздым рэвалюцыі, прыпадаў на кастрычнік – снежань 1905 г. У кастрычніку краіну ахапіла Усерасійская палітычная стачка. У Беларусі першымі ў барацьбу ўключыліся чыгуначнікі. Снежаньскае ўзброенае паўстанне ў Маскве стала кульмінацыяй падзей 1905 г. і суправаджалася Усерасійскай чыгуначнай стачкай. У Беларусі блізкім да паўстання было становішча ў Баранавічах, Гомелі, Мінску. 18 кастрычніка ў гарадах Беларусі быў абвешчаны Маніфест цара Мікалая ІІ ад 17 кастрычніка 1905 г. Паводле яго створаная ў жніўні 1905 г. як дарадчы орган пры цары Дзржаўная дума – правобраз парламента Расіі – надзялялася заканадаўчымі паўнамоцтвамі. Упершыню ў гісторыі Расіі абвяшчаліся свабоды слова, друку, сходаў, веравызнання, недатыкальнасць асобы. Дарэчы, у сувязі з падпісаннем Маніфеста ў Расіі быў створаны “Саюз 17 кастрычніка”. Яго прадстаўнікі (“акцябрысты”) – асноўная частка буржуазіі – былі задаволены магчымасцю правесці сваіх дэпутатаў у Дзяржаўную думу. У Мінску пры патуранні мясцовай улады 18 кастрычніка 1905 г. быў расстраляны шматлюдны народны мітынг, на якім абмяркоўваўся Маніфест. Да 100 чалавек было забіта і каля 300 паранена.Гэта падзея атрымала ў гісторыі назву “Курлоўскі расстрэл” (губернатар Мінска – П.Курлоў). Мітынг быў расстраляны таксама і ў Віцебску. У адказ на “Курлоўскі расстрэл” частка членаў партыі эсэраў вырашыла адпомсціць губернатару. Выканаўцамі замаху сталі І. Пуліхаў і А. Ізмайловіч. Забойства не адбылося, а І. Пуліхаў быў павешаны на браме Мінскай турмы. У снежні 1905 г. цар аб’явіў аб правядзенні выбараў у І Дзяржаўную думу. У барацьбе за галасы беларускага насельніцтва змагаліся тры палітычных лагеры: кансерватыўны, ліберальны і рэвалюцыйны. У кансерватыўным лагеры найбольш рэакцыйную пазіцыю займаў “Саюз рускага народа” (чарнасоценцы). У іх рады траплялі ўраднікі, праваслаўнае духавенства, стараверы і часта крымінальныя элементы. З чарнасоценцамі актыўна супрацоўнічалі мясцовыя групы партыі акцябрыстаў. Усе яны змагаліся за захаванне манархіі пад лозунгам “Расія для рускіх” і пра рэформы чуць не хацелі. Ліберальны лагер фарміраваўся пераважна за кошт партыі кадэтаў. Яе ідэалам была канстытуцыйная манархія з двухпалатным парламентам. Кадэты выступалі за частковае адчуванне памешчыцкіх зямель па рыначнай ацэнцы, былі прыхільнікамі палітычных рэформаў і ворагамі сацыялізму. Рэвалюцыйны лагер прадстаўлялі левыя партыі (РСДРП, эсэры, Бунд, БСГ, ППС), якія спадзяваліся на рэвалюцыйнае звяржэнне самаўладдзя і ўсталяванне грамадства сацыяльнай справядлівасці, а таму байкатавалі выбары.

Трэці этап, ці адступленне рэвалюцыі, працягвалася са студзеня 1906 г. да чэрвеня 1907 г. Большасць у І Думе заваявалі кадэты. Асноўным у парадку дня Думы было аграрнае пытанне. Ва ўрадавай аграрнай праграме аб пашырэнні сялянскага зямельнага кліна (водруба) гаворка не ішла. Таму дэпутаты адмовілі ўраду ў падтрымцы, і ён у ліпені 1906 г. разагнаў Думу, абвясціўшы пры гэтым аб новых выбарах. Перад ІІ Думай, якая адкрылася ў лютым 1907 г., паўсталі тыя ж праблемы, што і перад І Думай – знайсці выхад з аграрнага і нацыянальнага крызісу. Агульнага паразумення дэпутатаў і паміж сабой, і з урадам не адбылося. Урэшце Дума зайшла ў палітычны тупік і 3 чэрвеня была разагнана ўрадам. Рэвалюцыя пацярпела паражэнне. Кансерватыўныя, манархічныя сілы аказаліся мацнейшымі.

Соседние файлы в предмете История Беларуси