- •Гісторыя беларусі
- •Уводзіны.
- •Перыядызацыя і асноўныя праблемы гісторыі Беларусі.
- •2. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
- •3. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
- •Тэма 2: Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
- •1. Старажытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў.
- •2.Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі.
- •3.Фарміраванне этнічных супольнасцей. Канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •Тэма 3.Беларускія землі ў іх – першай палове хііі ст.
- •1.Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава.
- •Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі (Полацкае, Тураўскае і інш.)
- •Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель іх – хііі стст. Зараджэнне феадальных адносін.
- •4. Увядзенне хрысціанства на беларускіх землях. Культура.
- •Тэма 4: Вялікае княства Літоўскае і роля беларускіх зямель у яго палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці ( другая палова хііі – першая палова хvі ст.)
- •Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленнасці. Пачатак барацьбы супраць крыжакоў і мангола-татар.
- •2. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага.
- •3. Грамацка-палітычнае становішча ў вкл у хіv – хvі стст.
- •4. Сацыяльна-эканамічнае і прававое развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •5. Рэнесанс, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі. Выдатныя дзеячы Адраджэння.
- •6. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”.
- •Тэма 5. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
- •1. Люблінская унія.Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvі – хvііі ст.
- •3. Грамацка-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі стст.
- •Тэма 6 : Беларусь у складзе Расійскай Імперыі канец хvііі - пачатак хіх ст. Беларусь у перыяд станаўлення і развіцця буржуазнага грамадства другая палова хіх ст. – люты 1917 г.
- •1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх стст.
- •2. Беларусь у вайне 1812 г.
- •3. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •4. Зараджэнне грамацка-палітычнага руха на Беларусі. Паўстанне 1830-1831гг.
- •5. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі.
- •6. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •7. Культура Беларусі хіх ст.
- •8. Развіццё капітальзму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •9. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •10. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •Тэма: 7. Пачатак навейшага часу ў Айчыннай гісторыі (1917 -1920).
- •1. Становішча ў Беларусі пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
- •2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэння.
- •3. Нацыянальна - дзяржаунае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •4. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср і Літоўскай сср.
- •Тэма: 8. Беларусь у міжваенны перыяд (1921-1939 гг).
- •1. Новая эканамічная палітыка ў Беларусі.
- •2. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі.
- •3. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў бсср у 1920-30-я гг.
- •Тэма: 9. Беларусь у перыяд спаборніцтва і канфрантацыі дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм ( другая палова 1940-х – 1980-я гг.)
- •1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945-1985 гг.
- •2.Грамацка-палітычнае жыццё ў 1945-1985 гг.
- •3. Асноўныя дасягненніў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945-1985 гг.
- •4. Беларусь на міжнароднай арэне 1944-1985 гг.
- •Тэма: 10. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі ( 1985 – 2005 гг.)
- •1. Абвяшчэнне суверэнітэту і эвалюцыя палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь.
- •2. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі, крызіс і стабілізацыя.
- •3. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі.
- •4. Беларуская дыяспара.
- •5. Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь 1991 – 2005 гг.
Тэма: 8. Беларусь у міжваенны перыяд (1921-1939 гг).
Новая эканамічная палітыка ў Беларусі.
Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі.
Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў БССР у 1920-30-я гг.
1. Новая эканамічная палітыка ў Беларусі.
1. Па умовах Рыжскага міру, які адбыўся 18 сакавіка 1921 г., Заходняя Беларусь апынулася ў складзе Польшчы, а Віцебская i Магілёўская губерні былі яшчэ раней (студзень 1919 г.) перададзены ў склад РСФСР. Становішча беларускіх зямель пагаршалася ў выніку палітыкі «ваеннага камунізму», калі пры правядзенні харчразвёрсткі ў сялянства забіраўся на патрэбы Чырвонай Арміі амаль увесь ураджай, што выклікала сялянскае нездавальненне. Каб забяспечыць умовы для ўзнаўлення прамысловасці, стварыць эканамічную базу саюза рабочага класа і сялянства, неабходна было змяніць гаспадарчую палітыку, наладзіць сувязь паміж горадам і вёскай. Новая эканамічная палітыка (НЭП) была прынята на Х з’ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 г. Пераход да НЭПа быў спробай з боку бальшавікоў сумясціць сацыялістычныя прынцыпы кіраўніцтва адзяржаўленай эканомікай з тавара-грашовымі адносінамі, выкарыстоўваючы прыватны капітал у інтарэсах сацыялістычнага будаўніцтва. НЭП – гэта сістэма мер, разлічаных на пераходны перыяд ад капіталізму да сацыялізму. У галіне сельскай гаспадаркі было прынята рашэнне аб замене харчразвёрсткі натуральным харчпадаткам. Харчпадатак быў меншы за харчразвёрстку i аб'яўляўся сялянам загадзя, напярэдадні сяўбы. У выніку ў селяніна з'явіліся лішкі прадуктаў, якія заставаліся пасля выплаты харчпадатку. Ён мог прадаць іх на рынку, атрымаушы за гэта грошы ва «уласную кішэню», бо ў краіне уводзілася свабода гандлю. У адрозненне ад іншых рэспублік СССР у Беларусі прыватны капітал займаў у гандлі вядучае месца. Галоўным рэгулятарам эканамічнай дзейнасці станавіўся рынак, які ўсё ж знаходзіўся пад кантролем бальшавікоў. Праз рынак, біржы, кірмашы, розныя гандлёвыя прадпрыемствы ўмацоўвалі сувязь горада і вёскі. 3 увядзеннем харчпадатку павысілася матэрыяльная зацікаўленасць сялянства ў выніках сваёй працы. Гэта дазволіла да 1927 г. поўнасцю аднавіць сельскую гаспадарку. Асаблівасцю ў яе развцці стала павелічэнне колькасці хутароў, якія ствараліся на былых памешчыцкіх землях. Элементам НЭПа стала таксама развіццё сельскагаспа-дарчай кааперацыі — добраахвотнага супрацоўніцтва сялян пры вырошчванні ўраджаю i арганізацыі яго продажу. Напрыклад, утваралюя таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі. Развццё прыватнага гандлю выклікала неабходнасць ліквідацьі розных грашовых адзінак, што існавалі раней, i увядзенне у СССР у 1924 г. новай грашовай адзінкі — савецкага чырвонца наміналам 10 рублёў. У снежні 1920 г. з мэтай аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі быў распрацаваны план дзяржаўнай электрыфікацыі Pacii (ГОЭЛРО). Згодна з адпаведным планам, на тэрыторыі Беларусі да сярэдзіны 20-х гг. XX ст. было пабудавана больш за 20 электрастанцый. Першай стала БелДРЭС каля Оршы, якая ў якасці паліва выкарыстоўвала торф. Электрастанцыі з'яўляліся крыніцай энергіі для прамысловых прадпрыемстваў, што яшчэ адбудоўваліся. Распачалася дэцэнтралізацыя прамысловасці, наданне шырокай аўтаноміі прадпрыемствам, якія пераводзіліся на гаспадарчы разлік. Глаўкі былі ліквідаваны, а замест іх ствараліся трэсты і групавыя кіраўніцтвы, якія атрымалі поўную гаспадарчую і фінансавую незалежнасць. Пачалі працаваць мінскія чыгуналіцейны i машынабудаўнічы заводы, хрусталёвы завод «Барысаў», фабрыка запалак «Бярэзіна», лесапільныя i гарбарныя заводы. Да 1926 г. прамысловая і сельскагаспадарчая вытворчасць дасягнула даваеннага ўзроўню. З лета 1922 г. пачаліся пошук i выпрацоўка канкрэтных формау аб'яднання савецкіх рэспублік у адну дзяржаву. I. В. Сталін выступіў з ідэяй аўтанамізацыі, паводле якой усе савецкія рэспублікі павінны былі абвясціць сябе састаўнымі часткамі РСФСР i увайсці ў яе склад. Але гэты план не быў падтрыманы кіраўнікамі кампартый рэспублік, у тым ліку і Беларусі. У. I. Ленін прапанаваў iншую форму адзінства — федэрацыю, у якую на раўнапраунай аснове аб'ядноўваліся ўсе савецкія рэспублікі. 30 снежня 1922 г. на I Усесаюзным з'ездзе Саветаў у Маскве дэлегацыя БССР на чале з А. Чарвяковым падпісала Дэкларацыю i Дагавор аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік — СССР. Такім чынам БССР аб'ядналася на раўнапраўных асновах з іншымі рэспублікамі. СССР стаў адзінай дзяржавай, якая склалася з некалькіх Kpaiн, мела моцнае цэнтральнае кіраўніцтва, адзіныя грошы, і войска, праводзіла адзіную знешнюю палітыку. 3 улікам нацыянальнага i эканамічнага фактараў развіцця ў 1924 i 1926 гг. адбылося ўзбуйненне тэрыторыі БССР за кошт перадачы ей шэрагу раёнау Віцебскай, Гомельскай, Смаленскай губерняў. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася больш чым у два разы, а колькасць насельніцтва — амаль у тры разы i дасягнула 4,2 млн. чалавек. Узбуйненне БССР выклікала змяненні ў адміністацыйна-тэратарыяльным падзеле рэспублікі, што было замацавана ў Канстытуцыі БССР 1927 г.