Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi.doc
Скачиваний:
40
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
829.95 Кб
Скачать

4. Зараджэнне грамацка-палітычнага руха на Беларусі. Паўстанне 1830-1831гг.

4. Пад уплывам вайны 1812 г.. пад уздзеяннем грамадска-палітычных рухаў Заходняй Еўропы, а таксама расійскай рэвалюцыйнай думкі і польскіх назыянальна-вызваленчых ідэй у Беларусі зараджаецца рэвалюцыйна-дэмакратычны рух. У гэты перыяд нацыянальная ідэя знаходзіла свае праявы ў літаратурнай, навуковай, культурна-асветніцкай дзейнасці, у асяроддзі дробнапамеснай, пераважна апалячанай, беларускай шляхты. Важную ролю ў развіцці вызваленчай і нацыянальнай ідэі адыгралі студэнты і настаўнікі адукацыйных устаноў у Беларусі. Як правіла ў гэты перыяд аб’яднанні нацыянальна-дэмакратычных колаў ствараліся ў форме розных тайных арганізацый, якія ўзнікалі пры навучальных установах. Іх цэнтрам быў Віленскі універсітэт. У 1817 г. пры Віленскім універсітэце па ініцыятыве студэнтаў А.Міцкевіча, Ю. Яжоўскага, Т. Зана, Я. Чачота і інш. было створана “Таварыства філаматаў” (аматараў навук). Спачатку гуткоўцы ставілі перад сабою культурна-асветніцкуія мэты і імкнуліся шляхам адукацыі дабіцца паляпшэння стану Бацькаўшчыны. Пазней яны прыступілі да распрацоўкі праграмы нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Левая частка філаматаў высткпала за знішчэнне прыгоннага ўціску сялян. З дзейнасцю таварыства звязаны пачатак навуковага даследвання фальклору, мовы, вераванняў і звычак беларусаў, гісторыі ВКЛ. Практычна да “таварыства філаматаў” вельмі блізкімі былі “Таварыства прамяністых” і “Саюз літаратараў”, якія таксама існавалі ў Віленскім універсітэце і цікавіліся Беларуссю і мовай мясцовага народа. Але ўлетку 1820 г. гэтыя гурткі былі закрыты. У пачатку 20-х гг. ХІХ ст. у духоўнай семінарыі ў Полацку пад кіраўніцтвам Т. Зана было заснавана “Таварыства філарэтаў” (аматараў дабрачыннасці). У яго дзейнасці пераважалі палітычныя, нацыянальна-вызваленчыя мэты. Так, удзельнікі таварыства ставілі палітычную мэту – адраджэнне Рэчы Паспалітай, у склад якой павінна была ўвайсці і Беларусь. У 1819-1823 гг. тайныя таварыствы існавалі сярод вучняў сярэдніх навучальных устаноў у Свіслачы, Полацку, Віцебску, Мінску. Сярод пэўнай часткі беларускай інтэлігенцыі знайшлі падтрымку і ідэі дзекабрыстаў аб ліквідацыі самадзяржаўя і прыгоннага права. У сваю чаргу дзекабрысты сачылі за развіццём польскага нацыянальна-вызваленчага руху, імкнуліся наладзіць з ім сувязь для сумеснай барацьбы супраць царызму. Мноства дзекабрыстаў былі пераведзены ў Беларусь на вайсковую службу ў 1820 г. – А.Бястужаў-Марлінскі, А. Адоеўскі, М. Лунін, К. Рылееў і інш. Кіраўнік “Паўночнага таварыства” М. Мураўёў у 1821 г. у Мінску напісаў першы варыянт канстытуцыі, па якой у Расіі павінна ўстанавіцца канстытуцыйная манархія. Па ініцыятыве С. Мураўёва-Апостала быў распрацаваны план арышту цара падчас яго прыезду ў 1823 г. у Бабруйскую крэпасць для агляду войска. Аднак план не быў ажыццёўлены, бо яго не падтрымалі ў цэнтры “Паўднёвага таварыства”. Вялікае значэнне як дзекабрысты, так і польскія рэвалюцыянеры надавалі прапагандысцкай дзейнасці сярод салдат і афіцэраў Асобнага літоўскага корпуса, які размяшчаўся ў Гродзенскай губерніі. У 1825 г. пры ўдзеле былых філаматаў у ім было створана канспіратыўнае “Таварыства ваенных сяброў” пад кіраўніцтвам К. Ігяльстрома, М. Рукевіча. Галоўнай мэтай таварыства было ўстанаўленне “ўсеагульнага дабра”, якое прадугледжвала знішчэнне самадзяржаўя і ліквідацыю феадальна-прыгонніцкага ладу. 14 снежня 1825 г. дзекабрысты паднялі паўстанне на Сенацкай плошчы ў Пецярбургу з мэтай ажыццявіць дзяржаўны пераварот. Аднак паўстанне ў той жа дзень было падаўлена. 24 снежня, праз 10 дзен пасля паўстання сябры “Таварыства” заклікалі салдат у Бабруйску адмовіцца ад прысягі новаму цару Мікалаю І, але іншыя суседнія вайсковыя часці не падтрымалі іх, і выступленне было падаўлена. Яшчэ раней, у 1823-1824 гг., улады выкрылі і ліквідавалі таварыствы філаматаў і філарэтаў, а таксама вучнёўскія арганізацыі.

У ноч на 29 лістапада 1830 г. у Варшаве пачалося паўстанне, падрыхтаванае тайнымі таварыстамі. У 1831 г. яно перакінулася на Літву і Беларусь. Падставай для пачатку паўстання стала паведамленне, што Мікалай І, як кароль польскі, хоча накіраваць польскае войска ў Францыю для падаўлення рэвалюцыі. Група паўстанцаў напала на рэзіндэнцыю намесніка цара ў Польшчы галоўнакамандуючага польскай арміі вялікага князя Канстанціна Паўлавіча. Іх падтрымалі насельніцтва Варшавы і польскае войска. 30 лістапада паўстаўшыя авалодалі Варшавай і расійскія войскі вымушаны былі адступіць. У кіраўніцтве паўстаннем вызначыліся дзве плыні. Шляхецка-радыкальную плынь узначальваў І. Лялевель – прафесар гісторыі Віленскага універсітэта, кансерватыўна-арыстакратычную – князь А. Чартарыйскі, які з 18 студзеня 1831 г. стаў старшынёй нацыянальнага ўрада. Радыкалы выступалі за надзяленне сялян зямлёй з выплатай страт памешчыкам, за сумесную з расійскім народам вызваленчую вайну з царызмам пад лозунгам “За нашу і вашу свабоду”. Аднак і радыкальная шляхецкая плынь не прызнавала нацыянальных правоў беларускага, літоўскага і ўкраінскага народаў. Кансерватары адмаўлялі ўсякія сацыяльныя рэформы, выступалі за дыпламатычнае ўздзеянне на царскі ўрад і ўстанаўленне канстытуцыйнай манархіі. Але дзве партыі дабіваліся ўзнаўлення былой Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Абмежаваная праграма шляхецкага паўстання фактычна пазбавіла яго падтрымкі з боку сялянства. У чэрвені 1831 г. недалёка ад Вільні адбыўся бой польскага войска і мясцовых паўстанцкіх атрадаў з расійскім войскам. Перамогу атрымала апошняе. Паўстанцы з вялікімі стратамі былі вымушаны адступіць на захад. У пачатку жніўня паўстанне было падаўлена на ўсёй тэрыторыі Беларусі. У верасні 1831 г. расійская армія пад камандаваннем фельдмаршала І. Паскевіча авалодала Варшавай. Вынікам паражэння паўстання для Каралеўства Польскага з’явілася скасаванне Канстытуцыі 1815 г., асобнай польскай арміі, сейма, а таксама ўвядзення расійскага тэрытарыяльна-адміністрацыйнага падзелу. Такім чынам, пасля шляхецкага паўстання 1830-1831 гг. былі скасаваны ўсе прыкметы польскай дзяржаўнасці і Польшча была далучана да Расійскай імперыі. Маёнткі ўдзельнікаў былі канфіскаваны і перададзены ва ўласнасць дзяржаве або расійскім памешчыкам. Узмацніўся “разбор шляхты” – больш за 10 тыс. шляхціцаў былі пераведзены ў саслоўе дзяржаўных сялян або мяшчан. Таксама ўводзіліся расійскія законы і скасоўвалася дзеянне Статута ВКЛ 1588 г.1831 г. у Віцебскай і Магілёўскай, у 1840 г. – у Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях). У 1840 г. Мікалай І забараніў выкарыстоўваць назвы “Беларусь” і “Літва”, а замест іх уводзілася назва “Северо-Западный край”. Дзейнасць каталіцкай царквы была абмежавана. У 1839 г. была скасавана Берасцейская царкоўная унія 1596 г. і уніяты (каля 80 % ад усіх мясцовых хрысціян) далучаны да Рускай праваслаўнай царквы.

Соседние файлы в предмете История Беларуси