Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Детская литература белорусская.docx
Скачиваний:
147
Добавлен:
18.01.2022
Размер:
111.7 Кб
Скачать

16. Тэма трагічнага дзяцінства ў апавяданнях з. Бядулі

У апавяданнях З.Бядулi выразна прасочваюцца 2 кiрункi: 1) тэма загубленнага дзяцiнства («Малыя дрывасекi», «Пяць лыжак зацiркi») у гэтых апавяданнях адчуваецца пратэст пiсьменнiка супраць бязрадаснага дзяцiнства i сацыяльна-грамадскiх умоӯ, якiя пазбаӯляюць дзяцей шчасця; 2) творы, у якiх З. Бядуля iмкнецца пранiкнуць ва ӯнутраны свет маленькага чалавека, раскрыць яго псiхалогiю, паказаць яго здольнасцi i таленты («Велiкодныя яйкi»,«Дзе канец свету»).«пяць лыжак зацiркi» - Сямґя хворага Антося i Агаты чакае зацiркi. Вясна, па вёсках пануе галадуха, Агаце пашанцавала выенчыць фунт мукi ӯ суседа i прыгатаванае снеданне стала вялiкiм святам для шчаслiвай у той момант сямґi. Вялiкiм няшчасцем стаӯ прыход не менш галоднай суседкi Сцёпчыхi, якая зґела 5 лыжак зацiркi.«Малыя дрывасекi» - галоӯныя героi 2 браты. Старэйшаму Цiшку 10г, а меншаму Халiмону 8г. Бацька iх працаваць не мог, ён быӯ кульгавы. Хлопчыкi вымушаны былi iсцi ӯ лес на заробкi. Калi ӯзнялася завея ӯсе дрывасекi разбеглiся па дамам, Цiшка i Халiмон засталiся, баялiся кааб бацька не наракаӯ, што зарана прыйшлi з лесу. А калi вырашылi ӯсёж пайсцi, то заблудзiлiсь i замерзлi. Яны бачылi сон у якім збылося iх жаданне адно на дваiх «Сядзяць яны за сталом, матка i бацька рады, што яны прыйшлi. Яны падъелi i на печы паснулi».

«Велiкодныя яйкi» - галоӯны герой Сцяпанка па мянушке Пяцкун, бо ён захапляӯся маляваннем. Нiхто яго не разумеӯ. Толькi на Вялiкдзень яму куплялi фарбы i дазвалялi фарбаваць яйкi. Калi загiнуӯ бацька, то мацi не змагла купiць сыну фарбы. ? тады хлопчык на велiкодных яйках сваёй крывёю намаляваӯ партрэт бацькi, забiтага на вайне. Заканчваецца апавяданне аптымiстычнымi спадзяваннямi на лепшую будучыню мастака. Чутку аб дзiӯных велiкодных яйках пачулi студэнты з суседняй вёскi i падарылi Сцяпанку скрыначку з рознымi фарбамi. Яны абяцалi яго вучыць i ӯ горад забраць, гаварылі, што з яго выйдзе вялiкi чалавек.

«Дзе канец свету» - хлопчык Янка увесь час разважае, фантазiруе, захапляецца таямнiцамi навакольнай прыроды. Але больш за ӯсё яго хвалюе пытанне: Дзе канец свету? Дарослыя не даюць яму адказа (бацька працуе i яму няма часу, баба Аӯдоцця не ведае, дзядзька Арцём смяецца з яго пытанняӯ). Аднойчы хлопчык вырашае, што сонейка ведае, дзе канец свету, ён пакiдае свой статак гусей i бяжыць услед за iм. Канчаецца апавяданне тым, што Янка разважае: «Увосенi ӯ школу пайду, вучыцца буду i аб усiм даведаюся».

У лiрычных творах паказана незвычайна яркая прырода. Паэт паказвае абуджэнне прыроды пасля ночы, зiмы «»Вунь бярэзнiк на пагорку. Вершы лiрычныя, мiлагучныя, напеӯныя. Вершы «Мае забавы». «Гаспадарка» абуджаюць фантазiю дзяцей. Сваiмi вершамi З.Бядуля вучыцьдзяцей з дюбоӯю, паэтычна глядзець на свет, адчуваць музыкальнасць роднага слова, садзейнiчае развiццю назіральнасцi.

У сваiх творах З.Бядуля закранае пытаннi, якiя хвалююць маленькага чытача i дапамагаюць яму разабрацца ӯ жыццёвых праблемах.