- •Спецыфіка дзіцячай літаратуры як масацтва слова:
- •2.Дзіцячы фальклор, спецыфіка, ф-цыі яго жанраў. Вывучэнне дзіцячага фальклору.
- •4. Малыя жанры дзіцячага фальклору (пацешкі, заклічкі, дражнілкі):
- •6. Гульнёвы фальклор(лічылкі, жараб’ёвыя загаворы, гульні):
- •7. Малыя фальклорныя жанры.
- •8.Бел. Народныя казкі. Класіфікацыя, паэтыка
- •11.Развіцце бел дзіцячай літаратуры у пачатку 20 ст
- •12. Праблематыка апавяданняў Якуба Коласа для дзяцей.
- •13. Ідэйна-выхаваўчы змест паэм я. Коласа “рак-вусач” і “міхасёвы прыгоды”.
- •14. Тэматычная разнастайнасць вершаў я. Колса для дзяцей.
- •15. Янка купала – для дзяцей і пра дзяцей.
- •16. Тэма трагічнага дзяцінства ў апавяданнях з. Бядулі
- •17. Ідэйны змест і выхаваўчае значэнне казак з. Бядулі “Мурашка Палашка” і “Сярэбраная табакерка”
- •18. Алесь Якімовіч – казачнік
- •19. Янка Маўр – апавядальнік.
- •20. Пазанавальнае і выхаваўчае значэнне аповесці я. Маўра
- •21. Праблема фарміравання характару падлетка у аповесці м. Лынькова “Міколка-паравоз”
- •22. Праблематыка і жанравыя асаблівасці аповесці-казкі “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”
- •23. Ідэйна-мастацкі аналіз апавяданняў м. Лынькова
- •24. Асноўныя тэндэнцыі развіцця дзіцячай літаратуры ў 20-я гады. Дыскусія пра казку і яе згубны ўплыў на развіццё беларускай дзіцячай літаратуры
- •25.Асноўныя тэндэнці развіцця дзіцячай літаратуры ў 30-я гг.
- •26. Літаратурная дзейнасць в. Віткі для дзяцей.
- •28.Асноуныя тэндэнцыi развiцця бдл у 60-90 г.
- •29. Казачны свет в. Віткі:
- •30. Казкі Ул. Дубоукі для дзяцей, іх жанравая разнастайнасць
- •31. Максім танк для дзяцей
- •32. Творчасць с. Шушкевіча для дзяцей
- •33. Тэматыка і праблематыка казак у. Караткевіча
- •34. Праблематыка трылогіі і. Сяркова “Мы з Санькам у тыле ворага”
- •35. Жанравая і тэматычная разнастайнасць твораў п. Місько для юнага чытача
- •36. Тэматыка I праблематыка апавяданну я. Брыля для дзяцей
- •37. Сучасная паэзія для дзяцей.
- •38. Сучасная проза для дзяцей.
- •39. Сучасная літаратурная казка
- •40. Сучасная дзiцячая драматургія
38. Сучасная проза для дзяцей.
Канец 20 пачатак 21 ст. – гэта час карэнных грамадскiх рухаў на Бел., што несумненна, адбівалася не толькі на сацыяльна-эканамічным і дух жыцці грамадства, але і на літаратурным працэссе, у рэчышчы якога развівалася літарат для дзяцей у тым ліку і проза. У развіцці прозы вылуч некалькі перыядаў, якія адрозніваюцца як сутнасцю падыходаў да адлюстравання рэчаіснасці так і сваім ідэйным зместам. Проза характэр устойлівасцю, паслядоўным засваеннем традыцый. Як і раней на першым плане застаецца станаўленне гарманічна развітай асобы чалавека, выхаванне пачуцця калектывізму, уласнай гордасці. У першую чаргу асноўная ўвага звяртаецца на сацыяльна-бытавыя праблемы ў даступнай для дзіцяці форме. Выпрацоўцы маральных якасцей, любові да прыроды, дабрыні прысвечана апавяданне I.Навуменкі «Год карася». Яно пабудавана ў форме ретраспектыў-успамінаў: дзеці выраслі, даўно раз’ехаліся па краіне, а Мікалай Iванавіч адзначае кожны год «дзень карася», нібы па ўсходнім календары, паколькі яго маленькія некалі дзеці не далі засмажыць карася і выпусцілі яго у вадаем.
Дзейным сродкам выхавання патрыятычных пачуццяў з’яўляецца знаемства з гістарычным мінулым, абъектам адлюстравання становіцца далекая гісторыя. Прычына таму – рух грамадства за адраджэнне нацыянальнай культуры, мовы, што наперш звязана з набыццем Беларуссю незалежнасці. Перад пісьменнікамі стаяла задача адкрыць дзецям багацце гісторыі, вытокі беларускай дзяржаунасці, каб яны змаглі асэнсаваць тое, што адбываецца зараз і зазірнуць у будучыню. У гэты час друкуе шэраг матэрыялау на гіст тэмы С.Тарасаў: замалеўкі пра найбольш занчныя падзеі ў старажытнай беларусі і гістарычных асоб Скарыну, Сапегу і інш. Нарысы Тарасава «Беларусь. Гістарычнае падарожжа для дзяцей» (2000), зборнік «Фрэскі» (2004), Ул. Арлоў нарыс «Адкуль наш род» (кніга ўяўляе сабой своесоблівы падручнік па гісторыі для малодшых школьнікаў). Найважнейшыя праблемы выхавання экалагічнай культуры, развіцця экалагічнага мышлення закранаюцца у апавяданнях Э. Луканскага «Госць з чырвонай кнігі», «Зорачка» (1997), I. Грамовіча «Як вясну рабілі» (1985), Слаўковіча «Навошта ружы калючкі» (1995), Гурскага «Лясная сімфонія», “Пчолы і трутні” (2004). Адной з асаблівасцей сучаснай бел прозы з’яўляецца яе інтэлектуальная скіраванасць, акцэнтаванне ўвагі на самастойнае набыцце ведаў. Падобнай пазнавальнасцю вызначаеца апавесць Чарняўскага «”Акадэмія”…на колах, альбо За вясёлкай наўздагон» (1991). Каб пазнаеміць малога Андрэйку з працай калгаснікаў, яго бацька, мясцовы аграном , бярэ хлопчыка ў паездку па палях. Андрэйка даведваецца шмат цікавага і карыснага, а таму яшчэ з большай павагай пачынае адносіцца да старэйшых.
На новым вітку ў гэты час знаходзіцца навукова-вантастычная і прыгодніцкая літаратура: А.Федарэнка “Афганская шкатулка” (2001), А. Якімовіч “Гордзіеў вузел” (1987).
39. Сучасная літаратурная казка
Творчасць кожнага пісьменніка – гэта асаблівы, адметны, непаўторны і яскравы свет. Літаратурная казка заўсёды будзе адлюстроўваць аўтарскі погляд на свет, яго ўяўленне пра жыццё і ідэі. Мы будзем бачыць пісьменніка, яго памкненні, каштоўнасці, духоўны свет, жадання. У дзіцячай літаратуры мусіць арганічна спалучацца нешта знаёмае і нешта новае, бо, як сцвярджаюць даследчыкі, няма публікі, кансерватыўнейшай за бацькоў, якім здаецца, што дзеці мусяць выхоўвацца на лепшых кнігах, а гэта, як вядома, тыя кнігі, на якіх гадаваліся самі бацькі. А дзецям хочацца знаёмых рэалій. І мышка Пік-Пік Людмілы Рублеўскай у нетрах бацькоўскай памяці актывізуе ўспаміны пра мышаня Пік Віталя Біянкі. І вось «нешта знаёмае» дае дазвол на набыццё кнігі пра нешта новае, пра мышаня, якое існуе ў гарадскіх умовах (дакладней, тут важнае не столькі месца жыхарства, колькі рэаліі, актуальныя, зрэшты, і для сучаснай вёскі – дачыненні мышаняці з тэлевізарам ці халадзільнікам). Зрэшты, тэхнічныя аб’екты, бізнэс і казіно, макіяж і фарбаванне мышынай поўсці насамрэч толькі фон для больш істотных момантаў. Мышка Пік-Пік жыве побач з сям’ёй, дзе ёсць Мама, Тата і двое дзяцей, Вераніка і Максім. Мышаня дзівіцца відавочным рэчам, палохаецца нястрашнага, спрабуе дзейнічаць, але не засмучаецца, калі не атрымліваецца. І дзіця праз увесь час пачувае сябе ўпэўнена і на вышыні: гаворка ідзе пра вядомае і зразумелае, сюжэты казак то будуюцца без сюрпрызаў, калі чытач папярэджаны пра тое, што мышка насамрэч не атруцілася, то наструньваюцца небяспекай, калі мышаня ледзь не згубілася ці калі за ім ганяецца навуковец-біёлаг. Мышаня выяўляе тую наіўную хітрасць, якую дарослыя называюць дзіцячай. Кніга складаецца з кароткіх казак, кожная з якіх пры патрэбе паддаецца пераробцы пад рэаліі іншай сям’і: дастаткова памяняць імёны, а ўсё астатняе здараецца ў кожным доме – пошукі каштанаў, паходы ў тэатр, дні нараджэння…
Паводле прынцыпу “прыдуманае ў прыдуманым”, які хар-цца філасофскім зместам. Прытчаватасць і філасафічнасць – характэрная рыса казак Р. Баравіковай. Так, у казцы “Тайна прыгожасці” пісьменніца з характэрнай для яе творчасці адкрытасцю і праніклівасцю падводзіць чытачоў да думкі, што жыцце рознакаляровае, цікавае сваёй разнастайнасцю, а ў кожным чалавеку жыве Тайна Прыгажосці, кожны з нас унікальны, а таму варты ўвагі. Прыгодніцкі твор “Казкі касманаўтаў” напісаны ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет захапляе неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала спалучае поўны нечаканасцей свет чужых планет з блізкім і родным светам нашай планеты, дзе самыя прыгожыя і добрыя пачуцці звернуты да Беларусі.
Адной з важных асаблівасцей сучасных беларускіх ітаратурных казак з’яўл. іх пазнавальная скіраванасць. Пісьменнікі імкнуцца, каб казка не толькі выхоўвала, але і вучыла. Так, казка “Пра Андрэйку Добрыка і Чорціка Дуроніка” Ул. Ліпскага знаёміць дзяцей з літарамі. Дзеці з задавальненнем сочаць за разгортваннем сюжэта і разам з героем Андрэйкам Добрыкам далучаюцца да Краіны ведаў. Пабываўшы ў Букварыі, яны робяць яшчэ адзін крок у незвычайнае, але гэтае незвычайнае непасрэдна звязана з паўсядзённымі школьнымі справамі. Тут пісьменнік праяўляе вельмі шчодрую фантазію. У творы шмат пазнавальнага матэрыялу, расказваецца нават пра Чырвоную кнігу. Спадабаецца дзецям і аповесць-казка «Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска» прадставіць дзецям мажлівасць адправіцца ў фантастычнае падарожжа, трапіць у горад Лічбаў, дзе Янка і знайшоў Пяцёрку. Кніга дапамагае дзецям спасцігнуць некаторыя сакрэты матэматыкі, вучыць іх стараннасці і настойлівасці ў авалоданні ведамі.
