Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Детская литература белорусская.docx
Скачиваний:
147
Добавлен:
18.01.2022
Размер:
111.7 Кб
Скачать

26. Літаратурная дзейнасць в. Віткі для дзяцей.

Васіль Вітка - класік беларускай літаратуры, заслужаны дзеяч культуры Беларусі. У 1972 г. за кнігі для дзяцей “Беларуская калыханка”, “Казкі”, “Чытанка-маляванка” пісьменнік быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР; у 1978 г. атрымаў Міжнародны ганаровы дыплом імя Х.-К. Андэрсэна, і яго прозвішча было занесена ў спіс лепшых казачнікаў свету. Як паэт, як асоба Вітка сфарміраваўся на Случчыне (яго малая радзіма). Свой першы верш ён напісаў калі вучыўся ў 2-м класе, друкавацца пачаў у 1928 г. Першы зборнік яго вершаў “Гартаванне” выйшаў у Маскве ў 1944 г., другі – “Поўдзень” у 1946 г. Першая кніжка для дзяцей – казка “Вавёрчына гора” – убачыла свет у 1948 г. У 1958 г выйшла новая казка “Буслінае лета”, 1960 – “Казка пра цара Зубра”. Таксама для дзяцей Вітка напісаў казкі “ППШ” і “Азбука Васі Вясёлкіна”. Праблемы выхавання дзіцяці сродкамі вуснай народнай творчасці і мастацкай літаратуры былі прадметам пастаяннай увагі Васіля Віткі як пісьменніка, педагога, публіцыста. Чытаючы дзіцячыя творы В. Віткі, адчуваеш, што ён творыць мову, як музыку; здзіўляе бязмежная фантазія паэта, арыгінальныя казачныя сітуацыі. Дзіцячая паэзія В. Віткі заснавана на гульні; прыдумваць тыя гульні пісьменніку было незвычайна лёгка, бо і ў сталыя гады, ен не пазбавіўся маленства: калі пісаў для дзяцей, “дзяцінеў” і нават шчыра захапляўся прыдуманымі гульнямі.

Кнігі В. Віткі “Дзеці і мы”(1977), “Урокі”(1982), “Азбука душы”(1988), “Дом, дзе жывуць словы” - мудрыя, арыгінальныя, наватарскія, яны ўзаемазвязаныя, дапаўняюць адна другую і складаюць цэласны цыкл. На старонках гэтых кніг аўтар закранае шмат праблем школьнага жыцця і выхавання. “Дзеці і мы” (1977 г.) У цэнтры педагагічнай сістэмы аўтара - маленькі чалавек, якога пісьменнік хоча абараняць ад дыктатаў дарослых. Напрыклад, у раздзелах “Пашкадуйце маленькага чалавека” і “Спачувайце дзецям” Вітка абвясціў сваім галоўным педагагічным прынцыпам любоў і павагу да дзіцяці. А ў раздзеле “Дыялогі з унучкамі” сабрана дзіцячая словатворчасць. Тут змешчаны дасціпныя пытанні і адказы ўнучак Цімоха Васільевіча. Шмат старонак у кнізе прысвечана спадчыне Сухамлінскага. Гэта можна сустрэць у раздзелах “Настаўнік”, “Подзвіг педагога”, “Сэрца аддаю дзецям”.

27. Развіццё літаратуры для юнага чытача ў 40-50-я гады.

Выдавецкая дзейнасць перапыніла вайна. Аднак літаратура працягвала развівацца, пашыралася тэматыка, звязанная з паказам патрыятычнай барацьбы беларускага народа з фашызмам. Былі напісаныя вершы Я.Купалы “Беларускім партызанам”, Я.Коласа “Мая зямля”, вершы і казкі М.Танка “Гастэла”, “Маці”. Былі здабыткі і ў прозе: апавяданні К.Чорнага “Маленькькая жанчына”, “Матчына кроў”, М.Лынькоў “Васількі”, “Астап”. Як адна з вельміважных вылучалася ў пасляваеннай беларускай дзіцячай літаратуры тэма працы. Цікавай спробай раскрыцця яе з’явілася аповесць Я.Брыля “Лазунок”, І.Грамовіча “Запаветны камень”, А.Якімовіч “Базылеў курган”. Традыцыя літаратурнага аповеду пра родны край была працягнута у 40-50-я гг. Пра вялікія багацці нашых лясоу, рэк і азёр.(В.Вольскі “Па лясных сцяжынках” А.Вялюгін зборнік вершаў “Рыбы нашых рэк”). Спачатку літаратура прысвечаная падзеям вайны, канцэентравала ўвагу выключна на праявах гераізма (апавяданні М.Лынькова “Васілікі”, А.Васілевіч “Чорны гальштук”).Былі напісаны тыя творы, якія перадавалі ўвесь драматызм знішчанага вайной дзяцінства(К.Чорны “Маленькая жанчына”, Я.Маур “Завошта”, “Максімка”). Вялікай папулярнасцю ў чытачоў карысталася кніга апавяданняў-успамінаў дзяцей “Ніколі не забудзем”. Агульнаму развіццю зацікаўленнасці да ведаў садзейнічалі прыгодніцкія і навукова-фантастычныя творы(“Таямнічы надпіс” В.Зуба, “Лета ў Калінаўцы” “Шосты акіян” М.Гамолкі). Пісменнікі імкнуліся зацікавіць дзяцей новымі адкрыцямі,патрэбай вывучаць багацці сваей краіны, таксама выхоўваць у чалавека пачуццё адказнасці за нацыянальныя скарбы.