Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Детская литература белорусская.docx
Скачиваний:
147
Добавлен:
18.01.2022
Размер:
111.7 Кб
Скачать

4. Малыя жанры дзіцячага фальклору (пацешкі, заклічкі, дражнілкі):

Пацешкі-невялікія вершы, песні з захапляльным жартаўліва-гумарыстычным зместам, ў якіх адбываецца сюжэтнае развіццё дзеяння, для якога ўласцівы імклівасць і дынамізм. Дзеці любяць іграць са своімі ножкамі, ручкамі і такая гульня падтрымліваецца дарослымі з дапамогай забаўлянак-пацешак; яна выклікае ў малых добры настрой. Пацешкi выконвалi i вялiкую педагагiчна-выхаваўчую ролю, прывучалi дзяцей разумець дабро, быць праўдзiвымi, добрасумленнымi, працавiтымi. Праз забаўлянкi дзецi атрымлiвалi першыя ўрокi маральна-этычных паводзiн чалавека ў грамадстве, засвойвалi мараль, выпрацаваную народам на працягу стагоддзяў. Напрыклад: Сарока-варона кашу варыла, гэтаму дала, гэтаму дала, а табе, маленечкі, не дала. Заклічкі- кароценькія прыгаворы або песні, якія звернуты да сонца, дажджу, насякомых, птушак, раслін. Заклічкам ў той час надаваўся магічны сэнс. . Праз многія заклічкі адбываецца зварот да сонца як да крыніцы дабарабыту(Свяці, свяці, сонейка…)….. І ў цяперашні час дзеці ўбачыўшы божую кароўку гавораць: Божья кароўка, ты ляці на небка…. У заклічцы не проста зварот да прыроднай стыхіі, але выяўленая ў слове, рытме, інтанацыі гама пачуццяў - перажыванняў, захаплення, пяшчоты. Эмоцыі радасці, даверу, упэўненасці ў добрым закладзены ў самім ладзе верша - у хвалепадобных паўторах, у змене малюнкаў-просьбаў. Заклічка нараджае ў дзіцяці веру ў важнасць і значнасць слова. Гэтая вера ўмацоўваецца самім дзеяннем загаворы і ў той жа час пачуццём абароненасці ў выпадку неспрыяльнага зыходу просьбы, бо звяртаецца да сілаў прыроды дзіця заўсёды разам з іншымі дзецьмі (магчыма, і з дарослымі). Дражнілкі- невялікія вершаваныя творы, у якіх высмейваецца супраціўнік, яго імя, знешні выгляд, рысы характару.. Напрыклад: Андрэй-верабей, на кадушцы сядзеў. Усіх жаб пераеў, адну не даеў і жывот забалеў.   Многія дражнілкі, як і мянушкі, вельмі трапна падмячаюць якую-небудзь рысу характару або знешнасці і надоўга замацоўваюцца за чалавекам. Чым эмацыянальней рэагуе на іх чалавек, тым з болыцай ахвотай і стараннем скандуюць дражнілку дзеці. Асобныя дражнілкі вельмі з’едлівыя, часам натуралістычныя, што абумоўлена іх прызначэннем.

5. Беларускія народныя дзіцячыя песні: Дзіцячыя песні ўяўляюць сабой розныя па паходжанню і зместу творы. Многія з іх раней уваходзілі ў рэпертуар дарослых, таму збіральнікі фальклору яшчэ і зараз адны і тыя ж тэксты адносяць то ў разрад дзіцячых, то ў разрад бяседных або гумарыстычных. Сапраўды, дзіцячыя песні — гэта не толькі творы, прызначаныя спецыяльна для дзяцей. Многія песні дарослых даўно перайшлі ў дзіцячы рэпертуар. У фальклорных зборніках мождна знайсці мноства чароўных беларускіх песен. Сюжэты у бел дзіцячых песнях больш разгорнутыя ў параўнанні з сюжэтамі забаўлянак і калыханак. У адной песні можа быць некалькі падзейных ліній, магчымы нечаканыя павароты падзей. Сама песня, яе змест, вобразы – вось што цікавіць малых, бо я ны ужо могуць самастойна або з дапамогай дарослых вызначыць свае адносіны да пачутага. Дзеючыя асобы дзіцячых песен – птушкі (верабей, бусел, сава, перапяліца, дзяцел), жывелы (заяц, воўк, конь, казёл, бык, кот). Яны надзяляюцца рысамі, якія уласцівы чалавеку (хітрасць, упартасць, даверлівасць), пападаюць ў складныя сітуацыі, на вырвшэнне якіх уплываюць згаданыя рысы. Падобныя песні вызначаюцца не толькі павучальным, але і пазнавальным зместам. Яны вучаць дзяцей назіральнасці, спрыяюць развіццю ў іх здольнасці, аналогій, супастаўленняў. Дзіцячыя песні, таксама як і калыханкі, і забаўлянкі характэрызуюцца канкрэтнасцю малюнкаў і мастацкіх вобразаў, займальнасцю, дынамічнасцю сюжэтаў. Характэрнай рысай многіх песень з’яўляецца незвычайнасць адлюстраваных у іх дзеянняў, відавочная неадпаведнасць уяўленням аб навакольным свеце. Гэта так званыя небыліцы. Песні са свядомай устаноўкай на неверагоднасць, неадпаведнасць рэчаіснасці распаўсюджаны ў фальклоры многіх народаў і карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў дзяцей. І калі ў песні пра жаніцьбу вераб’я маленькая мурашачка надзяляецца якасцямі вялікай жывелы, гэта ўспрымаецца як камічнае, бо дзецьмі ўжо добра засвоены сапраўдныя суадносіны рэчаў.

А для дарагіх гасцей

Мурашку зарэзаў,

Кадку мяса насаліў,

Шост кілбас навесіў.

Такі ж прыём і ў песнях пра смерць камара або мухі, дзе гэтым нязначным падзеям надаецца сэнс зусім ім неадпаведны. Некаторыя песні-небыліцы першымі радкамі папярэджваюць слухача, што расказ у іх вядзецца пра заведама немагчымыя рэчы. Яны вельмі блізкія да казак-небыліц, змест іх часта звязаны з незвычайным падарожжам на неба або ў трыдзесятае царства. У дзіцячых песнях перадаюцца маральныя погляды народа, паказваецца праца і адносіны да яе. Многія з песень вельмі тактоўна, з лёгкім жартам крытыкуюць зазнайства, палахлівасць, самахвальства. Усе гэтыя песні, нягледзячы на незвычайных дзеючых асоб, цесна звязаны з рэальным жыццём, бытам і звычаямі вёскі. Вельмі папулярныя сярод дзяцей песні без канца, якія называюць да’ кучнымі. «Сакрэт» іх бясконцасці ў пабудове: апошнія радкі патрабуюць паўтарэння ўсяго тэксту з самага пачатку («Як жыў журавок і з журавачкай», «Сядзеў я на пні» і інш.).