Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Детская литература белорусская.docx
Скачиваний:
147
Добавлен:
18.01.2022
Размер:
111.7 Кб
Скачать

30. Казкі Ул. Дубоукі для дзяцей, іх жанравая разнастайнасць

У сваіх казках Ул. Дубоўка закрануў шмат праблем, якія тычацца ўзаемаадносін паміж людзьмі, іх дачынення да прыроды. Такія творы вызначаюцца вялікай сілай маральна-этычнага і эстэтычнага ўздзеяння. У казках «Хто дужэйшы», «Вожыкаў суд», «Барсук і Мядзведзь», «Драздовыя каралікі», “Чаму куртаты заяц” паэт сцвярджае наступны маральны кодэкс: узаемапавага і высакароднасць. Паэт засярожвае ўвагу на вечных ісцінах сумленнасці, добразычлівасці, гатоўнасці прыйсці на дапамогу. І гэта выказваецца не толькі ў рэалістычных, сацыяльна-бытавых казках («Чые рукі прыгажэйшыя»), але і ў фантастычных («Казка пра зачараваную Лілю»), казках пра жывёл “Лісіца, Леў і Воўк”, казках-легендах («Як Сінячок да сонца лётаў»).

Ул. Дубоука сапраўды здолеў сабраць лепшае з мудрасці народаў свету і ў адпаведнасці з бел. менталітэтам добра іх перапрацаваць, захаваўшы іх першапачатковае хараство і арыгінальнасць.

Але не меншай каштоўнасцю з'яўляюцца і ўласна літаратурныя казкі «Зайцы і страшны Боўць», «Кветка шчасця», «Аленняя сцежка», “Старобінская казка – салігорская быль”. Паэт імкнууся давесці, што і сучаснасць у нейкай ступені становіцца казкай.

31. Максім танк для дзяцей

Першыя творы М.Танка для дзяцей з’явiліся ў 1937г., але i да гэтага ў некаторых вершах паэта ўжо гучала тэма дзяцiнства. Напрыклад, у вершы “Песня кулікоў” (1936). У 1930-я гг. у перыядычным друку Зах. Беларусі з’явіўся шэраг казак і вершаў адрасаваных моладзі. Яны друкаваліся ў часопісах “Беларускі летапіс”, “Снапок” і “Калоссе”. У заходнебеларускіх выданнях пабачылі свет казкі: “Сказ пра Валя”, “Казка пра Музыку”, “Дзед і шчупак”, “Казка пра Мядзведзя”, “Мухамор”.

Разнастайныя па тэматыцы, праблематыцы i мастацкiх асаблiвасцях творы Танка для дзяцей цесна звязаны з фальклорам. У сваiх казках Танк закранаӯ розныя этычныя праблемы. Н-д: у казцы «Мухамор» (1937) высмейваецца хвалько Мухамор, якi лiчыў, што «мог бы смела быць паслом або нават i царом». Упэўнены, што роўнага па прыгажосцi яму ў лесе няма. Аднак калі ў лес прыйшлi дзецi, усё стала на сваё месца: яны пазбiралi добрыя грыбы, а мухамор нiкому не спатрэбіўся. Казка вучыць чытачоў рэальна ацэньваць сябе i не выхваляцца перад iншымi. Пазнавальнае значэнне ў тым, што дзецi даведаюцца, якiя растуць грыбы ў беларускiм лесе. Свет роднай прыроды паказан у «Казцы пра Мядзведзя». Паэт iмкнецца выклiкаць у дзяцей гонар за сваю Бацькаўшчыну. Тут Танк канкрэтызуе месца дзеяння, згадваючы нарачанскiя мясцiны i Белавежскую пушчу. У гэтай казцы багатая сiстэма вобразаў. Сярод дзеючых асоб ёсць мядзведзь, воўк, лiса, зубр, казёл, зайцы, вавёрка, варона, сарока, певень, цецерукi, дзятлы. Твор напiсан у традыцыях беларускiх народных казак. З гумарам асуджаецца ў казцы гультайства, прыстасавальнiцтвва мядзведзя. У казцы паказана, што праца здольна змянiць характар чалавека. Казка мае i пазнавальнае значэнне, дзецi даведваюцца пра норавы i звычкi лясных жыхароў (н-д: чаму вавёрачка хавае свае арэхi). «Казка пра Музыку» тут паэт уводзiць вобраз асiлка i паказвае змаганне народа супраць несправдлiвасцi i ўцiску. Герой Музыка хлопчык сiрата., не меў нi двара, нi гароду. Ён не прадае сваю музыку нi за якiя грошы. Яго чарадзейнае гране абуджала i падтрымлiвала народ. 

Казка «Журавель i чапля» выхоўвае ў дзяцей пачуццё сяброўства, уменне саступiць адзiн аднаму. Казка «Жук i слiмак» - аўтар звяртае ўвагу на няўдзячнасць жука «забыўся пра нягоды i не на ўме жуку, што абяцаў паднесцi ён хату слiмаку», засцерагае дзяцей ад падобнай рысы характару.

Многiм вершам М.Танка характэрны жарт. У даходлiва-забаўляльнай форме вызначаецца паэтызацыя М. Танкам навакольнага свету ӯ вершах «Паклон хлебу», «Чаму птушкi лётаюць», «Красуня», «Бабка». У цэнтры гэтых твораў прывабны вобраз маладога чалавека: уражлiвага, чулага, здольнага бачыць прыгажосць. У вершы «Лемантар» аўтар паэтычна ўзнаўляе беларускi алфавiт, на кожную лiтару прыводзiць прыклады адпаведных слоў. Паэт не толькi знаёмiць дзяцей з беларускiм лемантаром, а нагадвае яго старажытныю гiсторыю ад кнiг «Скарыны-бацькi», заклiкае чытача «быць сумленным, смелым, супраць злыбедаш iсцi».