Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Детская литература белорусская.docx
Скачиваний:
146
Добавлен:
18.01.2022
Размер:
111.7 Кб
Скачать
  1. Спецыфіка дзіцячай літаратуры як масацтва слова:

Мастацкая літаратура выконвае важную ролю ў жыцці асобы, у яе адносінах да свету. Дзіцячая мастацкая літаратура – гэта частка агульналітаратурнага працэсу. Яна утрымлівае ў сабе вялікі пазнавальна-выхаваўчы патэнцыял, які неабходна засвоіць будучым спецыялістам. Мэты дысцыпліны – даць уяўленне пра спецыфіку дзіцячай літаратуры, пазнаеміць з асаблівасцямі гісторыка-літаратурнага працэсу розных перыядаў. На вызначальную ролю кніг ў сваім жыцці звяртаў Я. Маўр: ен зазначыў, што і пісьменнікам мусіць стаў дзякуючы кнігам, бо яны яму адкрылі свет і людзей, абудзілі творчую фантазію.

Неабходна змалку прывабіць дзяцей кнігай, выклікаць ў іх устойлівую цікавасць да чытання. Кнігі здзіўляюць, захапляюць, цешаць вучняў-пачаткоўцаў сваім зместам…

Адна са спецыфічных асаблівасцей дзіцячай літаратуры ў тым, што творы пісьменнікаў арыентаваны на пэўны ўзрост дзіцяці. Важная асаблівасць дзіцячай літаратуры - яе сувязь з педагогікай і псіхалогіяй. Вітка падкрэсліваў, што не можа быць дзіцячым пісьменнікам аўтар, які ў самой душы сваёй не зэяўляецца педагогам. Спецыфіка дзіцячай літаратуры – паняцце, якое развіваецца, мяняе свае абрысы. Тэндэнцыі паглыблення яго зместу вызначаны яшчэ і тым, што часта дзеці атрымліваюць значана больш інфармацыі, чым іх аднагодкі ранейшых пакаленняў. Яны жывуць ў іншых умовах, растуць у век кампьтэрызацыі і іншых, амаль казачных, навуковых адкрыццяў. У такіх умовах вельмі важна для настаўніка зрабіць правільны выбар мастацкага твора для дзіцячага чытання, каб сфарміраваць чытацкую матывацыю. Формы працы з літаратурным творам павінны быць настолькі цікавымі, каб яны выклікалі жаданне аддаць перавагу чытанню мастацкага твора, а не прагляду фільма або гульні. Ад мастацкіх твораў у многім залежыць працэс фарміравання асобы дзіцяці.

У той жа час варта звярнуць увагу і на тое, што большая частка твораў бел дзіцячай літратуры – гэта творы, якія вызначаюцца сваёй мастацкай і выхаваўчай значнасцю, бо заўсёды ў бел літаратуры брула, іскрылася крынічна-светлая плынь сапраўднага мастацтва

2.Дзіцячы фальклор, спецыфіка, ф-цыі яго жанраў. Вывучэнне дзіцячага фальклору.

У фальклору адрозніваецца ўласны дзіцячы фальклор - фальклор створаны самімі дзецьмі, і фальклор для дзяцей - творы, складзеныя дарослымі, якія звычайна і выконваюць іх для дзяцей. "Фальклор для дзяцей - гэта складаная сукупнасць жанраў, розных па сваёй прыродзе, часе ўзнікнення, практычнай і функцыянальнай прызначанасці і мастацкім афармленні". Яна вылучае ў дзіцячым фальклоры наступныя жанры: "калыханкі, забаўлянкі, дзіцячыя песні, заклічкі, прыгаворкі, дражнілкі, лічылкі, жараб'ёвыя згаворы, гульні, маўчанкі, скорагаворкі, казкі, загадкі, прыпеўкі, дзіцячья анекдоты. Апошнім часам вылучаюцца ў асобны жанр "страшылкі" - апавяданні пра страшныя падзеі". Фальклорныя творы як найдаражэйшая духоўная спадчына беражліва перадаваліся ад аднаго пакаленя да другога. З даўніх часоў вусна-паэтычная творчасць спрыяла выхаванню высокіх маральных прынцыпаў і мастацкага гуту народа. Такую ж функцыю выконваў і дзіцячы фальклор. Узнік дзіцячы фальклор, як і ўся вусна-паэтычная творчасць, у старажытныя часы, калі чалавек навучыўся працаваць, гаварыць, свядома радавацца, нудзіць, ставіць пэўныя мэты, клапаціцца пра выхаванне дзяцей у адпаведнасці з тагачаснымі нормамі чалавечых узаемаадносін. Зразумела, што самыя раннія вусна-паэтычныя творы не дайшлі да нас: з часам адны з іх змяніліся, а некаторыя зусім зніклі. Фалькл творы спрыяюць фарміраванню ў дзяцей вобразнага мыслення, уменняў арыентавацца ў разанастайнасці лексічных значэнняў знаёмых і новых слоў, урэшце – першапачатковым уменням словатворчасці. Пачуцці, эмоцыі, якія узнікаюць у дзіцячай свядомасці пры ўспрыняцці фальклорных твораў, маюць вельмі важнае выхаваучае значэнне: яны здольныя затым праецыравацца ў дзіцяці на эмацыйны фон стасункаў з рэальнымі людзьмі, пераносіцца ў сферу адносін з роднымі, сябрамі і нават чужымі людзьмі. У гэтым сэнсе вусная народная творчасць – неацэнны выхаваўчы скарб, якім павінны карыстацца бацькі, кожны выхавацель, настаўнік, яна спрыяе выхаванню асобы, якая неабыякавая да чужой бяды, здольная суперажываць іншаму.

3. Калыханкі, іх паходжанне, прызначэнне, паэтыка: Даследчыкі дзіцячага фальклору даказалі іх сувязь з замоўнай паэзіяй, пра што сведчыць змест калыханак: яны узніклі тады, калі першабытны чалавек адухаўляў сілы прыроды, многія жыццёвыя з’явы і горача верыў у магчымасць уздзеяння на іх усхваляваным, пранікнённым словам. Песняй-калыханкай маці імкнулася уплываць на лёс дзіцяці, шчыра верыла, што яе словы ўлагодзяць звышнатуральныя сілы. Часта сустракаюцца такія героі як Сон, Дрымота, Угамон, бываюць і міфічныя. Вядома што у дзіцячых к. кот – самая папулярная істота: ен то ідзе на таржок і прыносіць малому піражок, то дапамагае маці закалыхаць малое і атрымлівае за гэта ўзнагароду, то прыносіць паясок. Пра ката так часта спявалі таму што ен быў у кожнай хаце, і дзеці яго добра ведалі, любілі, ім падабаліся яго мяккая поўсць, спрытныя рухі, гуллівасць. К. усіх народаў свету, у тым ліку і беларускія, вызначаюцца павольным рытмам, своеасаблівай аданастайнай мелодыяй, задушэўнай лірычнасцю і цеплынёй. Калыханкі спяваюцца з мэтай дапамагчы дзіцяці хутчэй заснуць. Ля калыскі зусім малога спявалі “люлі-люлі” або “ баю-баюшкі-баю”. Калі дзіця падрастала маці павінна была калыханкай зацікавіць малое. Вось чаму ўсе калыханкі маюць хоть і не скаладаны, але займальны сюжэт. Кожная калыханка нагадвае нескладанае вершавальнае апавяданне, часта ў ім называецца імя дзіцяці. Напрыклад: Пайшоў коцік на таржок, купіў Юрыку піражок, пайшоў коцік на вулку, купіў Юрыку булку, пайшоў коцік рэпку рваць, Юрку трэба крэпка спаць. Захапляе дзяцей і тое, што кот, гусі ці куры дзейнічаюць у калыханках зусім як людзі: размаўляюць, радуюцца, перажываюць.. Калыханкі не толькі даюць багаты матэрыял для развіцця фантазіі маленькіх дзяцей, але і вучаць іх вобразна мысліць і гаварыць, спрыяюць адчуванню рытму, муз тэксту. Часта ля калыскі маці спявала сваю к., якая потым пераходзіла праз пакаленні і дайшла і да нашых дзён. Звычайна ў народных к. не гаворыцца пра гора і пра трагічнае. Таму што песня пра жудаснае і трагічнае можа запалохаць дзіця, зрабіць змрочным яго настрой. Складальнікі песен-калыханак хацелі, каб дзеці адчувалі сябе ў атмасферы прыязнасці і пяшчоты, таму пераважная большасць беларускіх народных калыханак вызначаецца мяккасцю гучання, яны светлыя і пяшчотныя;