Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Детская литература белорусская.docx
Скачиваний:
147
Добавлен:
18.01.2022
Размер:
111.7 Кб
Скачать

34. Праблематыка трылогіі і. Сяркова “Мы з Санькам у тыле ворага”

Глыбінёй асэнсавання вылучаюцца аповесці І.Сяркова “Мы з Санькам у тыле ворага”(1968), “Мы – хлопцы жывучыя” (1971), “Мы з Санькам –артылерысты…” (1989).

У аповесцях аўтар здолеў не толькі арганічна зліць паказ лёсу юных герояў з шырокім адлюстраваннем жыцця і змагання ўсяго народа ва ўмовах часовай нямецка-фашысцкай акупацыі тэрыторыі Беларусі, а і захаваць непаўторны свет дзяцінства. Гэтым у значнай ступені тлумачыцца наяўнасць у суровых і праўдзівых творах Сяркова пра вайну шэрага камедыйных сітуацый, шчодрага гумару. Санька і Іван імкнуцца вырвацца з-пад апекі старэйшых, стаць адважнымі воінамі-партызанамі. Аўтар надзвычай пераканаўча паказвае жаданне дзесяцігадовых хлапчукоў актыўна ўдзельнічаць у барацьбе супраць ворага. Аднак ім не вельмі шанцуе, і да партызан трапіць яны не змаглі, таму Іван і Санька змагаюцца супраць немцаў самастойна. Не ўсё героям удаецца, не ўсё задуманае шчасліва канчаецца. Асаблівых подзвігаў хлопчыкам не даводзіцца здейсніць, аднак яны былі гатовыя да подзвігу, марылі пра яго. У гэтым і заключаецца прывабнасць вобразаў Івана і Санькі. Аўтар нідзе не збіваецца на лёгкаважкасць, спрошчанасць, ён праўдзіва паказвае, што вайна паклала на дзіцячыя плечы цяжар недзіцячых клопатаў, але падлеткі не схіляюцца перад гэтымі цяжкасцямі, яны захавалі веру ў пераможнае завяршэнне вайны, не страцілі сваёй няўрымслівасці, жыццялюбства.

Аповесцям І.Сяркова характэрны псіхалагізм, які не замаруджвае развіццё сюжета, бо псіхалагічнае выяўляецца праз канкрэтнае дзеянне, дзякуючы чаму аўтар пазбягае апісальніцтва, дабіваецца зрокавай выразнасці асобных эпізодаў, сітуацый. Мова твораў Сяркова жывая, маляўнічая, вобразная, падкрэслівае добрае веданне аўтарам жыцця народа, народнай мовыі фразеалогіі. У кнігах шмат вобразных дыялогаў, жартаўлівых і з’едлівых заўваг, якія дапамагаюць пісьменніку паказаць усеагульны патрыятычны ўздым. Нянавісць нашых людзей да захопнікаў, непрыняцце “новага парадку”, разуменне непазбежнай гібелі акупантаў. Творы Сяркова дапамагаюць падлеткам знайсці адказ на многія пытанні, якія хвалююць іх, раскрываюць прыгажосць сапраўднай дружбы, веліч і сілу нашага народу, захапляюць іх прагай подзвігу.

35. Жанравая і тэматычная разнастайнасць твораў п. Місько для юнага чытача

Першым творам Місько, напісаным для юнага чытача, стала дакументальная аповесць “Падарожжа ў калгас” (1970). У ёй расказваецца пра жыццё юнакоў у камсамольскім лагеры працы і адпачынку “Юнацтва”, які дзейнічаў на Брэстчыне. У 1967г выйшла першая кнiга апавяданняӯ П. Мiсько «Калодзеж». У творах гэтага зборнiка аӯтар раскрыӯ шматлiкiя эстэтычна-выхаваӯчыя i педагагiчныя задачы («Як дзеда дзялiлi», «Як Саша ӯ космас лятаӯ», “Чараўнік Косця” i iнш.). Дзецi часта становяцца ахвярамi несправядлiвасцi, маральнай абразы i з боку дарослых, i з боку сваiх сяброӯ-аднагодкаӯ. Так, у апавяданнi «Каляндар сумлення» праз узаемаадносiны двух хлапчукоӯ Толi Васiльева i Сцёпы Мармышкi, якiя атрымалi ад настаӯнiцы адказнае даручэнне намаляваць для свайго класса каляндар надвор'я, раскрываюцца праблемы сумлення, годнасцi, сяброӯства, узаемападтрымкi. Калi Сцёпа не паспеӯ своечасова зрабiць сваю частку задання, Толя са сваёй бабуляй безадкладна яму дапамог. Наступным жа днём няшчыры яго сябар аӯтарства газеты прыпiсаӯ сабе. Фiнальная карцiна твора перадае ӯзрушэнне хлопчыка ад падману, няшчырасцi, двурушнасцi яго сябра. Ахвярамі самаўпэўненасці, ганарлівасці, непаслушэнства сваіх сябрукоў становяцца і маленькія героі такіх апавяданняў маральна-этычнай тэматыкі, як “Добры чалавек”, “Салодкія яблыкі” і інш. Глубокiм пазнавальным i выхаваӯчым патэнцыялам вызначаюцца апавяданнi П. Мiсько, у якiх паэтызуецца прырода роднага краю, праводзiцца iдэя непарыӯнай сувязi чалавека i наваколля («Восеньскiм днём», “Лясныя дарункі” i iнш.) У гэтых творах аӯтар вучыць дзяцей беражлiвым адносiнам да прыроднага ӯлоння, знаёмiць з рэдкiмi прадстаӯнiкамi флоры i фауны, акцэнтуе ӯвагу на тым, што прырода дапамагае чалавеку сфармiраваць пачуццё прыгожага. Многiя дзецi ӯ параӯнаннi з дарослымi яшчэ не страцiлi адчування глыбокай унутранай паяднанасцi з прыродай, далучанасцi да патаемнага свету гармонii, як, н-д, герой апавядання «Чараӯнiк Косця», якi iнтуiтыӯна адчуваӯ мову птушак.