Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Детская литература белорусская.docx
Скачиваний:
147
Добавлен:
18.01.2022
Размер:
111.7 Кб
Скачать

40. Сучасная дзiцячая драматургія

Канец 20, пач 21 ст – гэта абсалютна новы этап развіцця беларускай драматургіі для дзяцей. Гэта час тэатральных эксперыментаў, і адкрыцця новых тэм, час вырашэння новых задач і пераадолення крызісу ўзлетаў і падзенняў.

Даволі актыўна выкарыстоўваецца і творча асэнсоўваецца бел драматургамі, якія пішуць для дзяцей, матыў падарожжа і прыгод. Напр, у творы «Янук, рыцар Мятлушкі» (1995) Рублеўскай, «Філасофскі камень» (1994) Сіўчыкава, «Прыгоды Міхея і Марціна» Граўцова. Так напрыклад, ў п’есе «Пра тое як Янка Белую краіну ад Цмока вызваліў» (1993) В. Маслюка выкарыстоўваецца традыцыйны фальклорны сюжэт пра асілка, які вызваляе людзей ад зла ў вобразе Цмока. Разам з тым драматург спрабуе адлюстраваць рознага роду беларускія рэаліі, звяртаючы увагу, напрыклад, на характар людзей: праклятыя людзі! Яны працуюць і дзень і ноч - і маучаць. Іх бьюць бізунамі, але яны маучаць, іх прымушаюць крычаць словы у гонар – яны славяць мяне, але маучаць іхнія вочы. Пракляты народ!!.

Цесным чынам з тэмай патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення звязана і экалагічнае. Такім важным для нашага часу пытанням прысвечана драма для дзяцей «Калі дракон прачнууся» (1993) Арахоўскага. Кампазіцыйным цэнтрам твора становіцца сітуацыя жорсткага забойства чалавекам мядзведзіцы – маці Букуза. Рэчаіснасць у творы адлюстроўваецца праз светаўспрыняцце маленькага медзведзяня. Букуз рана адкрыў страшны свет дарослых людзей, якія здольны забіць і пры гэтым не задумацца, што зробяць камусці балюча, і свет дзяцей, якія імкнуцца да шчырай спагады і могуць адчуць чужы боль, не страцілі пачуцця саперажывання.

Асобае месца ў сучаснай бел драматургіі для дзяцей займаюць творы, у якіх актыўна выкарыстоўваеца прынцып алагізму, абсурдызацыя рэчаіснасці. Так фабульнае дзеянне ў пьесе "Рэпетыцыя" (1995) Федарэнкі будуецца на прынцыпе «тэатр у тэатры» вакол камунікатыўнай праблемы і праблемы тэатральнасці што падкрэсліваецца ўжо ў загалоўку твора. Федарэнка падымае даволі важную праблему для дзіцячых калектываў – непаслядоўнасць у думках, дзеяннях, памкненнях і патрабаваннях настаўніка, развіцце канфармізму, а таксама непаразумення паміж вучнямі і настаўнікамі.

Наватарствам у галіне драматургіі канца 20 ст для дзяцей з’яўляецца выкарыстанне элементаў трылера. Яркім прыкладам такога роду твораў з’яўляецца пьеса «У чорным-чорным горадзе» (1990) Адамчыка і Клімовіча.

Таксамам важным элементам сучасная драматургіі з’яўл выкарыстанне элементаў фэнтэзі і навуковай фантастыкі. («Канікулы на астэроідзе» (1994) Дудзюк, «Рамантычнае падарожжа на той свет» (1994) Багданавай).