Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Детская литература белорусская.docx
Скачиваний:
147
Добавлен:
18.01.2022
Размер:
111.7 Кб
Скачать

6. Гульнёвы фальклор(лічылкі, жараб’ёвыя загаворы, гульні):

Лічылкі- невялікія вершаваныя гумарыстычнага характару творы, з дапамогай якіх вызначаецца чарговасцьу гульні, выбыіраюцца дзеячыя асобы або вядучыя. Лічылкі адгносяцца да гульнйвага фальклору. У іх важнае значэнне выконвае рытм, яны, як правіла, маюць сваю кампазіцыю і невялікі закончаны сюжэт (Раз, два, тры, чатыры, пяць, выйшаў месяц пауляць, а за месяцам луна, аставайся ты адна). Лічылкі паводле паходжання падзяляюцца на некалькі груп: тыя, што перайшлі ў разрад дзіцячых, створаныя дзецьмі і лічылкі з літаратурных твораў. Сюжэт лічылкі гэта не галоўнае, аднак, часам вобразы ўзнікаюць вельмі нечаканыя і незвычайныя. Гэта спрыяе развіццю вобразнага ўяўлення і фантазіі дзяцей. Дзіўная з'ява - дзіцячыя лічылкі, як правіла, перадаюцца дзецьмі з вуснаў у вусны, з'яўляюцца яркім прыкладам калектыўнай памяці. Звычайна прагаворванне лічылкі суправаджаецца пэўным рухам рукі дзіцяці. Каардынацыя руху і гаворкі таксама спрыяе выпрацоўцы пачуцці рытму. Асаблівай папулярнасцю ў дзяцей карысталіся гульні, Да гэтага часу яшчэ не выпрацавана дасканалая класіфікацыя іх. Многія гульні звязаны з земляробствам, гаспадарчай дзейнасцю сялян, іх жыццём і бытам. У далёкім мінулым гульні, у якіх адлюстравалася аграрная дзейнасць і жывёлагадоўля, несумненна мелі магічную функцыю ("Рэдзька", "У каноплі" і інш.). Зараз жа магічная функцыя страцілася, асноўнымі сталі пацешная, забаўляльная, выхаваўчая, пазнавальная. 3 асаблівай зацікаўленасцю ставяцца дзеці да карагодных гульняў, у якіх сінтэзуюцца спевы пад пэўную мелодыю, танцы. Карагодныя гульні строяцца па-рознаму, але агульным для іх з'яўляецца ўдзел калектыву, які ў карагодзе "Пячэнне хлеба" ствараецца спачатку з двухудзельнікаў з далейшым уцягваннем усіхжа-даючых, а потым разбурэннем у працэсе вядзення карагода, а ў карагодзе "Верабей" у працэсе спеваў з кола выходзяць пачаргова і становяцца гуськом дзяўчаты, потым той, каго называюць у песні, зусім выходзіць з гульні. У вялікай групе гульняў дзеянні своеасабліва драматызуюцца, кожны ўдзельнік выконвае ролю воўка, другі - пастуха, астатнія - авечак. Такія ж дзеючыя асобы і ў гульнях"Воўк і авечкі", "Па-стух і авечкі", Драматычныя дзеянні ў гэтых гульнях спалучаюцца з дыялогамі, спевамі. Папулярныя да гэтага часу фізічныя гульні, напрыклад, з мячыкам, улапту, "Укісценя", "Уяркі", "У гарадкі" і іншыя. Гэтыя гульні выпрацоўваюць у дзяцей спрытнасць, кемлівасць, трапнасць, садзейнічаюць здароўю, фізічнай моцы.

7. Малыя фальклорныя жанры.

Гэта невялікія па аб'ёме фальклорныя творы.(загадкі, прыказкі, прымаукі, скарагаворкі). У некаторых работах сустракаецца тэрмін дзіцячы фальклор, паколькі такія народныя творы ўваходзяць у жыццё чалавека вельмі рана, задоўга да авалодання рэчу. Пpыкaзкa — ycтoйлiвae тpaпнae нapoднa-пaэтычнae выcлoўe пaвyчaльнaгa xapaктapy, якoe ўвacaбляe мyдpacць i шмaтвякoвы вoпыт людзeй y тoй цi iншaй гaлiнe гacпaдapчaй aбo дyxoўнaй дзeйнacцi.    Пpыкaзкi вызнaчaюццa зaвepшaнacцю i лaкaнiчнacцю фopмы, яcкpaвaй мeтaфapычнacцю, pытмiчнacцю мoвы, paзнacтaйнacцю cpoдкaў мacтaцкaй выpaзнacцi. Пpыкaзкi з ix здoльнacцю aбaгyльняць жыццёвы вoпыт, cyaднociццa з мнoгiмi з’явaмi pэчaicнacцi — гэтa, пa cyтнacцi, мaлeнькiя пpытчы. Загадка – невялікі тэкст, у якім прапануцца пытанне, што мусіць быць разгаданым з дапамогай прыкмет таго прадмета альбо з`явы, аб якім ідзе гаворка; у той жа час у загадцы могуць утрымлівацца прыкметы, якія ужыты з мэтай заблытать. Загадкі заўсёды былі не толькі сродкамі выпрабавання разумовых здольнасцей, але і спрыялі развіццю вобразнага мыслення, інтэлектуальнай вынаходлівасці. Скарагаворка - жартоўны жанр народнай творчасці, фраза, пабудаваная на спалучэнні гукаў, якія затрудняе хуткае вымаўленне слоў. Загадкі Н.Гілевіча: 1.” Два разы нараджаецца, адзін раз памірае” (птушка); 2.” Лёгка з зямлі паднімаеш, А далей сваёй рукі не кінеш.” (пяро); 3. “Без сякеры і цвікоў, Збудавалі круглы дом.” (гняздо).