Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Детская литература белорусская.docx
Скачиваний:
147
Добавлен:
18.01.2022
Размер:
111.7 Кб
Скачать

37. Сучасная паэзія для дзяцей.

Развіцце сучаснай бел дзіцячай паэзіі цесна паяднана з літаратурна-грамадскімі працэсамі апошніх дзесяцігодзяў. Яна набыла нацыянальны каларыт, пазбавілася ідэалагічнай зададзеннасці, пэўнага схематызму, пашырыліся яе жанрава-тэматычныя абсягі, памножыліся выяўленчыя сродкі. У ей плённа працавалі выдатныя прадстаўнікі старэйшага паэтычнага пакалення: Агняцвет (зб «Рэчка, рэчанька мая», 1991), Барадулін (зб «Кобра у торбе» (1990), «Як воук калядавау» (2000)), Гілевіч (зб «Добры чалавек» (1987), “Шчаслівыя хвіліны” (2001)), В. Вітка, С.Грахоускі і інш. У апошнія дзесяцігоддзі ў дзіцячую паэзію ўвайшлі кнігі А. Вольскага (зб. “Карусель”, 1996), Н. Галіноўская (зб. “Гусіны капялюш” (1994), “Клубок і калабок” (1999) і інш.), П. Прануза (зб. “Звініць ручаёк” (1988), “Першыя крокі” (1993)), Н. Мацяш (зб. “Адведзены лета”, 2004) і інш. Канец 80-90-х гг 20 ст і пачатак 21 ст. – гэта час творчай актыўнасці ў галіне дзіцячай паэзіі А. Бадака (зб. “Верабей з рагаткай”, 1999), А. Грачанікава (зб. “Зорны палёт” (1988), “Перазвон азёр і бароў” (1998)), М. Бусько (зб. “Бабрыная навука”, 2001), Х. Гурыновіча (зб. “Пасадзім па дрэўцу” (1993), “Лес на далоні” (2001)) і інш. Сучасная бел дзіц паэзія далучае падрастаючае пакаленне да агульначалавечных каштоунасцей, да духоуных скарбау народа, абсуджае патрыятычныя пачуцці, заклікае любіць свой край, берагчы яго непауторную прыроду, выхоувае у дзяцей лепшыя мараньна-этычныя якасці. Адной з асаблівасцей бел дзіцячай паэзіі на сучасным этапе з’яўляецца цікавасць да “самой гісторыі дыхання” – даўняй культуры Беларусі, традыцый нашага народа.

Рыгор Барадулін – паэт яркага, шматграннага таленту. Свае першыя творы для дзяцей ен напісаў у пачатку 1960 г, калі ў яго самога падрастала дачка. Першая дзіцячая кніга Барадуліна «Мех шэрых, мех белых». Вобразны свет сваіх калыханак Барадулін насяліў і любімым персанажам гэтага жанру катом. У «Калыханцы Мірону» неназойліва абуджаецца дзіцячае суперажыванне за ката, якога праз сон «пільнуе мыш» і «Пацукі наперабой / Хочуць бегчы» за катом. Аўтар вельмі тактоўна праз учынкі ката схіляе дзяцей да паслухмянасці. Літаральна ў кожным творы паэта прысутнічае запрашэнне да гульні, бо сам ён перакананы, што з дзецьмі належыць гаварыць без трыбуны і шпаргалкі. Ён піша лічылкі, дражнілкі, хуткамоўкі, шырокае прызнанне маюць загадкі. Напрыклад лічылка-задачка «Колькі кошак у кашы» дзеці пільна сочаць за гарэзлівымі кошкамі. «Дзве схаваліся за горкай/ Дзве сачылі за ваверкай/ Дзве з'яліся ваўкол/ Хвост на печы і дамоў/ Спаў Цімошак да цямна / Засталася з ім адна / Ты падумай і скажы / Колькі кошак у кашы?»

Дзіцячая паэзія Ніла Гілевіча цесна звязана з традыцямі народнай педагогікі і вуснай паэтычнай таорчасці. Ен цудоўна ведае, зчаго і як пачынаецца эмацыйнае, духоўнае развіцце маленькага чалавека. Манера гаворкі Гілевіча – даверлівая, па-размоўнаму натуральная, шчырая, даходлівая, пазбаўленна дарослага сюсюкання. Ён умее завалодаць увагай малога чытача. Праз паэтызацыю вобразаў флоры і фаўны, роднай прыроды, прыродных з’яў аўтар раскрывае адухоўленныя адносіны да навакольнага свету, выклікае ў дзяцей эмацыянальна-эстэтычныя перажыванні. У сваей творчасці для дзяцей Гілевіч выкарыстоувае прыемы міфаэпічнага мыслення і мастацкія магчымасці розных фальклорных жанраў: гутаркі, казкі, песні, прымаукі, народнага жарту і гульні, загадкі («Шчаслівыя хвілінкі», «Сіні домік, сіні дом…»). Вершы «Дождж грыбасей», «Я - Беларус», «Вітаю вясну», вершаваныя творы «Роднае слова», «Мова майго народа».