Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Детская литература белорусская.docx
Скачиваний:
147
Добавлен:
18.01.2022
Размер:
111.7 Кб
Скачать

20. Пазанавальнае і выхаваўчае значэнне аповесці я. Маўра

Выкарыстаўшы матыў рабінзанады,падказаны «Рабінзонам Крузам» Д. Дэфо, Маўр развенчвае псеўдарамантыку,захапленне экзотыкай далёкіх заморскіх краін,якое часта абарочваецца няўвагай да свайго роднага краю,няведаннем яго. Ён паказвае,што і пад небам Беларусі,у далёкіх і блізкіх яе кутках,ёсць свая,не заўважаная яшчэ рамантыка,свая невыказаная прыгажосць,кожны раз новая і нечаканая.У аповесцi«Палескiя рабiнзоны» адкрываецца рамантыка падарожжа па бел. Палессi,багатым краi лясоӯ i балот.Героi - бел. падлеткi Вiктар i Мiрон апынулiся на астраӯку зямлi,абкружаным вясновым разводдзем.Яны неспрактыкаваныя падлеткі і гэта робіць іх барацьбу са стыхіяй асабліва складанай.Аднак Маўр падкрэслівае,што свае веды хлопцы ӯмеюць прымяняць на практыцы.Яны змаглi з дапамогай самаробнай «дынама-машыны» здабыць агонь;закон Архiмеда падказаӯ iм,як выбрацца з багны,а вопыт старажытных-як зляпiць гаршчок.Ва ӯсiм хлопцы выяӯляюць вынаходлiвасць,кемлiввасць,яны застаюцца назiральнымi,не могуць не спынiцца перад хараством прыроды,дапамагаюць і чытачам вычыцца ўспрымаць прыроду як з’яву эстэтычную.

Псіхалагічна ўдала падмечаны асаблівасці ўзаемаадносін хлопцаў:знешне не хочуць выявіць сваіх цеплых сяброўскіх адносін,таму часта кпяць адзін з аднаго,але за гэтымі кпінамі і жартамі тояцца шчырыя клопаты пра таварыша,гатоўнасць дапамагчы.Іх шма што яднае,найперш тое,што яны разам займалiся ӯ краязнаӯчым гуртку.Вiктар большцiкавiуся заалогiяй,а Мiрон – батанiкай,і ў час падарожжа яны даюць тлумачэнне ў адпаведнасці са сваімі ведамі.Увогуле,у аповесці шмат дыялогаў,у якіх займальна з гумарам распавядаецца пра раслінны і жывельны свет.

У сюжэт аповесцi ӯключаны элементы дэтэктыва, тут шмат прыгод,шырока выкарыстаны аўтарам прыемы загадкавасці,таямнічасці.

Інтрыгуюць дзяцей да чытання займальныя падзагалоўкі да раздзелаў,напр,да 13-га – “Прымусовае чаканне.-На пашы.-Жаба-птушка-Хатні настрой.-Чалавек”

Гэты твор выхоӯвае ӯ чытачоӯ патрыятычныя пачуццi,прагу да пазнання роднага края,вучыць настойлiвасцi,смеласцi,уменню супрацьстаяць неспрыяльным абставiнам.

21. Праблема фарміравання характару падлетка у аповесці м. Лынькова “Міколка-паравоз”

Рэалiстычны па характары тв.,напiсаны на аӯтабiяграф.матэрыяле. Галоўны герой–хл.Мiколка(М)па мянушцы Паравоз.Твор звязаны з чыгункай. М. ӯмеӯ адрознiваць тып цягнiкоӯ.Ён па адным гуку пазнаваӯ бацькаӯ паравоз. М.-дапытлiвы,ён задае шмат пытанняӯ бацькам,дзеду, настаӯнiкам.Бацька заӯсёды прывозiӯ Міколке штосьцi цiкавае i вучыӯ сына бачыць незвычайнае ӯ звычайным.Н-д:на вугалi яны знаходзiлi адбiткi тых дрэваӯ,што раслi на зямлi тысячы год таму.Бацька Андрэй расказваӯ яму цiкавыя гiст. пра гэты самы камень.Гэта дзiвiла хлопчыка i выклiкала яго павагу да бацькоӯскага розуму,i жаданне самому пра ӯсё даведацца. М. збiраӯ цiкавыя рэчы,што заставалiся ад цягнiкоӯ на рэйках,а з сабраных малюнкаӯ зрабiӯ сваеасаблiвую «карцiнную галерэю».Дапытлiвасць часта прыносiць Мiколку непрыемнасцi. Раздзел «Мiколкавы непаразуменнi з богам» Мiколка хацеӯ даведацца,што гэта за таемная iстота – Бог.Але патлумачыць яму не маглi нi мацi,нi поп у школе.Яны заӯсёды яго фiзiчна наказвалi i Мiколку назаӯсёды адвярнула ад рэлiгii.Тут паказана:як шмат у выхаванні залежыць ад чуласці дарослых.Аднойчы праз станцыю ехаӯ царскi цягнiк i М. захацеӯ убачыць цара цi царанят.Ён ускочыӯ у цягнiк i за гэта жандары збiлi яго папругамi з царскiмi арламi.У жыццi М. было i шмат шчаслiвых старонак.Удзельнiкам усiх прыгод быӯ дзед Астап(А). Ён былы мiкалаеӯскi ваяка,герой турэцкай вайны, кавалер iмперат.ордэнаӯ i проста добры,працавiты,сумленны Ч.Памiж М. i дзедам ёсць шмат непаразуменняӯ.У разд.«Прыгоды М. i дзеда А.»паказваецца,што дзед не такi храбры,ён баiцца ракаӯ,што заблыталiся ӯ яго барадзе, вужакi, якога выцягнуӯ з-пад карча. М. сумняваецца ӯ дзедавых гераiчных учынках,смяецца,калi дзед называе сябе кавалерам.Яны часта памiж сабой сварылiся,але потым i мiрылiся i першы крок рабiӯ М. М. да дзеда адносiцца з павагай.Яны разам лавiлi рыбу,хадзiлi на паляванне(«раздзел Гiст. з дзедавай «арудзiяй»»),разам абмяркоӯвалi хвалюючыя пытаннi жыцця.На працягу аповесцi М. сталее, становiцца больш свядомым,здольным на гераiчныя ӯчынкi. М. вызваляе арыштаваных немцамi бальшавiкоӯ з пакгаӯза,у якi нiхто не мог прабрацца. Гераiзму ӯ аповесцi шмат,напр:дзед А. сваiм нечаканым стрэлам дае магчымасць Сёмку-матросу пазбегнуць смерцi.У час нечаканага нападу на вёску,калi партызаны не маглi з-за недахопу байцоӯ прыняць бой, М. параiӯ адступiць пад вiдам пахавальнай працэсii,а ӯ труну замест нябожчыка палажыць кулямёт. У разд.«У нямецкiм палоне» М. i дзеда А. палкоӯнiк загадвае растраляць. М. чакае смерць па свойму,ён плача не ад страху,а ад шкадавання сваiх родных i блiзкiх.Партызаны вызваляюць палонных.Ιмi камандуе Сёмка-матрос i М. пазнаӯшы яго крыкнуӯ дзеду, што гэта той чалавек якога яны выратавалi.Тут прадугледжваецца сваеасаблiвы павучальны момант,біблейскі запавет:нiколi добрыя справы не прападаюць марна. М. замянiӯ параненага бацьку i сам павёӯ браняпоезд з чырвонаармейцамi. М. паказан кемлiвым i разумным, здольным знайсцi выйсце з любой сiтуацыi. На прыкладзе вобраза М. дзецi могуць навучыцца стойкасцi,уменню не сскарацца перад непрыемнасцямі.Паказана жыццевая спрактыкаванасць хлопчыка,што рана пасталеў:у жыцці часам трэба і схітрыць.