Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Детская литература белорусская.docx
Скачиваний:
147
Добавлен:
18.01.2022
Размер:
111.7 Кб
Скачать

8.Бел. Народныя казкі. Класіфікацыя, паэтыка

Казка- адзін с асноўных жанраў народнай творчасці – невялікіх памераў твор, змест якога напоўнены незвычайным, фантастычным, цудадзейным, магічным; героі яго – звычайныя людзі і людзі, надзеленыя звышнатуральнымі асаблівасцямі, насельнікі прыроднага свету, незвычайныя істоты. Як правіла, у казцы перамагаюць светлыя сілы і пазітыўныя героі; нэтым самым сцвярджаецца ідэя ўзвышэння светлага над змрочным, добрага над злым. Для казак уласцівы ўстойлівая традыцыйная кампазіцыя, кантрастны падзел герояў на пазітыўных і негатыўных, барацьба добрага са злым, шчаслівы фінал гэтай барацьбы. БК маюць падабенства на казачны эпас славян. Ім уласцівыя глыбокая народная мудрасць, высокая паэтычнасць вобразаў, нязломная і светлая вера ў чалавека, у яго сілы і магчымасці. Класіфікацыя: 1)казкі пра жывёл(лічацца найбольш старажытнымі па паходжанні; па сваім змесце казкі выглядаюць злучэннем чалавечага і жывёльнага элемента)2)чарадзейныя казкі (у тым ліку казкі пра асілкаў) (мары і спадзяванні людзей на лепшае жыццё ў будучым, іх імкненні пакараць сабе сілы прыроды і перамагчы сацыяльнае зло, а таксама іх барацьба з чужаземнымі ворагамі -заваёўнікамі), 3) Сацыяльна-бытавыя казкі (у іх адлюстраваны сацыяльныя або бытавыя канфлікты)

9. Навучальныя кнігі для дзяцей у старажытнай Беларусі: Ф. Скарына перакладаў кнігі Бібліі (першая “Псалтыр”) на зразумелую тады для большасцi насельнiцтва старабеларускую мову. У 1522 г. выйшла ў свет першае вiленскае выданне Скарыны-"Малая падарожная кнiжыца", якая паклала пачатак кнiгадрукаванню ў нашай краiне. “Псалтыр” ФС адрасаваў "дзецям малым як пачатак усякай добрай навукi”. С.Будны перакладаў Біблію на польскую мову. Л.Зізаній –педагог і г.д. «Азбука з Лексісам» Яго «Азбуку» можна ўмоўна падзяліць на 3 часткі: матэрыял, які вучыць чытаць і пісаць; дапаможны лексічны матэрыял; царкоўныя палемічныя тэксты і малітвы. У «Лексіс» — беларускі слоўнік (1061 слова)-уключаны словы з народнай гутарковай мовы, што спрыяла развіццю мовы. М. Сматрыцкі - М. Сматрыцкі-вялікалітоўскі філолаг, грамадска-палітычны і царкоўны дзеяч і г.д.Вынікам педагагічнай дзейнасці стала «Граматыка славенска, правільней сінтагма» (Вільня,1618—1619) У «Граматыцы» аўтар аспрэчваў папрок П. Скаргі ў адрас царкоўнаславянскай мовы, што на гэтай мове немагчыма развіваць навукі, і сцвярджаў яе роўнасць грэчаскай і лацінскай мовам. «Граматыка» М. Сматрыцкага стала важным фактарам развіцця ўсходнеславянскай духоўнай культуры.

10. Заняпад у развіцці беларуская літаратуры для дзяцей у 19 ст. Дзіцячая тэматыка і праблематыка ў творах П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча.У 19 ст. новая беларуская літаратура развівалася ў двух сустрэчных кірунках: з аднаго боку, у сялянскім асяроддзі, якое зберагала фальклор і мову продкаў, з'яўляліся паэты (П. Багрым) і літаратурныя творы, пераважна ананімныя («Імяніннае віншаванне»,) а з другога — польскамоўныя аўтары, ураджэнцы Беларусі (А. Міцкевіч), якія, выкарыстоўваючы фальклор і звяртаючыся да гістарычных праблем народнага жыцця, імкнуліся, каб іх творы траплялі пад «саламяныя стрэхі». Ф. Багушэвіч - 1891 выйшаў яго зборнік "Дудка беларуская". Асноўнай тэмай паэзі Б. з'яуляецца жыццё бел. сялянства. У творчасці Б. вылучаюцца тры ўзаемазвязаныя асноўныя тэмы: паказ сацыяльнага становішча бел. народа; патрыятычная; прызначэнне і роля мастацтва ў жыцці народа. Праблему мовы ён вылучае як асноўную праблему нацыянальнага жыцця. Паўлюк Багрым, беларускі сялянскі паэт, верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы” А. Гурыновіч. Тэма роднай прыроды, працы хлебаробаў і шахцёраў; паслядоунік Багушэвіча. вершы «Рыбак», «Каток».