Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Детская литература белорусская.docx
Скачиваний:
147
Добавлен:
18.01.2022
Размер:
111.7 Кб
Скачать

36. Тэматыка I праблематыка апавяданну я. Брыля для дзяцей

Самыя першыя апавяданнi Я.Брыля для дзяцей вызначаюць суб’ектыӯнае, апасродкаванае адлюстраванне жыцця з пазiцыi маленькага чалавека. Для апавядальнiка галоӯнае не столькi ӯзнаӯленне жыццёвых падзей, колькi адлюстраванне ӯражанняӯ маленькага чалавека ад iх. У апавяданнях праслежваецца i тэма адухаӯленне прыроды. Апавяданне «Жыу-быӯ вожык» дае дзецям звесткi пра вожыка: чым ён харчуецца, якi лад жыцця вядзе. Маленькi апавядальнiк расказвае, як ён кармiӯ вожыка малачком i яечкам, дзiвiӯся яго баязлiвасцi: той спачатку тупацеӯ толькi ноччу, а потым крыху прызвычаiӯся. Але найбольш цiкава было маленькаму назiраць, як лясны жыхар шукаӯ сабе сяброӯ. З цюцiкам Мурзам ён не хацеӯ сам знацца, а вусаты кот Фядот i не глядзеӯ на Тупалу. Тады ён вырашыӯ падкацiцца да квактухi i яе куранят, бо зайздросна было глядзець на iх шчаслiвае супольнiцтва. - вось Тупала ноччу прымасцiӯся пад цёплым крылом курыцы i стаӯ ад радасцi варушыцца. Курыца пакалолася i моцна клюнула вожыка. вось бацька прапаноӯвае выпусцiць вожыка. - Бацька i мацi ӯ гэтым апавяданнi паӯстаюць як сапраӯдныя педагогi. Яны далучаюць сына да разумення прыроды i разам з тым вучаць адносiцца да жывой iстоты беражлiва i спачувальна. Апавяданне «Лiпа i клёнiк»: апавядальнiк нiбы глядзiць на свет вачыма маленькай дзяӯчынкi Лiпы. Ёй пайшоӯ 5-ты год. У яе ёсць неразлучны сябар сабака Дзiк. Як у кожнай дзяӯчынкi ў Лiпы ёсць радасцi – пушыстая белая шубка, якую мама прывезла сваёй любай Снягурачцы з горада. А яшчэ ӯ яе ёсць клёнiк, якi яна сама пасадзiла. Яна за iм хвалюецца ӯзiмку. Дрэӯцы баяцца марозу, зайца, якi абдзiраӯ яблынькi. Калi дзяучынка ведае ӯжо, што школьнiкi, папярэджаныя ёю, абвязалi дрэӯцы саломай: яна бачыць клёнiк, ён смяецца i плешча ӯ маленькiя ладкi. Апавяданне «Туга» маленькi хлопчык Юрка, якога бацькi павезлi на поӯдзень сумуе па цётчынай вёсцы, па сястрычцы, рэчцы, сабаку Шарыку, кату Базылю i iнш. Таму Юрка бунтуе, крычыць: - Я тут ждохну ӯ вас!...

У творчасцi Я. Брыля неаднаразова закранаецца праблема памiж роднымi i блiзкiмi. У апавяданнi «Усмешка» аутар расказвае пра дзяӯчынку 5-6 гадоӯ, якая едзе па вясковай вулiцы на бычку. Толькi што прайшоӯ дождж, выглядвае сонца, красуецца вясёлка. Карцiна асветлена любоӯю бацькi да маленькай дачкi. Унутраны свет дзiцяцi Я. Брыль раскрывае не толькi ӯ шчаслiвы бесклапотны час маленства яго сярод сямейнiкаӯ, але i тады, калi не дзiця ӯжо, а падлетак уваходзiць у дарослае працоӯнае жыццё. У аповесцi «Лазунок» расказваецца пра 15-гадовага Мiхася «Лазунка» - былога вучня рамеснiцкай школы палiграфстаӯ, якi першую ноч стаiць ля друкарскай машыны. Ён ганарыцца тым, што слова «Лазунок» будзе пастаӯлена на палi аркуша, бо Мiхась на сваёй смене лiчыцца адказным за якасць друку. Не скончыӯшы чацвёртага класса ён з бацькам пайшоӯ у партызаны, перажыӯ блакаду, ледзь не папаӯ у печы Трасцянца, але пашчаслiвiла ўцекчы са смяротнага цягнiка. Далей было вяртанне ӯ спаленную вёску. Потым прыйшлось прайсцi 40 км, каб папасцi ӯ рамеснiцкую школу палiграфiстаӯ у чужым незнаёмым горадзе. Вельмi важным у апавяданнi з’яӯляецца паэтызацыя стваральнай працы, якая прыносiць радасць i задавальненне, адчуванне сваёй значнасцi i неабходнасцi людзям.