- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Здан0в1ч
Аляксандр (26.2.1805—29.5.1868)
Педагог, пісьменнік. Нарадзіўся ў Ігу-менскім пав. (цяпер Чэрвеньскі р-н, Мін-ская вобл.) у сям'і збяднелага шляхціца. Пачатковую адукацыю атрымаў у Ігумен-скай павятовай базыльянскай школе (1825). На працягу 2 гадоў быў прыватным настаўнікам, a зарабіўшы крыху грошай, паступіў у Віленскі універсітэт, які скон-чыў са ступенню кандыдата навук (1831). 3 1834 на працягу 15 гадоў выкладаў лацін-скую мову i літаратуру ў старэйшых класах Віленскага шляхецкага інстытута, а пасля ўзначальваў кафедру агульнай гісторыі да закрыцця інстытута ў 1863. Адначасова не-калькі гадоў працаваў у рэдакцыі газеты «Виленский вестник» памочнікам рэдакта-ра А.Адынца, прымаў удзел у стварэнні слоўніка польскай мовы Аргельбранда, чы-таў лекцыі ў жаночых пансіёнах Вільні, у прыватных дамах, выкладаў расійскую гіс-торыю ў Віленскай каталіцкай семінарыі. Добра ведаў некалькі моў. 3 1863 займаўся літаратурнай дзейнасцю, якую спыніла смерць адзінага сына (за ўдзел у паўстанні ён быў пакараны смерцю праз павешанне ў Віленскай турме Лукішкі). Гэта падзея вельмі ўразіла 3., паўплывала на яго ма-ральны i фізічны стан i прывяла да заўчас-най смерці. На працягу шматгадовай асвет-ніпкай дзейнасці 3. назапасіў багаты вопыт выкладання розных прадметаў, вынікам ча-го з'явіўся шэраг складзеных ім дапаможнікаў, у т.л. «Слоўнічак французскай мовы з кароткай інфармацыяй па вымаўленні i размове» (1832), «Французская граматыка для дзяцей» (1830, 1839, 1844), «Этнагра-фічная табліца паводле метаду Язвінскага» (1845), «Нарысы па польскай гісторыі для дзяцей...» (1857), «Нарысы па ўсеагульнай гісторыі для дзяцей...» (1861) i інш. Многія працы 3. засталіся ў рукапісах, але яго жонка незадоўга да сваей смерці прадшіа архіў i месца знаходжання яго невядома.
ЗІЗАНІЙ
Лаўрэнцій (Тустаноўскі; 1550—60-я г. — 1634?)
'. Беларускі педагог-гуманіст, царкоўны дзёяч, мовавед, перакладчык. Паводле ад-ных звестак паходзіў з дробнамаянтковай шляхты Трокскага ваяводства, паводле дру-гіх — з ^мяст. Тустынь на Валыні. Брат С.Зізанія: Адукацыю атрымаў у Астрожскай школе на Валыні. Працаваў настаўнікам царкоўнаславянскай i фэчаскай моў у Львоўскай (да 1592), Брэсцкай (1592—95), Віленскай (1595—97) брацкіх школах. Калі быў у Брэсце, падрыхтаваў вучэбныя кнігі «Азбука з Лексісам» i «Грамматіка словен-ска совершенного искусства осми частйі слова...» (Вільня, 1596). |Яго «Азбуку» мож-на ўмоўна падзяліць на'ІЗ часткі: матэрыял, які вучыць чытаць i пісаць; дапаможны лексічны матэрыял; царкоўныя палемічныя тэксты i малітвы. Таму кніга магла выка-рыстоўвацца i ў царкоўным, i ў свецкім на-вучанні. Складальнікам першых дзвюх час-так быў 3., апошняй —С.Зізаній. Пры вы-данні «Азбукі» выкадыстаны клішэ з вы-данняў Ф.Скарыны. 'Ў «Лексіс» — беларус-кі слоўнік (1061 слова) — уключаны словы з народнай гутарковай мовы, што спрыяла развіццю мовы, якая потым стала часткай літаратурнай, свецкай, прыведзены самыя разнастайныя звесткі па ваеннай гісторыі, прававым становішчы розных сацыяльных груп насельніцтва ў дзяржаве, па філасофіі, геаграфіі, этнаграфіі, біялогіі, медыцыне. Слоўнік 3. — сведчанне рацыяналістычна-га падыходу 3. да вывучэння розных з'яў рэчаіснасці; адна з крыніц уяўлення пра ўзровень тагачасных ведаў аб развіцці ра-мёстваў, аб прафесіях, вырабах i гандлі ў сярэдневяковых гарадах.
12.2.1596 у друкарні Віленскага Святаду-хаўскага брацтва выдадзена «Грамматіка словенска...» 3. Яна складаецца з уводзін.
180
арфаграфіі, этымалогіі, прасодыі. Сінтаксіс даецца невялікімі часткамі ва ўсіх раздзе-лах. У кнізе на кожнае правіла прыведзена шмат прыкладаў i практыкаванняў для за-мацавання навучальнага матэрыялу. На першых старонках вучням тлумачыцца не-абходнасць свецкіх ведаў. «Граматыку сло-венску совершенного искуства осми частій слова...» 3. лічыў тым падмуркам, на якім можа трымацца далейшае вывучэнне розных навук. Імкнучыся па-філасофску асэн-саваць ролю граматыкі як навукі ў сярэд-невяковай сістэме ведаў, 3. раскрываў арга-нічную сувязь граматыкі з рыторыкай, фі-ласофіяй i багаслоўем, праяўляў цікавасць да розных філасофскіх праблем, якія бралі свой пачатак ад антычных вучоных, звяр-таўся да спадчыны Арыстоцеля, Эпікура, Катона Старэйшага i інш. Вывучэнне ан-тычнасці ўзбагачала светапогляд вучонага-педагога, давала магчымасць па-новаму па-дысці да вырашэння розных праблем.
Выданне «Грамматікй...» замацавала агульнаграмадскую думку пра неабходнасць вывучэння «сямі вольных мастацтваў», пад-крэслівала ix вялікую ролю ў развіцці аду-кацыі. Гэтым 3. звярнуў на сябе ўвагу мно-гіх князёў, якія імкнуліся даць добрую аду-кацыю сваім дзецям. У 1597—1600 3. быў хатнім настаўнікам у крычаўскага старосты Б. Саламярэцкага ў маёнтку Баркулабава, потым 2 гады працаваў у князя А.К.Ас-трожскага. Пасля яго смерці 3. нейкі час працаваў святаром у Яраслаўскай царкве на Валыні. У 1612 ён запрошаны хатнім нас-таўнікам да дзяцей князя Я.Карэцкага ў маёнтак Карэц на Валыні. Каб забяспе-чыць настаўніка матэрыяльна, князь запі-саў на 3. вёску з фальваркам, млынам, цар-квой i некалькімі дзялянкамі зямлі. 18.5.1618 3. выступіў на пахаванні княгіні Соф'і Чартарыйскай з казаннем, якое мела характар павучання пра нормы паводзін. Выкарыстаўшы вопыт лацінскай гамілетыкі i антычнай філасофіі, ён выступіў i супраць этычных поглядаў Эпікура.]У 1619 архіман-дрыт Елісей Пляцінецкі затТрасіў 3. ў Кіе-ва-Пячэрскую лаўру, дзе ён адразу заняў адпаведнае месца ў вучоным гуртку, праца-ваў настаўнікам у школе i рэдагаваў кнігі, якія рыхтаваліся да выдання ў друкарні, займаўся перакладамі з грэчаскай мовы. Там ён пераклаў i адрэдагаваў «Беседы св. Иоанна Златоуста на Послание св. апостола Павла» (Кіеў, 1623), «Толкованія на Апокаліпсіс св. Андрэя Кесарыйскага» (Кіеў, 1625). У прадмове да апошняй сучаснікі i калегі далі высокую ацэнку дзейнасці i ведам 3., адзначалі яго аўтарытэт як мова-веда i прапаведніка.
С Верагодна, у 1620—23 3. працаваў над «Катэхізісам Вялікім», у якім выкладзены не толькі догматы праваслаўя ў пытаннях i адказах, але i веды па гісторыі, прырода-знаўстве, астраноміі i інш. навуках. Рукапіс кнігі быў зроблены на беларускай мове. Аднак у Кіеве ён не змог выдаць гэтую кнігу, бо на той час у Вялікім княстве Лі-тоўскім распачалася жорсткая барапьба па-між праваслаўем i каталіцызмам. 3. выра-шыў паспрабаваць надрукаваць кнігу ў Маскве. Разам ca сваімі сынамі Іванам i Аляксандрам у красавіку 1626 ён прыехаў у Пуціўль i заявіў, быццам у Рэчы Паспалі-тай яго прыгняталі, таму ён едзе з лістамі да цара i патрыярха. Пра рукапіс «Катэхізі-са» нічога не сказаў, бо ведаў, з якім неда-верам ставілася маскоўскае духавенства да рукапісаў i кніг з Украіны, Беларусі i Літ-вы. Праз месяц 3. з сынамі дазволілі ехаць у Маскву. Цар i патрыярх узялі ix на ўтры-манне. 3. часта сустракаўся з царом Міхаі-лам Фёдаравічам i патрыярхам Філарэтам, што сведчыць пра добрае стаўленне да яго i вялікую пашану з боку высокіх асоб Рус-кай дзяржавы. Для друкарскай справы 3. атрымаў 150 рублёў. У студзені 1627 разам з Ц.Аладзіным i перакладчыкам Б.Ба-гамольцавым наведаў друкарскі двор. Пра тое, што «Катэхізіс» быў надрукаваны ў Маскве, сведчыць апісанне бібліятэкі патрыярха Філарэта i «Запісная кніга маскоў-скага друкарскага архіва», у якой ёсць звес-ткі, што друкаванне кнігі закончана каля 27.1.1627. Але яна, відаць, не была прызна-на афіцыйнаю царквой, таму, верагодна, Філарэт загадаў спаліць усе надрукаваныя кнігі. Цудам захавалася толькі 5 дэфектных экземпляраў, а новыя выданні (1783, 1787 i 1788, Гродна; 1784, Пскоў) зазналі значную рэдакцыйную праўку i недакладна перада-юць погляды 3. Для вывучэння светапогля-ду 3. найбольш цікавае абмеркаванне «Ка-тэхізіса» ў Маскве 18—19.2.1627. У абмер-каванні ад імя i na даручэнні патрыярха Філарэта ўдзельнічалі ігумен маскоўскага Богаяўленскага манастыра Ілья, кніжны спраўшчык Р.Анісімаў, князь І.Б.Чарскі i думны дзяк Ф.Ліхачоў. Маскоўскае духавенства, як гэта відаць з пратакола пася-джэння, добра падрыхтавалася да дыспуту, таму вытрымаць дыскусію было цяжка.
181
3. не быў гарантаваны i ад таго, што з ім не расправяцца, як з ерэтыком. Дасведча-ны i ўпэўнены ў ведах, 3. на першым пася-джэнні трымаўся свабодна i нават гарачыў-ся. На пасяджэнні ў ніжняй палаце аўтар усе хібы ў кнізе звальваў на перакладчыка. Пры абмеркаванні «Катэхізіса» 3. спраба-ваў абагаўляць самога чалавека, узяўшы для гэтага ідэю аб самаўладдзі з Другаза-коння. Але прадстаўнікі патрыярха Філарэ-та адхілілі яго прапанову. У поўнай згодзе з Другазаконнем i царкоўнай традыцыяй 3. заявіў маскоўскім апанентам, што «самовластием человек обращается к доброде-телем, яко же и злобам. Им же (самаўлад-дзем. — Аут.) почтен бысть Адам от бога». 3. быў упэўнены ў сіле розуму i душы чалавека, лічыў, што чалавек створаны Богам i з'яўляецца гаспадаром самога сябе. Гэта ідэя пераклікаецца з ідэямі гуманістаў Іта-ліі. Праваслаўныя царкоўнікі, якія строга сачылі за догматамі трохадзінства Божай сутнасці, абвінавацілі 3. ў замаху на адзін-ства тройцы, падзяліўшы яе на тры часткі i паставіўшы Бога-бацьку вышэй за ўсіх. 3. прама заяўляў: «Тако аз исповедую Отец есть начало всему божеству сиреч сыну i духу святому». Але ў далейшым пад націс-кам маскоўскіх апанентаў, якія абвінавацілі 3. ў ерасі, яму давялося адступаць. Зразу-меўшы сваё небяспечнае становішча, ён стаў паводзіць сябе болып стрымана, спра-баваў апраўдвацца ў памылках i заявіў, што прыехаў у Маскву вучыцца, дзякаваў за выпраўленне яго кнігі. 3 пратакола дыспу-ту відаць, што абодва бакі добра ведалі грэ-часкую філасофію. У «Катэхізісе» 3. знай-шлі месца i тагачасныя прыродазнаўчыя веды. Светапогляд 3. характарызуе рацыя-налістычны падыход да тлумачэння розных з'яў прыроды. На заўвагу, што некаторыя звесткі ў «Катэхізісе» запазычаны з астра-логіі, якая ўзята ад вешчуноў елінскіх i іда-ласлужыцеляў, 3. адказаў: «Ни по звездам правления житию нашему, толко аз написал ведомости ради, чтобы человек ведал яко есть тварь божия, а то и мы о том немудрствуем, чтобы звездам правитися житию нашему». Вядома, прыродазнаўчыя звесткі 3. далёкія ад навуковых, але ў ix выявился рацыяналістычны падыход да тлумачэння гэтых з'яў, імкненне пашы-рыць кола чалавечых ведаў. ТДзейнасць 3. ішла ў рэчышчы рэфармацыйнага руху. Гэтым i багатай эрудыцыяй тлумачацца яго рацыяналістычныя адносіны да пэўных з'яў прыроды i грамадскага жыцця. Светапогляд 3. быў дуалістычны. 3., аднаго боку, схіляўся да тэалогіі, з другога — выказваў рацыяналістычныя думкі, якія былі вышкам высокай эрудыцыі.
19.2.1627 3. вярнуўся ў Кіеў, дзе разам ca слуцкім пратапопам А.Мужылоўскім па-вінен быў разгледзець кнігу М.Сматрыцка-га «Апалогія», выдадзеную на польскай мо-ве ў Львове. На Кіеўскім саборы 13.8.1628 3. выклаў супраць аўтара кнігі 105 пунктаў абвінавачання, i М.Сматрыцкаму давялося прызнаць крытыку i пакаяцца. Апошняе ўпамінанне пра 3. адносіцца да 8.2.1634 у Луцкай гарадской кнізе, дзе пазначана, што ён праз свайго дружбака М.Федаровіча звярнуўся да намесніка Луцкага староства М.Крынскага з нагоды юрыдычнага аб-грунтавання яго права на маёмасць, адпіса-ную яму князем Я.Карэцкім.
Заслуга 3. ў стварэнні навукова-педага-гічнай літаратуры, што адкрывала шлях да свецкай адукацыі. Асаблівае значэнне мела яго творчасць, у якой пашыраліся гуманіс-тычныя погляды на шэраг з'яў у прыродзе i быў новы падыход да вывучэння праблем мовы ў брацкіх школах Беларусі i Украіны.
Те.: Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии: Избр. произв. XVI — нач. XIX в. Мн., 1962. С. 138—143; Лексис Лаврентія Зйзанія. Сйноніма славено-росская. Ки\в, 1964.
Jlim.: В о з н я к М.С. Граматика Лаврентія Зйзанія з 1596 р. // Зап. Навук. Тов-ва ім. Т.Шевченка. 1911. Т. 101—102, кн. 1—2; Подокшин С.А. Рационалистические и гуманистические идеи во взглядах Стефана и Лаврентия Зизаниев // Вопросы философских наук. Мн., 1965; Ботвинник М.Б. Лаврентий Зи- заний. Мн., 1978. М.Б.Башвіннік.
ЗІЗАНІЙ (Тустаноўскі)
Стафан (?—1600)
Педагог-гуманіст, пісьменнік-палеміст, прапаведнік. Брат Я.Зізанія. Скончыў Астрожскую школу на Валыні. Выкладаў царкоўнаславянскую i грэчаскую мовы ў Львоўскай (з 1586, з 1592 рэктар) i Віленскай (у 1593—99) брацкіх школах. Ен быў высокаадукаваным чалавекам, даска-нала ведаў рыторыку, логіку, гамілетыку. Яго казанні былі накіраваны супраць унія-таў, езуітаў i вышэйшага праваслаўнага ду-хавенства. Прапаведаваў ён у гарадской ра-тушы, на вуліцах i пляцах. Але 25— 27.1.1596 сабор у Навагрудку, на які нават
182
не запрасілі 3., асудзіў яго за тое, што ён у сваіх выступлениях «аргументирует не пис-мом слова щыраго боже го... а только сило-гизмою». У жыцці 3. адмоўную ролю адыг-раў мітрапаліт М.Рагоза, які напачатку даз-воліў настаўнікам брацкіх школ займацца казаннямі, а потым напісаў данос на 3. ка-ралю Жыгімонту III. 28.5.1596 кароль гра-матай адзначыў «блюзнерства великое не только с казанья, але и с писанья и выданья книг до друку своволне» 3. i загадаў вывесіць гэтую грамату ва ўсіх людных месцах, злавіць і асудзіць адступніка. Ві-ленскае браідтва апратэставала рашэнне Навагрудскага сабора. На Брэсцкім саборы 3. апраўдалі i было заяўлена, што яго вы-данні зроблены паводле канонаў правас-лаўя. Пасля прыходу да ўлады уніяцкага мітрапаліта І.Пацея становішча 3. ў Вільні значна пагоршылася. Восенню 1599 ён вы-мушаны быў пайсці ў Свята-Троіцкі манас-тыр, дзе прыняў імя Сільвестра. Там ён збіраўся адкрыць школу, але уніяцкае духа-венства забараніла гэта. Кароль падтрымаў уніятаў i граматаю ад 29.9.1599 выступіў супраць віленскіх мяшчан, якіх аштрафаваў на 3 тыс. коп літоўскіх фошай за тое, што яны дазволілі 3. прапаведаваць у Троіцкай царкве, хоць архімандрыт даў згоду на яго выступление. Прыхільнікі уніі прыйшлі ў Свята-Троіцкі манастыр, каб расправіцца з 3., але яму ўдалося ўцячы. Пра далейшае жыццё 3. дакументаў няма, ёсць толькі па-ведамленне, што ён быў забіты ў час па-ломніцтва ў 1600.
'"Творчасць i дзейнасць 3. звязана з Віль-няй. Тут ён разам з братам Лаўрэнніем стварыў «Азбуку» (Вільня, 1596), напісаў у ей раздзел «Изложение о православной вере. Коротким пытаньем и отповеданьем для латвейшаго выразуменя хрйстіянскім детем», у якім катэхізісным спосабам (пы-танне — адказ) падаваліся асноўныя догматы праваслаўя. Гэта яму няцяжка было зрабіць, бо яшчэ ў 1595 ён выдаў «Катэхі-зіс» на польскай i старажытнабеларускай мовах. Кнігу знішчылі езуіты, але пра яе змест можна даведацца з брашуры езуіта М.Лашча (Ф.Жаброўскі), у якой прыводзі-ліся фрагменты з гэтага «Катэхізіса» дзеля крытыкі і доказу, быццам аўтар кнігі — ератык. Лашч пісаў, што 3. сваім вучэннем «души христианские словно ядом заражает». Нават Ы.Сматрыцкі ў «Апалогіі...» (Кі-еў, 1628) заявіў, што «зизаниева ересь у нас беспрестанно на устах, а наука божия, истинная, в пренебрежении... наши лжеучители (Стефан Зизаний и др.) отвергают все догматы разом». Выступленні 3. супраць папы рымскага i вышэйшага праваслаўнага духавенства знайшлі адлюстраванне ў яго працы «Лист Іеремей патріархй Константинопольского напоминалный» (напісаны і выдадзены ў 1599) i кнізе «Казанье святого Кирилла...», у якой змешчаны таксама прысвячэнне князю К.Астрожскаму, напі-санае 20.5.1596, i польскія сілабічныя вер-шы на яго герб. У апошняй кнізе паралель-на надрукаваны тэксты на польскай i старажытнабеларускай мовах. У некаторых месцах пааемічнага памфлета выкарыстоў-ваўся ці толькі польскі, ці толькі беларускі тэкст. Пазней кніга перавыдавалася стара-верамі (карысталася ў ix вялікім аўтарытэ-там), у Маскве ў 1644, у Гродне ў 1786 i 1791. Маскоўскае выданне называлася «Книга Кириллова», гродзенскае — «Кириллова книга».
Асновай рэлігійна-філасофскіх i сацыя-лагічных поглядаў 3. з'яўляецца вучэнне пра Хрыста i Антыхрыста (пад апошнім ён разумеў папу рымскага). Паводле яго сцвярджэнняў, Хрыстос — абаронца пры-гнечаных, сее дабро i справядлівасць, Ан-тыхрыст разносіць зло i несправядлівасць, памагаты багатых магнатаў і езуітаў. 3. крытыкуе i адхіляе сцвярджэнне каталіц-кай царквы, быццам папа — намеснік Хрыста на зямлі. Хіліястычная ідэя 3. пра хуткі прыход Хрыста i ўстанаўленне царства роўнасці i брацтва была даведзена да гараджан i рамеснікаў Беларусі i Украіны. Такім вучэннем 3. падрываў асновы феа-дальнага ладу. У яго казаннях гучалі маты-вы верацярпімасці, што было звязана з гу-маністычнымі традыцыямі. Але ён самас-тойна даваў тлумачэнне Бібліі, выступаў у рэчышчы еўрапейскіх рэфармісцкіх плыняў на Беларусі i Украіне, што выклікала абу-рэнне ў праваслаўнага духавенства. Пра гэта сведчыць i тое, што ён зрабіў спробу ра-цыяналістычнага падыходу да вучэння пра Троицу, сцвярджаючы, што Бог-айцец стать вышэй за Ісуса Хрыста. Гэтым ён ад-маўляў божую сутнасць Хрыста, ставячы яго бліжэй да чалавека і, такім чынам, па-дзяляючы ўсю Троицу. Ён поўнасцю ад-маўляўся прызнаваць царкоўны догмат пра існаванне несмяротнай душы асобна ад цела чалавека, аднак прызнаваў другое пры-шэсце Хрыста, уваскрэсенне з мёртвых, страшны суд i сцвярджаў, што душа i цела
183
павінны разам прайсці суд. Пра вучэнне 3. езуіт М.Лашч пісаў: «Тры палажэнні аб-грунтоўвае тут Стафан Зізаній. Першае, што пасля смерці няма ніякага божага суда. Другое, што душы грэшных пасля смер-ці ніякіх мук не церпяць. Трэцяе, што душы праведных перад судным днём не ат-рымліваюць ніякіх узнагарод». Пра сувязь палажэнняў, выказаных 3., з вучэннем ан-тытрынітарыяў сведчыў і М.Сматрыцкі: «Зизаний богохульствует, как какой-либо нечестный армянин». Кніга «Казанье святого Кирилла...» мела не толькі антыката-ліцкую і антыуніяцкую накіраванасць. У ёй 3. выступаў і супраць праваслаўнага арта-даксальнага духавенства з яго застылымі догмамі. Ён стаў у апазіцыю да духоўных феадалаў, якія мелі ўладу, i нават да кара-ля. Таму яны лічылі яго ератыком i нават злачынцам. 3. быў адным з тых, на каго зрабіла ўплыў радыкальна-рэфармісіжае вучэнне гуманістаў Заходняй Еўропы. Кнігі i пропаведзі 3. карысталіся папулярнасцю ў Вялікім княстве Літоўскім. Яго выступлен-ні садзейнічалі нацыянальна-вызваленчаму руху на Беларусі i Украіне. Адзін з яго апа-нентаў сказаў, што 3. «так тою проклятою ересью своею еще неслыханною Русь поб-лазнил, же его кніжкам баламутным лепей ниж евангелия верят». Хоць аб'ектыўна вучэнне 3. было ератычнае, сам ён лічыў ся-бе праваслаўным і не меў намеру наносіць удар па асноўных догматах гэтага веравыз-нання. Яго палемічныя творы, накіраваныя супраць каталіцкай і уніяцкай царквы, пад-рывалі аўтарытэт і праваслаўнай царквы. Рацыяналістычныя і радыкальна-рэфарміс-цкія погляды 3. адыфалі важную ролю ў развіцці гуманізму i асветы на Беларусі i Украіне.
Літ.: Алексютович Н.А. Культурно-просветительская деятельность братьев Зизаниев // Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии: Избр. произв. Мн., 1962; Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы: (Вто рая пол. XVI — нач. XVII в.). Мн., 1970. С. 182—197. М.Б.Батвіннік.
ЗНОСКА
Ян (1772—1833)
Філосаф, палітэканом, перакладчык. Нарадзіўся на Гродзеншчыне. Вучыўся ў Галоўнай школе Вялікага княства Літоўска-га (Віленскі універсітэт), у Т.Гусаржэўска-га, М.Вольского, Ж.Жылібера, І.Страйноўскага, слухаў лекцыі Г.Форстэра. Пасля сканчэння універсітэта быў ад'юнктам фі-ласофіі, потым выкладчыкам палітэканоміі, з 1810 прафесар i загадчык кафедры. 3. — адзін з першых, хто ў пач. 19 ст. выкладаў філасофію, якая адрадзілася ў Віленскім універсітэце пасля адмены гэтага прадмета ў Галоўнай школе. У духу часу 3. аддаваў перавагу філасофіі французскіх асветнікаў, найперш Э.Б.Кандзільяку, «Логіка» якога была падручнікам у школах. Верагодна, ужо тады ён марыў пра поўны пераклад гэтага твора Кандзільяка. Справа ў тым, што ў Кандзільяка ёсць 2 блізкія адзін да аднаго творы — «Мастацтва аргументацыі» i «Ло-гіка»; першы болын акадэмічны (перакла-дзены на польскую мову Гусаржэўскім), другі — бліжэй да выкладання прадмета логікі, яго i пераклаў 3. Пераклад, відаць, зроблены па заданні Адукацыйнай камісіі для публічных школ. У прадмове 3. пісаў, што гэты твор паказвае найбольш просты шлях пошуку ісціны i навучання ісціне, «пераклад яго... ёсць разам з тым даніна таму дастойнаму захаплення аўтару, якога справядліва лічаць адным з выдатнейшых філосафаў 18 ст...». Далей 3. сцвярджае, што амаль усе творы Кандзільяка ў Фран-цыі сталі падручнікамі i што гэта кніга ўба-чыла свет дзякуючы намаганням «славутых мужоў, якія клапоцяцца пра пашырэнне сярод народа грунтоўнай асветы». Заўвагі 3. да гэтага твора сведчаць аб яго прыхіль-насці да філасофіі Асветніцтва. Так, раз-глядаючы тэорыю ісціны, ён падтрымлівае канцэпцыю Кандзільяка і інш. французскіх асветнікаў i лічыць, што яны бліжэй да іс-ціны, чым Дэкарт i Мальбранш. У іншых заўвагах 3. паказаў сваё разумение сувязі матэматычных дасягненняў Лангранжа i Эйлера ў ix адносінах да аналітычнага спо-сабу мыслення. Цікавая i яго заўвага пра ўспрыняцце філасофіі Кандзільяка ў мяс-цовай філасофскай думцы: «Сапраўды фі-ласофскія думкі, выказаныя аўтарам у гэ-тым раздзеле, як i тыя, што аўтар выказаў у першай частцы, сведчаць пра маральнасць людскіх спраў, выкарыстаны ў польскай лі-таратуры з усёй паўнатой i для шчасця народа выкладзены дакладна, вычарпальна i грунтоўна ў творы пад назвай «Навука на-туральнага права» Страйноўскага, былога прафесара i рэктара Галоўнай школы Ві-ленскай, i ў многіх публічных дысертацыях таго ж аўтара».
184
Творчая эвалюцыя 3. ішла ад філасофіі да палітычнай эканоміі. У 1808 па рэка-мендацыі Я.Снядэцкага 3. камандзіраваны за мяжу, каб грунтоўна вывучыць палітыч-ную эканомію, бо ва універсітэце меркава-лі стварьшь адпаведную кафедру. Пры яе стварэнні ў 1810 былі ўлічаны парады вы-датнага швейцарскага вучонага, заснаваль-ніка эканамічнага рамантызму С. дэ Сіс-мандзі (1773—1842). Кафедру ўзначаліў Ш.Малеўскі, а 3. праводзіў галоўную працу па распрацоўцы курса, у якім ён адцаваў перавагу ліберальным эканамічным ідэям А.Сміта. У 1811 гэты курс пад назвай «На-вука эканоміі палітычнай» быў выдадзены ў Вільні як падручнік па палітычнай экано-міі. Пазней 3. надрукаваў «Даследаванне пра палітычную эканомію, яе гісторыю i сістэмы» (1816). У гэтых працах 3. знаёміў чытача з ідэямі свабоднай канкурэнцыі, прынцыпамі асабістага прадпрымальніцтва i ініцыятывы. Але ў некаторых пытаннях (напр., нацыянальнага багацця, розных ты-паў працы i інш.) ён ставіўся крытычна да Сміта, кіруючыся тэндэнцыйным камента-рыем прафесара Гётынгенскага універсітэта Сарторыуса. У 1810—24 3. загадваў кафед-рай палітычнай эканоміі. У 1827 ён выбраны дэканам факультэта. Значная заслуга 3. i ў падрыхтоўцы да друку перакладу Статута Літоўскага 1588 г. на рускую мову. 3 1822 ён узначальваў камітэт падрыхтоўкі аўтэнтычнага тэксту i перакладу статута на рускую мову.
Літ.: Дорошевич Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. Мн., 1971. С. 134—135; Шалькевич В.Ф. Общественно-политические мысли Белоруссии в первой половине XIX века. Мн., 1993. С. 13—14. Чепене К., Петраускене И. Издания типографии Вильнюсской академии 1576—1805: Библиогр. Вильнюс. 1979. С. 491; История Вильнюсского университета (1579—1979). Вильнюс, 1979. С. 79. Э.К.ЯарашэвЫ.
ЗУБКО
Антоны (1797—1884)
Рэлігійны дзеяч, мінскі праваслаўны ар-хіепіскап. Нарадзіўся ў в. Белая Лепельска-га пав. Віцебскай губ. ў сям'і уніяцкага святара. Страціўшы ў 6-гадовым узросце бацьку, спачатку вучыўся ў мясцовага арга-ніста, потым у 1809 паступіў у Полацкую семінарыю. У 1816 ён перайшоў у Полацкую езуіцкую акадэмію, якую паспяхова скончыў са ступенню кандыдата філасофіі. Потым навучаўся ў Віленскай семінарыі пры Віленскім універсітэце, дзе ў 1822 атрымаў ступень магістра багаслоўя i прызначаны ў Полацкую семінарыю выкладчыкам логікі, рыторыкі, царкоўнай i ўсеагульнай гісторыі, a таксама маральнага багаслоўя. У 1824 стаў святаром Полацкага уніяцкага кафедральнага сабора. Першы рэктар заснаванай ім Жыровіцкай уніяцкай семінарыі. 3 1833 епіскап брэсцкі, вікарый літоў- скай уніяцкай епархіі. Блізка сышоўся з Х.Сямашкам, стаў яго прыхільнікам i дзей- ным супрацоўнікам па аб'яднанні уніятства з праваслаўем. У 1839 падпісаў акт пра аб'яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай. У 1840 стаў праваслаўным мінскім епіскапам, у 1841 — архіепіскапам. У 1864 выдаў працу «Аб грэка-уніяцкай царкве ў Расіі». М.В.Калговіч называў яго «незвы- чайным прыхільнікам» праваслаўя. Пад канец свайго жыцця перасяліўся ў Жыровіцкі манастыр, дзе i памёр. В.В.Краснова.
ЗЯНКОВІЧ (Żierikowicz)
Леан (11.4.1808—12.12.1870)
Польскі паэт, публіцыст, мемуарыст. Нарадзіўся ў в. Ляхі Пружанскага р-на. На- зываў сябе палешуком. Скончыў Свіслацкую гімназію, вучыўся ў Варшаўскім уні- версітэце. Удзельнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1830—32, пасля яго паражэння — эміграцыі. У 1837 далучыўсда Польскага дэмакратычнага таварыства ў Францыі. У 1839—44 рэдагаваў у Страсбургу i Парыжы сатырычна-палітычны часопіс «Pszonka» («Пшонка»). Аўтар вершаваных твораў «Узнагарода за нявернасць», «Роздум», прац «Польскі народ, або Дакладнае апісанне звычаяў, нораваў, адзення яго i г.д.» (1842, апісвае побыт палешукоў), «Палітычны агляд пісьменства польскай эміграцыі» (1847), «Палітычны агляд гісторыі Польскай дзяржавы» (т. 1—4, 1864—65), «Палітычны агляд польскай літаратуры» (т. 1—2, 1867). Найбольш вядомы яго твор «Вечары ляха з Ляхаў, або Гутаркі пры каміне старога польскага літаратара», у якім разважае пра выхаванне i адукацыю моладзі, успамінае дзяцінства i вучобу ў Свіслачы, расказвае пра беларускіх прыгонныхсялян. А.В.Мальдзіс
185
ЗЯНОВІЧ
Крыштоф (каля 1540—1614)
Ваявода берасцейскі. Паходзіў са шля-хецкага роду Вялікага княства Літоўскага. Аўтар рукапіснага твора на польскай мове «Трагедыя, альбо Пачатак значнага ўпадку ў доме княства Літоўскага», у якім апісана сварка паміж віленскім ваяводам Крышто-фам Радзівілам i віленскім кашталянам Іе-ранімам Хадкевічам. Рукапіс на пачатку 20 ст. захоўваўся ў Пецярбургскай публічнай бібліятэцы.
ЗЯНЬКЕВІЧ
Рамуальд Сымонавіч (1.2.1811—11.9.1868)
Беларускі фалькларыст, этнофаф, педагог. Нарадзіўся ў Свянцянскім пав. Вілен- скай губ. У 1830 скончыў Віленскі універсітэт. Збіраў беларускія народныя песні. У 1847 у часопісе «Athenaeum» («Атэнэум») уперакладзе на польскую мову надрукаваў «Народныя песні, сабраныя на Піншчыне iперакладзеныя Р.Зянькевічам». У зборніку «Народныя песенькі пінскага люду» (Коўна, 1851) змясціў 219 народных песень, запісаных над Пінай, Прыпяццю i Цной. Ка- ментарыі да гэтых песен ь расшырыў i з дапаўненнямі апублікаваў у артикуле «Праўрочышчы i звычаі пінскага люду, а таксама пра характар яго песні» ў часопісе «Biblioteka Warszawska» («Бібліятэка Варшаўская». 1852. Т. 4; 1853. Т. 1). Даў апісанне працоўных працэсаў, каляндарных i сямейных абрадаў, вераванняў i забабонаў. Упершыню расказаў пра старажытны веснавы абрад «Куста», пахавальныя абрады, памінальны абрад «дзяды». Звяртаючыся да гісторыі засялення Палесся, абвяргаў сцвярджэнні пра тое, што ў 6 ст. да н.э. на Палессі жылі будзіны, а славяне з'явіліся там параўнальна нядаўна. Спасылаючыся на прыведзеныя ім назвы ўрочышчаў, аб рады, звычаі i вераванні, сцвярджаў, што Піншчына заселена славянамі са старажытных часоў. Цікавіўся археалогіяй, абследаваў гарадзішчы, валы, курганы на Ашмян- шчыне, у Тураве, Крэве (арт. «Пра курганы i гарадзішчы Ашмянскага павета», 1848). Пісаў вершы, даследаваў польскую літаратуру, паасобныя праблемы педагогікі. Частка яго рукапіснай спадчыны зберагаецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы АН Літвы ў Вільнюсе. І.У.СаламевЫ
.