- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Сапуноў
Аляксей Парфенавіч (27.3.1851—2.10.1924)
Псторык, археограф, краязнавец. Нара-дзіўся ў мяст. Усвяты Веліжскага павета Ві-цебскай губ. ў купецкай сям'і. Пачатковую адукацыю атрымаў у павятовым вучылі-шчы. 3 1862 вучыўся ў Аляксандраўскай гімназіі ў Віцебску, пасля заканчэння якой у 1869 паступіў на гістарычна-філалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Пасля заканчэння універсітэта (1873) паи-нуты на кафедры. У 1873—96 працаваў настаўнікам лацінскай i грэчаскай моў у Віцебскай гімназіі. Даслужыўся да стацкага саветніка, меў ордэны св. Станіслава III i II ступені i св. Ганны III i II ступені. 3 1896 працаваў архіварыусам Вінебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў. 3 1897 выкладчык Маскоўскага універсітэта.3 1901 сакратар Віцебскага губернскага статыстычнага камітэта. У 1907 выбраны дэпутатам ад Віцебскай губерні ў Дзяржаўную думу 3-га склікання, дзе падтрымліваў правае крыло акцябрыстаў. У 1913 С. прызначаны сакратаром Віцебскага губернскага статыстычнага камітэта, з 1918 загадчык секцыі дэмаграфіі ў губернскім статыстычным бюро, з 1919 — у Віцебскім губернскім архіве. Актыўна ўдзельнічаў у стварэн- ні Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея i Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, адзін з ініцыятараў адкрыцця Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага ін- стытута, у якім выкладаў з 1911 да 1922, з
369
1913 — прафесар. Быў ганаровым членам шматлікіх вучоных камісій i навукова-куль-турных таварыстваў у Віцебску, Магілёве, Маскве, Пейярбургу; ганаровы грамадзянін г. Веліж.
Першая праца С. «Гістарычныя звесткі аб Віцебскім замку» надрукавана ў «Памятной книжке Витебской губернии на 1881 г.». Пры жыцці выдадзены 72 яго працы, сярод якіх зборнікі гістарычных матэрыялаў, ак-таў і дакументаў, навуковыя даследаванні i ўступныя артикулы да гістарычных зборні-каў, артыкулы i творы, разлічаныя на шы-рокае кола чытачоў. С. даследаваў гісто-рыю, літаратуру, этнафафію, археафафію, архітэктуру, фальклор Беларусі, пераважна Падзвіння, выявіў i зрабіў палеаграфічныя апісанні старажытных рукапісных помні-каў, апісаў Барысавы камяні, архівы Віцеб-шчыны, Магілёўшчыны i Мінска. У ліку яго твораў: «Полацкі Сафійскі сабор» (1888), «Дзвінскія або Барысавы камяні» (1890), «Рака Заходняя Дзвіна: Псторыка-геаграфічны агляд» (1893), «Матэрыялы па гісторыі i геаграфіі Дзісенскага i Вілейскага паветаў Віленскай губерні» (1896, разам з Друцкім-Любецкім), «Помнікі часоў старажытных i найноўшых у Віцебскай губерні» (1903), «Універсітэт у Полацку» (1908) i інш. Самая буйная праца С. — зборнік дакумен-таў «Віцебская даўніна» (т. 1, 4, 5, 1883—88).
Літ:. Стука л ич В.К. А.П.Сапунов: К 25-летию его учёной и литературной деятельности. Витебск, 1905; Падліпскі A. Летапісец Віцебшчыны. Мн., 1993. А.М.Фыатава,
Сарбеўскі
Мацей Казімір (24.2.1595—2.4.1640)
Новалацінскі паэт, філосаф, тэолаг, тэа-рэтык літаратуры і красамоўства. Нарадзіў-ся ў фальварку Сарбева (каля Плоцка) у Польшчы. Некаторыя даследчыкі сцвяр-джаюць, што С. — «літвін паводле пахо-джання» (г.зн. жыхар Вялікага княства Лі-тоўскага). Большую частку свайго жыцця ён правёў на Беларусі i ў Літве, у Полацку напісаў свае асноўныя творы па рыторыцы, паэтыцы i антычнай міфалогіі, моцна паў-плываў на беларускую лацінамоўную літа-ратуру, навуку i школьную адукацыю 17 ст. Таму зусім справядліва лічыць яго спадчы-ну агульным здабыткам трох народаў.
Вучыўся граматыцы i рыторыцы ў езуіц-кай школе г. Пултуска. У 1612 прыняты ў ордэн езуітаў i паступіў у Віленскую езуіц-кую акадэмію, дзе ў 1614—17 вывучаў фі-ласофію (логіку, фізіку i метафізіку)- Вер-шы на лацінскай мове пачаў пісаць са школьных гадоў. У 1617—18 працаваў нас-таўнікам граматыкі i рыторыкі ў езуіцкай гімназіі, заснаванай Я.К.Хадкевічам у Кро-жах (Літва). Важным этапам фарміравання яго як вучонага, літаратара i паэта была праца настаўнікам рыторыкі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1618—20). Тут ён пачаў свае фундаментальныя даследаванні па тэо-рыі паэзіі i красамоўства. Два гады слухаў курс тэалогіі ў Віленскай езуіцкай акадэміі (1620—22), пасля чаго накіраваны ў Рым (1622—25). Там вывучаў метафізіку i тэало-гію ў Германскай калегіі, рыхтаваў матэрыялы па гісторыі антычных старажытнасцей, напісаў арыгінальнае даследаванне «De acuto et arguto» («Пра жарт i дасціпнасць»). У Рыме быў прыняты пры двары папы Урбана VIII, быў рэдактарам выдання царкоў-ных гімнаў, разам з А.Данатам выдаваў помнікі Старажытнага Рыма. Там прасла-віўся як аўтар эпіграм, одаў і гімнаў (упер-шыню апубл. ў Рыме, 1625) i ўзнагароджа-ны Урбанам VIII лаўровым вянком i меда-лём. Вярнуўшыся на радзіму (1625), пэўны час жыў у Нясвіжы (1625—26), відаць, пра-цаваў там настаўнікам езуіцкага калегіума. У 1626 ён зноў прызначаны настаўнікам рыторыкі ў Полацкі калегіум, дзе чытаў свае фундаментальныя універсітэцкія курсы (захаваліся ў рукапісных копіях) па тэо-рыі паэзіі, красамоўстве i антычных стара-жытнасцях. Упершыню яны апублікаваны тэматычнымі зборнікамі на лацінскай мове i ў перакладзе на польскую мову сучаснымі
370
польскімі даследчыкамі пад назвамі «Пра дасканалую паэзію, або Вергілій i Гамер» (апубл. 1954), «Лекцыі па паэтыцы» (апубл. 1958), «Багі язычнікаў, або Тэалогія, філа-софія прыроды i этыка, палітыка, эканомі-ка, астраномія i іншыя мастацтвы i навукі, якія змяшчаюцца ў міфах паганскай тэало-гіі» (апубл. 1972). У 1627—28 гэтыя курсы С. прачытаў у Віленскай езуіцкай акадэміі. Пазней у той жа акадэміі ён быў прафеса-рам філасофіі (1628—31) i тэалогіі (1631 — 33), дэканам філасофска-тэалагічнага фа-культэта. 3 1635 спалучаў выкладчыцкую працу з абавязкамі прапаведніка i тэолага пры двары караля Рэчы Паспалітай Ула-дзіслава IV. Прыдворнае жыццё яго не ва-біла. У лісце да плоцкага епіскапа С.Лю-беньскага ён скардзіўся на розных кар'е-рыстаў i зайздроснікаў пры двары, якія са-чылі нават за яго асабістай перапіскай. Празмерная праца пагоршыла яго здароўе, ён прасіўся ў адстаўку, каб прысвяціць ся-бе літаратурнай i навуковай творчасці. Але каралю выгадна было трымаць пры сабе таленавітага паэта, вучонага, прамоўцу, музыканта. Перад самым ад'ездам С. з Варшавы кароль угаварыў яго апошні раз выс-тупіць з казаннем. Тут ён занядужаў i na-мёр.
Тэарэтычная спадчына С. даследавалася з пачатку 20 ст., раней ён быў вельмі папу-лярны як выдатны новалацінскі паэт, пас-лядоўнік рымскай класікі i «славянскі Га-рацый». Вядома каля 30 выданняў збору яго паэтычных твораў, у т.л. ў Вільні, Польшчы, Італіі, Францыі, Галандыі, Гер-маніі i інш. У. Сыракомля па-мастацку пера-клаў выбраныя оды, эпіграмы i іншыя вер-шы С. на польскую мову i апублікаваў у кн. «Пераклады польска-лацінскіх паэтаў эпохі Жыгмунтоўскай» (т. 6, Варшава, 1852) i ў 9-м т. збору сваіх твораў «ГТаэзія» (Вільня, 1851). Сапраўдным адкрыццём у новалацінскай еўрапейскай паэзіі стаў яго зборнік лірычных дыфірамбаў «SiMludia» («Лясныя гульні», 1637), напісаных пад уражаннем каралеўскага палявання. Сам паэт называў гэты цыкл паэтычным кап-рычыо, літаратурнай забавай для сяброў, адхіленнем ад класічных норм i таму не публікаваў ix. «Лясныя гульні» напісаны акнэнтным (танічным) вершам, ix мелоды-ка i рытміка максімальна набліжаны да на-роднай песні, карнавальнай музыкі.
3 яго імем даследчыкі звязваюць паэ-тычную практыку i тэорыю барока як стылю мастацкай культуры 17—1-й паловы 18 ст. У 1892 польскае езуіцкае выдавецтва апублікавала збор паэтычных твораў С. — вялікі том (624 стар.) з біяграфіяй паэта i бібліяграфіяй яго друкаваных i рукапісных кніг. У ёй прадстаўлены ўзоры бадай усіх жанраў i стыляў барочнай паэтычнай культуры: свецкія оды i рэлігійныя гімны, па-негірыкі, пастаралі, песні, эпіграмы, элегіі. На жаль, яны не перакладаліся на беларус-кую мову i таму яшчэ «не ўпісаліся» ў кан-тэкст нашай нацыянальнай літаратуры. Ха-рактэрная асаблівасць яго паэзіі — пара-даксальнае спалучэнне вобразаў антычнай міфалогіі з хрысціянскімі ідэаламі i народ-най песеннасцю. Ёсць у яго i палітычныя публіцыстычныя творы, у ix паэт заклікаў хрысціянскія дзяржавы аб'яднацца i вызва-ліць народы ад турэцкага панавання. Тут ён працягваў палітычную тэндэнцыю, па-чатую М.Гусоўскім у «Песні пра зубра».
Літаратурная спадчына С. значна паў-плывала на эстэтыку, паэтычнае i тэарэ-тычнае мастацтва Польшчы, Беларусі, Літ-вы, Расіі. Вялікае значэнне для гэтага рэгі-ёна мелі яго лекцыі i даследаванні па тэо-рыі літаратуры, рыторыцы i антычнай мі-фалогіі. Сімяон Полацкі ведаў паэзію i тэа-рэтычныя даследаванні С; услед за ім па-майстэрску спалучаў антычны эстэтызм i хрысціянскую рыгарыстычную мараль. Курсы паэтыкі i рыторыкі ў школах Бела-русі 2-й паловы 17—18 ст. ў значнай меры грунтаваліся на канспектах рукапісных кніг С., хоць i адаптаваных, значна скарочаных, дапасаваных да школьнага выкладання. Гу-маніст паводле светапогляду, С. жыў у складаны i супярэчлівы перыяд пераходу ад сярэднявечча да Новага часу, ад рэнесанса-вай культуры да «барочнага» стылю. Можа таму ў яго даследаваннях сумяшчаюцца смелая навуковая i літаратурная думка з сярэдневяковым традыцыяналізмам i сха-ластычным методам спасылак на аўтарытэ-ты Бібліі, Новага запавету, Арыстоцеля, Фамы Аквінскага. Аднак у аснову сваёй лі-таратурнай тэорыі С. паклаў рэнесансавыя курсы паэтыкі i найперш папулярную ў Еў-ропе кнігу Ю.Скалігера «Сем кніг паэтыкі» (Ліён, 1561). Развіваючы думку пра аўта-номнасць i творчую прыроду мастацтва, С. зрабіў з яе радыкальныя высновы, якія супярэчылі сярэдневяковым уяўленням аб утылітарным прызначэнні мастацтва як «служанкі» рэлігіі. Паэзія, адзначаў ён, — гэта сфера творчай свабоды, яна не можа
371
быць абмежавана кан'юнктурнымі факта-рамі. Свабода творчасці рэалізуецца ў дзей-насці мастацкай фантазіі, пры дапамозе яе паэт вынаходзіць фабулу i сродкі яе ўвасаб-лення ў мастацкім творы. Гэты творчы акт адбываецца незалежна ад таго, існуюць ці не існуюць у рэчаіснасці рэальныя факты i з'явы, якія маглі б стаць прататыпам мас-тацкіх вобразаў i сюжэтаў. Канцэпцыя мас-тацкага свету як ідэальнай рэальнасці, створанай мастаком па аналогіі з божым тварэннем Сусвету, супярэчыла сярэдневя-коваму ўяўленню пра мастакоў як рамесні-каў.
Асаблівасць аргументаў С. як тэарэтыка барока ў тым, што на шкале яго каштоў-насцей ёсць пэўны зрух ад рэальнасці да ідэалу. На яго думку, мастацтва, ідэальнае па сваёй прыродзе, выкарыстоўвае элементы рэальнага быцця толькі ў якасці крыні-цы, аднак не залежыць ад яго. Антычнае паняцце «мімезіс» (наследаванне) С. разу-меў не як перайманне мастацтвам рэаль-насці, а як тварэнне (па аналогіі з божым тварэннем Сусвету) новай, ідэальнай рэ-альнасці. Людскія ўчынкі з'яўляюцца не адзіным, a толькі асноўным прадметам мастацкага выяўлення. Найвышэйшым ві-дам мастацтва ён лічыў паэзію, бо толькі яна набліжаецца да пазнання ў філасофіі i тэалогіі, выяўляе вонкавыя i ўнутраныя ўласцівасці прадметаў i падзей. Найболып дасканалым родам літаратуры лічыў эпіч-ную паэзію, бо яна спалучае «ўсе навукі i мастацтвы» i стварае ўражанне цэлага сусвету, народжанага фантазіяй паэта. Да «не-дасканалых» родаў літаратуры адносіў эле-гічную i часткова лірычную паэзію, таму што яны не маюць сваёй закончанай фабулы — «душы» мастацкай дасканаласці. Па-шыраны ў той час жанр эпіграмы (саты-рычнай, хвалебнай, панегірычнай), на яго думку, не адпавядаў паняццю паэзіі, бо быў моцна звязаны з канкрэтнай з'явай i не меў магчымасці выявіць ідэалы. Душой эпіграмы з'яўляюцца жарт i дасціпнасць, якія набліжаюць яе да красамоўства, выяў-ленага ў паэтычнай форме.
Асновай паэтычных твораў ён лічыў фабулу, a галоўнымі элементамі паэтычнай формы — мелодыю, рытм i метр. На яго думку, фабула найбольш характэрная для эпічнага роду паэзіі — вяршыні мастацтва. Мастацкая тыпізацыя разглядалася ім па аналогіі з лапчным мысленнем: спачат-ку ў паэта ўзнікае агульная задума дасканалага героя, пасля ён пераходзіць да яе ажыццяўлення, ствараючы экспазіцыю, завязку, эпізоды і інш. элементы фабулы. Майстэрства паэта, паводле С, заключаец-ца ў тым, каб у яго галоўным героі ўвасобі-лася паўната дасканаласці і каб у творы не было нічога лішняга, расцягнутага i нудна-га. Ідэальнымі творамі сусветнага мастацтва С. называў «Іліяду» Гамера і «Энеіду» Вяргілія.
Літаратурная тэорыя С. спалучала эстэ-тычныя ідэалы i тэорыі трох гістарычных эпох — Адраджэння, барока i класіцызму. Арыентуючыся на чалавека i яго асяроддзе, ён працягваў традыцыі гуманістычнай культуры Адраджэння. Аддаючы перавагу ідэальнаму над рэальным, узнёсламу над прыгожым, складанасці i вытанчанасці над класічнай прастатой i закончанасцю, ка-рыстаючыся складанай схаластычнай логі-кай для «канструявання» тэорыі мастацкай творчасці, акцэнтуючы ўвагу на «паэтычнай дасціпнасці», паэт выступаў i тэарэты-кам барочнай культуры. Яго канцэпцыя іерархічнасці відаў мастацтва, родаў i жанраў паэзіі, арыентацыя на дасканалага, ідэаль-нага героя сведчылі, што ён быў папярэд-нікам класіцызму, абфунтаваў зыходныя ідэі гэтага кірунку мастацкай культуры канца 17-пач. 19 ст. Рэнесансавы гуманізм паэта i вучонага яскрава выявіўся ў яго тлумачэнні антычнай міфалогіі, якой ён прысвяціў спецыяльны трактат «Багі языч-нікаў». Гэта, па сутнасці, першая ва Усход-няй Еўропе спроба звесці антычны пантэ-он да ідэалізаванай жыццядзейнасці антыч-нага чалавека. У рэлігіі i міфах ён бачыў усе праявы чалавечага жыцця — побыт, культуру, светапогляд, навуковыя ўяўленні, ідэалы i каштоўнасці жыцця. Крыніцай мі-фаў лічыў фантазію i паэтычную творчасць народа i быў перакананы, што ў народнай міфалогіі ў сімвалічнай, скрытай форме закладзены асновы ўсіх наступных цывілі-зацый.
С. быў выдатным педагогам, яго навуко-вая спадчына запісана ў форме універсітэц-кіх i школьных лекцый, ca шматлікімі пры-кладамі i дэталёвым аналізам канкрэтнага літаратурна-мастацкага i навуковага матэ-рыялу. Вось як, напрыклад, С тлумачыў сваім полацкім i віленскім студэнтам адзін з ірывідаў прарока Іезекііля (гутарка ішла пра эпізод біблейскай кнігі Іезекііля — ма-тыў «чатырох жывёл» i чатырох колаў, якія рухаліся па складаных траекторыях): «Мі
372
калай Капернік з Памор'я, самы таленаві-ты знаўца матэматычных навук мінулага стагоддзя, першы геніяльна разгадаў супя-рэчнасці гэтых рухаў i паказаў, што нябёсы рухаюцца ўласна ў гэтых чатырох супраць-леглых напрамках, але не па прамой, а па касой лініі». Патрэбна была мужнасць ву-чонага, каб гаварыць вучням езуіцкай кале-гіі ў пач. 17 ст., праз 27 гадоў пасля расправы інквізіцыі над Джардана Бруна, пра геніяльнае адкрыццё Каперніка, хоць i ў прыкрытай форме, пад выглядам разгадкі сімвалічных прывідаў біблейскага прарока. Яго рукапісныя кнігі — гэта адначасова i школьныя дапаможнікі, i універсітэцкія курсы. Даследчыкі мяркуюць, што ўсе тры курсы лекцый запісаны навучэнцамі По-лацкай калегіі пад дыктоўку прафесара i маюць навучальна-практычную мэту. У ix змешчаны розныя парады студэнтам, гато-выя схемы i ўзоры для самастойных прак-тыкаванняў па вершаскладанні і падрых-тоўцы аратарскіх прамоў. Нягледзячы на пэўны фуз схаластыкі, С. як вучоны, паэт, педагог, асветнік развіваў гуманістычную навуку i мастацкую культуру эпохі Адра-джэння. Яго спадчына — важная гістарыч-ная традыцыя, якая сведчыць пра духоўнае ўзаемадзеянне беларускага, літоўскага i польскага народаў.
Літ.: Рязанов В.И. К истории русской драмы: Поэтика М.К.Сарбевского. Нежин, 1911; Конан У.М. Полацкі курс паэтыкі М.К.Сарбеўскага (1618—1627 гг.) // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1972. № 1; Яго ж. От Ренессанса к классицизму. Мн., 1978. С. 117—140; Я г о ж. Гуманистическая интерпретация искусства и мифологии у М.К.Сарбевского // Идеи гуманизма в общественно-политической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1977. У.М.Конан.