- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Сасноўскі
Антон Юр'евіч (1775—1852)
Рэлігійны дзеяч. Паходзіў са старадаўніх чарнігаўскіх дваран, выхаванец бельскага вучылішча i супрасльскай епархіяльнай се-мінарыі. Быў членам Супрасльскага капіту-ла, драгічынскім протапрэсвітэрам, брэсц-кім канонікам, дэпутатам Драгічынскага павятовага суда, віцэ-старшынёй Брэснкай кансісторыі (прызначаны на гэту пасаду неўзабаве пасля таго, як вытрымаў экзамен на багаслоўскім факультэце Віленскага уні-версітэта), афіцыялам віленскай мітрапа-ліцкай кафедры, старэйшым саборнымпротаіерэем. У 1838 С. прызнаны «нядобра-надзейным» i сасланы ў Кастрамскую гу-берню, але ў тым жа годзе памілаваны i неўзабаве адноўлены ў званні. Правёў больш за 30чгадоў у жорсткай барацьбе з базыльянамі. Змог дамагчыся пэўнага па-ляпшэння ў становішчы белага праваслаў-нага духавенства, напісаў шэраг праектаў, частка з якіх атрымала заканадаўчую санк-цыю i садзейнічала павелічэнню колькасці грэка-уніяцкіх семінарый i вучылішчаў. Быў знаўцам гісторыі царквы i заканадаў-ства Вялікага княства Літоўскага, любіў даўніну, збіраў народныя песні i апавядан-ні i дасылаў ix у Імператарскае геаграфіч-нае таварыства. У «Актах Віленскай археа-графічнай камісіі» (т. 16, 1889) надрукава-ны яго «Адказы Брэсцкага капітула», у якіх выкрываў факты незаконнага спагнання каталіцкім духавенствам царкоўнай дзеся-ціны з беларускіх уніятаў.
Літ:. Боровский П.И. А.Ю.Сосновский. Вилъна, 1890.
СВАЯ К
Казімір
(сапраўднае Стаповіч Канстанцін;
19.2.1890—6.5.1926)
Беларуси паэт, прадстаўнік клерыкаль-нага рамантызму. Нарадзіўся ў в. Барані Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю (1914). Служыў ксяндзом, у сваёй парафіі адкрываў беларускія школы. Аўтар зборніка вершаў «Мая ліра» (1924), п'ес «Янка Канцавы» (1920), «Купалле» (1930), публіцыстычнага трактата пра шкоднасць п'янства «Алкаголь» (1913), дзённіка «Дзея маёй мыслі, сэрца i волі» (1932). Яго вершы экспрэсіўныя, медыта-цыйныя, адметныя біблейскай сімволікай, малітоўна-псалмовай стылістыкай, выка-рыстаннем фальклору.
Семяновіч
Казімір
(каля 1600 —пасля 1651)
Інжынер i тэарэтык артылерыі, мыслі-цель-гуманіст. Паходзіў э роду дробных князёў Семяновічаў, якія ў 14—16 ст. вало-далі землямі на Віцебшчыне. Вучыўся ў Ві-ленскай акадэміі. Удзельнік вайны Расій-скай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1632— 34 i аблогі маскоўскага гарнізона ў г. Бе-
373
лым (сакавік-май 1634), удзельнік бітвы 30.1.1644 войск Рэчы Паспалітай з татарамі пад Ахматавам, дзе быў сведкам дзеяння татарскіх феерверкаў. Выехаўшы ў Нідэр-ланды, у 1645 браў чынны ўдзел у аблогах розных гарадоў войскамі Фрыдрыха Ген-рыха Аранскага. У Нідэрландах С. атрымаў магчымасць пазнаёміцца з багатай еўрапей-скай літаратурай пра артылерыю, піратэх-ніку, з кнігамі па гісторыі i культуры. На-запасіўшы практычны вопыт, распачаў свае ўласныя доследы з мэтай спасцігнуць «таям-ніцы парахавых сіл», авалодаць майстэр-ствам артылерыі i піратэхнікі. Настойліва вывучаў механіку, гідраўліку, пнеўматыку, грамадзянскую i ваенную архітэктуру, а таксама фізіку, хімію, матэматыку, асвоіў такія важныя рамёствы, як разьба па дрэве i метале, адліўка гармат з металаў i інш. Ёсць падставы меркаваиь, што кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV апекаваў тале-навітага феерверкера i даваў патрэбныя сродкі, каб С. меў магчымасць вывучаць зброю ў еўрапейскіх арсеналах. У 1646 кароль адклікаў С. з Нідэрландаў i прызна-чыў яго інжынерам у кароннай артылерыі. У 1648 С. прызначаны намеснікам началь-ніка артылерыі Польскага Каралеўства i разам з 12 гарматнікамі выязджаў на вайну з казакамі. Па ўласнай ініцыятыве, а часта i за свой кошт С. праводзіў эксперыменты па вонкавай i ўнутранай балістыцы, рабіў шматлікія запускі ракет. Пасля паражэння польскага войска пад Піляўцамі ён выйшаў у адстаўку ў званні генерал-лейтэнанта кароннай артылерыі i атрымаў дазвол зноў выехаць у Нідэрланды. У 1650 у Амстэрдаме пры маральнай i фінансавай падтрымцы эрцгерцага Леапольда-Вільгельма Габсбурга выдаў на лацінскай мове трактат «Вялікае мастацтва артылерыі, частка першая». У 1651 гэта кніга была перавыдадзена на французскай мове з прадмовай аўтара, прысвечанай Вільгельму Фрыдрыху — на-чальніку артылерыі Рэспублікі Задзіноча-ных правінцый (такая тады была афіцый-ная назва Нідэрландаў).
Гэтая прадмова дагэтуль застаецца апошнім дакументальным сведчаннем жыцця С. Існуюць розныя версіі аб пры-чынах яго смерці, адной з якіх (паводле А.Штэрнфельда) магло быць забойства ра-меснікамі-піратэхнікамі за тое, што ў кнізе ён выдаў сакрэты i таямніцы свайго май-стэрства. Кніга С, перакладзеная на ня-мецкую, англійскую, галандскую, дацкую i інш. мовы, на працягу паўтара стагоддзя была адной з найважнейшых у Еўропе на-вуковых прац па артьглерыі i піратэхніцы. С. падрыхтаваў да друку i другую частку сваёй працы, аднак выдаць не паспеў; заха-валіся толькі звесткі пра існаванне такога рукапісу ў бібліятэцы Артылерыйскага музея ў Пецярбургу. У бібліятэмы Варшаўска-га ліііэя (паводле сведчання гісторыка польскай літаратуры Фелікса Бянтоўскага) знаходзіўся бюст С., на якім ён паказаны з ордэнскай стужкай i ордэнам Зоркі на гру-дзях. Мяркуюць, што гэтым ордэнам вучо-ны быў узнагароджаны галандцамі за сваю выдатную працу «Вялікае мастацтва арты-лерыі», a магчыма, i за ўдзел у аблозе г. Гульста.
У сваім светапоглядзе С. у асноўным прытрымліваўся канцэпцыі Арыстоцеля, сведчаннем чаго з'яўляюцца тыя месцы ў творы «Вялікае мастацтва артылерыі», дзе ён пераходзіў ад апісання эмпірычных вы-нікаў да ix інтэрпрэтацыі ці да агульных светапоглядных пытанняў. Яму былі добра вядомы i вучэнне старажытнагрэчаскіх фі-лосафаў пра натуральныя i вымушаныя ру-хі, i тагачасная канцэпцыя «імпэтусу» — руху цела пад націскам іншага цела-рухача. Звяртае на сябе ўвагу высокі ўзровень агульнай культуры С., які добра ведаў i ан-тычную літаратуру, i сучасныя яму тэхніч-ныя дасягненні, i працы тагачасных еўра-пейскіх аўтараў, што выдавачіся на нямец-кай, грэчаскай, лацінскай i інш. мовах. Польскі гісторык Г.Новак падлічыў, што ў кнізе С цытуюцца больш за 200 аўтараў, выкарыстана каля 260 твораў, пераважна
374
старажытныя трактаты, каля 40% склада-юць кнігі эпохі Адраджэння і Новага часу; шырока выкарыстаны творы Платона, Арыстоцеля, Сенекі, Эўкліда, Архімеда, Апалона з Пергама, знакамітых сярэдневя-ковых даследчыкаў, медыцынская i прыро-дазнаўчая літаратура, выданні па земляроб-стве, хіміі, тэхніцы, гісторыі. Але галоўнай адзнакай шматграннай даследчыцкай дзей-насці і творчых пошукаў С. было пачуццё чалавечай годнасці і прыналежнасці да роднай зямлі, глыбокае веданне яе жыццё-вых патрэб i інтарэсаў. Асноўную мэту вы-дання кнігі ён бачыў у тым, каб зрабіць паслугу сваей радзіме і сваім суайчынні-кам, «якія заўсёды выяўлялі вялікую схіль-насць да гэтай навукі i якія цанілі яе болей, чым іншыя галіны вайсковай навукі». Згадку пра дарагую яму Айчыну можна знайсці i ў апісанні роднай прыроды, народных традыцый i свят, i ў звыклых наз-вах прадметаў, у старабеларускіх мерах вагі, вадкіх i сыпкіх рэчываў.
У творчасці С. адлюстраваліся цяжкасці i супярэчнасці станаўлення доследнага прыродазнаўства ў 17 ст., традыцыі, што звязвалі яго час з сярэднявеччам i ў той жа час характарызуюць яго як вучонага Новага часу. Уважлівасць пры правядзенні досле-даў i назіральнасць дазволілі яму прадба-чыць механічныя заканамернасці, умела выкарыстоўваць найноўшыя дасягненні та-гачаснай навукі i тэхнікі. Крытыкуючы розныя перажыткі ў артылерыйскай справе i тых яе прадстаўнікоў, якія «адхрышчва-юцца ад тэорыі i прынцыпаў цудоўнай ма-тэматыкі» i лічаць ганьбай для піратэхніка-практыка выкарыстанне тэарэм Архімеда, Эўкліда ці іншых славутых вучоных, С. пі-саў: «Менавіта тут крыніца гэтай новай на-вукі — «псеўдамеханікі», невядомай у мі-нулых стагоддзях. Балюча мне толькі за тое, што ўзвышаная навука піратэхнікі не толькі зняважана тымі, хто яе выкарыстоў-вае (кажу тут пра гэтых практыкаў без пра-ктыкі) i хто адабраў у яе былую славу i прыгажосць, якую ей надалі яе першыя ад-крывальнікі. Балюча мне, што гэтую наву-ку адарвалі ад правільнай асновы — матэ-матыкі і запіхнулі паміж звычайнымі ра-мёствамі». Ён выказваў пажаданне, каб быў приняты снецыяльны закон, паводле якога спецыялісты-піратэхнікі не дапускаліся б да работы без ведання асноў дакладных i прыродазнаўчых навук. Сам С. дамогся рэ-альных поспехаў менавіта таму, што яго высновы фунтаваліся не на агульнафіла-софскіх рэчах аб праблемах руху, а на тэа-рэтычнай i матэматычнай інтэрпрэтацыі артыманых ім доследных звестак. У гэтым дачыненні характэрнымі з'яўляюцца вынікі праведзеных ім доследаў па стральбе з гар-мат, зараджаных двума ядрамі, на аснове якіх ён фармулюе закон абсалютнага няп-ругкага сутыкнення аднолькавых па велі-чыні, форме i рэчывах целаў. «У цэлым жа, — пісаў С, — ніякі рух не знікае, а толькі ад аднаго прадмета пераходзіць да другога. Таму адно i другое целы будуць рухацца адначасова, аднак у два разы па-вольней, чым да гэтага». Амаль за 35 гадоў да ўвядзення Лейбніцам паняцця «кінетыч-най энергіі», зыходзячы з назіранняў за работай майстраў-ракетчыкаў пры запаўненні порахам ракеты, С. прыйшоў да высновы, што пры аднолькавай вуглавой скорасці лі-нейная скорасць молата прапарцыянальна квадрату даўжыні ручкі першай ступені ва-гі. Сустракаюцца ў яго кнізе i тыпова сха-ластычныя разважанні, асабліва ў спробах тлумачэння з'яў і працэсаў, разумение якіх ляжала далека па-за межамі тагачаснай на-вукі. Але ад большасці сваіх сучаснікаў i папярэднікаў С. адрознівала паслядоўная апора на дослед, эксперымент пры выву-чэнні i тлумачэнні з'яў, за якімі вядзецца назіранне. Так падыходзіў ён i да выкла-дання тэарэтычных палажэнняў i метадаў вызначэння калібру гармат, радыусаў i вагі ядраў у залежнасці ад матэрыялаў, да рас-крыцця хіміі i тэхналогіі вырабу розных га-тункаў пораху, спосабаў праверкі яго бая-вых якасцей i захоўвання. Глыбока аналіза-ваў С. метады разліку разнастайных тыпаў ракет, што выкарыстоўваліся i ў вайсковай справе, i на цывільныя патрэбы. Ён даў апісанне канструкцый i спосабаў вырабу некалькіх дзесяткаў тыпаў ракет, у т.л. ракет з хвастатымі стабілізатарамі-крыламі, ракет, якія запускаліся са спецыяльных станкоў i інш. Асабліва цікавыя для сучас-ных гісторыкаў навукі i тэхнікі звесткі пра састаўныя (вязкі ракет) i шматступенныя ракеты.
Некаторыя з апісаных С. ракет былі вя-домы яму з літаратурных крыніц, многія, у т.л. i шматступенныя ракеты, прапанаваны ім упершыню. Да вывучэння канструяван-ня розных тыпаў ракет ён падыходзіў гэтак сама, як i да іншых пытанняў, што разгля-даліся ў кнізе, — не як рамеснік, а як ву-чоны-прыродазнавец, эксперыментатар i
375
практык. Погляды С. на прычыны руху ракеты, паводле яго сведчанняў, павінны бы-лі быць выкладзены ў другой, страчанай частцы кнігі «Вялікае мастацтва артыле-рыі». Тут ён меркаваў зрабіць экскурс у гіс-торыю старажытнай ваеннай тэхнікі, сучас-ных яму сухапутных i марскіх гармат, апі-саць працэс ix абслугоўвання, выкарыстан-ня i спосабы абароны ад нападу праціуні-ка, архітэктурныя формы i тэхналогію па-будовы артылерыйскай тэхнікі. Згадваў ён i пра намер прысвяцінь спецыяльны раздзел свайму новаму вынаходству, «у якім зме-шчаны ўсе нашы веды» i якое «перасягае шмат якія іншыя прыстасаванні i замяняе ix усе». Мяркуючы па ўсім, С. была вынай-дзена аптычна-механічная прылада нак-шталт нівеліра, бусолі ці кіпрэгеля універ-сальнага характару. Ён меўся таксама ра-забраць шмат якія геаметрычныя прабле-мы, астранамічныя i геаграфічныя пытанні. «Як толькі ўсё гэта, — пісаў С, — у адпа-ведных месцах дойдзе да свядомасці кож-нага, тады адбудзецца вера ў мае словы». Навуковыя працы i эксперименты С. на многія гады прадвызначылі шляхі развіцця еўрапейскай артылерыі, былі з вялікай ці-кавасцю i ўвагай сустрэты ў Еўропе. А яго гуманістычны светапогляд, рашучае адмаў-ленне войнаў як найвялікшага няшчасця для чалавецтва служылі ўзорам высокай маральнасці i грамадзянскай адказнасці для многіх пакаленняў даследчыкаў i вучоных.
Літ:. Ивашкявичюс А. Казимир Семенович и его книга «Великое искусство артилле рии. Часть первая». Вильнюс, 1971; Ц я р о х i н С.Ф. Трактат аб артылерыі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1973. № 3; Б е л ь с к i A.M., Т к а ч о ў М.А. Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч. Мн., 1992. М.А.Ткачоў.