- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Лышчынскі
Казімір (4.3.1634—30.3.1689)
Мысліцель-атэіст, педагог i грамадска-палітычны дзеяч. Нарадзіўся ў маёнтку Лы-шчыцы на Брэстчыне. Пачатковую адука-цыю атрымаў у мясцовай школе, потым вучыўся ў Брэсцкім езуіцкім калегіуме. Прымаў удзел у маскоўскай, шведскай, ту-рэцкай ваенных кампаніях. У 1658 уступіў у ордэн езуітаў у Кракаве, адначасова ву-чыўся ў Кракаве, потым у Калішы ў 4-га-довай студыі, якая рыхтавала выкладчыкаў для езуіцкіх школ. Пасля заканчэння сту-дыі нейкі час выкладаў у Львове, а з 1665 з'яўляўся памочнікам рэктара Брэсцкага езуіцкага калегіума. У 1666 выйшаў з ордэ-на езуітаў, ажаніўся, пакінуў Брэст i пася-ліўся ў сваім родавым маёнтку Лышчыцы. Займаўся юрыдычнай практыкай, выбіраў-ся паслом ад шляхты Брэсцкага ваяводства на соймы ў Варшаве (1669, 1670, 1672, 1674). Прывілеем караля Яна III у 1682 прызначаны на пасаду брэсцкага падсудка. Аб'ектыўны і справядлівы, шмат судовых спраў ён правёў у карысць мяшчан i шляхты, якія судзіліся з езуітамі за захопленыя землі, даўгі і інш. Л. ўдзельнічаў таксама ў трыбунальскім судзе, быў пісарам каралеў-скага суда. Грамадская дзейнасць прынесла яму аўтарытэт сярод брэсцкай шляхты.
У сваім маёнтку Л. адкрыў школу, вучыў дзяцей шляхты i сялян пісьму, лічэнню, выкладаў мовы i асновы навук. Школа была дэмакратычная па духу i свецкая па змесце. Пра характар выкладання сведчаиь факты з прамовы пракурора С.Куровіча, які адзначаў, што гэты «бязбожны настаў-нік» меў у сваей школе табліцу, на якой было напісана: «Калі сярод філосафаў узні-маецца пытанне аб вывучэнні прыроды ба-гоў, то лепш за ўсё прызнаць, што мы пра гэта нічога не ведаем». У гэтай перафраза-ванай вытрымцы старажытнагрэчаскага фі-лосафа Пратагора з твора «Пра багоў» ві-даць сумненне ў існаванні бога, за што яму i давялося паплаціцца жыццём. На гэты час Л. ўжо пераадолеў скептыцызм стара-жытнага мысліцеля і лічыў багоў хімерыч-ным тварэннем людзей. Адкінуўшы езуіц-кую педагогіку, у сваёй школе ён сцвяр-джаў зусім іншыя прынцыпы навучання i выхавання. Замест таго. каб вучыць дзяцей па Катэхізісе, як было ў тагачасных школах, ён аб'явіў рэлігійную мудрасць хлус-нёй i свядомым падманам. Л. даваў дзецям веды пра прыроду i прыродазнаўчыя законы, па якіх яна развіваецца.
Усё жыццё Л. правёў у навуковых пошу-ках. Асабліва глыбока вывучаў філасофію, гісторыю i прыродазнаўства. Нямецкі гіс-торык Сейлер адзначаў, што яшчэ ў езуіц-кім калегіуме Л. імкнуўся высветліць «уся-лякія фэшныя пытанні», выказваў пара-даксальныя думкі пра бога, анёлаў, рэлігію. Ён глыбока вывучаў творы вучоных-мыслі-целяў старажытнасці i сваіх сучаснікаў, але не слепа прытрымліваўся ix вучэнняў, а крытычна ix асэнсоўваў. Усё гэта знайшло адлюстраванне ў яго рукапісным творы «Аб неіснаванні бога», напісаным на лацінскай мове (530 старонак). Творчая спадчына Л. невялікая. Частка яго рукапісаў была знішчана ў час пакарання, лёс астатніх не-вядомы. Да нас дайшло толькі 5 тэзісаў яго твора з матэрыялаў судовага працэсу, на-друкаваных польскім гісторыкам А.Навіц-кім у 1957, эпітафія, складзеная самім Л.
Атэістычныя ідэі Л. складаюць цэлую сістэму. Паслядоўна адмаўляючы ўсе рэлі-гійныя ідэі, ён абгрунтавана i лагічна да-казваў неіснаванне бога, прапаведаваў сіс-тэму ідэй, свабодную ад тэалагічных уяўлен-няў. Л. ўпершыню ўжыў тэрмін «атэісты» для вызначэння пэўнага кірунку ў сусвет-най гісторыі філасофскай думкі, першы сказаў: «Мы — атэісты». Яго атэістычныя ідэі заснаваны на матэрыялістьічных уяўлен-нях пра навакольны свет. Ён прызнаваў вечнае існаванне бясконцай прыроды, якая развіваецца па сваіх законах без умяшання бога, даў навуковае тлумачэнне сутнасці бога. На ўзроўні навукі свайго часу ён за-своіў асноўны матэрыялістычны тэзіс пра прыроду як рэальнасць, што знаходзіцца ў пастаянным руху i развіцці. Адмаўляючы бога як стваральніка свету, Л. прызнас ролю творцы за самой прыродай. Прырода прычына самой сябе, развіваецца па пры-родных законах, i ей не патрэбна ніякая звышнатуральная сіла. Галоўнай ідэяй атэ-істычнай сістэмы Л., якая вынікала з яго стыхійна-матэрыялістычнага погляду на свет, з'яўляецца паслядоўнае адмаўленне існавання бога як рэальнасці. Першы яго тэзіс пра бога i чалавека «чалавек — творца бога, а бог — тварэнне i стварэнне чалавека...» нясе глыбокі філасофскі і рэлігій-ны сэнс. Гэта «чалавек — творца»; «бог — стварэнне чалавечага розуму, які не адпа-вядае нічаму ў прыродзе»; «бог — не рэ-альная сутнасць, а тварэнне фантастычнае.
265
хімерычнае». Але сказаць, што бог — тва-рэнне чалавека, яшчэ не значыць раскрыць прыроду бога. Таму Л. канкрэтызуе, што бог тварэнне чалавека, але тварэнне хіме-рычнае, выдуманае, якое не мае рэальнай асновы, «бог — плён яго фантастычнага ўяулення». Паводле Л., чалавек стварыў бога i надзяліў яго рознымі рысамі. У гэтым ёп прытрымліваўся палажэнняў антычнага філосафа-атэіста Ксенафана, што людзі стварылі багоў па вобразе i падабенстве сваім. Але, прыпісаўшы богу негатыўныя характарыстыкі, Л. тым самым скідаў яго з п'едэстала, на які яго ўзвялі хрысціянскія тэолагі. Ды i самі тэолагі адмаўляюць бога ўжо тым, што характарызуюць яго супярэч-ліва. Адмаўленне існавання бога на аснове аналізу яго сутнасці — вышэйшае дасяг-ненне атэіста Л., бо ён не проста адхіляе творцу-бога, але на яго месца ставіідь чалавека. Чалавек — творца, бог — плод яго розуму, як паняцце фантазіі і ўяўлення, як вобраз.
Матэрыялістычнае разумение прыроды бога з'явілася высновай перагляду i іншых рэлігійных ідэй. Л. адхіляў несмяротнасць душы. Чалавек смяротны, як i ўсё жывое ў прыродзе, i гэтым ён не адрозніваецца ад жывёлы. Смяротная i яго душа, яна памі-рае разам з целам. Нічога іншага, ніякай асобнай духоўнай несмяротнай субстанцыі не існуе па-за светам самога чалавека. Не прызнаваў Л. i хрысціянскія догматы, аб'яўляючы ix бессэнсоўнымі і абсурднымі (троица, бязгрэшнае зачацце дзевы Марыі, уваскрэсенне Хрыста i інш.). Паслядоўна адхіляў ён існаванне раю, пекла, чысцілі-шча, якія не маюць ніякай падставы ў прыродзе, анёлаў, чарцей, д'ябла i інш. звышнатуральных прыродных істот; сцвяр-джаў, што няма ні добрай, ні дрэннай веч-насці, ні ўзнагароды добрым, ні пакарання злым. Л. адмаўляў праўдзівасць Старога і Новага запаветаў, творы багасловаў, якія ў сваіх інтарэсах стварылі розныя рэлігійныя ўстанаўленні. Як строгі бацька розгамі ўтрымлівае дзяцей ад дрэнных учынкаў, сцвярджаў Л., так i багасловы палохаюць людзей вечнымі мукамі, страшным судом за адступленне ад веры, за парушэнне «бо-жых законаў».
У процівагу багасловам пра божае пахо-джанне хрысціянства і інш. рэлігій Л. сцвярджаў, што «вера, якую лічаць свя-шчэннай, — гэта чалавечая гісторыя» і яе стварылі нявернікі. Л. абвяргаў таксама тэзіс багасловаў пра прыроджаныя рэлігій-ныя пачуцці, пра быццам бы ўласцівую людзям божую ідэю, якая сведчыць пра іс-наванне бога. Л. пісаў: «Але мы не знахо-дзім ні ў нас саміх, ні ў іншых гэтага пака-зу розуму, умацоўваючага нас у адкрыцці божым, бо калі б яно ў нас было, то ўсе б пагадзіліся, не сумняваліся i не пярэчылі б пісанню Маісея і Евангелля (якое памыл-ковае) i не было б розных вынаходнікаў сект...». У сапраўднасці людзям не ўласціва гэта божаская ідэя, няма гэтага знака, значыць няма i бога. У гэтым тлумачэнні Л. стаіць на пазіцыі рэалізму і рацыяналіз-му. Пра трываласць атэістычных перака-нанняў Л. сведчыць i той факт, што ён прасіў пахаваць яго не па хрысціянскім звычаі, а спаліць цела, попел закапаць у роднай вёсцы i пакласці камень з эпітафі-яй: «Гэй, вандроўнік, не праміні гэтых ка-мянёў, не выбірай іншай дарогі. Ты на ix не спатыкнешся, каіі не спатыкнешся на ісціне. Вучыся праўдзе ў камянёў, бо тыя людзі, што ведаюиь гэтую ісціну, вучаць, што яна ёсць хлусня. Дактрына мудра-цоў — свядомы падман».
Радыкалізм атэістычнай сістэмы Л. абу-моўліваў радыкалізм сацыяльны. Ён разу-меў, што адно адмаўленне бога не можа змяніць грамадства. Ён лічыў неабходным змену грамадскага ладу на больш справяд-лівых асновах, калі грамадства будзе існа-ваць «без правіцеля, горад без начальнікаў, народ без гаспадара, храмы без святароў, капітолій без суддзяў».
Веды i энергія, здольнасці і розум Л., вольныя ад забабонаў, праявіліся i ў гаспа-дарчай дзейнасці. Атрымаўшы ў спадчыну невялікую частку вотчыннага маёнтка. ён становіцца багатым, дапамагае сваім бра-там, пазычае грошы суседзям. Гэтая дабра-чыннасць адыграла ў яго лесе злавесную ролю. Сябра i сусед Л. Ян Казімір Бжоска бьгў вінаваты яму значную суму грошай (100 тысяч талераў). Калі Л. папрасіў вяр-нуць доўг, Бжоска не хацеў гэта зрабіць. Ён выкраў у Л. частку (15 сшыткаў) яго ру-капісаў «Аб неіснаванні бога», кнігу пра-тэстанцкага тэолага І.Г.Альстэда «Натуральная тэалогія» з паметамі Л. на палях: «мы, атэісты, так думаем», «значыць, я па-казваю, што бога няма» i інш. На падставе гэтых матэрыялаў быў складзены данос на Л. i адпраўлены віленскаму епіскапу К.Бжастоўскаму. У хуткім часе Л. быў арыштаваны. «Я, знаходзячыся дома, нічо
266
га не ведаючы, абвінавачаны без апавя-шчэння, без доказаў быў схоплены, абраба-ваны i пасаджаны ў турму», — пісаў паз-ней Л.
У 1687 духоўны суд прыняў рашэнне: за цяжкае злачынства — атэізм, спаліць Л. жывога на вогнішчы. Пастанова духоў-нага суда выклікала сярод брэсцкіх мяшчан пратэст за парушэнне прывілеяў шляхты (па тагачасным праве шляхту нельга было судзіць духоўным судом). Падкаморы Ш-саржэўскі нават абвінаваціў каталіцкае ду-хавенства ў жаданні ўвесці ў Вялікім княс-тве Літоўскім іспанскую інквізіцыю. Раз-гледзеўшы пратэст, Літоўскі трыбунал ад-мяніў прыгавор. Але гэта абазначала i acy-джэнне духавенства. Епіскапы найбольш былі абураны тым, што трыбунал абараняў атэіста. Справа Л. была накіравана на сойм у Гродна (люты 1688), але там яна не раз-глядалася. Л. апынуўся на свабодзе. Епіс-капы i даносчык Бжоска актывізаваліся. Яны перадалі справу Л. на соймавы суд у Варшаву (снежань 1688 — люты 1689), прыцягнулі ўплывовых духоўных саноўні-каў (17 епіскапаў) на чале з папскім нун-цыем Дж.Кантэльмі, якія i вырашылі лёс Л. 28.2.1689 быў вынесены прысуд спаліць Л. Цэлы месяц Л. не паведамлялі пра гэта рашэнне, але i не давалі жыць спакойна — пераконвалі, прымушалі выконваиь хрыс-ціянскія прадпісанні і інш. Духавенства рыхтавала грамадскую думку да такога жорсткага прысуду, які быццам бы павінен папярэдзіць у дзяржаве «непазбежныя ня-шчасці». Калі 28.3.1689 прыгавор быў за-чытаны, Л. папрасіў караля замяніць кару на адсячэнне галавы. Ян III даў згоду. Па-каранне адбылося 30.3.1689 на старым рынку ў Варшаве. Глыбока перакананы ў правайе сваёй справы i сваіх поглядаў, Л. прыняў смерць мужна. Так царкоўныя i свецкія вяльможы расправіліся з мысліце-лем-самародкам. педагогам i грамадскім дзеячам, сумленным i добрым чалавекам.
Атэістычная сістэма Л. ўвабрала ў сябе прагрэсіўныя ідэі свайго часу, рэнесанса-выя i асветнійкія ідэалы. Яна фарміравала-ся ў рэчышчы еўрапейскай i айчыннай ма-тэрыялістычнай i атэістычнай традыцыі. Яго імя заслужана стаіць побач з такімі прадстаўнікамі гэтай традыцыі, як Дж.Бру-на, Л.Ваніні, М.Сэрвет, Т.Кампанела, Б.Спіноза, С.Будны, К.Бенеш, С.Лован
Літ:. Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии. Мн., 1962; Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии. Мн., 1978; Прокошина Е.С., Шалькевич В.Ф. Казимир Лышчинский.Мн., 1986; N о w i с k i A. Kazimierz Łyszczyrislci, 1634—1689. Łódź, 1989. К.С.Пракошына.