- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Ягадзінскі
Станіслаў Серафім (каля 1590 —каля 1644)
Паэт, перакладчык. Нарадзіўся на Гро-дзеншчыне, у сям'і збяднелага шляхціца. У 1613—18 вучыўся ў Віленскай акадэміі.
479
Менавіта ў гэты перыяд ён пачаў пісаць вершы. Гэта былі панегірыкі, прысвечаныя прадстаўнікам уплывовай беларускай знаці (Г.Валовічу, A. i К.Халецкім; надрукаваны ў друкарні Я.Карцана), эпіталама з нагоды шлюбу К.Халешсага, 2 вершаваныя ўступы да кнігі М.Халецкага «Алегорыя» i інш. Прыхільнасць Халецкіх i Lx матэрыяльная падтрымка далі Я. магчымасць паступіць на факультэт права Кракаўскай акадэміі i паспяхова скончыць яго ў 1620. 3 1621 ён працягваў адукацыю ў Падуанскім універсі-тэце, у 1624—25 падарожнічаў па краінах Заходняй Еўропы (Германія, Бельгія i Іта-лія). 3 1625 Я. жыў пры двары Радзівілаў у Нясвіжы, наведваў Кобрын, Жыровічы, Гродна. Рабіў для магнатаў геральдычныя знакі. У гэты час пісаў пераважна панегі-рыкі, у асноўным на лацінскай i польскай мовах, але ў яго творах сустракаецца шмат беларускіх слоў, зваротаў. Яго творчасць зазнала ўплыў рэнесансавай паэзіі Я.Каха-ноўскага. Я. з'яўляецца аўтарам зборнікаў сатырычных эпіграм «Грош» [1618 (?)], «Прыдворныя» (1621), перакладаў на польскую мову «Трыумф кахання» Ф.Пет-раркі (застаўся ў рукапісе), лібрэта оперы «Вызваленне Руджыера з вострава Альцы-ны» Ф.Сарачынелі (1628). Яму прыпісваец-ца аўтарства першага польскага падручніка па каліграфіі («Каліграфія», выд. 1965).
Літ.: П a р э ц к i Я.I. Сатырычныя вершы С.Ягадзінскага // Беларуская літаратура. Мн., 1980. Вып. 8.
Я ГАЙ Л А
(у хрышчэнні — Якаў, у кара-нацыі на польскі трон — Ула-дзіслаўН; 1348?—1.6.1434)
Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1377—92, кароль Польшчы ў 1386—1434. Сын Алъгерда (малодшы з 11 яго сыноў) і цвярской князёўны Ульяны, унук Гедзіміна. Заснавальнік дынастыі Ягелонаў. На велі-какняжацкі прастол прызначаны воляю бацькі. Быў саюзнікам Залатой Арды, ад-нак у час Кулікоўскай бітвы 1380 не аказаў дапамогі Мамаю. У 1380 заключыў сепа-ратныя пагадненні з Тэўтонскім i Лівон-скім ордэнамі, апошняму перадаў землі Жмудзі. Аднак пастаянныя пагрозы з боку крыжакоў i Маскоўскага княства вымусілі Я. пайсці на саюз з Польшчай. У 1386 Я. ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай (каранавана ў 1384) i выбраны каралём Польшчы. Напярэдадні каранацыі ён вы-мушаны быў паўторна прыняць хрышчэнне (у праваслаўі быў хрышчаны пад імем Яка-ва) паводле каталіцкага абраду пад імем Уладзіслава. Пры каранацыі абяцаў аб'яд-наць сваю дзяржаву з Польшчай, далучыць да рымска-каталіцкай царквы не толькі язычніцкую Жмудзь, якая складала каля 8% насельніцтва княства, але i праваслаў-ных беларусаў. У 1377 заключыў з Польшчай т. зв. Крэўскую унію (у замку Крэва, цяпер Ашмянскі р-н). У саюзе з Беларус-ка-Літоўскай дзяржавай палякі бачылі залог утварэння вялікай i магутнай Польшчы, сродак уратавання сваёй краіны ад анархіі, што ўзнікла ў перыяд міжкаралеўя. У хуткім часе пасля каранацыі i падпісання Крэўскай уніі Я. з Ядвігай прыехалі ў Віль-ню, дзе знішчылі язычніцкія сімвалы (не-пагасны агонь у гонар Перуна, абагаўляе-мых змей, высеклі свяшчэнныя гаі), раздавал! навахрышчаным белыя суконныя світ-кі, скураныя боты i грошы (таму асобныя язычнікі хрысціліся па 2 разы i больш). У Вільні Я. заснаваў катшііцкія біскупства' i 7 плебаній (прыходаў). У час паездак па Бе-ларусі ён закладваў касцёлы i кляштары, напр., у мяст. Абольцы (Талачынскі р-н), в. Быстрыца (Астравеіжі р-н), якія пашы-ралі тут каталіцкую веру. Вяртаючыся ў Польшчу, Я. пакінуў намеснікам у Літоў-скай Русі свайго брата Скіргайлу. 3 мэтай умацавання сваёй апоры i пашырэння ка-таліцтва сярод феадалаў Беларуска-Літоў-скай дзяржавы Я. выдаў у 1387 прывілей, паводле якога феадалам, што прынялі ката-ліцтва, даваліся дадатковыя правы i воль
480
насці. Гэта выклікала незадавальненне пра-васлаўных феадалаў Беларусі i часткі Літ-вы, што выкарысталі князі Кейстут i яго сын Вітаўт. Я. зняволіў ix у Крэўскім замку, дзе Кейстут памёр, a Вітаўт уцёк адтуль i з дапамогай крыжацкага войска захапіў уладу ў Вялікім княстве Літоўскім, a Скір-гайлу саслаў намеснікам у Кіеў. Зімой 1390 войскі Я. пасля 10-дзённай аблогі авалодалі Брэсцкім замкам, які абаранялі воіны Ві-таўта. У выніку кампраміснага Остраўскага пагаднення 1392 Я. адмовіўся ад велікакня-жацкай пасады i прызнаў пажыццёвым гас-падаром (вялікім князем) Беларуска-Літоў-скай дзяржавы Вітаўта (у хрышчэнні Аляк-сандр), а сам застаўся ў Каралеўстве Польскім. У 1387 яго намаганнямі да Полынчы далучана частка Галіцкай Русі, што да таго належала Венгрыі. У 1400 ён рэарганізаваў Кракаўскі універсітэт (засна-ваны ў 1364 Казімірам III) на узор Парыж-скага універсітэта i з таго часу ён называ-ецца Ягелонскім. На працягу 1409—11 Я. вёў «вялікую вайну» супраць нямецкіх рыцараў, якія захапілі паўночна-ўсходнія землі Польшчы. У час Грунвальдскай бітвы (22.7.1410) ён узначальваў усе саюзныя войскі (91 харугва, каля 32 тыс. чалавек). У выніку гэтай бітвы армія крыжакоў была разгромлена i фактычна перастала існа-ваць, загінула 50 тыс. нямецкіх рыцараў, у т.л. гросмайстар У.Юнгінген. Вынікі пера-могі замацаваны Тарунскім мірам 1411. Тэта спыніла агрэсію Тэўтонскага ордэна i абумовіла яго хуткі заняпад як дзяржавы, садзейнічала эканамічнаму развіццю Польшчы i Беларуска-Літоўскай дзяржавы, якія атрымалі магчымасць шырэй удзельнічаць у міжнародным гандлі на Балтыйскім моры.
На Гарадзельскім сойме 1413, які юры-дычна заманоўваў саюз Вялікага княства Літоўскага i Польшчы, было вырашана, што Вялікае княства Літоўскае без волі ка-раля i сената не выбірае сабе князя, у сваю чаргу Польшча без ведама Вялікага княства Літоўскага не выбірае сабе караля. Адна з грамат гэтай уніі прадугледжвала прыём у польскія гербавыя брацтвы 47 сем'яў феа-далаў Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Ад-начасова Я. i Вітаўт абяцалі прызначаць на дзяржаўныя пасады пераважна феадалаў-католікаў, якія прынялі польскія гербы, i даваць ільготы каталіцкім установам. Але унія гарантавала захаванне адасобленасці ўлады вялікага князя. Гэтым пакладзены пачатак палітычнага саюзу Польшчы з Бе-ларуска-Літоўскай дзяржавай. Пасля смерці Вітаўта вялікім князем у Беларуска-Літоў-скай дзяржаве стаў брат Ягайлы Свідры-гайла, які быў заступнікам праваслаўнай царквы i распачаў вайну з Польшчай. Супраць яго выступіў падтрыманы палякамі брат Вітаўта Жыгімонт Кейстутавіч, які аб-вясціў сябе вялікім князем, а Свідрыгайлу выгнаў у Малдавію. Я. абяцаў, што не бу-дзе ператвараць праваслаўныя цэрквы ў касцёлы, дасць усім свабоду веравызнання i пакіне ўсе саслоўі ў ix правах. Я. памёр на 86-м годзе жыцця ў час міжусобіц паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам I. Ад першых дзвюх жонак (Ядвігі i Ганны) Я. не меў дзяцей, ад жонкі Соф'і Друцкай меў 2 сы-ноў — Уладзіслава і Казіміра. Першы сын у 10-гадовым узросце быў выбраны кара-лём Польшчы (пад апекаю маці) пад імем Уладзіслава III, у 15-гадовым узросце стаў каралём i Венгрыі, a ў 21 год загінуў у баі супраць туркаў пад Варнай. Другі сын у 1440 выбраны вялікім князем Вялікага княства Літоўскага, a ў 1444 пад імем Казі-міра IV выбраны каралём Польшчы. 48-га-довае караляванне Я. было перыядам знач-ных палітычных, эканамічных і культурных поспехаў у гісторыі Польшчы i Вялікага княства Літоўскага. Гісторыкі славяць Я. за шчодрасць, цвярозасць (піў толькі ваду), аднак папракаюць за тое, што занадта пры-слухоўваўся да парад вяльможаў i шляхты.
Шт.: Хроника Быховца. М., 1966; Смирнов М.П. Ягелло-Яков-Владислав и первое соединение Литвы с Польшею. Ч. 1. Одесса, 1968.
/. П.Хаўратовіч.
ЯДВІГІН Ш.
(сапр. Лявіцкі Антон Іванавіч; 25.6.1868—24.2.1922)
Беларускі пісьменнік; адзін з пачыналь-нікаў сучаснай беларускай прозы. Нара-дзіўся ў маёнтку Добасня (Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл.). Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. У 1890 за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях выключаны i арыштаваны. Супрацоўнічаў у польскім, рускім (1903—05) i беларускім (з 1906) друку. Першае апавя-данне на бел. мове «Суд» (1906). У натат-ках «Лісты з дарогі» (1910) глыбока спачу-ваў сялянам. Аўтар паэмы «Дзед Завала» (1910), зборнікаў апавяданняў «Бярозка» (1912), «Васількі» (1914), кнігі «Успаміны» (1921). Незакончаны раман «Золата»
481
(1920) — адна з першых спроб у беларус-кай часці літаратуры стварыць эпічны твор; у ім выкрываецца ўлада грошай. Творчасці пісьменніка ўласціва філасафічнасць, саты-рычныя адносіны да тагачаснай рэчаіснас-ці, гумар, вера ў чалавека i яго розум. Пе-раклаў на беларускую мову апавяданне У.Гаршына «Сігнал».
Тв.\ Выбраныя творы. Мн., 1976.
ЯЖОЎСКІ
Юзаф (1798—1855)
Удзельнік вызваленчага руху на Беларусі i ў Літве ў пачатку 19 ст., філосаф. Даклад-ных звестак пра яго паходжанне i месца нараджэння не выяўлена. Вучыўся ў Вілен-скім універсітэце i сур'ёзна рыхтаваўся да кар'еры выкладчыка філасофіі. У час вучо-бы ва універсітэце Я. — адзін з заснаваль-нікаў (1.10.1817) i на працягу 6 гадоў прэзі-дэнт таварыства філаматаў. Першапачатко-вай мэтай таварыства быў намер накіроў-ваць аднадумцаў на інтэнсіўную навуковую дзейнасць, удасканаленне ў мастацтве пісь-менніцтва, аказанне дапамогі адзін аднаму ў авалоданні навукамі. Праект статута таварыства, над якім працавалі І.Зан i А.Міц-кевіч, пашыраў сферу дзейнасці таварыства i ператвараў яго ў арганізацыю, якая б аб'ядноўвала шырокія колы моладзі. Але на сходзе членаў-заснавальнікаў зацвер-джаны варыянт статута, прапанаваны Я., арыентаваны на стварэнне, па сутнасці, зак-рытага, нешматлікага таварыства. У ходзе практычнай дзейнасці філаматы выпраца-валі праграму палітычнай барацьбы за са-цыяльнае i нацыянальнае вызваленне, наладзілі канспіратыўныя сувязі з арганізацы-ямі дзекабрыстаў, выступалі супраць феа-дальных абсалютысцкіх парадкаў, выказва-ліся за адмену прыгонніцтва, за паляпшэн-не i пашырэнне асветы. Дзякуючы развітой сістэме разгалінаваных арганізацый, філа-маты на працягу некалькіх гадоў сваёй дзейнасці здолелі паўплываць на ўсе ак-тыўныя элементы студэнцтва, на сярэднія школы ў іншых гарадах Літвы i Беларусі, прапагандавалі сярод насельніцтва свабода-любівыя ідэі. Палітычнае абуджэнне i рост нацыянальнай самасвядомасці выклікалі патрэбу ў вывучэнні гісторыі краю, народ-нага побыту, этнаграфіі, статыстыкі. Але ў Віленскім універсітэце ў час рэктарства Я.Снядэцкага яўна наглядалася недаацэнка гуманітарных навук (з 1807 па 1815 на кафедры гісторыі нават не было прафесара). Зыходзячы з такой сітуацыі, Я. падкрэслі-ваў, што для членаў таварыства асабліва актуальнымі павінны быць не фізічныя i іншыя прыродазнаўчыя, a гісторыка-філа-софскія навукі, бо толькі яны здолеюць да-памагчы выявіць прычыны, што прыво-дзяць да ўзнікнення дэспатызму i ўмаца-вання яго ўлады, вызначыць сродкі, накі-раваныя на яго знішчэнне. Статут на 1822—23 абавязваў філаматаў мець пры сабе творы філосафаў, палітыкаў, маралістаў, гісторыкаў і, вывучыўшы ix сістэмы, вылу-чаць з ix неабходныя кірункі дзейнасці. Добра вывучыўшы філасофію І.Канта, Я. шукаў у яго творах адказ на хвалюючыя пытанні: пра месца чалавека ў свеце i яго прызначэнне. Апіраючыся на кантаўскае даследаванне спецыфікі маралі, а таксама яго крытыкі этычнага натуралізму, Я. кры-тычна ставіўся да разумения прыроды ма-ральнага пачуцця Гельвецыем i адстойваў прынцып нязводнасці маральнага матыву да «натуральных» схільнасцей. Ён выступаў супраць утылітарысцкай трактоўкі гэтага пытання ў этыцы французскага мысліцеля, лічачы, што «нельга выводзіць з адной крыніцы пачуцці маральныя i фізічныя». Бясспрэчна, пад уплывам Канта Я. парваў з асветніцкім уяўленнем пра «залаты век» натуральнага стану. На яго думку, чым даў-жэй грамадства будзе знаходзіцца ў стане дзяцінства, тым больш у будучым яно заз-нае бедстваў. Падтрымліваў ён i ідэю раз-віцця народаў i ўдасканалення фамадства. Лісты Я. (да А.Міцкевіча i інш.) — каш-тоўная крыніца як для высвятлення філа-софскай арыентацыі ix аўтара, так i для ха~
482
рактарыстыкі «філасофскай сітуацыі», што склалася ў Вільні ў канцы 1810 — пачатку 1820-х гадоў. Таварыства філаматаў было раскрыта ўладамі ў 1823, i члены яго, у т.л. Я., зазналі рэпрэсіі.
Літ:. Мохнач Н.Н. От Просвещения к революционному демократизму. Мн., 1976; Яго ж. Общественно-политическая и этическая мысль Белоруссии начала XIX в. Мн., 1985.
Я КУБ 3 КАЛІНАЎКІ
(Каліноўскі, Калінуўка, Каліновіус; (?—1583)
Беларуси гуманіст, ідэолаг левай, пле-бейска-сялянскай плыні радыкальна-рэ-фармацыйнага руху на Беларусі ў 2-й пал. 16 ст., антытрынітарый. Паслядоўнік Пят-ра з Ганёндза i М.Чаховіца. Паходзіў з ся-лян ці дробнай шляхты з Падляшша. Мяр-куюць, што напачатку ён быў ніжэйшым касцёльным служкай. 3 1560 прапаведнік у магната-кальвініста Яўстафія Валовіча. У 1568 пакінуў гэту службу, верагодна, з пры-чыны свайго актыўнага ўдзелу ў антытры-нітарскім руху ў Вялікім княстве Літоўскім. 3 1567 удзельнічаў у арыянскіх сінодах у Польшчы i Вялікім княстве Літоўскім. На сінодзе ў Скрынску (пад Радамам) абраны прадстаўніком ад уніятаў на дыспут з дытэ-істамі, што сведчыць пра яго шырокую арыентацыю ў тэалагічных справах. У 1568 разам з Паўлам з Візны палемізаваў з С.Будным на сінодзе ў Іўі (каля Валожына). У 1569 выехаў у Польшчу i там з групай сваіх прыхільнікаў з Вялікага княства Лі-тоўскага заснаваў у Ракаве рэлігійную су-полку. Каля 1575 знаходзіўся ў Любліне. На радзіму, напэўна, ён так i не вяртаўся.
Якуб меў значны аўтарытэт сярод рады-кальных польскіх братоў i нават сярод сваіх непрыяцеляў, якія вымушаны былі пава-жаць яго як віднага члена суполкі. Ён выс-тупаў супраць эксплуатацыі, свецкай ула-ды, войнаў, адстойваў сацыяльную i нацы-янальную роўнасць, свабоду веравызнання. «Не можа i не павінна быць сярод сапраў-дных хрысціян адрознення паміж яўрэем i грэкам, паміж рабом i свабодным — усе павінны быць роўныя. ... Ці ж можна наз-ваць хрысціянскім тое грамадства, дзе лю-дзі валодаюць нявольнікамі, а брат пануе над братам i загадвае яму». Крыніцай са-цыяльнай несправядлівасці лічыў прыват-ную ўласнасць
Літ.: Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы: (Вторая пол. XVI — нач. XVII в.). Мн., 1970.