Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Князьнін

Францішак Дыянізы (4.10.1749 або 1750—25.8.1807)

Паэт, драматург, перакладчык. Нарадзіў-ся ў Віцебскай губ. ў дваранскай сям'і. Па-ходзіў з таго ж дваранскага роду, што i pyc-кі пісьменнік Я.Б.Княжнін. Вучыўся ў езу-іцкіх школах Полацка, Нясвіжа i Слуцка (1764—70). 3 1770 у Варшаве. Адтуль часта прыязджаў у в. Воўчын (цяпер Камянецкі р-н). 3 1775 сакратар князя А.К.Чартарый-скага, з 1783 прыдворны паэт Чартарый-скіх у Пулавах (Люблінскае ваяв.). Адзін з пачынальнікаў польскага сентыменталізму. Пісаў паэмы, ідыліі, элегіі, оды, байкі (зборнік «Любоўныя вершы або песні ў анакрэантычным родзе», т. 1—2, 1779; «Вершы», 1783; «Паэзія», т. 1—3, 1787— 89), гераічна-патрыятычныя п'есы («Maui-грамадзянка», «Гектар», «Фемістокл») i ліб-рэта опер. Опера «Цыганы» (музыка М.К.Агінскага) у 1786 ставілася ў Слонім-скім тэатры Агінскага. У лірычных вершах паэтызаваў пачуццёвае каханне, «натураль­ную» прыроду, у элегіях i ідыліях славіў край свайго дзяцінства — Віцебск i Віцеб-шчыну. Цікавіўся беларускім фальклорам i выкарыстоўваў яго ў сваіх творах. Збіраў беларускія прыказкі, рабіў фальклорныя запісы з «польска-рускага памежжа». Нека-торыя героі яго твораў гавораць на скажо-най беларускай мове. Паводле М. Федароў-скага, верш К. «Кросенкі» ў канцы 19 ст. выконваўся на Беларусі як народная песня. Перакладчык заходнееўрапейскай паэзіі. Асобныя творы К. на бел. мову пераклалі А.Жлутка, Н.Мерашчак, Л.Семянюк.

Te:. Wiersze wybrane. Warszawa. 1981. Бел. пер. — у кн. Віцебскі сшытак. 1995. № 1.

Jlim:. Kostkie wieżowa T. Kniażnin jako poeta liryczny. Wrocław. 1971.

КОПАЦЬ

Юзаф (16.5.1762—1827)

Мемуарыст-падарожнік, удзельнік выз-валенчага руху. Нарадзіўся на Піншчыне. За ўдзел у паўстанні 1794 сасланы царскім урадам на Камчатку. Свае ўражанні ад зна-ходжання на паўвостраве апісаў у «Дзённі-ку падарожжа..." (нап. каля 1810, выд. 1837). 3 павагай пісаў пра камчадалаў, чук-чаў, якутаў, буратаў i прыводзіў пра ix эт-награфічныя звесткі. Вярнуўшыся са ссыл-кі ў 1796, жыў на Валыні, у Нясвіжы, Вар­шаве.

Те:. Описание путешествия Иосифа Konna вдоль всей Азии... // Ист. вестн. 1896. Т. 66.

Jlim.: Худзиковский Я., Ястер Я. Люди великой отваги: Пер. с пол. М., 1957. С. 76—96.

КОРЗАН

Тадэвуш Сільвестр (9.11.1839—8.3.1918)

Гісторык, публіцыст, прадстаўнік вар-шаўскай гістарычнай школы. Правадзейны член Польскай АН у Кракаве (1903). Нара-дзіўся ў Мінску. Скончыў Мінскую гімна-зію, потым Маскоўскі універсітэт (1859). Працаваў настаўнікам гімназіі ў Коўне, пі-саў карэспандэнцыі ў «Колокол» А.Герцэ-на. У 1861 за ўдзел у антыўрадавых мані-фестацыях арыштаваны i высланы ў Арэн-бург. Вярнуўшыся са ссылкі, з 1869 жыў i працаваў у Варшаве. Даследаваў пытанні нацыянальнай i ўсеагульнай гісторыі, тэо-рыі i методыкі гістарычнага даследавання, гістарыяграфіі, эканомікі Полыпчы. Аўтар прац «Унутраная гісторыя Польшчы пры Станіславе Аўгусце» (т. 1—4, 1882—86), «Касцюшка» (1894), «Доля i нядоля Яна Сабескага» (т. 1—3, 1898). Ba ўспамінах пра гімназічныя гады «Мой дагістарычны дзённік» (выдадзены ў 1912) шмат звестак з культурнага жыцця Мінска, беларускіх прымавак. Адзін з раздзелаў гэтых мемуа-раў («Мінск у сярэдзіне XIX стагоддзя») надрукаваў у «Мінскім календары» (1908).

Te:. Wewnętrzne dzieje Polski za Stanisława Augusta. 2 wyd. T. 1—6. Warszawa, 1897—98.

240

Jlim.: M а л ь д з i с А. Падарожжа ў XIX ста-годдзе. Мн., 1969. С. 180—181.

КОРСАК

Юліян (13.2.1806—30.8.1885)

Паэт i перакладчык. Нарадзіўся ў г. Слонім. Вучыўся ў Віленскім універсітэце (1823—26). 3 1829 жыў у Пецярбургу. У 1830 вярнуўся ў в. Страла (Дзятлаўскі р-н). Апошнія гады жыцця правёў у Навагрудку. Пісаў на польскай мове. Аўтар кніг «Вер-шы» (1830, 2-е выданне 1836) i «Новыя вершы» (т. 1—2, 1840), куды ўвайшлі тво-ры з беларускай тэматыкай: «Да Немана», «Да І(гната) Д(амейкі)» i інш. Пад уплывам творчасці А.Міцкевіча засвоіў рамантычны стыль лірычнай паэзіі, у якой выкарыстоў-ваў класічныя i беларускія фальклорныя матывы. На польскую мову перакладаў Піндара, Вергілія, Гарацыя, Дантэ, Ф.Шы-лера, Дж.Байрана, У.Шэкспіра. Некаторыя вершы К. («Пілігрым», «Баркарола») пак-ладзены на музыку СМанюшкам. У.Сыра-кошя прысвяціў К. артыкул «Нататкі з дзі-цячых уражанняў» (1853).

Літ.: Korespondencja filomatów. T. 5. Kraków, 1913.

КОСАЎ

Сільвестр(?—23.4.1657)

Рэлігійны i грамадскі дзеяч, пісьменнік-публіцыст. Нарадзіўся ў маёнтку Жаробы-чы Віцебскага ваяв. Скончыў Віленскую брацкую школу, Люблінскі езуіцкі калегі-ум, Замасцянскую акадэмію. Выкладаў ры-торыку ў Вільні i Львове. 3 1631 прафесар філасофіі ў Кіева-Пячэрскай школе. 3 1633 епіскап магілёўскі, аршанскі i мсціслаўскі. 3 1647 кіеўскі мітрапаліт. Выяўляючы інта-рэсы вышэйшага ўкраінскага духавенства, якое выступала супрайь вызваленчай вай-ны ўкраінскага i беларускага народаў 1648—54, праводзіў згодніцкую палітыку з польскай шляхтай. Быў праціўнікам Брэс-цкай уніі 1596, дамагаўся роўных правоў для праваслаўнага i каталіцкага духавен­ства. Пісаў на польскай i царкоўнаславян-скай мовах. У 1635 выдаў кнігу «Экзеге-зіс...», у якой выступіў у абарону правас-лаўных лацінскіх школ, закрытых у 1634 па хадайніцтве уніятаў і католікаў. У тым жа годзе з'явіўся на польскай мове «Патэры-кон, або зборнік жыццяў святых пячорскіх айцоў» (перавыдадзены на царкоўнаславян-скай мове ў 1661 i 1678). У Куцеінскай друкарні (пад Оршай) надрукаваў з рэлігійна-асветнымі мэтамі кнігу на царкоўнаславян-скай мове — «Дыдаскалія, або Навука для святароў» (1637).

Літ.: Саверчанка І.В. Сільвестр Косаў // Бел. гіст. часоп. 1995. № 3.

КРАСІНСКІ (Скорабагаты)

Валяр'ян (1795—22.12.1855)

Друкар, гісторык, публіцыст. Нарадзіўся на Беларусі. Адукацыю атрымаў на гісто-рыка-філалагічным факультэце Віленскага універсітэта (1818—22). 3 1822 працаваў асэсарам у Варшаве. У 1828 распачаў вы­данне універсальнай энцыклапедыі, аснову якой складаў пераклад нямецкага энцыкла-педычнага лексікона («Conversations Lexicon»), дапоўненага артыкуламі мясцо-вай тэматыкі. Для гэтага К. набыў неабход-нае абсталяванне i заснаваў першую ў Польшчы стэрэатыпную друкарню ў Вар­шаве. Першым яго выданнем быў «Псал-тыр Давіда» ў перакладзе Ф.Карпінскага (1829), потым раманы В. Скота (у серыі «Бібліятэка новых раманаў»), а таксама падручнікі, у тым ліку «Буквар польскі» (1830). Кнігі, што выдаваліся К., адметныя выдатным друкам i нізкім коштам. Усяго К. надрукаваў каля 50 выданняў, якія прад-аваліся непасрэдна з друкарні або праз варшаўскія кнігарні ці ў правінцыі. Дру-карня выпускала таксама віньеткі i інш. паліграфічнаыя ўпрыгожанні. Задуманая К. універсальная энцыклапедыя не змагла выйсці ў свет, надрукавана для спробы толькі некалькі сшыткаў 1-га тома, з-за та-го што пачалося паўстанне 1830—31. У час паўстання К. выдаў кнігі «Арол Белы i Па-гоня» i «Паляк сумленны». Пасля задушэн-ня паўстання К. выехаў з дыпламатычнай місіяй Часовага ўрада ў Англію i на радзіму не вярнуўся. Без яго ў друкарні выпушча-ны «Гімн» i «Ода на вольнасць» Ю.Славац-кага i «Гімн да маладосці» А.Міцкевіча (1830—31).