- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Валовіч
Астафій Багданавіч
(каля 1520—1587 ці ў 1588)
Дзяржаўны i грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага, гуманіст, мецэнат-ас-ветнік. Нарадзіўся на Гродзеншчыне. Па-ходзіў са старажытнага беларускага шля-хецкага роду. Першапачатковую добрую адукацыю атрымаў у бацькаўскім доме. Потым, як мяркуе даследчык Г.Саверчан-ка, вучыўся ў адным з нямецкіх пратэстан-цкіх універсітэтаў, ёсць звесткі, што скон-чыў Падуанскі універсітэт. У 1540-я гады служыў сакратаром у віленскага ваяводы Яна Глябовіча. У 1552 ажаніўся з Фядорай, дачкой Сапегі. Пасада маршалка дворнага дала яму права ўвайсці ў склад гаспадар-скай рады. У 1552 каралеўскі пісар. У 1553 В. з полацкім намеснікам С. Давойнам i крамянецкім старостам, пісарам П. Ся-машкам быў пасланы ў Маскву, каб заклю-чыць мірнае пагадненне.
У час перагавораў дэлегацыя Вялікага княства Літоўскага рашуча выступіла суп-раць імперскіх прэтэнзій Івана IV Грознага называцца «царом усяе Русі», г. зн. не толькі рускіх, але беларускіх i ўкраінскіх
84
зямель. В. i яго паплечнікі даказвалі, што не толькі Смаленск, але Ноўгарад, Пскоў, Вялікія Лукі i інш. гарады спакон веку належал! Вялікаму княству Літоўскаму. Ня-гледзячы на супярэчнасці, 12.9.1553 было падпісана перамір'е да 25.3.1556. Як узна-гароду за гэта В. атрымаў ад Жыгімонта II Аўгуста Магілёўскае староства. За паслугі каралеве Боне Сфорца ў правядзенні аг-рарнай рэформы В. атрымаў Усвяцкае i Езярышчанскае староствы. У 1558 разам ca сваім аднаверцам, евангелікам-рэфармата-рам, віленскім ваяводам Радзівіяам Чорным В. вёў перагаворы з маскоўскім паслом Ал-фёравым, пераконваючы апошняга ў неаб-ходнасці міру паміж Рускай i Беларуска-Лі-тоўскай дзяржавамі, саюзу хрысціянскіх народаў супраць Крымскага ханства i Typ-цыі. Але Іван IV у 1558 паслаў сваё войска на заваёву Інфлянтаў (Лівоніі). У выніку ўзнікла рэальная пагроза суверэнітэту Бе-ларуска-Літоўскай дзяржавы, бо на падста-ве пагаднення з Інфлянтамі ў лістападзе 1559 туды быў накіраваны беларуска-літоў-скі корпус на чале з Я.Хадкевічам i Ю.Зя-новічам. Усведамляючы, да чаго можа прывесці гэты канфлікт, дальнабачны В. усяляк імкнуўся яго нейтралізаваць. У Маскву з мірнай місіяй прыбыў велікакня-жацкі пасол М.Валадковіч, які перадаў Адашаву, што «віленскі ваявода Мікалай Радзівіл ды велікакняжацкі пісар Валовіч моцна стаяць на тым, каб між нашымі гас-падарамі панавалі мір i згода». Падтрымлі-ваючы намер Івана IV узяць шлюб з сяс-трой Жыгімонта II, В. абумоўліваў гэту ак-цыю падпісаннем «вечнага міру» i захаван-нем правоў Вялікага княства Літоўскага на Інфлянты. Аднак Іван IV, які здолеў ула-дзіць канфлікт са Швецыяй, узнавіў вайну. Вялікае княства Літоўскае вымушана было ў 1562 уступіць у вайну з Маскоўскай дзяр-жавай, якая ў хуткім часе захапіла Віцебск, Оршу, Дуброўна, Копысь, Шклоў, а 13.2.1563 —i ГТолацк. Зацяжная Лівонская вайна востра паставіла пытанне пра дзяр-жаўную унію Вялікага княства Літоўскага з Польшчай. Паміж беларускімі i літоўскімі магнатамі, з аднаго боку, i польскімі феа-даламі, з другога, разгарнуліся спрэчкі на-конт прынцыпаў аб'яднання. Разам з Ра-дзівілам Чорным, ¥.Хадкевічам i інш. В. быў сярод лідэраў беларуска-літоўскай апазіцыі, якая намагалася максімальна за-хаваць асноўныя атрыбуты дзяржаўнай не-залежнасці Беларуска-Літоўскай дзяржавы ў складзе Рэчы Паспалітай. На вальным сойме 1569 у Любліне В. з іншымі членамі беларуска-літоўскай дэлегацыі (віленскі ваявода i канцлер Радзівіл Руды, жамойцкі староста Я.Хадкевіч, падскарбі Нарушэвіч) прапанавалі «Праект уніі» з 15 артыкулаў, якія гарантавалі адносную незалежнасць Вялікага княства Літоўскага. Аднак польс-кія магнаты i шляхта настойвалі на ўтва-рэнні унітарнай дзяржавы, што i бьгло за-фіксавана ў заключным «Акце аб уніі». У далейшым В. прыкладаў шмат намаганняў, каб аднавіць некаторыя яго пункты.
Актыўны ўдзел ён прымаў у аграрнай, судова-адміністрацыйнай i інш. рэформах 1550—60-х гадоў. В. разам з юрыстамі А. Ратондусам i П.Раізіелі рыхтаваў 2-е вы-данне Статута Вялікага княства Літоўскага, зацверджанага 1.3.1566 на Віленскім вальным сойме. Па яго прапанове ў тэкст Статута быў уключаны артикул, якім «загра-нічнікам» (перш за ўсё меліся на ўвазе фе-адалы Польшчы) забаранялася набываць землі і займаць дзяржаўныя пасады ў межах Вялікага княства Літоўскага (раздзел 3, арт. 4). 3 1561 В. займаў пасады маршалка дворнага, падскарбія земскага, падканцле-ра. Па яго ініцыятыве на мірныя перагаворы ў Маскву былі накіраваны 2 пасольствы (1566 i 1569). У складзе велікакняжацкай дэлегацыі В. прымаў удзел у выбарах нова-га караля Генрыха Валуа. Подпіс падканц-лера стаіць пад вядомай Варшаўскай кан-федэрацыяй, паводле якой прадстаўнікі ўсіх веравызнанняў атрымлівалі роўныя правы ў Вялікім княстве Літоўскім i Kapo-не. У 1576 каралём i вялікім князем стаў Стафан Баторый, што прынесла Вялікаму княству значныя палітычныя i ваенныя поспехі i карэнны пералом у Лівонскай вайне. Актыўны ўдзел прымаў В. у ваенных дзеяннях, у прыватнасці ў вызваленні По-лацка (1579), узяцці Вялікіх Лук (1580) i інш. Разам з Я.Сапегам ён стварыў у 1581 Трыбунал — вышэйшы апеляцыйны судо-вы орган Вялікага княства Літоўскага.
В. — адна з найбольш выдатных поста-цей у беларускай гісторыі 2-й паловы 16 ст.: памяркоўны i разважлівы дзяржаўны дзеяч, тонкі дыпламат, рэфарматар, мецэнат-ас-ветнік, талерантны чалавек, хоць сам быў евангелік-рэфармат (кальвініст) i застаўся верным гэтаму веравызнанню да смерці. Ён шмат зрабіў для пашырэння на роднай зямлі адукацыі, ведаў, кнігадрукавання. Разам з Радзівілам Чорным, яго братам Радзі
85
вілам Рудым, Янам Юшкам i інш. В. быў апекуном беларуска-літоўскага рэфарма-цыйнага руху. На яго сродкі ў 1559 зробле-ны пераклад твора швейцарскага тэолага-кальвініста Генрыха Булінгера «Пра праўдзівае прыняцце цела i крыві Ісуса Хрыста». На сродкі В. заснавана друкарня ў Нясвіжы. Ён дапамог С.Буднаму, М.Кавя-чынскаму i Л.Крышкоўскаму прывезці з Вільні скарынаўскі шрыфт, каб у 1562 у Нясвіжы быў надрукаваны беларускі «Ка-тэхізіс». В. фінансаваў i іншыя беларускія кнігі, у т.л. «Пра апраўданне грэшнага ча-лавека перад Богам», у прадмове да якой С.Будны пісаў: «Часто бо от своей милости слышал есм, якобы рад есть мел подданым своим учителей верных и на размножение книг добрых, накладов обецуеш не жалова-ти. А не только обецуеш, но и початок сее друкарні нашее твоей милости наклады ис-перва ещё, якое некое основание уготовали и укрепили». Паводле сцвярджэння С.Буд-нага, у адным з маёнткаў В. прапаведнікам быў вядомы на Беларусі сацыяльны рады-кал Якуб з Калінаўкі, які сцвярджаў: «Не павінна быць сярод сапраўдных хрысціян розніцы паміж свабодным i нявольнікам, яўрэем i фэкам, a ўсе няхай будуць роў-ныя». В. падтрымліваў добрыя адносіны i перапісваўся з рускім праваслаўным бага-словам Арцеміем, які жыў у Слуцку пад апякунствам князя Ю.Аііелькавіча, прыязна ставіўся да рускага эмігранта праваслаўнага князя А.Курбскага. Калі гаворка ішла пра рэлігійныя погляды або светапоглядныя i палітычныя прынцыпы, не баяўся ўступіць у канфлікт нават з каралём. Так, ён адмо-віўся зацвердзіць прывілей С.Баторыя на адкрыццё езуіцкай акадэміі ў Вільні.
У тастаменце (завяшчанні) В. запісана, каб уфундаваныя ім «школу ды шпіталь не ліквідавалі», a калі «хтосьці з уладальнікаў наважыцца тое змяніць, дык у гэтым вы-падку Сідранскі маёнтак з усімі землямі павінен перайсці на агульнагаспадарскі ра-хунак», г.зн. стаць дзяржаўнай маёмасцю. Гуманістычны хрысціянскі запавет «любові да бліжняга» ён распаўсюджваў i на сваіх падданых, чэлядзь, сялян. У тастаменце пі-саў, што ва ўсіх яго маёнтках «нявольнікі ды іншыя несвабодныя паводле дзедзічнага права людзі, мужчыны i жанчыны, нават калі яны вязні ці даўжнікі, аб'яўляюцца вольнымі. Яны маюць права вольна слу-жыць альбо пайсці туды, куды пажадаюць». I далей: «...адносна маіх казнадзеяў для хвалы Божай, школ ды шпіталяў пастанаў-ляю: паўсюль, дзе ix маю, лік ix ні пры якіх умовах не змяншаць. Наадварот, належыць пашыраць ix... На шпіталь даваць чыншу 12 коп грошаў... Для школы выдзяляць 40 залатых польскіх. Бакалаўру, годнаму i ву-чонаму чалавеку, які будзе вучыць маіх на-шчадкаў i падданых, даваць на пражьщ-цё...»
Памёр В. у канцы 1587 ці на пачатку 1588 i пахаваны ў Сідранах «в склепе муро-ваном» побач з евангелісцка-рэфармацкім зборам.
Те.: Тэстамент // Саверчанка I. Астафей Ва-ловіч: (Пст.-бшгр. нарыс). Мн., 1992; Testament // Odrodzenie i Reformacja w Polsce. 1962. T. 7.
Літ.: Дневник Люблинского сейма 1569 г.Спб., 1869; Вилинский С.Г. Послания старца Артемия (XVI века). Одесса, 1906; Подокшин С.А. Реформация и общественнаямысль Белоруссии и Литвы (Вторая половина XVI — нач. XVII в.). Мн., 1970; Кміта- Чарнабыльскі Ф.С. Лісты // Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. Мн., 1975; Саверчанка I. Астафей Валовіч: Гіст.-біягр. нарыс). Мн., 1992. С.А.Падокшын.