- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Ліцыній намыслоўскі
Ян
(пач. 1560-х гадоў —каля 1635)
Мысліцель-гуманіст, пісьменнік, педагог. Паходзіў з сілезскага г. Намыслаў (Полыича). Вучыўся ў Ягелонскім універсі-тэце ў Кракаве. У 1585 прызначаны рэкта-рам арыянскай школы ў Іўі, заснаванай паплечнікамі С.Буднага, рэфармацыйным дзеячам Лаўрэнціем Крышкоўскім. 3 1593 прапаведнік абшчыны арыян у Навафудку. Паводле сцверджання сілезскага паэта Ш.Пісторыя, галоўнымі прычынамі, што
259
прымусілі Л.Н. пакінуць родныя мясціны, былі «пачуццё абавязку i прага служэння ісйіне». Сваю асветніцкую дзейнасць сн прысвяйіў барацьбе за здзяйсненне ідэй ле-вага рацыяналістычнага крыла Рэфарма-цыі, якое на Беларусі ўзначальваў С.Будны. У 1592 Л.Н. выдаў твор «Анатомія i гарма-пічнасць хрысціянскага жыцця чалавека» (на польскай мове, не збярогся, у 1636 пе-ракладзены на нямецкую мову). У 1597 надрукаваў «Зварот да братоў-евангелікаў», у якім выказаў свае рацыяналістычныя рэ-лігійна-філасофскія погляды. У палеміч-ным творы «Каталісіс» (1598) ён выступаў супраць кальвінісцкай шляхты. 3 лацінскай мовы пераклаў на польскую трактат А.Бус-беквіса аб турэцкай палітьшы (Вільня, 1598). Светапоглядную пазіцыю Л.Н., зас-наваную на прынцыпе дэізму, адлюстроў-вае яго вусная i пісьмовая палеміка з езуі-тамі М.Сміглецкім (1594) i М.Фрыбеліусам (1603), кальвіністамі А.Воланам i Г.Жарноў-скім (1603). У 1615 за атэістычныя погляды Навагрудскі сінод адлучыў Л.Н. ад сацыні-янскай абшчыны. Памёр у Навагрудку.
Л.Н. — адзін з пачынальнікаў свецкай адукацыі на Беларусь Працуючы i Іўеўскай школе, ён напісаў падручнік па логіцы пад назвай «Дапаможнік для авалодання вучэн-нем Арыстоцеля» i надрукаваў яго ў Лоску ў 1586 на лацінскай мове пад псеўданімам Gracianus Prosper. У гэтай кнізе шмат яс-кравых узораў лагічных разважанняў, у якіх крытыкаваліся асноўныя догмы хрысціян-скай рэлігіі. Багаслоў Ф.Юніус у сваёй кні-зе, выдадзенай у 1596 у Лейдэне (Галан-дыя), адкрыта выступіў з крытыкай погля-даў Л.Н. i перасцерагаў аб небяспечнасці распаўсюджвання яго ідэй. У 1589 у Лоскім друкарскім двары выдадзены другі вучэбны дапаможнік Л.Н. «Сентэнцыі, неабходныя ў грамадскім жыцці» — адзіны ў сваім ро-дзе зборнік маралізатарскіх выказванняў, часткова арыгінальных думак, часткова за-пазычаных з іншых літаратурных крыніц i апрацаваных у вершаванай форме. Гэту кнігу можна лічыць першым падручнікам жывых замежных моў у тагачаснай Белару-сі, таму што тут чаргаваліся розныя, але аналагічныя паводле зместу выказванні на лацінскай, польскай i нямецкай мовах. У кнізе 255 вершаваных павучанняў трох ты-паў, вытрыманых у духу Адраджэння: ла-цінскія набраны антыквай, польскія — га-тычным шрыфтам i нямецкія — курсівам. Большасць лацінамоўных павучанняў Haniсана ў форме элегічнага двуверша, асоб-ныя — чыстым гекзаметрам або сапфічнай страфой, зрэдку — адзінаццаціскладовікам. Польскія i нямецкія выказванні рыфмуюц-ца, ix метрычны памер звычайна трынац-цаціскладовік. Кожная сентэнцыя мае зага-ловак i парадкавы нумар. У 110 павучаннях ёсць спасылкі на крыніцы (псалмы, пры-тчы, Кніга прарокаў, Евангелле i інш.). Увогуле ж сентэнцыі, вершаваныя Л.Н., — арыгінальныя i не маюць аналогій у працах тагачасных еўрапейскіх паэтаў. Вось не-калькі прыкладаў у перакладзе Я.Парэцка-га, Ю.Свіркі, А.Міхневіча. Так, у сентэн-цыі «Спадчына» (18) ён ставіў жыццёва важнае пытанне: «Ці можаш пакінуць ты спадчыну лепшую, // Чым удзячнасць дзя-цей за бездакорнасць тваю?»; у сентэнцыі «Карысць» (30) сцвярджаецца сацыяльная вартасць творчай працы чалавека: «Той больш прыносіць карысці, хто з розумам робіць работу, // Чым той, хто працуе бяз-думна, выконвае слепа загад»; у выслоўі «Высакародны розум» (37) багаццю проці-пастаўляецца розум чалавека: «Не, не ба-гацце дае высакароднаму розуму сілу, // Розум жа сам найкаштоўнейшы ў свеце ca скарбаў зямных»; у павучанні «Язык» (51) маральнае папярэджванне зламыснікам і нядобразычліўцам: «Раніць бязлітасны меч цела жывое не гэтак, // Як нявіннага ядам смяртэльным злачынны язык». Ёсць у кні-зе нямала аптымістычных сентэнцый, у якіх выказваецца вера ў стваральна-твор-чыя магчымасці нацыі, у духоўную сілу чалавека. У адной з ix — «Надзея» (66) гаво-рыцца: «Доўга маркоціцца нельга, губляць не патрэбна надзею; // Знай: калі цяжка сягоння, хутка будзе лягчэй». Спецыяль-ныя сентэнцыі Л.Н. прысвечаны i такім мар&іьным вартасцям i заганам, як паслух-мянасць, непакой, памяркоўнасць, выт-рымка, пьянства, помета, мудрасць i інш. Для ўсіх выслоўяў характэрны розныя ад-ценні адной i той жа думкі на лацінскай, польскай i нямецкай мовах, што яшчэ шы-рэй раскрывае абрысы задумы аўтара, яго поглядаў і высноў. Напрыклад, сентэнцыя пра любоў да радзімы ў лацінскім варыян-це гучыць так: «Кожны, хто сумленны, так палка любіць радзіму, што кіне беззброй-нае цела ў агонь кастра»; у польскім — «Кожны, хто доблесны, так любіць сваю радзіму, што гатовы згарэць у агні дзеля таго, каб яна засталася некранутай»; у ня-мецкім — «Кожны годны чалавек любіць
260
сваю радзшу i ахвотна прыме смерць за яе шчасце». Лацінскі варыянт сентэнцыі пра тыранаў гучыць так: «Тыранаў чакае смерць, i не меней жахлівая, чым тых, хто мірна праводзіць свае дні»; польскі — «Не лягчэйшая смерць знаходзіць жорсткіх лю-дзей, чым мірных, i тых, хто бедны»; ня-мецкі — «Тыранам наканавана стаць пра-хам нароўні з тымі людзьмі, хто мірна жы-ве на зямлі». Параўнальны аналіз разна-моўных сентэнцый дае магчымасць паглы-біць нашы ўяўленні аб ix філасофскай, ма-ральнай i жыццёвай значнасці і тым самым аб светапоглядзе i дыдактычных прынцы-пах аўтара.
Цікавае ў навуковым плане параўнанне Л.Н. з творчым набыткам маралістаў Еўро-пы, у прыватнасці з «Максімамі» Ларошфуко, першае выданне якіх з'явілася ў Францыі ў 1665 г. (г.зн., што выслоўі іўеўскага настаўніка надрукаваны на 76 га-доў раней за «Максімаў», прычым у верша-ванай форме на трох мовах). Апрача таго, афарызмы французскага мысліцеля больш складаныя па структуры, чым «Сентэнцыі» Л.Н., у ix часам даволі цяжка «вылушчыць зерне» ісціны. Думкі Л.Н. больш простыя i даступныя чытачу. Напрыклад, Ларошфуко «Самалюбства» вызначае як любоў да сябе i да ўсіх рэчаў, «якія табе карысныя». Л.Н. пра «Самалюбства» піша так: «Ісціннае слова распаўсюджана ў вуснах народа: кожны лічыць за лепшае дабро сабе, чым іншым». Дабрадзейнасцю Л.Н. лічыць мэ-танакіраванае дзеянне, а не выпадковую ўдачу, хоць менавіта недальнабачны карыс-лівец імкнецца да выпадковага поспеху. Ларошфуко прытрымліваўся падобнай жа думкі: «Прыстойныя людзі паважаюць нас за нашыя дабрадзейнасш, a натоўп — за прыхільнасць лёсу». Аўтар «Максімаў» вы-казвае думку, што адрозніць хлусню ад праўды вельмі цяжка, a аўтар «Сентэнцый» перасцерагае, што хлусня ўласціва людзям, i таму не трэба здзіўляцца падманам. Разам з тым першы з'едліва заўважаў: «Сваім не-даверам мы апраўдваем чужую хлусню», а другі павучаў, што «толькі той, хто не можа даказаць праўду, карыстаецца хлуснёй». Каіі супаставіць «Максімы» з «Сентэнцыя-мі», то высвятляецца, што абодва аўтары імкнуліся да абагульнення асабістага жыц-цёвага вопыту, назапашанага ў выніку на-маганняў зразумець супярэчнасці сучаснага ім грамадства і акалічнасцей уласных пос-пехаў і няўдач. Літ:. Нарысы гісторыі народнай асветы i пе-дагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968; П о -д о к ш и н С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (Вторая половина XVI —нач. XVII в.). Мн., 1970.
Я.І.Парэцкі, А.Я.МіхневЫ.
ЛОВАН
Стафан Рыгоравіч (Ян Л а в е й к а)
Мысліцель-атэіст 2-й паловы 16 ст. Дата i месца яго нараджэння невядомыя, а пра час смерці можна меркаваць толькі пры-блізна (каля 1595), бо езуіт С.Рэшка ў кнізе «Аб атэізме і скажэннях евангелікаў», вы-дадзенай у 1596, гаварыў пра Л. як пра па-мерлага. Захаваўся дакумент — «Пазоў ад-наму рускаму секты эпікуравай» — пра выклік Л. ў 1592 у Галоўны трыбунал Вялі-кага княства Літоўскага за пашырэнне атэ-істычных поглядаў. Выклікалі яго ў суд па даносе шляхціца С.В.Лозкі, які паведамляў каралю Рэчы Паспалітай Жыгімонту III, што земскі суддзя Мазырскага пав. Л. не прызнае Бога, таму не павінен займаць гэ-ту пасаду. У каралеўскім «Пазове...» пера-лічваюцца адступленні Л. ад хрысціянскай рэлігіі: не прызнае хрысціянскую Троицу — трыадзінага Бога, не лічыць Хрыста сынам Божым, вызваліцелем і збавіцелем грахоў-насці людзей, адмаўляе пекла, рай, існа-ванне ў чалавека душы i яе бессмярот-насць, не верыць ва ўваскрэсенне з мёртвых, не прызнае дзень страшнага суда, тым самым адмаўляе ўсе галоўныя пастула-ты хрысціянскай рэлігіі. Сведчанняў пра тое, ці адбыўся тэты суд, не знойдзена. Але ў Літоўскай метрыцы за 1594 ёсць запіс пра каралеўскі суд над Янам Лавейкам па скар-зе таго ж С.В.Лозкі (другі разбор: запісы пра першы разбор гэтай справы таксама не знойдзены). У сувязі з гэтым існуе здагад-ка, што Ян Лавейка i быў Стафанам Лова-нам i што гэтыя два працэсы звязаны па-між сабой. 3 запісаў таксама вынікае, што скаржнік Лозка, як i ў першы раз, на суд не з'явіўся i што Лавейку ў чымсьці пера-шкаджалі пры выкананні ім у Мазыры сва-іх службовых абавязкаў. Кароль прызнаў выстаўленыя супраць Лавейкі абвінавач-ванні недаказанымі i вынес рашэнне пакі-нуць яго на ранейшай пасадзе. Знойдзены i запісы пра зямельныя i даўгавыя спрэчкі Лавейкі з тым жа Лозкам, удзел у пася-джэннях Віленскага трибунала ў якасці
261
суддзі мазырскага маршалка Яна Лавейкі (ёсць i ўласнаручны яго подпіс).
Погляды Л. i ў каралеўскай «Пазове...», i ў кнігах С.Рэшкі «Аб атэізме i скажэннях евангелікаў» i М.Жаброўскага «Рэцэпт на пластыр Чэхаўца» (абедзве 1597) у асноў-ным супадаюць. Толькі Рэшка дадае, што Л. быў спачатку іудзеем, потым хрысціяні-намарыянйам, нотым цвінгліянцам i ўрэшце стаў атэістам. У названых крыніцах найбольш падкрэсліваецца, што ён адмаў-ляў стварэнне свету i лічыў, што свет так «стаіць ад веку»; усё, што мы бачым, што адбываецца вакол нас, не мае патрэбы ў дапушчэнні звышнатуральнага творцы-Бо-га, што свет існаваў «ад веку» i «так векі векам будзе». У той жа час з ix вынікае, што Л. не прытрымліваўся погляду на поў-ную нерухомасць свету. 3 «Позвы...» ві-даць, што ён дапускаў развіццё ўсяго існу-ючага на свеце: «Зямля, дрэвы, вала i інш. рэчы — усё само праз сябе... сталася». Л. не верыў у Бога, у існаванне асобнай, нецялеснай душы, не бачыў прынцыповай розніцы паміж чалавекам i жывёлінай: «Ча-лавек жа, як i сабака або скаціна, крывёю сыходзіць», «душы ў чалавека, раю i пекла няма i суднага дня не будзе». У адпавед-насці з эпікурэйскай канцэпцыяй душы i цела ён атаясамліваў душу з дзейнасцю жывога арганізма, падкрэсліваў падабен-ства псіхафізіялагічных функцый чалавека i жывёлы.
Сацыяльна-палітычныя погляды Л. вы-значаліся рацыянальным, гуманістычным падыходам да вырашэння жыццёвых пра-блем, верай у перамогу дабра над злом. Ён асуджаў існуючую ў грамадстве несправяд-лівасць, страшэннае бяспраўе i беднасць адных i неабмежаваную ўладу і багацце другіх. Асуджаючы несправядлівы парадак, ён выказваў надзею на магчымасць лепшай саиыяльнай арганізацыі свету, лічыў, што паколькі, акрамя вечна існуючага свету, няма іншага быцця, то i сацыяльна-этыч-ныя адносіны складваюцца на рэальнай, матэрыяльна-зямной аснове. Тым самым ён адвяргаў рэлігійна-тэалагічнае вучэнне аб боскім паходжанні маралі, замагільнай адплаце i г.д. Як К. Лышчынскі i К.Бекеш, Л. сцвярджаў ідэю зямнога прадвызначэн-ня чалавека, мірскога шчасця, безрэлігій-най, натуральнай маралі.
У тагачаснай Беларусі шмат хто падзя-ляў ідэі Л. Так, Жаброўскі, асуджаючы ідэі Л., адзначаў наяўнасць вялікай колькасці падобных позваў, запісаў i шматлікіх выклікаў у суд за атэістычныя перакананні многіх гараджан Беларусі i Літвы. Віленскі войт Ратондус паведамляў у 1567 кардына-лу Гозію, што ў Гродне надрукавана кніга, у якой ухваляецца ідэя свабоднай барацьбы веравызнанняў, адмаўляецца «ўсякая ўла-да», прапаведуецца «агульнасць маёмасці, ліквідацыя саслоўных адрозненняў паміж каралсм i народам, паміж шляхтай i плеОе-ямі, паміж пануючымі i падданымі».
Літ.: Палокшын С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы: (Вторая половина XVI — нач. XVII в.). Мн., 1970; Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии. Мн., 1978.