Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ф.г.РБ. практикум_.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
21.11.2019
Размер:
409.09 Кб
Скачать

Табліца 3 Буйнейшыя радовішчы карысных выкапняў Беларусі*

Карысныя выкапні

Колькасць радовішчаў

Буйных

Сярэдніх

Малых

Распра-цоўвае-мых

Рэзер-вовых

Распра-цоўвае-мых

Рэзер-вовых

Распра-цоўвае-мых

Рэзер-вовых

Нафта і спадарожны газ

2

-

4

-

32

8

Буры вугаль

-

-

-

-

-

3

Гаручыя сланцы

-

2

-

-

-

-

Торф

20

17

-

-

-

-

Жалезныя руды

-

1

-

-

-

-

Рэдкія металы і рэдказямельныя элементы

Баксіт-даўсанітавыя руды

Калійныя солі

1

1

-

-

-

-

Каменныя солі

2

1

-

-

-

-

Гіпс і ангідрыд

-

1

-

-

-

-

Фасфарыты

-

-

-

-

-

2

Даламіты

1

1

-

-

-

-

Трэпелы і апокі

-

1

-

-

-

-

Каалін

-

1

-

-

-

1

Будаўнічы і абліцовачны камень

3

1

-

-

-

-

Мел

4

9

1

5

-

2

Мергель

1

1

-

-

-

-

Тугаплаўкія і вогнетрывалыя гліны

-

3

2

4

1

3

Цагельныя і ганчарныя гліны

5

11

8

9

30

60

Гліны цэментавыя

1

2

1

3

-

3

Пяскі шкловыя і фармовачныя

2

3

1

1

-

-

Пяскі будаўнічыя

14

36

8

15

3

24

Пясчана-гравійныя сумясі

21

7

14

6

14

17

*Табліца 2 складзена ў адпаведнасці з картамі Нацыянальнага атласа Беларусі.

Тэма 3. Рэльеф беларусі. Практычная работа.

Матэрыялы і абсталяванне:

    1. Нацыянальны Атлас Беларусі.

  1. Атлас Рэспублікі Беларусь.

  2. Геамарфалагічная карта Беларусі.

  3. Геалагічная карта даантрапагенавых адкладанняў.

  4. Геалагічная карта антрапагенавых адкладанняў.

  5. Тэктанічная карта.

  6. Контурная карта Беларусі.

  7. Чарцёжныя прыналежнасці, каляровыя алоўкі.

Тэрыторыя Беларусі з’яўляецца часткай складанага геамарфалагічнага комплекса Усходне-Еўрапейскай раўніны і характарызуецца раўніннасцю рэльефа. Абсалютныя вышыні ў яе межах змяняюцца ад 80 м (урэз ракі Нёман на мяжы з Літвой) да 346 м (г.Дзяржынская) пры сярэдняй вышыні паверхні каля 160 м.

Амаль 75 % тэрыторыі рэспублікі займаюць раўніны і нізіны і толькі чвэрць тэрыторыі – узвышшы, якія не заўсёды дасягаюць 200 м па абсалютных адзнаках. Араграфія і рачная сетка адлюстроўваюць агульныя заканамернасці тэктанічнай будовы. Адметнай рысай рэльефу рэспублікі з’яўляецца чаргаванне ўзвышшаў, раўнін і нізін на параўнальна невялікай плошчы, нераўнамернае эразійнае расчляненне, гушчыня якога павялічваецца ад 0,1 км/км2 на нізінах да 3,5 км/км2 на ўзвышшах.

Сучасны рэльеф Беларусі сфарміраваўся ў антрапагене дзякуючы пераважна экзагенным геамарфалагічным працэсам. Асноўную ролю сярод іх адыграла акумулятыўная дзейнасць чацвярцічных леднікоў і іх расталых водаў. Акрамя таго на рэльеф Беларусі значны ўплыў аказалі эразійныя працэсы, дзейнасць сучасных водных патокаў, ветру, карставыя працэсы, гаспадарчая дзейнасць чалавека. У выніку сумеснай дзейнасці эндагенных і экзагенных працэсаў на тэрыторыі Беларусі сфарміраваліся наступныя генетычныя тыпы рэльефу: краявыя ледніковыя грады, марэнныя раўніны і нізіны, камавыя масівы, лёсавыя платападобныя раўніны, водна-ледавіковыя раўніны і нізіны, азёрна-ледавіковыя раўніны і нізіны, азёрна-алювіяльныя раўніны і нізіны, алювіяльныя нізіны. Кожны з гэтых тыпаў рэльефу ў сваю чаргу ўскладняецца эразійнымі, эолавымі, суфазійнымі, біягеннымі, антрапагеннымі і іншымі формамі рэльефу.

Мэта практычнай работы: Пазнаёміцца з асаблівасцямі рэльефу і геамарафалагічным раянаваннем Беларусі, вызначыць залежнасць сучаснага рэльефа ад тэктанічнай будовы, устанавіць паходжанне асноўных араграфічных адзінак і асаблівасці іх будовы.