Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ф.г.РБ. практикум_.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
21.11.2019
Размер:
409.09 Кб
Скачать

Заданне 1.

1. Па дадзеных табліцы 2 пабудуйце графікі гадавога хода асноўных кліматычных элементаў для метэастанцый, размешчаных у розных агракліматычных раёнах Беларусі (мал. 14).

Варыянты для задання.

1

Лынтупы - Гомель

15

Маларыта - Крычаў

2

Лоеў - Браслаў

16

Маларыта – Езярышча

3

Брагін - Езярышча

17

Высокае – Церахоўка

4

Брагін - Расоны

18

Высокае – Хоцімск

5

Ельск - Друя

19

Свіслач – Камарын

6

Ельск - Лёзна

20

Свіслач – Ветка

7

Лельчыцы - Езярышча

21

Сапоцкін – Лоеў

8

Лельчыцы - Астравец

22

Сапоцкін – Касцюковічы

9

Глушкавічы - Асвея

23

Воранава – Добруш

10

Глушкавічы - Лынтупы

24

Воранава – Камарын

11

Столін - Сураж

25

Горкі - Свіслач

12

Столін - Мсціслаў

26

Горкі - Невель

13

Астравец - Аляксандраўка

27

Лёзна - Пінск

14

Астравец - Церахаўка

28

Лёзна - Глушкавічы

2. Праанлізуйце графікі, вызначце амплітуды гадавога хода тэмпера­тур і ўстанавіце, дзе большая кантынентальнасць клімата.

3. Карыстаючыся кліматычнымі картамі (мал. 15-17), пабудуйце кліматычны профіль паміж азначанымі пунктамі, на якім адлюструйце змяненне тэмператур самага цёплага і самага халоднага месяцаў, а так­сама гадавы ход ападкаў і прааналізуйце яго.

4. Карыстаючыся кліматычнымі картамі Нацыянальнага Атласа Бела­русі і Атласа Рэспублікі Беларусь вызначце асноўныя агракліматычныя паказчыкі для агракліматычных раёнаў, згодна з варыянтам задання і за­поўніце табліцу 3.

5. Прааналізуйце табліцу і устанавіце, дзе больш спрыяльныя аг­ракліматычныя ўмовы для сельскагаспадарчай вытворчасці.

Пытанні для семінарскіх заняткаў.

1. Асноўныя фактары і кліматаўтвараючыя працэсы на тэрыторыі Беларусі.

  1. Размеркаванне сонечнай радыяцыі на тэрыторыі Беларусі.

  2. Асаблівасці атмасфернай цыркуляцыі і яе ўплыў на клімат.

  3. Тэмпературны рэжым на тэрыторыі Беларусі.

  4. Размеркаванне вільготнасці і ападкаў па тэрыторыі рэспублікі.

  5. Агракліматычнае раянаванне Беларусі.

Тэмы рэфератаў.

1. Гісторыя даследаванняў клімату ў Беларусі.

2. Характарыстыка клімату па сезонах года (зіма, вясна, лета, восень).

3. Неспрыяльныя кліматычныя працэсы і з’явы на тэрыторыі Беларусі.

4. Прасторава-часовыя змяненні клімату і іх экалагічныя следствы.

5. Ацэнка клімату для вырашэння розных гаспадарчых задач.

Узоры тэставых пытанняў па тэме.

1. Якія 2 фактары аказваюць найбольшы ўплыў на колькасць паступаючай сонечнай радыяцыі ў Беларусі?

1. атмасферны ціск, 2. атмасферная цыркуляцыя, 3. вільготнасць паветра, 4. вугал падзення сонечных прамянёў, 5. колькасць ападкаў, 6. працягласць дня, 7. тэмпература паветра.

2. Якая велічыня гадавой сумарнай сонечнай радыяцыі характэрна для паўднёвых раёнаў Беларусі?

1. менш 3500 МДж/м2, 2. 3500-3600 МДж/м2, 3. 3600-3700 МДж/м2, 4. 3700-3800 МДж/м2, 5. 3800-3900 МДж/м2, 6. 3900-4000 МДж/м2, 7. больш 4000 МДж/м2.

3. Як тэрытарыяльна змяняецца студзеньская тэмпература паветра ў Беларусі?

1. павялічваецца з поўначы на поўдзень, 2. павялічваецца з поўдня на поўнач, 3. павялічваецца з захаду на ўсход, 4. павялічваецца з усходу на захад, 5. павялічваецца з паўночнага-усходу на паўднёвы- захад, 6. павялічваецца з паўночнага-захаду на паўднёвы-усход, 7. павялічваецца з паўднёвага-захаду на паўночны-усход, 8. павялічваецца з паўднёвага-усходу на паўночны-захад.

4. Якая сярэдняя тэмпература паветра характэрна для паўднёва-заходніх раёнаў Беларусі ў студзені?

1. каля - 10о С, 2. каля – 8,5о С, 3. каля - 6о С, 4. каля - 4о С, 5. каля - 1,5о С, 6. каля 0о С, 7. каля + 2,5о С, 8. каля + 4о С.

5. Калі на паўднёвым-захадзе Беларусі сярэднесутачная тэмпература пераходзіць праз 5о С у перыяд спаду тэмпературы?

1. апошняя дэкада верасня, 2. першая дэкада кастрычніка, 3. другая дэкада кастрычніка, 4. трэцяя дэкада кастрычніка, 5. першая дэкада лістапада, 6. другая дэкада лістапада, 7. трэцяя дэкада лістапада, 8. першая дэкада снежня.

6. Якая працягласць перыяду з сярэднесутачнымі t > 0o C характэрна для паўночна-усходніх раёнаў Беларусі?

1. 180-189 дней, 2. 190-199 дней, 3. 200-209 дней, 4. 210-219 дней, 5. 220-229 дней, 6. 230-239 дней, 7. 240-249 дней, 8. 250-260 дней.

7. Колькі ападкаў выпадае на буйнейшых узвышшах Беларусі?

1. 200-300 мм, 2. 300-400 мм, 3. 400-500 мм, 4. 500-600 мм, 5. 600-700 мм, 6. 700-800 мм, 7. 800-900 мм, 8. 900-1000 мм.

8. Якая працягласць перыяду са снежным покрывам характэрна для паўночна-усходніх раёнаў Беларусі?

1. 40 –60 дзён, 2. 60 –80 дзён, 3. 80 –100 дзён, 4. 100 –120 дзён, 5. 120 –140 дзён, 6. 140 –160 дзён, 7. 160 –180 дзён, 1. 180 –200 дзён,

9. Якія паказчыкі з пералічаных ляглі ў аснову агракліматычнага раянавання Беларусі?

1. атмасферны ціск, 2. адносная вільготнасць паветра, 3. сумы актыўных тэмператур больш за 10о С, 4. каэфіцыент увільгатнення па Іванову, 5. воблачнасць, 6. працягласць перыяду з тэмпературай вышэй 5о С, 7. хуткасць ветра, 8. гадавая сумарная радыяцыя.

10. Якія кліматычныя паказчыкі і характарыстыкі клімата характэрны для Паўднёвай цёплай няустойліва вільготнай агракліматычнай вобласці?

1. тэмпература студзеня – 6,4 - -8,4о С, 2. тэмпературы ліпеня + 18 - +19о С, 3. каэфіцыент увільгатнення – 0,8-0,9, 4. працягласць вегетацыйнага перыяду 185-200 дней, 5. сума тэмператур за вегетацыйны перыяд 2500-2700о С, 6. колькасць дзён са снежным покрывам 100-130, 7. сума тэмператур за перыяд вышэй 10о С - 2400-2550о С, 8. найменьшая магчымасць засух.

Табліца 3.

Характарыстыка агракліматычных раёнаў Беларусі.

Кліматычныя паказчыкі

Агракліматычныя раёны

1

2

1. Гадавая працягласць сонечнага ззяння, часы

2. Велічыня гадавой сумарнай сонечнай радыяцыі, МДж/м2

3. Гадавы радыяцыйны баланс, МДж/м2

4. Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені, град.

5. Сярэдняя тэмпература паветра ў ліпені, град.

6. Працягласць перыяду з t вышэй за 0оС, дні

7. Працягласць перыяду з t вышэй за 5оС, дні

8. Працягласць перыяду з t вышэй за 10оС, дні

9. Працягласць перыяду з t вышэй за 15оС, дні

10. Сумы актыўных тэмператур за вегетацыйны перыяд (>5оС), град.

11. Сумы актыўных тэмператур за безмарозны перыяд (>10оС), град.

12. Колькасць ападкаў за год, мм

13. Колькасць ападкаў за цёплы перыяд, мм

14. Гідратэрмічны каэфіцыент (ГТК) па Г.Т.Селянінаву*

15. Вышыня снежнага покрыва, см

16. Колькасць дзён са снежным покрывам, дні

17. Колькасць дзён з адлігаю за халодны перыяд, дні

18. Колькасць дзён з туманам за год, дні

Заўвага: Гідратэрмічны каэфіцыент характарызуе ўмовы ўвільгатнення і разлічваецца па формуле

ГТК = Р / t : 10,

дзе Р – колькасць ападкаў за вызначаны перыяд, t – сума тэмператур вышэй за 10оС за гэты ж перыяд.