Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ф.г.РБ. практикум_.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
21.11.2019
Размер:
409.09 Кб
Скачать

Тэма 1. Геалагічная будова тэрыторыі рэспублікі беларусь. Практычная работа.

Матэрыялы і абсталяванне:

  1. Нацыянальны Атлас Беларусі.

  2. Атлас Рэспублікі Беларусь.

  3. Тэктанічная карта Беларусі.

  4. Схема тэктанічнага раянавання Прыпяцкага прагіну (мал.1).

  5. Схема галоўных структурных элементаў крышталічнага фундамента Беларусі (мал.2).

  6. Геалагічная карта даантрапагенавых адкладанняў.

  7. Геалагічная карта антрапагенавых адкладанняў.

  8. Серыя схемаў распаўсюджання адкладанняў розных геалагічных перыядаў (мал.3-15).

  9. Контурная карта Беларусі.

  10. Ліст паперы-міліметроўкі фармата А3 – А4.

  11. Чарцёжныя прыналежнасці, каляровыя алоўкі.

Тэрыторыя Беларусі размешчана ў межах заходняй часткі Усходне-Еўрапейскай платформы, пераважна адносіцца да Рускай пліты, акрамя невялікіх участкаў Украінскага шчыта і Азова-Падольскай пліты на поўдні рэспублікі. На крышталічным фундаменце архейска-раннепратэразойскага ўзросту залягае платформенны чахол рознай магутнасці, у складзе якога вылучаюцца адклады ад верхняга пратэразою да антрапагену.

Глыбіня залягання фундаменту вагаецца ад некалькіх метраў да 6 км. У крышталічным фундаменце выдзяляюцца наступныя структурныя элементы: 1) Інчукалнская структурная зона, 2) Беларуска-Прыбалційскі гранулітавы пояс, 3) Цэнтральна-Беларуская структурная зона, 4) Мінскі гранулітавы блок, 5) Віцебскі гранулітавы масіў, 6) Осніцка-Мікашэвіцкі вулканаплутанічны пояс, 7) Брагінскі гранулітавы масіў.

Фарміраванне платформавага чахла звязана з буйнымі геалагічнымі падзеямі, якія вызначылі характар сучаснага структурнага плана, набор карысных выкапняў у нетрах. Найбольш важныя з гэтых падзей:

- перабудова структурнага плана тэрыторыі Беларусі ў байкальскі, каледонскі, герцынскі, кімерыйскі і альпійскі час;

- чаргаванне трансгрэсій і рэгрэсій мора;

- фарміраванне ў рыфейскі час Валына-Аршанскага прагіну, што працягнуўся праз усю тэрыторыю Беларусі з паўночнага-усходу на паўднёвы-захад, у межах якога затым фарміраваліся больш маладыя структуры;

- вендскае зледзяненне, якое пакінула ў нетрах старажытныя марэны (тыліты) на значнай плошчы рэспублікі;

- магутны вендскі базальтавы вулканізм на паўднёвым захадзе Беларусі, у выніку якога ўтварылася значнае па магутнасці покрыва базальтавых лаў і туфаў асноўнага саставу;

- фарміраванне ў познім дэвоне ўнікальнай рыфтавай структуры – Прыпяцкага прагіну, да якога прымеркаваны многія віды карысных выкапняў;

- познадэвонскі шчолачны ўльтраасноўны вулканізм на паўднёвым-усходзе Беларусі, фарміраванне пластоў вулканічных туфаў і ўтварэнне трубак выбуху;

- працяглыя эпохі кантынентальнага развіцця тэрыторыі Беларусі ў каменнавугальны, пермскі і трыясавы час і назапашванне азёрна-кантынентальных адкладнняў;

- унікальная мелавая фармацыя з вялікай колькасцю ў ёй крэменю, якая сфарміравалася ў выніку апошняй буйной трансгрэсіі мора;

- чацвярцічныя зледзяненні, якія ахапілі ўсю тэрыторыю Беларусі і вызначылі геалагічгы і геаграфічны выгляд рэгіёна.

Мэта практычнай работы: Пазнаёміцца з тэктанічнай будовай крышталічнага фундамента Беларусі, выявіць асаблівасці фарміравання платформавага чахла і яго стратыграфію, устанавіць узаемасувязь паміж тэктонікай фундаменту і асаблівасцямі геалагічнай будовы тэрыторыі краіны.