Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ф.г.РБ. практикум_.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
21.11.2019
Размер:
409.09 Кб
Скачать

Тэмы рэфератаў.

1. Гісторыя геамарфалагічных даследаванняў Беларусі.

2. Значэнне прац А.Б.Місуны для развіцця геамарфалогіі на тэрыторыі Беларусі.

3. Сувязь араграфіі Беларусі з геалагічнай будовай і тэктонікай.

4. Развіццё рэльефу ў антрапагене.

5. Гаспадарчая ацэнка рэльефу.

6. Экалагічныя праблемы, вызваныя змяненнем рэльефу Беларусі ў выніку гаспадарчай дзейнасці.

7. Характарыстыка рэльефу аднаго з геамарфалагічных раёнаў.

Узоры тэставых пытанняў па тэме.

1. Назавіце вышыню максімальнай абсалютнай адзнакі на тэрыторыі Беларусі (г.Дзяржынская) ?

1. 80 м, 2. 124 м, 3. 159 м, 4. 210 м, 5. 278 м, 6. 312 м, 7. 346 м, 8. 385 м.

2. Якая гушчыня расчлянення рэльефа найбольш характэрна для раўнін?

1. 0–0,2 км/км2, 2. 0,3–0,5 км/км2, 3. 0,5–1,0 км/км2, 4. 1,0–2,0 км/км2, 5. 2,0–5,0 км/км2, 6. 5,0–10,0 км/км2, 7. 10,0–20,0 км/км2, 8. 20,0–40,0 км/км2.

3. Якая морфаструктура прымеркавана да вобласці карбанатных парод дэвону Ў межах Аршанскай ўпадзіны?

1. дэнудацыйная сталова-астанцовая раўніна, 2. дэнудацыйная субгарызантальная раўніна, 3. пластова-акумулятыўная раўніна, 4. структурна-дэнудацыйная раўніна, 5. цокальная раўніна.

4. Якая таксанамічная адзінка класіфікацыі рэльефу Беларусі выдзеляецца на падставе вядучага працэсу рэльефаўтварэння (гравітацыя, дзейнасць вод, ледавікоў, ветра і інш.)?

1. група, 2. клас, 3. падтып, 4. тып, 5. форма

5. Якія тыпы рэльефу Беларусі, з пералічаных адносяцца да гляцыяльнай групы?

1. азерны, 2. азерна-алювіяльны, 3. азерна-ледніковы, 4. леднікова-акумулятыўны, 5. леднікова-экзарацыйны, 6. тэрмакарставы, 7. фітагенны, 8. флювіягляцыяльны.

6. Для якіх канечна-марэнных град больш характэрна ярава-балачная сетка?

1. канечна-марэнныя грады паазерскага ўзросту, 2. канечна-марэнныя грады сожскага і дняпроўскага ўзросту.

7. Якія геамарфалагічныя працэсы адыгралі вядучую ролю пры ўтварэнні марэнных раўнін?

1. акумулятыўная дзейнасць ледавікоў, 2. гравітацыйныя, 3. карставыя, 4. дзейнасць ветру, 5. дзейнасць талых ледніковых водаў, 6. крыягенныя, 7. фітагенныя.

8. У якой частцы Беларусі атрымалі найбольшае распаўсюджанне азёрна-ледніковыя раўніны і нізіны?

1. заходняя, 2. паўдневая, 3. паўночная, 4. усходняя, 5. цэнтральная.

9. Пераважна які генэзіс мае Гарадоцкае ўзвышша?

1. канцовых марэн, 2. марэнны, 3. водна-ледавіковы, 4. азёрна-ледавіковы, 5. азёрна-алювіяльны, 6. марэнна-водна-ледавіковы, 7. алювіяльны.

62. Якая адзінка геамарфалагічнага раянавання (па Мацвееву А.В.) выдзяляецца па тэктанічных асаблівасцях, выражаных у рэльефе?

1. вобласць, 2. падвобласць, 3. раён.

Тэма 4. Клімат беларусі. Практычная работа.

Матэрыялы і абсталяванне:

1.Нацыянальны Атлас Беларусі.

  1. Атлас Рэспублікі Беларусь.

  2. Ліст паперы-міліметроўкі фармата А3 – А4.

  3. Картасхемы размеркавання асобных кліматычных элементаў па тэрыторыі Беларусі.

  4. Агракліматычныя даведнікі.

  5. Чарцёжныя прыналежнасці, каляровыя алоўкі.

Клімат Беларусі ўмерана цёплы, вільготны, пераходны ад марскога да кантынентальнага. Асноўныя яго характарыстыкі абумоўлены размяшчэннем тэрыторыі рэспублікі ва ўмераных шыротах, адсутнасцю буйных араграфічных перашкод, пераважаннем раўніннага рэльефу і адносным аддаленнем ад Атлантычнага акіяну.

Гадавы прыток сумарнай сонечнай радыяцыі паступова павялічваецца з поўначы на поўдзень ад 3400 да 4000 МДж/м2. У гэтым жа накірунку павялічваецца і радыяцыйны баланс адпаведна ад 1500 да 1800 МДж/м2. На працягу 4 месяцаў на паўночным усходзе (лістапад-люты) і 3 месяцаў на паўднёвым захадзе (лістапад-студзень) радыяцыйны баланс адмоўны.

Знаходжанне рэспублікі ва ўмераных шыротах абумоўлівае перавагу заходняга пераносу паветраных масаў на працягу ўсяго года і панаванне на тэрыторыі Беларусі атлантычнага паветра. Летам пераважаюць паўночна-заходнія ветры, зімой – паўднёва-заходнія. Характэрная рыса надвор’я Беларусі - частая змена цыклонаў і антыцыклонаў і вызваная імі няўстойлівасць надвор’я.

Тэрмічны рэжым Беларусі вызначаецца дадатнай сярэднегадавой тэмпературай, якая паступова павялічваецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад 4,5оС да 7оС. Зіма пачынаецца ў сярэднім з другой дэкады лістапада і працягваецца да другой паловы сакавіка. Сярэднія тэмпературы студзеня, самага халоднага месяца зімы павялічваюцца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад – 8,4оС да - 4,2оС, што тлумачыцца ўплывам атмасфернай цыркуляцыі. Абсалютныя мінімальныя тэмпературы, якія фіксаваліся на тэрыторыі Беларусі складаюць – 35 ...- 42оС.

Лета пачынаецца з пераходу сярэдняй сутачнай тэмпературы праз 14оС (сярэдняя тэмпература вегетацыйнага перыяду ў Беларусі) у другой-трэцяй дэкадзе мая і працягваецца да канца жніўня на поўначы – пачатка верасня на поўдні. Сярэднія тэмпературы ліпеня, самага цёплага месяца павялічваюцца з поўначы на поўдзень ад 17оС да 19,5оС, што звязана з павялічэннем прытоку гадавой сонечнай радыяцыі. У пачатку чэрвеня і ў канцы жніўня на тэрыторыі Беларусі магчымы замаразкі.

Агульная працягласць вегетацыйнага перыяду з тэмпературай паветра вышэй за 5оС павялічваецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і складае 185 – 205 сутак. Адпаведна змяняецца і сума сярэдніх сутачных тэмператур за гэты перыяд ад 2400 да 2800оС.

Беларусь адносіцца да зоны дастатковага ўвільгатнення. Гадавая сума ападкаў залежыць ад рэльефу мясцовасці і складае ў асноўным 600-650 мм на нізінах і 650-750 мм на раўнінах і ўзвышшах. Максімальная колькасць ападкаў, звыш 750 мм выпадае на Навагрудскім узвышшы. Колькасць ападкаў даволі моцна змяняецца па гадах. У засушлівыя гады яна складае ўсяго 350-450 мм, а ў найбольш увільгатнённыя - 850-1000 мм. Больш 70 % гадавой колькасці ападкаў выпадае ў цёплую палову года, але ў асенне-зімні перыяд працягласць ападкаў у 2,5 разы большая, чым у цёплы перыяд года. Сумарная колькасць дзён з ападкамі ў Беларусі павялічваецца з паўднёвага ўсходу на паўночны захад ад 150 да 190 дзён. Зімой ападкі выпадаюць у выглядзе снегу і ствараецца снегавое покрыва, якое ўсталёўваецца на тэрмін ад 75 да 125 дзён. Максімальная вышыня снегавога покрыва назіраецца ў канцы лютага – пачатку сакавіка і складае ў сярэднім 15-35 см.

Па суадносінах цяпла і ўвільгатнення тэрыторыі праведзена агракліматычнае раянаванне Беларусі, згодна з якім тэрыторыя рэспублікі падзяляецца на 3 агракліматычныя вобласці: Паўночную, Цэнтральную і Паўднёвую, а тыя ў сваю чаргу на падвобласці і агракліматычныя раёны.

Мэта практычнай работы: Вызначыць ход асноўных кліматычных элементаў на тэрыторыі Беларусі па сезонах года і ўстанавіць рэгіянальныя адрозненні клімату ў рэспубліцы.