Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ф.г.РБ. практикум_.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
21.11.2019
Размер:
409.09 Кб
Скачать

Заданне 1.

На контурную карту Беларусі нанясіце:

а) асноўныя тэктанічныя структуры (каляровым фонам: дадатныя структуры жоўтым колерам, пераходныя – салатавым, адмоўныя - зялёным);

б) галоўныя разломы крышталічнага фундаменту – чырвонымі лініямі;

в) падпішыце пералічаныя тэктанічныя структуры.

Заўвага - тэктанічныя структуры Прыпяцкага прагіну наносьце і падпісывайце, карыстаючыся малюнкам 1.

Структуры Усходне-Еўрапейскай платформы.

А. Украінскі шчыт.

Б. Валына-Азоўская пліта.

1. Лукаўска-Ратнаўскі горст.

В. Руская пліта.

І. Беларуская антэкліза.

1. Цэнтральна-Беларускі масіў з Бабаўнянскім пахаваным выступам.

2. Мазурскі пахаваны выступ.

3. Вілейскі пахаваны выступ.

4. Бабруйскі пахаваны выступ.

5. Івацэвіцкі пахаваны выступ.

6. Валожынскі грабен.

ІІ. Варонежская антэкліза.

1. Суражскі пахаваны выступ.

2. Грамяцкі пахаваны выступ.

3. Клінцоўскі грабен.

ІІІ. Падляска-Брэсцкая ўпадзіна.

ІV. Аршанская ўпадзіна.

1. Віцебская мульда.

2. Магілёўская мульда.

3. Цэнтральнааршанскі горст.

4. Чэрвеньская структурная затока.

V. Прыпяцкі прагін.

а). Паўночная зона ступеняў.

1. Рэчыцка-Шацілкаўская ступень.

2. Чырвонаслабодска-Маладушынская ступень.

3. Старобінская дэпрэсія.

б). Унутраны грабен.

1. Зарэчынска-Вялікаборская ступень.

2. Шастовічска-Скалодзінская ступень.

3. Нараўляна-Ельская ступень.

4. Петрыкаўска-Хобнінская зона пахаваных выступаў і перыкліналяў.

5. Тураўская дэпрэсія.

VI. Балтыйская сінекліза.

VII. Дняпроўска-Данецкі прагін.

VIII. Латвійская седлавіна.

ІХ. Жлобінская седлавіна.

Х. Брагінска-Лоеўская седлавіна.

ХІ. Палеская седлавіна.

1. Мікашэвіцка-Жыткавіцкі выступ.

Заданне 2.

1. Карыстаючыся картаграфічнымі матэрыяламі з Атласа Рэспублікі Беларусь, насценнымі картамі і прыведзенымі далей схемамі (мал.3-15) пабудуйце геалагічны разрэз праз тэрыторыю Беларусі (табл.1).

Табліца 1

Варыянты для задання.

1

Лоеў - Сураж

15

Маларыта - Крычаў

2

Лоеў - Браслаў

16

Маларыта – Езярышча

3

Брагін - Езярышча

17

Высокае – Церахоўка

4

Брагін - Расоны

18

Высокае – Хоцімск

5

Ельск - Друя

19

Свіслач – Камарын

6

Ельск - Лёзна

20

Свіслач – Ветка

7

Лельчыцы - Езярышча

21

Сапоцкін – Лоеў

8

Лельчыцы - Астравец

22

Сапоцкін – Касцюковічы

9

Глушкавічы - Асвея

23

Воранава – Добруш

10

Глушкавічы - Лынтупы

24

Воранава – Камарын

11

Столін - Сураж

25

Горкі - Свіслач

12

Столін - Мсціслаў

26

Горкі - Невель

13

Астравец - Аляксандраўка

27

Лёзна - Пінск

14

Астравец - Церахаўка

28

Лёзна - Глушкавічы

Паясненне для выканання задання.

Для пабудовы геалагічнага разрэза рэкамендуюцца наступныя маштабы:

гарызантальны – 1 : 1 500 000 (1 см - 15 км);

вертыкальны – 1 : 25 000 (1 см – 250 м).

2. Па фізічнай карце Беларусі па лініі зададзенага геалагічнага разрэза будуецца лінія гіпсаметрычнага профілю. На профілі падпісваюцца буйнейшыя рэкі, азёры, араграфічныя адзінкі.

3. Ніжэй нулявой гарызантальнай лініі, што адпавядае ўзроўню мора, па ізагіпсах, паказаных на тэктанічнай карце Беларусі на лініі разрэза ўстанаўліваецца глыбіня залягання крышталічнага фундамента. Атрыманыя адзнакі злучаюцца плаўнай лініяй і будуецца профіль яго паверхні. Месцы перасячэння профілем геалагічных разломаў паказваюцца вертыкальнымі чырвонымі лініямі ад кроўлі фундаменту, але не да дзённай паверхні.

4. Па лініі геалагічнага разрэза вылучаюцца асноўныя структурныя элементы будовы (мал.2) і паверхні крышталічнага фундамента. Яны падпісваюцца ніжэй профілю, ўлічваючы іх іерархічную падпарадкаванасць: бліжэй да лініі паверхні фундамента падпісываюцца структуры другога парадку, ніжэй – першага, а пад імі – структурныя адзінкі будовы крышталічнага фундамента.

5. Карыстаючыся картасхемай рэльефа падэшвы антрапагенавых адкладанняў на геалагічным разрэзе будуецца лінія профілю паверхні даантрапагенавых адкладанняў ад нулявой гарызантальнай лініі ў адпаведнасці з вертыкальным маштабам.

6. Па картасхемах распаўсюджання адкладанняў розных геалагічных перыядаў (мал. 3-15) на геалагічным разрэзе паказваецца магутнасць адкладанняў розных стратыграфічных падраздзяленняў, пачынаючы ад рыфейскіх і заканчываючы неагенавымі ад лініі залягання крышталічнага фундамента знізу ўверх. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на рыфейскія і вендскія адкладанні ў межах Прыпяцкага прагіну, так як яны разбіты разломамі на ступені і не ўтвараюць суцэльных гарызонтаў.

7. Выдзеленыя гарызонты розных стратыграфічных падраздзяленняў размалёўваюцца ў адпаведнасці з агульнапрынятай на геалагічных картах каляровай гамай і на іх падпісваюцца індэксы геалагічных сістэм.

2. Па распаўсюджванню і магутнасці адкладанняў розных стратыграфічных падраздзяленняў устанавіце, з якімі этапамі тэктанічнага развіцця звязана фарміраванне адмоўных тэктанічных структур, якія перасякае геалагічны разрэз.