Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ф.г.РБ. практикум_.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
21.11.2019
Размер:
409.09 Кб
Скачать

Заданне 1.

1. :

Пытанні для семінарскіх заняткаў.

1. Асноўныя фактары і працэсы глебаўтварэння на тэрыторыі Беларусі.

2. Характарыстыка аўтаморфных глебаў Беларусі.

3. Характарыстыка паўгідраморфных глебаў Беларусі.

4. Характарыстыка гідраморфных глебаў Беларусі.

5. Глебава-геаграфічнае раянаванне Беларусі.

6. Уплыў дзейнасці чалавека на глебавае покрыва.

Тэмы рэфератаў.

1. Гісторыя даследаванняў глебавага покрыва Беларусі.

2. Зямельны фонд Беларусі, яго структура і дынаміка.

3. Праблемы антрапагеннага забруджвання глебаў Беларусі.

4. Аграэкалагічныя праблемы балотных экасістэм, якія падвергліся антрапагеннай трансфармацыі.

5. Праблемы эрозіі і дэградацыі глебаў.

6. Рацыянальная арганізацыя тэрыторыі як напрамак аптымізацыі зямельных рэсурсаў.

7. Якасная ацэнка глебавага покрыва Беларусі і методыка яе правя-дзення.

Узоры тэставых пытанняў па тэме.

1. Якія глебаўтваральныя пароды атрымалі найбольшае распаўсюджванне на тэрыторыі Беларусі?

1. гліны азёрна-ледавіковыя, 2. суглінкі лёсавыя і лёсападобныя, 3. суглінкі марэнныя, 4. супескі водна-ледавіковыя і старажытнаалю-віяльныя, 5. супескі марэнны, 6. пяскі водна-ледавіковыя, 7. торф, 8. сучасны алювій.

2. Якія фактары глебаўтварэння адносяцца да абіятычных?

1. глебаўтваральныя пароды, 2. жыццядзейнасць мікра- і макраарганізмаў, 3. клімат, 4. расліннасць, 5. рэльеф, 6. вытворчая дзейнасць чалавека.

3. Якія 3 глебаўтваральныя працэсы з’яўляюцца асноўнымі на тэрыторыі Беларусі?

1. балотны, 2. буразёмны, 3. дзярновы, 4. карбанатна-саланчаковы, 5. мярзлотны, 6. падзолісты, 7. чарназёмны, 8. саланчаковы.

4. Якая таксанамічная адзінка класіфікацыі глебаў з’яўляецца асноўнай і вылучаецца па аднатыпнасці працэсаў глебаўтварэння?

1. від, 2. клас, 3. падтып, 4. разнавіднасць, 5. род, 6. тып.

5. Які тып глебаў атрымаў найбольшае распаўсюджванне на тэрыторыі Беларусі?

1. алювіяльныя дзярновыя, 2. бурыя лясныя, 3. алювіяльныя старапоймавыя, 4. дзярнова-карбанатныя, 5. дзярнова-падзолістыя, 6. дзярнова-падзолістыя забалочаныя, 7. тарфяна-балотныя нізінныя, 8. тарфяна-балотныя вярховыя.

6. Якое ўтрыманне гумусу характэрна для дзярнова-карбанатных глебаў?

1. менш 1%, 2. 1-2 %, 3. 3-6 %, 4. 7-9 %, 5. больш 10 %.

7. Якія тыпы глебаў з пералічаных адносяцца да аўтаморфных?

1. алювіяльныя дзярновыя, 2. бурыя лясныя, 3. падзолістыя, 4. дзярнова-карбанатныя, 5. дзярнова-падзолістыя, 6. дзярнова-падзолістыя забалочаныя, 7. тарфяна-балотныя нізінныя, 8. тарфяна-балотныя вярховыя.

8. На якіх глебаўтваральных пародах звычайна фарміруюцца дзярнова-палева-падзолістыя глебы?

1. гліны азёрна-ледавіковыя, 2. суглінкі лёсавыя і лёсападобныя, 3. суглінкі марэнныя, 4. супескі водна-ледавіковыя і старажытнаалю-віяльныя, 5. супескі марэнны, 6. пяскі водна-ледавіковыя, 7. торф, 8. сучасны алювій.

9. У якой глебавай правінцыі найбольш пашыраны тарфяна-балотныя вярховыя глебы?

1. Паўночная, 2. Цэнтральная, 3. Паўднёвая.

10. Якія таксанамічныя адзінкі вылучаюцца прыправядзенні глебава-геаграфічнага раянавання тэрыторыі Беларусі?

1. акруга, 2. вобласць, 3. зона, 4. мясцовасць, 5. падвобласць, 6. падзона, 7. правінцыя, 8. раён.

Тэма 7. РАСЛІННАСЦЬ БЕЛАРУСІ.

Практычная работа.

Матэрыялы і абсталяванне:

  1. Нацыянальны Атлас Беларусі.

  2. Атлас Рэспублікі Беларусь.

  3. Карта расліннасці Беларусі.

  4. Схема фізіка-геаграфічнага раянавання Беларусі.

  5. Чарцёжныя прыналежнасці, каляровыя алоўкі.

Мэта практычнай работы: Пазнаёміцца з асаблівасцямі структуры глебавага покрыва тэрыторыі Беларусі

Заданне 1.

1. :

Пытанні для семінарскіх заняткаў.

1. Гісторыя фарміравання і сучасны склад флоры Беларусі.

2. Характарыстыка лясной расліннасці Беларусі.

3. Характарыстыка лугавой расліннасці Беларусі.

4. Характарыстыка балотнай і воднай расліннасці Беларусі.

5. Геабатанічнае раянаванне Беларусі і асаблівасці асноўных геабатанічных падзон.

6. Уплыў дзейнасці чалавека на расліннае покрыва.

Тэмы рэфератаў.

1. Гісторыя даследаванняў расліннага покрыва Беларусі.

2. Аптымізацыя лесакарыстання як прыклад рацыянальнага выкарыстання аднаўляльных рэсурсаў.

3. Аналіз праблемы падтрымання біялагічнай разнастайнасці ў Беларусі.

4. Антрапагенная дынаміка расліннасці Беларусі.

5. Экалагічныя праблемы лясных, лугавых і балотных экасістэм краіны.

6. Уздзеянне буйных прамысловых цэнтраў на прыгарадныя лясныя экасістэмы.

7. Дэфаліяцыя лясной расліннасці і праблемы розных тыпаў лясоў Беларусі.