Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ф.г.РБ. практикум_.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
21.11.2019
Размер:
409.09 Кб
Скачать

Заданне 2.

1. Карыстаючыся тэктанічнай картай, картамі даантрапагенавых і антрапагенавых адкладанняў, картамі карысных выкапняў і літаратурнымі крыніцамі занясіце колькасныя і якасныя паказчыкі па адной з тэктанічных структур у табліцу 1.

Табліца 2

Характарыстыка карысных выкапняў тэктанічных структур

Тэктанічная структура

Карысныя выкапні

Геалагічныя адклады

Глыбіня залягання

Колькасць радовішчаў

Буйных

Сярэдніх

Малых

Распрацоў-ваемых

Рэзервовых

Распрацоў-ваемых

Рэзервовых

Распрацоў-ваемых

Рэзервовых

2. На аснове атрыманых паказчыкаў і дадзеных табліцы 2, выканайце параўнальны аналіз асаблівасці забяспечанасці карыснымі выкапнямі разглядаемага рэгіёна.

Варыянты для задання.

  1. Валына-Азоўская пліта;

  2. Жлобінская седлавіна;

  3. Латвійская седлавіна;

  4. Брагінска-Лоеўская седлавіна;

  5. Палесская седлавіна;

  6. Варонежская антэкліза;

  7. Украінскі шчыт;

  8. Брэсцкая ўпадзіна;

  9. Вілейскі пахаваны выступ;

  10. Бабруйскі пахаваны выступ;

  11. Цэнтральна-Беларускі масіў;

  12. Мазурскі пахаваны выступ;

  13. Валожынскі грабен;

  14. Магілёўская мульда;

  15. Віцебская мульда;

  16. Чэрвенская структурная затока;

  17. Паўночная зона ступеняў Прыпяцкага прагіну;

  18. Унутраны грабен Прыпяцкага прагіну

Пытанні для семінарскіх заняткаў.

1. Класіфікацыя карысных выкапняў і іх агульная ацэнка.

2. Гаручыя карысныя выкапні: умовы залягання і магчымасці выкарыстання.

3. Металічныя і вадкія карысныя выкапні: умовы залягання і магчымасці выкарыстання.

4. Неметалічныя карысныя выкапні: умовы залягання і магчымасці выкарыстання.

5. Экалагічныя праблемы, звязаныя з разведкай і здабычай карысных выкапняў.

Тэмы рэфератаў.

1. Экалагічныя праблемы, звязаныя з разведкай і здабычай нафты.

2. Экалагічныя праблемы, звязаныя з разведкай і здабычай калійных і каменных солей.

3. Экалагічныя праблемы, звязаныя з разведкай і здабычай торфу.

4. Экалагічныя праблемы, звязаныя з разведкай і здабычай будаўнічых матэрыялаў.

  1. Ацэнка забяспечанасці падземнымі і мінеральнымі водамі.

6. Ацэнка размяшчэння, ўмоў залягання карысных выкапняў аднаго з адміністрацыйных раёнаў.

Узоры тэставых пытанняў па тэме.

1. Якія карысныя выкапні Беларусі з пералічаных прыстасаваны пераважна да крышталічнага фундаменту?

1. нафта, 2. жалезныя руды, 3. баксіт-даўсанітавыя руды, 4. руды рэдкіх металаў і рэдказямельных элементаў, 5. малібдэн-медныя руды, 6. калійныя солі, 7. фасфарыты, 8. будаўнічы камень.

2. Да якіх адкладаў пераважна прыстасаваны радовішчы нафты?

1. рыфей, 2. венд, 3. сілур, 4. дэвон, 5. карбон, 6. трыас, 7. юра, 8. неаген.

3. З пералічаных ніжэй выдзеліце радовішчы гаручых сланцаў?

1. Брынеўскае, 2. Петрыкаўскае, 3. Асташкавічскае, 4. Любанскае, 5. Мазырскае, 6. Старобінскае, 7. Тураўскае, 8. Акалоўскае.

4. Для якога радовішча альбо рудапраяўлення жалезных руд характэрна распаўсюджванне жалезістых кварцытаў?

1. Акалоўскае, 2. Наваселкаўскае, 3. Кольчыцкае, 4. Шчорсаўскае, 5. Рудзьма, 6. Шынкаўцы.

5. Якая з пералічаных соленосных тоўшчаў мае найбольшае прамысловае значэнне?

1. эйфельская, 2. ніжнедэвонская, 3. верхнедэвонская, 4. пермская.

6. З пералічаных ніжэй выдзеліце радовішчы каменных соляў?

1. Дыабазавае, 2. Давыдаўскае, 3. Мазырскае, 4. Жыткавічскае, 5. Наваселкаўскае, 6. Старобінскае, 7. Тураўскае, 8. Акалоўскае.

7. Які калійны гарызонт Старобінскага радовішча ўтрымлівае да 80 % запасаў калійных руд?

1. І, 2. ІІ, 3. ІІІ, 4. ІV.

8. На якой глыбіні залягаюць фасфарыты ў буйнейшых радовішчах Беларусі?

1. на паверхні, 2. 20-100 м, 3. 100-200 м, 4. 200-600 м, 5. 600-1000 м, 6. 1000-1500 м.

9. Якая колькасць радовішчаў легкаплаўкіх глін распрацоўваецца ў Беларусі?

1. 1-50, 2. 51-100, 3. 101-150, 4. 151-200, 5. 201-250, 6. 251-300, 7. 301-350, 8. 351-400.

10. З пералічаных ніжэй радовішчаў будаўнічага каменю выдзеліце тыя, што адносяцца да Украінскага шчыта?

1. Глушкавічы, 2. Жыткавічы, 3. Мікашэвічы, 4. кар’ер Надзея, 5. Сінкевічы.