Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ф.г.РБ. практикум_.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
21.11.2019
Размер:
409.09 Кб
Скачать

Тэма 6. Глебавае покрыва беларусі. Практычная работа.

Матэрыялы і абсталяванне:

  1. Нацыянальны Атлас Беларусі.

  2. Атлас Рэспублікі Беларусь.

  3. Карта глебаў Беларусі.

  4. Чарцёжныя прыналежнасці, каляровыя алоўкі.

На тэрыторыі Беларусі сфарміравалася надзвычай разнастайнае глебавае покрыва, якое ўключае 426 глебавых разнавіднасцяў. Абумоўлена гэта значнымі тыпавымі адрозненнямі глебаў, грануламетрычным складам глебаўтваральных і падсцілаючых парод, ступенню ўвільгатнення, эразійнымі працэсамі і рознай ступенню акультуранасці глебаў.

Пераважаючымі глебаўтваральнымі пародамі на тэрыторыі рэспублікі з’яўляюцца ледавіковыя адклады, якія прадстаўлены азёрна-ледавіковымі глінамі і суглінкамі (1,7 %), марэннымі суглінкамі (5,6 %), супескамі (2,4 %) і пяскамі (0,4 %), водна-ледавіковымі суглінкамі (14,0 %), супескамі (27,0 %) і пяскамі (15,0 %). На поўдні Беларусі пашыраны старажытнаалювіяльныя пераважна супесчаныя і пясчаныя глебаўтваральныя пароды (1,3 %), а на ўсходзе рэспублікі і ў асобных раёнах цэнтральнай часткі – лёсавыя і лёсападобныя суглінкі (9,2 %). Для поймаў буйных рэк асабліва на поўдні Беларусі характэрны сучасныя алювіяльныя адклады (5,1 %). Па ўсёй тэрыторыі Беларусі сустракаюцца арганагенныя глебаўтваральныя адклады (17,7 %), але асноўная іх частка сканцэнтравана на Палессі.

Прыродныя ўмовы Беларусі абумовілі развіццё ў рэспубліцы 5 глебаўтваральных працэсаў: дзярновага, падзолістага, балотнага, буразёмнага, карбанатна-саланчаковага, прычым падаўляючая частка глебаў фарміруецца ў выніку сумарнага ўздзеяння першых трох глебаўтваральных працэсаў.

Зараз на тэрыторыі Беларусі вылучана 13 генетычных тыпаў глебаў, якія па ўмовах увільгатнення можна аднесці да наступных групаў: аўтаморфныя, паўгідраморфныя і гідраморфныя. Большасць глебаў характарызуецца нармальным увільгатненнем і адносіцца да аўтаморфных. Сярод іх самыя ўрадлівыя глебы рэспублікі - дзярнова-карбанатныя, якія займаюць усяго 0,1 % ворыва хоць і сустракаюцца па ўсёй тэрыторыі рэспублікі. Яшчэ больш абмежавана на захадзе Беларусі пад шыракалістымі лясамі сустракаюцца бурыя лясныя глебы. На старажытнаалювіяльных пясках пераважна паўднёвай часткі рэспублікі пад хваёвымі лясамі сустракаюцца вельмі бедныя падзолістыя глебы. Больш за палову ворных зямель Беларусі займаюць дзярнова-падзолістыя глебы, якія ва ўмовах рэспублікі з’яўляюцца занальнымі. Яны значна адрозніваюцца па механічнаму складу і ўрадлівасці, характарызуюцца спрыяльнымі водна-фізічнымі ўласцівасцямі але нізкім утрыманнем гумусу.

Да паўгідраморфных глебаў адносяцца дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярновыя забалочаныя, алювіяльныя дзярновыя і алювіяльныя старапоймавыя дзярновыя забалочаныя глебы. Усе яны характарызуюцца часовым пераўвільгатненнем і праяўленнем балотнага працэса глебаўтварэння. Сярод іх найбольш пашыраны дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы, якія займаюць каля 34 % сельскагаспадарчых угоддзяў. На паніжаных элементах рэльефу пад травяністай расліннасцю фарміруюцца дзярновыя забалочаныя глебы, якія займаюць каля 11 % сельскагаспадарчых земляў. Алювіяльныя дзярновыя і алювіяльныя старапоймавыя глебы прыстасаваны да поймаў рэк і пашыраны на Палессі.

Гідраморфныя глебы ўключаюць наступныя генетычныя тыпы: тарфяна-балотныя нізінныя, тарфяна-балотныя вярховыя, балотна-падзолістыя і алювіяльныя балотныя. Яны прыстасаваны да найбольш паніжанных элементаў рэльефу і характарызуюцца наяўнасцю тарфянага гарызонту. Тарфяна-балотныя нізінныя глебы займаюць амаль 13 % ад сельскагаспадарчых земляў, сустракаюцца па ўсёй тэрыторыі Беларусі, але найбольш пашыраны яны на Палессі. Тарфяна-балотныя вярховыя глебы распаўсюджаны значна менш. Часцей яны сустракаюцца ў паўночных раёнах Беларусі. Яшчэ радзей прадстаўлены балотна-падзолістыя глебы, якія прыстасаваны да плоскіх пясчаных раўнін з блізкім заляганнем грунтовых водаў. На паніжаных участках поймаў фарміруюцца алювіяльныя тарфяна-балотныя глебы.

Асобным тыпам выдзяляюцца антрапагенныя глебы, якія ў выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека цалкам страцілі зыходныя адзнакі і ўласцівасці. Сярод іх выдзяляюцца глебы, якія ўтварыліся ў выніку накіраванай дзейнасці чалавека – рэкультываваныя і штучныя, і глебы, якія ўтварыліся з-за нерацыянальнага выкарыстання зямель.

Праведзена глебава-геаграфічнае раянаванне тэрыторыі Беларусі, згодна з якім выдзелена 3 правінцыі, 7 акруг і 27 аграглебавых раёнаў.

Мэта практычнай работы: Пазнаёміцца з асаблівасцямі структуры глебавага покрыва тэрыторыі Беларусі