Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ф.г.РБ. практикум_.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
21.11.2019
Размер:
409.09 Кб
Скачать

Пытанні для семінарскіх заняткаў.

  1. Геалагічная будова крышталічнага фундамента Беларусі.

  2. Асаблівасці геалагічнага і палеагеаграфічнага развіцця тэрыторыі ў верхнім пратэразоі.

  3. Асаблівасці геалагічнага і палеагеаграфічнага развіцця тэрыторыі ў палеазоі.

  4. Асаблівасці геалагічнага і палеагеаграфічнага развіцця тэрыторыі ў мезазоі і кайназоі.

  5. Асаблівасці геалагічнага і палеагеаграфічнага развіцця тэрыторыі ў антрапагене.

Тэмы рэфератаў.

  1. Асноўныя этапы фарміравання і развіцця тэктанічных структур.

  2. Асноўныя генетычныя тыпы антрапагенавых адкладанняў, іх састаў і распаўсюджванне.

  3. Гісторыя геалагічнага вывучэння тэрыторыі Беларусі.

  4. Геалагічныя разломы, неатэктанічныя структуры і рухі на тэрыторыі Беларусі і іх уплыў на развіццё гаспадаркі.

  5. Лагойская астраблема.

  6. Праблемы аховы геалагічнага асяроддзя Беларусі.

Узоры тэставых пытанняў па тэме.

1. Якія па ўзросту магматычныя і метамарфічныя пароды ўваходзяць у склад крышталічнага фундаменту?

1. верхняга архею, 2. верхняга палеазою, 3. верхняга пратэразою, 4. кайназою, 5. мезазою, 6. ніжняга архею, 7. ніжняга палеазою, 8. ніжняга пратэразою.

2. Якія структуры II парадку, з пералічаных, адносяцца да Варонежскай антэклізы?

1. Бабруйскі пахаваны выступ, 2. Брагінска-Лоеўская седлавіна, 3. Вілейскі пахаваны выступ, 4. Грамячскі пахаваны выступ, 5. Клінцоўскі грабен, 6. Лукаўска-Ратнаўскі горст, 7. Суражскі пахаваны выступ, 8. Магілёўская мульда.

3. Якой максімальнай адзнакі дасягае магутнасць асадкавага чахла ў межах Прыпяцкага прагіну?

1. 100 м, 2. 440 м, 3. 1200 м, 4. 1800 м, 5. 3200 м, 6. 6000 м.

4. Якія адмоўныя тэктанічныя структуры аддзяляе Брагінска-Лоеўская седлавіна?

1. Падляска-Брэсцкую ўпадзіну і Прыпяцкі прагін, 2. Прыпяцкі прагін і Аршанскую ўпадзіну, 3. Прыпяцкі прагін і Дняпроўска-Данецкі прагін, 4. Падляска-Брэсцкую ўпадзіну і Аршанскую ўпадзіну.

5. Якія стратыграфічныя падраздзяленні (серыі, тоўшчы) крышталічнага фундаменту Беларусі адносяцца да ніжняга пратэразою?

1. Акалоўская серыя, 2. Жыткавічская серыя, 3. Кулажынская серыя, 4. Азёрская тоўшча, 5. Прытокская тоўшча, 6. Рудзьмянская тоўшча, 7. Юравічская тоўшча, 8. Шчучынская серыя.

6. Адклады якіх серый адносяцца да вендскіх?

1. Бабруйская, 2. Беларуская, 3. Валдайская, 4. Валынская, 5. Вільчанская, 6. Шэравічская.

7. Якой максімальнай магутнасці дасягаюць адклады сілура?

1. 80 м, 2. 120 м, 3. 290 м, 4. 410 м, 5. 490 м, 6. 550 м.

8. Якую плошчу займаюць адклады дэвонскай сістэмы?

1. каля 20%, 2. каля 30%, 3. каля 40%, 4. каля 50%, 5. каля 60%, 6. каля 70%, 7. каля 80%, 8. каля 90%.

9. Калі тэрыторыю Беларусі альбо яе частку пакрываў дняпроўскі ляднік?

1. 600-560 тыс. гадоў назад, 2. 560-480 тыс. гадоў назад, 3. 480-460 тыс. гадоў назад, 4. 460-320 тыс. гадоў назад, 5. 320-250 тыс. гадоў назад, 6. 250-220 тыс. гадоў назад, 7. 220-110 тыс. гадоў назад, 8. 110-95 тыс. гадоў назад.

10. Якое міжледнікоўе раздзяляе дняпроўскае і сожскае зледзяненні?

1. александрыйскае, 2. муравінскае, 3. налібокскае, 4. шклоўскае.