Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
сінтаксіс.docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
148.75 Кб
Скачать

Стылістычныя памылкі пры ўжыванні складаных сказаў.

У сувязі з тым, што складаныя сказы вельмі разнастайныя па сваёй сінтаксічнай структуры і стыл.асаблівасцях, у іх будове сустракаюцца памылкі, якія перашкаджаюць дакладнаму і лёгкаму разуменню думкі.

1) выкарыстанне дзвюх даданых частак са злучальным сказам які. Рэдагаванне з выкарыстаннем паралельнай сінтаксічнай канструкцыі (што бывае даволі рэдка) або заменай аднаго злучальнага слова які на злучальнае слова што. Пры гэтым трэба сачыць, каб злучальнае слова што не суадносілася з асабовым назоўнікам, бо такія канструкцыі маюць размоўную афарбоўку. У сказе Сталы, якія знаходзяцца на складзе гатовай прадукцыі, неабходна паўторна перагледзець рабочымі, якія праводзілі іх зборку на завяршальным этапе нельга замяніць якія на што ў другім выпадку, бо слова суадносіцца з рабочымі; праўка: Сталы, што знаходзяцца...

Пры немагчымасці такой замены сказ можна перабудаваць, удакладніць або падзяліць на два. Напрыклад, у сказе Пажарная служба, у структурах якой цяпер працуе прыкладна 20 тысяч чалавек, можа недалічыцца многіх высакакласных спецыялістаў, якія будуць вымушаны шукаць сабе новае месца працы першае злучальнае слова не падлягае замене, а другое суадносіцца са спецыялістамі. Магчымы варыянт праўкі: Пажарная служба, у структурах якой цяпер працуе прыкладна 20 тысяч чалавек, можа недалічыцца многіх высакакласных спецыялістаў, і людзі (яны) будуць вымушаны шукаць сабе новае месца працы.

2) у даданых частках з адносінамі месца ў якасці злучніка ўжываюцца прыслоўі дзе, куды, адкуль або спалучэнне адноснага займенніка з прыназоўнікам. У АДС прыслоўі выкарыстоўваюцца толькі з назоўнікамі, якія называюць месца і час: урочышча, дзе мы прапануем пачаць будаўніцтва; момант, калі адбываецца выбух. У іншых выпадках патрабуецца замена прыслоўя на адносны займеннік з прыназоўнікам: На жаль, папка, дзе (праўка: у якой) можна было знайсці справаздачу за 2009 год, знікла.

3) адсутнасць указальнага слова перад даданай часткай. Яно абавязкова выкарыстоўваецца тады, калі апорнае слова выражана дзеясловам, які па сваім лексічным значэнні не ўжываецца без дапаўнення: Трэба накіраваць увагу (праўка: на тое), каб школа была адрамантавана да 1 жніўня; Недахопы заключаюцца (праўка: ў тым), што прыбор не дае такой высокай дакладнасці вымярэнняў.

4) нельга парушаць парадак слоў у суадносных аднародных даданых частках і захоўваць яго або прамым, або адваротным (калі такое прымальна). Таму няўдалым можна лічыць сказ: Неабходна адзначыць, што мы поўнасцю падрыхтаваліся да правядзення свята: заасфальтавана галоўная плошча аграгарадка, заменены платы на вуліцы Калгаснай, асвятленне адрамантавана або ўстаноўлена новае, высаджана шмат кветак. У трэцім аднародным сказе трэба таксама выкарыстаць адваротны парадак слоў (адрамантавана або ўстаноўлена новае асвятленне).

5) выпадкі кантамінацыі (змешвання): Наступнае, на чым спыніўся прамоўца, гэта аб сваёй паездцы ў Лёзна; праўка: Далей прамоўца спыніўся на выніках сваёй паездкі ў Лёзна.

6) неапраўданае ўжыванне складанага сказа замест простага: Аўтар праекта выбраў тэму, якая з’яўляецца актуальнай. Праўка: Аўтар праекта выбраў актуальную тэму.

7) ужыванне ў якасці аднародных сінтаксічных канструкцый які-небудзь даданы член сказа і даданы сказ: Навучэнцам, здаўшым усе экзамены і залікі і якія накіроўваюцца на практыку ва ўстановы г.Мінска, трэба зайсці да заг.аддзялення.

8) ужыванне эмацыянальна афарбаваных выразаў: Мы павінны клапатліва вырошчваць і выхоўваць кадры грамадскіх актывістаў, загартоўваць у барацьбе з цяжкасцямі, дапамагаць ім здабываць арганізатарскія навыкі, даваць палітычную загартоўку, тэарэтычную падрыхтоўку і эканамічныя веды, неабходныя для таго, каб кожны актывіст быў сапраўдным маяком, які палае нязгасным святлом і асвятляе шлях у заўтра.

Самай распаўсюджанай памылкай пры перадачы чужога выказвання з'яўляецца змешванне простай і ўскоснай мовы : Загадчык аддзела спытаў, хто паедзе са мной (праўка: з ім) у НДІ.

Заданне 1. Адрэдагуйце складаныя сказы, вызначыўшы тып памылак.

1. Нам сёння можна пазбегнуць буйных спадаў вытворчасці, калі Вы дапаможаце нам буйнымі ўліваннямі грашовых сродкаў. 2. Не толькі буйныя і сярэднія прадпрыемствы стаяць сёння перад пагрозай закрыцця, а і таксама і малы бізнес раствараецца па прычыне цяжару падаткаў. 3. Доказ, што ўтрыманне буйнога рагатага ската пагаршаецца, сёння мы маем на ўвазе памяншэнне пагалоўя па ўсіх рэгіёнах. 4. У выпадку таго, што смета не будзе Вамі зацверджана, то рашэнне прымаецца на пашыраным пасяджэнні прыёмнай камісіі. 5. У выпадку неабходнасці, якая можа наступіць па прычыне непрадбачлівых абставін, якія не дазваляюць бакам выканаць сваіх абавязкаў, то бакі вызваляюцца ад адказнасці на дамоўлены паміж імі тэрмін.

Заданне 2 .Як вы лічыце, пад уздзеяннем якога функцыянальнага стылю знаходзіліся аўтары гэтых выказванняў? Вызначце характар памылкі ў структуры складаных сказаў і перарабіце іх па законах кніжна-пісьмовага маўлення.

1. Нават яго супраціўнікі даюць справаздачу, што ён вельмі таленавіты. 2. Нам патрэбна хутчэй матэрыяльная падтрымка, што яны вераць у Беларусь. 3. У чым памылка, каб бюлетэні не былі сапраўднымі? 4. Дума абвінавачвае яго ў шматлікіх працэсах, тое, што адбываецца ў краіне. 5. Дарэчы, аднойчы парламентарыі ўжо прадпрымалі спробу прыняць падобны закон, праўда ў другой рэдакцыі, але, на шчасце для беларускіх курыльшчыкаў, яна не ўвянчалася поспехам. 6. Да гэтага часу сярод персанала бальніцы, што размяшчаецца цяпер у сценах гэтага дома, жыве гэта легенда. 7. Пры гэтым вельмі добра, калі ў пакоі, дзе знаходзіцца камп’ютэр ці тэлевізар, ёсць акварыум ці расліны, якія паліваюць, што павялічвае вільготнасць у памяшканні. 8. Яны зразумелі, што зараз іх будуць біць гранатамі, затым возьмуць на абардаж, дзе дабавяць нажамі і прыкладамі. 9. Самае брыдкае, што выйсця не відаць. 10. Ударыў талеркай па галаве, ды так, што тая разляцелася.

Заданне 3/варыянт 1/. Якія стылістычныя недалікі вы можаце заўважыць у гэтых сказах? Адзначце лічбамі (1) нагрувашчванне даданымі сказамі, (2) адсутнасць неабходнага ў пісьмовым маўленні займенніка ў галоўным сказе, (3) кантамінацыю прамой і ўскоснай мовы, (4) неабгрунтаваную замену злучніка. Зрабіце стылістычную праўку.

1. У той жа самы час мы разумеем, што рэлігійныя інстытуты могуць дапамагчы нашаму грамадству выйсці з духоўнага крызісу, які застаецца абявязковым спадарожнікам крызісу эканамічнага, ды і стварыць маральны фундамент для нашай палітыкі, якую, на жаль, дзесяткі мільёнаў расіян сёння лічаць справай бруднай. 2. І атрымліваецца: няважна, што фільм зняты неахайна, гісторыя і героі зусім не адпрацаваны, але важна, што ў карціне пракладзены шлях, указваючы, як слабыя могуць пакараць моцнага. 3. Гэта значыць, калі кагосьці слабанярвовага, якіх, са слоў вялікага Буніна, “Русь ад старажытнасці і бясконца нараджае ў смазе самакатавання“, штосьці дзесьці напужала, значыць, з ім разам павінны блытацца і іншыя? 4. Ён распаўсюджваў сярод шматлікіх рускіх афіцэраў заклік, дзе абвінавачваў барона і яго акружэнне ў бяздарнасці і крадзяжы. 5. У гэтыя месяцы насельніцтва вобласці праявіла, як яно любіць свой край. 6. Адзінае, што хвалюе яе пры заключэнні пагаднення,- гэта, ці не танна прадала яна. 7. Чарговая асаблівасць Крылова, што большасць фраз з яго самых знакамітых басняў сталі крылатамі. 8. Пасля паўстання дзекабрыстаў А.С.Пушкін не аднойчы задумваўся над тым, а ці пайшоў бы народ за дваранамі, паўтарыся такое ізноў. 9. Таму іх супрацьстаянне – яркі прыклад таго, калі два зусім розныя чалавекі воляй лёсу прымушаны сутыкацца адзін з адным. 10. Выкарыстаўшы такі прыём, Караткевіч дасягнуў эфекту, што ўсё вымаўленае героем прымаецца на веру. 11. Соня ідзе ўслед за ім, яна разумее, што няхай Раскольнікаў адвяргае яе, яна ведае, што зможа дапамагчы яму. 12. Не выпадкова, што Воля хоча знайсці мужа менавіта ў Мінску. 13. Добра было б, каб ён быў намаляваны на стэндзе на праспекце Каралёва, ну, ці ў Адміністрацыі.

Заданне 4/варыянт 2/. Якія стылістычныя хібы вы можаце заўважыць у гэтых сказах? Адзначце лічбамі (1) нагрувашчванне даданымі сказамі, (2) адсутнасць неабходнага ў пісьмовым маўленні займенніка ў галоўным сказе, (3) кантамінацыю прамой і ўскоснай мовы, (4) неабгрунтаваную замену злучніка. Зрабіце стылістычную праўку.

1. Віктар працаваў на здымках расейска-амерыканскай карціны “Імперыя арлоў”, дзе і разбіўся. 2. І, вядома, трэба адзначыць, што зборнай Беларусі, якая фактычна ўяўляла сабой не ў поўным сэнсе зборную, а каманду, якая складалася з асобных гульцоў, не хапала сыгранасці. 3. Адзінае, у чым мы дакладна разабраліся, дык гэта ў прыродзе сенсацый, якія стварыла сціплая каманда Кіпра. 4. Зараз жа ёй прыйшлося вясці гульню ва ўмовах, калі ўжо супраціўнік, застаўшыся ў меншасці, адступіў да сваіх варатоў. 5. У гэтай сітуацыі гульня ў Гранадзе, якая павінна была стаць генеральнай рэпетыцыяй у тым складзе, які выйшаў бы на матч з французамі, пераўтварылася ў яшчэ адзін прагляд кандыдатаў. 6. У выступленнях удзельнікаў асноўнай была думка, што адносіны ўлады да праблем старэйшага пакалення застаюцца ранейшым. 7. Лепш зрэжце корку лімона, якую і прыкладзіце да далоні. 8. А значыцца, знікне тая самая добразычлівая атмасфера, за якой і аддаюць дзяцей у прыватныя школы. 9. І навогул, на думку ўрада, адзінае, чаго Думе пашэнціць дасягнуць такога роду забаронамі,- вырабляць курава ў нас пачнуць у асноўным нелегальна, а многія пяройдуць на самасад. 10. Вялікая магчымасць таго, што замена ўрада нічога не зменіць, і новы кабінет будзе займацца прыкладна тым жа, што і папярэднія. 11. Па-першае, сцвярджае падпалкоўнік, першага студзеня яго машына так і не была аб’яўлена ў вышук. Па-другое, пасля заявы аб знаходжанні прапаўшага нікуды я яго не адганяў. 12. Самае непрыемнае, што зрэдку я пачынаю думаць, што яна мае рацыю, што пытанне гэта зусім нявырашальнае.

Заданне 5/дадатковае/. Адзначце памылкі ў будове складаных сказаў, адрэдагуйце іх.

1) На камбінаце шмат супрацоўнікаў, якія добра паказалі сябе ў працы і характар працы якіх адпавядае абранай спецыяльнасці. 2) На нарадзе абмяркоўваліся пытанні паляпшэння якасці прадукцыі і ці няма магчымасці знізіць яе сабекошт. 3) Да ліку дасягненняў выкладчыцкага калектыву школы варта аднесці і тое, што ў ім паспяхова праводзіцца выхаваўчая праца, добра арганізаваныя пазакласныя мерапрыемствы, з году ў год павышаецца паспяховасць навучэнцаў. 4) Галоўнае, чаму неабходна надаць асаблівую ўвагу, гэта мастацкаму боку твора. 5) Цытаты гэтыя – невядома адкуль аўтар іх запазычыў. 6) Можна пагадзіцца толькі з тымі часткамі даклада, дзе не змяшчаецца ніякіх унутраных супярэчнасцей. 7) Стварылася абстаноўка, калі мала што садзейнічала паляпшэнню працы. 8) Студэнты праходзілі практыку ў адным з цахоў завода, які быў нядаўна рэканструяваны. 9) Умовы для рэалізацыі мірных дамоўленасцей былі створаны, аднак тым не менш дасягнуць урэгулявання канфлікту да гэтага часу не ўдалося. 10) Камісія не прыняла шэраг аб’ектаў, на будаўніцтва якіх былі выдаткаваны сродкі, якія, аднак, былі выкарыстаны не па прызначэнню.

Заданне 6/хатняе/. Прывядзіце прыклады тэкстаў з дзелавых дакументаў, у якіх выкарыстоўваецца прамая мова.

Заданне 7/хатняе/ выканайце па падручніку Лепешава І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.- С. 62-67/Пр. 154-162/.

Тэматычны кантроль

па раздзелу“Сінтаксічны склад АДС”

Варыянт 1

1.Як правільна ўжыць: два (дзве, тры, чатыры) высокія ці высокіх дрэўцы (дубы, бярозы), прайсці цэлыя ці цэлых сто кіламетраў, любыя ці любы воку лес, краявід; партыйная і прафсаюзная арганізацыі ці арганізацыя.

2. Ці нарматыўна: вышэйшы (вышэй) брата, мацнейшы (мацней) сталі, старэйшы (старэй) за мяне і інш.?

3. Знайдзiце i выпраýце памылкi ý кiраваннi i дапасаваннi. Запiшыце выпраýленыя сказы.

  1. Кожнаму хацелася пацiснуць руку высокага госця.

  2. Над крутымi берагамi Дняпра стаяць тры дубы высокiх.

  3. Выбачайце мяне, што так атрымалася.

  4. Дзякуем вас за ýдзел у нашай передачы.

  5. У трох кiламетрах ад чыгункi вiднеýся лес.

  6. Нiна смялейшая ýсiх у двары.

4. Выпраўце ў сказах нанізванне аднолькавых склонаў.

1.Прапануем Вам варыянты рашэнняў рэканструкцыі сістэм атаплення, вентыляцыі і санітарна-тэхнічных установак жылых і адміністрацыйных будынкаў.

2. Поўнасцю падтрымліваем неабходнасць далейшага абмеркавання канкрэтных аспектаў магчымага супрацоўніцтва Мэрыі Мінска і кіраўніцтва чэшскай сталіцы.

3. Накіроўваем Вам узгоднены з ведамасным архівам праект наменклатуры спраў Дэпартамента каштоўных папер АКБ “Беларусбанк”.

4. Дапамога арміі прыйшла своечасова.

5. Аднясіце кнігу Лідзіі.

6. Навучэнка Пятрова выступала першай.

5. Знайдзіце стылістычныя памылкі ў выкарыстанні дзеепрыметных зваротаў.

  1. Нейкі нежыццяздольны ірландскі тэрарыст, здзяйсняючы свае прыгоды з брыгадай баявікоў у рамане-бестселеры і запрошаны ў выніку працаваць журналістам у квітнеючыя лонданскія часопісы, сказаў нешта крылатае, пратусаваўшыся ў гэты вечар у “Асторыі”.

  2. Пазней, калі была вызначана група заразіўшыхся, выявілася, што ў людзей, адчуваючых ліхаманкавы стан, магчымасць наяўнасці віруса была вышэй у 5 разоў.

6. Знайдзіце стылістычныя памылкі. Дайце правільны варыянт.

  1. Гэты звычайны землятрус з усімі адсюль вынікамі – гэта і жылыя памяшканні, і тэхнічныя збудаванні.

  2. Стварэнне развітай інфраструктуры дае магчымасць не толькі прадставіць усім працаздольным горада працоўныя месцы, але і належную аплату іх працы.

  3. У Расіі зараз адбываюцца новыя для нашай краіны злачынствы: барацьба груповак, зброя, карупцыя, рэкет.

  4. Дзяўчынку вельмі цікавяць навукі: яна вывучае гісторыю і ўсходнія адзінаборствы.

  5. Дэманстранты крочылі з плакатамі і радаснымі тварамі.

  6. Мы кахаем і клапоцімся пра Вас.

7. З прапанаваных у дужках форм выказніка выберыце патрэбную.

  1. У залу (увайшло, увайшлі) сем чалавек.

  2. Гэтым летам на гастролі ў наш горад (прыязджала, прыязджалі) два тэатры.

  3. У яго (было, былі) дзве сям’і – адна законная, другая тайная.

  4. Дваццаць адзін салдат (згінуў, згінулі) пры штурме чачэнскага сяла.

  5. На кнігу (атрымана, атрыманы) трыццаць пяць водзываў.

  6. Кожны дзень (выдаецца, выдаюцца) толькі пяць газет.

8. З прыведзеных у дужках форм азначэнняў выберыце правільную. Зрабіце пераклад сказаў на рускую мову.

  1. У падарунак былі набыты чатыры (старажытныя, старажытных) вазы.

  2. Два (наступныя, наступных) месяцы мы правялі на моры.

  3. Аэрафлот набыў дваццаць два (новых, новыя) самалёты.

9. Укажыце выпадкі няправільнага ці стылістычна не апраўданага ўжывання дапаўненняў і акалічнасцей. Выпраўце сказы.

  1. Разам са шматлікімі крытычнымі заўвагамі і папярэджваннямі Іванову не раз прапаноўвалася змяніць свае паводзіны.

  2. Акрамя выступленняў дырэктара і галоўнага інжынера завода, гаварылася таксама і аб дрэннай працы аддзела забеспячэння.

  3. Мікалаеў не раз папярэджваўся за дапушчальныя ім брак і прагулы.

10. Знайдзіце хібы ў сказах. Адзначце прычыну. Выпраўце сказы.

  1. Гаворачы пра горад, ён развіваецца нармальна.

  2. Ацэньваючы вынікі працы аддзела, у яго адзначаецца высокі працэнт здзейсненых распрацовак.

  3. Лекцыі былі прачытаны на прадпрыемствах, установах і школах.

11. Адкажыце на пытаннi так, каб Ваш адказ з’яýляýся фрагментам з якога-небудзь афiцыйнага дакумента: аб’явы, iнструкцыi, даведкi.

  1. Цi шыюць у атэлье палiто з iх матэрыялу?

  2. Цi можна ý метро займацца камерцыяй?

  3. Цi заверыць натарыус копiю дакумента, калi ý мяне няма з сабой пашпарта.

12. Дакажыце, чаму ў гэтых сказах неабходна змяніць парадак слоў. Адзначце неапраўданае сінтагматычнае спалучэнне слоў і іншыя стылістычныя памылкі. Зрабіце стылістычную праўку.

1. Прыгоннае мужыччо, усе гэтыя пахары і цесляры, кучары і псяры, слугі і пакаёўкі, шматлікавая дворня ўжываліся ў панскай сям’і духам і нават плоццю часта. 2 Усялякай лішняй гадзінай там быў прыгнечаны бязмерна наш паэт. 3. Слабая натура мацнейшая за моцны розум і яркі геній аказваецца.

Варыянт 2

1. Ці нарматыўныя формы выражэння азначэнняу накшталт даражэйшы сябра, адзін з моцных бакоў таленту, адна з блізкіх вёсак, мацнейшы (мацней) сталі, хутчэйшы (хутчэй) птушкі, дужэйшы (дужэй) ветру, больш (менш) вышэйшы (вышэй) яго, найвысокія горы, старажэйшая тайна, магутнейшая ў свеце энергія, самы найвышэйшы патэнцыял, самы найдужэйшы за (ад) яго.

2. Знайдзiце i выпраýце памылкi ý кiраваннi i дапасаваннi. Запiшыце выпраýленыя сказы.

  1. Бацька доýга хварэý грыпам.

  2. Сына паслалi да суседзяý за бацькам.

  3. Гэтаму дубу не менш ста год.

  4. Лiпа вырасла вышэй таго дома.

  5. Сцяпана жанiлi на Кацярыне.

  6. Два летнiх днi хлопцы правялi ý сваiх сяброý.

3. Выпраўце ў сказах нанізванне аднолькавых склонаў.

  1. У сувязі з пытаннем неабходнасці працягласці дзеяння апарата, сканструяванага ў лабараторыі выратавальнай справы, мы паставілі цэлы рад вопытаў.

  2. Вядуцца пошукі магчымасці стварэння кандэнсатараў большай магутнасці.

  3. Існуе думка аб мэтазгоднасці праверкі магчымасці выкарыстання ў катушках крыжовай намоткі.

  4. Рэвізія бухгалтара выявіла недастачу.

  5. Учора прынеслі ліст Наталлі.

  6. Ён быў адпраўлены ў суседнюю вёску старшынёй калгаса.

4. З прапанаваных у дужках форм выказніка выберыце патрэбную.

  1. Лепшыя дзесяць прац (адзначана, адзначаны) грашовымі прызамі.

  2. На пасяджэнні (прысутнічала, прысутнічалі) чалавек дзесяць.

  3. Усе дваццаць адзін спартсмен (прабег, прабеглі) дыстанцыю.

  4. У доме (жыло, жылі) тры сям’і.

  5. Многа людзей (выразіла, выразілі) сваю ўпартасць ваеннымі дзеяннямі.

  6. Не менш за дваццаць чалавек (наведала, наведалі) у гэты дзень выставу.

5. З прыведзеных у дужках форм азначэнняў выберыце правільную. Зрабіце пераклад сказаў на рускую мову.

  1. Яго суправаджалі дзве (блізкія, блізкіх) знаёмыя.

  2. Спадчына паміж сваякамі падзелена на тры (няроўныя, няроўных) часткі.

  3. Гэты чалавек быў (страшны, страшная) абжора.

6. Укажыце выпадкі няправільнага ці стылістычна не апраўданага ўжывання дапаўненняў і акалічнасцей. Выпраўце сказы.

  1. Праверка работы фермы памагла выявіць шматлікія арганізацыйныя непаладкі.

  2. Прашу галасавать, хто за? Супраць? Хто ўстрымаўся? Прашу апусціць.

  3. Грамадзянін, вы парушылі. Прашу уплаціць штраф.

7. Знайдзіце стылістычныя памылкі ў выкарыстанні дзеепрыметных зваротаў.

  1. Праект, пятнаццаць год вандраваўшы па Галівудзе, за які ўзяўся Олівер Стоун, але спыніўся па прычыне незадавальнення аргенцінскага ўрада.

  2. “Дойчэ тэлеком” і “Тэлеком Італія”, займаючыя адпаведна першае і чацвёртае месцы ў Еўропе тэлекамунікацыйныя фірмы, афіцыйна аб’явілі аб будучым аб’яднанні, у выніку якога ўзнікае адна з буйнейшых у свеце тэлефонных кампаній.

8. Знайдзіце стылістычныя памылкі. Дайце правільны варыянт.

  1. Тым не менш у сераду, 5 траўня, Барыс Мікалаевіч прыняў удзел і выступіў на пасяджэнні Аргкамітэта па сустрэчы трэццяга стагоддзя.

  2. Вопратка, кепкі, футболкі(вывеска на магазіне).

  3. Той стол і стул, якія я паспеў арганізаваць загадзя, пад час рэпартажа хтосьці сцягнуў.

  4. Запрашаем вас на цырымонію, прысвечаную старту марафона, у якім прымуць удзел бегуны на дыстанцыі 1 і 5 кіламетраў, а таксама ветэраны вайны і іншыя спартсмены Мінска.

  5. Сейфы. Радыёстанцыі. Мячы. Кінжалы. Паляванне. Рыбалка(вывеска на магазіне).

  6. Нарэзаць цыбулю з дапамогай “рокетшер” дзіцячая забава і без слёз(відэарэклама).

9. Дакажыце, чаму ў гэтых сказах неабходна змяніць парадак слоў. Адзначце неапраўданае сінтагматычнае спалучэнне слоў і іншыя стылістычныя памылкі. Зрабіце стылістычную праўку.

  1. У сувязі з юбілеем у першай частцы мы вас пазнаёмілі з лепшым спектаклем Я.Купалы тэатра для дзяцей і моладзі “Раскіданае гняздо”, “Тутэйшыя”.

  2. Па росту колькасці прыхільнікаў з камп’ютарам можа параўнацца толькі прэса для моладзі.

  3. Пахнуць бензінам больш не будуць мінскія аўтазаправачныя станцыі.

10. Знайдзіце хібы ў сказах. Адзначце прычыну. Выпраўце сказы.

  1. Задания, сооружения, оборудование и прилегающую территорию растворного узла, которые находятся в пользовании УС-2, просим передать ОКС.

  2. Улічваючы, што праект на плошчы Перамогі з’яўляецца адным з першых буйных праектаў, якія фінансуюцца Белбізнесбанкам Рэспублікі Беларусь, просім разгледзець пытанне аб прадастаўленні некаторых ільгот турэцкім і беларускім партнірам, здзяйсняючым гэты праект.

  3. Накіраваны на вопытныя іспыты ўзор выраба КУ-200, які распрацаваны нашым інстытутам, атрымаў высокую ацэнку.

12. Адкажыце на пытаннi так, каб Ваш адказ з’яýляýся фрагментам з якога-небудзь афiцыйнага дакумента: аб’явы, iнструкцыi, даведкi

  1. Цi заверыць натарыус копiю дакумента, калi ý мяне няма з сабой пашпарта?

  2. Цi можна ездзiць ý аýтобусах i тралейбусах у спецадзеннi?

  3. Цi можна замянiць пасведчанне, калi няма новага фотаздымка?