Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
сінтаксіс.docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
148.75 Кб
Скачать

Азначальныя адносіны: іхні, ягоны.

Прасторавыя адносіны: абапал, наабапал, паабапал, па абодва бакі+ род.с.; навокал(наўкол)+ род.с.; на Беларусі; на двары; на пасёлку; у млын; у парозе; у бок; у напрамку+ род.с.; у напрамку+да+род.с.; упоперак+род.с.

Часавыя адносіны: на працягу+род.с.; напроці(напроціў, проці)+род.с.; па вясне; пад час+род.с.; у маслёнку; у сваім часе; у хадзе; у хуткім часе; у часе; у часы; апоўдні; апошнім часам(днямі); днямі; досвіткам; летась, надвечар; надвячоркам; напрадвесні; наступнага дня; пазалетась; прыцемкам; раніцамі; часам; штодзень, штодня; штоноч; штораніцы.

Заданне 2. выканайце па падручніку Жаўняровіча П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.- С. 145 пр. 33, 34,35.

Заданне 3 .Прачытайце раздзел “Варыянты форм, звязаных з кіраваннем” у вучэбным дапаможніку М. Я. Цікоцкага “Стылістыка беларускай мовы” (Мн., 1995 г.) (С. 168–174).

Выпішыце з тэкстаў дакументаў прыклады /па 4 на кожны выпадак/ прыназоўнікавага (пасрэднага) і беспрыназоўнікавага (непасрэднага) кіравання. Адзначце сінанімічныя выпадкі. Асаблівую ўвагу звярніце на сінанімію канструкцый з прыназоўнікамі пра і аб, на і у, па і у, праз і цераз. Выпішыце некалькі прыкладаў з прыназоўнікам па.

Знайдзіце прыклады кіравання пры сінанімічных словах і прыклады нанізвання аднолькавых склонаў.

Заданне 4 выканайце па падручніку Лепешава І.Л. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.- С.53-58, 60-62/Пр. 133-144, 149-53/.

Заданне 5. Параўнайце наступныя сінанімічныя пары і паспрабуйце адзначыць паміж імі семантыка-стылістычную розніцу:

ехаць лесам – ехаць праз лес, ляцець самалётам – ляцець на самалёце, зразумелы ўсім – зразумелы для ўсіх, вагою сто тон – вагою ў сто тон, адлегласць сто кіламетраў – адлегласць у сто кіламетраў, багаты думкамі – багаты на думкі, хварэць грыпам – хварэць на грып, кабіна вадзіцеля – кабіна для вадзіцеля, спазніўся праз цябе – спазніўся з-за цябе, казаць сыну – казаць да сына, прыгажэйшы ад – прыгажэйшы за, цікавы кожнаму – цікавы для кожнага, забыцца аб асцярожнасці – забыцца на асцярожнасць, успомніць сына – успомніць пра сына, падобны на маці – падобны да маці, яснейшы за сонца – яснейшы ад сонца, пад’ехаць да дому – пад’ехаць пад дом.

Заданне 6 /хатняе/выканайце па падручніку Бордовича А.М., Гируцкого А.А., Чернышовой Л.В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.- Мн., 1999.- С. 180-181/Пр. 3-5/.

Практычныя заняткі

Нанізванне аднолькавых склонаў як стылістычны недахоп.

Мэты: фарміраванне ўмення выпраўляць стылістычныя недахопы, звязаныя з ужываннем сінтаксічных канструкцый з нанізваннем аднолькавых склонаў; павышэнне пісьмовай маўленчай культуры навучэнцаў.

Асноўныя паняцці: нанізванне аднолькавых склонаў, родны прыіменны, родны суб’екта і аб’екта; адасобленыя звароты, даданы сказ, аддзеяслоўныя назоўнікі.

Абсталяванне рабочага месца: дошка, крэйда, сшытак, падручнікі, раздатачны матэрыял, індывідуальныя карткі.

Змест і віды работ: апытванне тэарэтычнага матэрыялу, паведамленне новага матэрыялу, чытанне і аналіз тэкстаў, знаходжанне сінтаксічных канструкцый з нанізваннем аднолькавых склонаў, рэдагаванне сказаў.

Справаздача: выкананае практычнае заданне, напісанне самастойнай працы.

Кантрольныя пытанні:

  1. Растлумачце тэрмін “нанізванне аднолькавых склонаў”.

  2. Якія сінтаксічныя канструкцыі ўтвараюць нанізванне аднолькавых склонаў?

  3. Раскажыце аб спосабах праўкі адзначаных стылістычных недахопаў.

Літаратура:

  1. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

  2. Культура устной и письменной речи делового человека.- М., 1998.

  3. Лепешаў І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.

  4. Маршэўская В.В. Беларуская мова (прафесійная лексіка) ў сінтаксічным і стылістычным аспектах.- Гродна: ГрДУ, 2002.

  5. Сенкевич М.П. Практическая стилистика русского языка и литературное редактирование.- М., 1980.

Заданне 1. Азнаёмцеся з інфармацыяй. Зрабіце выснову.

Да ліку стылістычных недахопаў адносіцца так званае “нанізванне аднолькавых склонаў”, г.зн. размяшчэнне ланцужком некалькіх аднолькавых склонавых форм. Такое скапленне склонаў выклікае цяжкасці ў разуменні фразы.

Нанізваюцца:

1) Родны склон, асабліва родны прыіменны, распаўсюджаны і можа ўжывацца амаль пры кожным назоўніку. Часта бывае, што адзін родны склон кірус другім, той трэцім і г. д. Атрымліваецца нанізванне аднолькавых склонаў, што робіць фразу ў адных выпадках цяжка зразумелай, у другіх проста бяссэнсавай: У сувязі з пытаннем неабходнасці павелічэння працягласці эксплуатацыі абсталявання лабараторыі кафедры аналітычнай хіміі БДУ мы звярнуліся да кіраўніцтва па дапамогу..

2) Творны склон. Трэба адзначыць, што яснасці выкладу перашкаджае пастаноўка побач не толькі некалькіх родных склонаў, але і любых іншых аднолькавых склонаў: Поспех у рабоце газеты тлумачыцца перш за ўсё творчым кіраўніцтвам заснавальнікам сваім друкаваным органам (з газеты).

3) Родны суб’екта і аб’екта. Трэба пазбягаць такіх канструкцый з назоўнікам у родным склоне, якія дазваляюць дваяка тлумачыць ролю гэтага назоўніка — як суб'екта або як аб'екта дзеяння. У словазлучэнні крытыка пісьменніка родны склон пісьменніка можна зразумець як родны аб'екта: 'нехта крытыкуе пісьменніка, пісьменнік з'яўляецца аб'ектам крытыкі'. Калі ж зразумець склон як родны суб'екта, то выраз атрымае адваротны сэнс: 'пісьменнік сам крытыкуе некага, выступае ў ролі крытыка'. Асабліва дрэнна, калі ў сказе спалучаюцца родны суб'екта і родны аб'екта: Крытык не згадзіўся з ацэнкай газеты апавядання пісьменніка; Праўка пісьменніка рукапісу твора раскрывае перад намі сакрэты яго творчай тэхналогіі. У першым выпадку можна было б напісаць: Крытык не згадзіўся з ацэнкай, якую газета дала апавяданню пісьменніка; у другім: Праўка рукапісу твора, зробленая пісьменнікам, раскрывае перад намі сакрэты яго творчай тэхналогіі.

4) Нанізванне аднолькавых прыназоўнікаў: Мы гутарылі з інжынерам з вялікім вытворчым стажам.

5) Канструкцыі з нанізваннем інфінітываў: Я не мог рашыцца даручыць яму пайсці прасіць Вас напісаць артыкул для часопіса.

Заданне 2. Адзначце , у якіх прыкладах узнікла непаразуменне ў выказванні як вынік змяшэння роднага суб’екта і аб’екта; няўдалага выкарыстання давальнага і творнага склонаў.

1. Лектару неабходна параіць прачытаць матэрыял на больш актуальныя тэмы. 2. Тэхнічнаму аддзелу завода неабходна практычна даказваць эканамічную мэтазгоднасць новых рэжымаў апрацоўкі метала. 3. Выклік рэдактара быў нечаканым. 4. На гэты раз прыйшлося зрабіць заўвагу старшыні кааператыва. 5. Сумесная праца над законапраектамі вучоных і працаўнікоў-практыкаў з’яўляецца адной з форм выражэння сувязі тэорыі з практыкай. 6. Галоўнаму інжынеру завода неабходна накіраваць запыт на ўсё патрабуемае абсталяванне. 7. Мы глядзелі кінастужку “Суд вар’ятаў”. 8. Артыкул называецца “Абарона лесу”. 9. Рэвізія бухгалтара выявіла недастачу. 10. Патрабуецца, каб характарыстыка педагога знаходзілася ў справе да выбару прафесіі навучэнцам. 11. Асабліва спадабалася слухачам чытанне Н.Гілевіча. 12. Ёсць неабходнасць растлумачыць гэту характарыстыку Чарнышэўскага. 13. У лодцы стаяў падлетак, апрануты рабочым. 14. Дапамога арміі прыйшла своечасова. 15. Аднясіце кнігу Лідзіі. 16. Навучэнка Пятрова выступала першай. 17. Учора прынеслі ліст Наталлі. 18. Ён быў адпраўлены ў суседнюю вёску старшынёй калгаса.

Заданне 3. Выпраўце памылкі, звязаныя з нанізваннем склонаў, злучэннем аманімічных форм кіравання, няўдалым выкарыстаннем роднага суб’екта і роднага аб’екта, кіраваннем пры сінанімічных словах і іншымі хібамі стылю.

1) Для павышэння патрабавання ліквідацыі адставання вытворчасці дэталяў намечаны канкрэтныя мерапрыемствы. 2) У вырашэнні надзённай задачы хуткага выхаду з крызісу прамысловай вытворчасці шмат працы давядзецца прыкласці працаўнікам Беларусі. 3) Я разумею і спачуваю імкненню аўтара расшырыць змест праграмы. 4) Творчая апрацоўка вобраза героя ідзе па лініі ўзмацнення паказу трагізму яго лёсу. 5) Суддзя выдаліў яго з поля за наўмысны ўдар нападаючага. 6) Іх сон перарвалі тэлефонныя званкі і выклік дзяжурнага. 7) Неабходна правільна арганізаваць і зацікавіць працу хлебаробаў.

Заданне 4 . Выпраўце ў сказах нанізванне аднолькавых склонаў

1. І літаральна тут жа, услед даносу ўраду, ён пасылае пісьмо. 2. Праявіўшы зайздроснае адзінства ў бомбамятанні ў Югаславіі, еўрапейцы і амерыканцы наносяць адзін аднаму не менш чуткія ўдары ў пытаннях гандлю. 3. Абвінавачанаму прыйшлося прадставіць рад доказаў яго недатычнасці да кампраметуючага відэаматэрыялу.4. Мова мацюкоў – гэта пошук людзей абароны. 5. Большасць людзей тут жыве памылковай думкай, што на месцы іх дома раней знаходзіўся аэрадром. 6. Ён рашыў, што можна спакойна атрымліваць асалоду далей гарбом дабытым дабрабытам. 7. І як бачыць чытач, адносіны гэтыя ў корані працілеглыя выключна нецэнзурным адзнакам любімцам цара савецкай школай спецыялістаў той эпохі. 8. Яны кляймілі цара абражальнікам паэта. 9. На кожным кроку і амаль што не ў кожным творы ён супярэчыў сам сабе па ўсялякаму прынцыпу.

Заданне 5/самастойная работа/. Выпраўце ў сказах нанізванне аднолькавых склонаў

1. Прапануем Вам варыянты рашэнняў рэканструкцыі сістэм атаплення, вентыляцыі і санітарна-тэхнічных установак жылых і адміністрацыйных будынкаў. 2. Поўнасцю падтрымліваем неабходнасць далейшага абмеркавання канкрэтных аспектаў магчымага супрацоўніцтва Мэрыі Мінска і кіраўніцтва чэшскай сталіцы. 3. Накіроўваем Вам узгоднены з ведамасным архівам праект наменклатуры спраў Дэпартамента каштоўных папер АКБ “Беларусбанк”. 4. Для павышэння патрабавання адставання вытворчасці дэталяў спланаваны канкрэтныя мерапрыемствы. 5. Для візуальнага кантролю ціску масла ўстаноўлены манометр. 6. Творчая апрацоўка вобраза пана ідзе па лініі ўзмацнення паказу трагізму яго лёсу. 7. У працы даецца кароткая характарыстыка методыкі вызначэння сабекошту сельскагаспадарчай прадукцыі. 8. У сувязі з пытаннем неабходнасці працягласці дзеяння апарата, сканструяванага ў лабараторыі выратавальнай справы, мы паставілі цэлы рад вопытаў. 9. Вядуцца пошукі магчымасці стварэння кандэнсатараў большай магутнасці. 10. Існуе думка аб мэтазгоднасці праверкі магчымасці выкарыстання ў катушках крыжовай намоткі. 11. Была зроблена спроба экспераментальнага здзяйснення апісанага ідэальнага змяшальніка з дапамогай тунельнага дыёду. 12. Ціск газу можна аўтаматычна падтрымліваць пастаянным шляхам рэгулявання току накала награвальнага элемента электроннай лямпы гідраскапічнага вузла.

Заданне 6 /хатняе/ выканайце па падручніку Лепешава І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.- С. 59-60/Пр. 147,148/.

Практычная заняткі

Канструкцыі з аддзеяслоўнымі назоўнікамі. Рашчапленне, склоны выказніка

Мэты: удасканаленне навыкаў правільнага ўжывання аддзеяслоўных назоўнікаў; уменне правільна выбіраць склонавую форму іменнай часткі выказніка; пазбаўленне граматычных і стылістычных памылак у мове навучэнцаў.

Асноўныя паняцці: аддзеяслоўныя назоўнікі, нанізванне аднолькавых склонаў, рашчапленне выказніка, склоны выказніка, канцылярызмы.

Абсталяванне рабочага месца: сшытак, раздатачны матэрыял, індывідуальныя карткі.

Змест і віды работ: утварэнне слоў, пэўных сінтаксічных канструкцый; пераклад дадзеных слоў, словазлучэнняў на рускую мову; выпраўленне моўных хібаў у сказах; аналіз сказаў; замена словазлучэнняў паралельнымі канструкцыямі; рэдагаванне сказаў.

Справаздача: выкананае практычнае заданне, вусныя адказы на пастаўленыя выкладчыкам пытанні.

Кантрольныя пытанні:

  1. Дайце стылёвую характарыстыку канструкцыям з аддзеяслоўнымі назоўнікамі.

  2. Ахарактарызуйце паняцце “рашчапленне выказніка”.

  3. Якія назіраюцца недахопы пры ўжыванні аддзеяслоўных назоўнікаў?

  4. Форму якога склону набывае іменная частка выказніка пры пэўных дзеяслоўных звязках?

Літаратура:

  1. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

  2. Маршэўская В.В. Беларуская мова (прафесійная лексіка) ў сінтаксічным і стылістычным аспектах.- Гродна: ГрДУ, 2002.

  3. Рахманин Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов. – М., 1998.

  4. Розенталь Д.Э. Практическая стилистика русского языка.- М., 1974.

  5. Сенкевич М.П. Практическая стилистика русского языка и литературное редактирование.- М., 1980.

  6. Цікоцкі М.Я, Цікоцкі А.М. Практыкум па стылістыцы беларускай мовы. Ч.1,2.-Мн.:БДУ, 2001.

Заданне 1. Азнаёмцеся з інфармацыяй. Зрабіце выснову.

Падкрэслена кніжны характар надаюць маўленню аддзеяслоўныя назоўнікі на -анне (-янне), -енне, -ццё: За незвяртанне ўвагі на шматлікія папярэджанні аб'явіць вымову; Ніякага прыняцця мер па гэтых скаргах не было; Адносна прыспешання вытварэння выканання. Яшчэ выкарыстоўваюцца аддзеяслоўныя назоўнікі з суф. –к-, з нулявым афіксам (выпрацоўка, уваход), назоўнікі з адмоўем не : недавыкананне, нявыплата; недапрацоўка і пад.

Для АДС характэрна насычанасць сказаў аддзеяслоўнымі назоўнікамі (Асноўнымі задачамі Савета з'яўляюцца: ... каардынацыя дзейнасці кантралюючых органаў, прагназіраванне і планаванне кантрольнай работы, у тым ліку шляхам распрацоўкі адзінага каардынацыйнага плана.; вызваліць ад збірання консульскага збору за выдачу гасцявых віз на ўезд...);

Аднак, як відаць, ужыванне аддзеяслоўных назоўнікаў можа выклікаць такія стылістычныя памылкі, як нанізванне аднолькавых склонаў/гл.вышэй/, неапраўданае расшчапленне выказніка і штучныя ўтварэнні.

Недахопы канструкцый з аддзеяслоўнымі словаўтварэннямі выяўляюцца таксама і ў тым, што назоўнікі не заўсёды даюць магчымасць выказаць пэўныя адносіны, якія звычайна выражаюцца пры дапамозе форм часу, трывання, стану дзеясловаў. Так, у сказе Прамоўца нічога не сказаў аб скарачэнні працоўнага дня і выпраўленні мінулагодніх памылак няясна, ці працоўны дзень ужо скарочаны, ці ён скарачаецца, ці будзе скарачацца. Тое ж самае можна сказаць і пра слова выпраўленні. У сказе Неабходна клапаціцца аб пашырэнні асартыменту выпускаемай прадукцыі нельга зразумець, што патрабуецца — пашыраць ці пашырыць асартымент выпускаемай прадукцыі. Па-рознаму можна зразумець і наступную фразу: Вяртанне хлопчыка (хлопчык сам вярнуўся ці яго вярнулі?).

Калі канструкцыя з аддзеяслоўным назоўнікам недакладна перадае адценні сэнсу, то яе трэба замяніць іншай паралельнай канструкцыяй. Часцей за ўсё ў такіх выпадках ужываюць канструкцыі з асабовымі дзеясловамі. Так, сказ У мэтах паляпшэння вучэбна-выхаваўчага працэсу і стварэння неабходнай матэрыяльна-тэхнічнай базы патрабуецца павелічэнне асігнавання сродкаў можна перабудаваць наступным чынам: Для таго каб палепшыць вучэбна-выхаваўчы працэс і стварыць неабходную матэрыяльна-тэхнічную базу, трэба павялічыць асігнаванне сродкаў.

Пры пералічэнні дзеянняў аддзеяслоўныя назоўнікі звычайна выступаюць як уяўныя прадметы. У такіх выпадках, асабліва ў кніжнай мове, лепш ужываць не назоўнікі, а інфінітывы. Замест Нам трэба часцей праводзіць наведванне цэхаў, кантраляванне выканання ўсіх пунктаў дагавораў адміністрацыяй, інструктаванне прафсаюзных работнікаў можна сказаць: Нам трэба часцей наведваць цэхі, кантраляваць выкананне ўсіх пунктаў дагавораў з адміністрацыяй, інструктаваць прафсаюзных работнікаў. Праўда, такія канструкцыі не заўсёды сінанімічныя ў поўным сэнсе гэтага слова. Напрыклад, фразы Люблю чытаць і Люблю чытанне могуць выражаць розны сэнс: інфінітыў абазначае дзеянне той жа асобы, што і дзеяслоў люблю, а назоўнік можа ўказваць на дзеянне іншай асобы: Люблю мастацкае чытанне Слесарэнкі.

Неапраўданае расшчапленне выказніка: Два разы на тыдзень я раблю ўборку памяшкання. Праўка: прыбіраю / бо нейтральны стыль/.

Прызвязачная частка састаўнога іменнага выказніка звычайна ставіцца ў творным склоне: Сродкі застаюцца нявыкарыстанымі.

Штучныя ўтварэнні, якія слоўнікам не замацаваны, ужываць у АДС нельга (напр. Узлажанне і вылажанне з люка зацягнулася. У гардэробе сачылі за зняццем вопраткі ).

Канструкцыі з аддзеяслоўнымі назоўнікамі бываюць сэнсава сінанімічныя розным даданым сказам, што стварае магчымасць выбару ў адпаведнасці з характарам тэксту і мэтай выказвання: Для паляпшэння работы гурткоў трэба прыняць тэрміновыя меры і Для таго каб палепшыць работу гурткоў, трэба прыняць тэрміновыя меры.

У адных выпадках выкарыстанне аддзеяслоўных назоўнікаў з'яўляецца абавязковай умовай захавання стандарту АДС, у іншых выпадках яны могуць замяняцца паралельнымі сінтаксічнымі канструкцыямі.

Заданне 2. Утварыце аддзеяслоўныя назоўнікі ад прыведзеных дзеясловаў. Зрабіце пераклад назоўнікаў на рускую мову.

Бетаніраваць, рыхліць, вылічаць, складаць, узгадняць, кіраваць, гравіраваць, маркіраваць, прэсаваць, шліфаваць, награваць, абжыгаць, зліваць, выдвігаць, запускаць, паказваць, уручаць.

Заданне 3. Адзначце выпадкі нематываванага выкарыстання канструкцый з аддзеяслоўнымі назоўнікамі і граматыка-стылістычныя памылкі, якія ўзніклі ў выніку злоўжывання аддзеяслоўнымі назоўнікамі (недакладнасць, двухсэнсоўнасць выказвання).

1. На начальніка цэха была ўскладзена павіннасць прыняцця мер да падняцця дысцыпліны ў цэху. 2. Для змяншэння забруджвання шахтных вод разгледжанага басейна неабходна павысіць ступень добраўпарадкавання падземных выпрацовак шляхам паляпшэння працы падземнай асенізацыі, правядзення ачысткі і сістэматычнай уборкі падземных выпрацовак, устройства закрытых латкоў і трубаправодаў для стоку шахтных вод. 3. Адкрыццё чанаў у час афарбоўкі вядзе да парушэння тэхналагічнага рэжыму. 4. У выпадку выяўлення на дахах снегу неабходна правесці скідванне апошняга ва ўхіленні пашкоджання дахаў. 5. Прынос і распіццё спіртных напояў строга забараняецца. 6. Адсутнасць памяшкання майстэрні ўскладняе ўцягванне ў працу ўсіх супрацоўнікаў. 7. Узлажанне і вылажанне з люка зацягнулася. 8. У мэтах навядзення парадку ў справе збору і захавання вогнеўпорнага лома і недапушчэнне выпадкаў вывозу лома ў адвалы ці расходванне не па назначэнню кіраўнікі ўчасткаў павінны праводзіць сістэматычнае абследванне прадпрыемстваў. 9. Сяргееў і Шырокаў у мэтах пакрывання бяздзейнасці і ўтойвання вынікаў сваёй нездавальняючай працы ўпрыгожвалі ў кар’ерысцкіх мэтах сапраўдны стан з выкананнем планаў. 10. Неабходна праверыць правільнасць выканання ўкручвання злучэння. 11. Калі грыб не ўсплывае, то неабходна перанесці сасуд з культурай у больш цёплае асяроддзе, пасля чаго ўсплыццё адбываецца ў 1-2 дні. 12. Аблысення і выпадзення валасоў можна пазбегнуць шляхам працірання іх рэкамендуючай вадкасцю. 13.У гардэробе сачылі за зняццем вопраткі. 14. Нельга дапускаць пакіданне навучэнцаў без нагляду.

Заданне 4. Знайдзіце ў прыведзеных ніжэй урыўках з твораў мастацкай літаратуры аддзеяслоўныя назоўнікі, падумайце, з якой стылістычнай мэтай яны выкарыстаны аўтарамі.

1. Без какового соглашения оная свинья никоим бы образом не могла быть допущенною к утащению бумаги. 2. Равным образом воспрещается выколотие глаза, откушение носа... отнятие головы. 3. Губернское правление, получив этот рапорт, вошло в такого рода рассуждение: так как влетение и разбитие стекол вороною показывают явную небрежность со стороны лиц, смотрению которых непосредственно подлежат присутственные места, то израсходованную сумму возложить на виновных... 4. Умерщление произошло по причине утонутия.

Заданне 5. Утварыце ад дадзеных слоў канструкцыі пад назвай “рашчапленне выказніка”.

Дапамагчы, прыбраць, улічыць, падтрымаць, адрэмантаваць, садзейнічаць.

Заданне 6. У прыведзеных прыкладах, дзе толькі магчыма, спрасціце выказнікі. Адзначце стылістычную розніцу паміж паралельнымі варыянтамі сказаў.

1) Калгаснікі вядуць вывазку ўгнаенняў на палі. 2) У нашай брыгадзе некаторы час меў месца недахоп сродкаў на рамонт інвентару. 3) Мы прыкладзем усе намаганні, каб у бліжэйшыя дні дасягнуць поўнага заканчэння сяўбы зерневых культур і пасеяць на значнай плошчы раннюю бульбу. 4) Магазін утварае гандаль з 8 да 22 гадзін. 5) Сталявар упэўнена вядзе хуткасную плаўку металу. 6) Кожны раз, як толькі кароў выганяюць у поле, я ўтвараю ўборку станкоў. 7) Хірург зрабіў аперацыю хвораму.

Заданне 7. Адзначце памылкі і стылістычныя недахопы ва ўтварэнні састаўнога іменнага выказніка. Выпраўце сказы.

1. Выпадкаў парушэння графіку руху брыгадай Мікалая Перавошчыкава за два апошнія гады не мела месца. 2. Лясы Беларусі прадстаўляюць велізарнае багацце. 3. Такая зборная каманда ўяўляе з сябе выпадковы набор “зорак”. 4. У стылі працы вытворчых нарад вялікае значэнне маюць не агульныя ўказанні і дырэктывы, а непасрэдная арганізацыя вытворчасці, дапамога і кантроль. 5. Формы дапамогі школ адна адной розныя. 6. У працы адміністрацыі маюць месца факты недаацэнкі пытанняў выхавання моладзі завода. 7. Нягледзячы на цяжкія ўмовы надвор’я і нізкую бачнасць, І.П.Багданаў здолеў спыніць машыну і не здзейсніў наезд. 8. Галоўны інтарэс і турбота механізатараў у тым, каб забяспечыць бесперабойную працу механізмаў. 9. Гэта задача стала цалкам вырашальная. 10. Асаблівасць бытавога абслугоўвання ў тым, што яно мае справу галоўным чынам з індывідуальным заказчыкам.

Заданне 6/хатняе/ складзіце два тэксты дакументаў, насычаных аддзеяслоўнымі назоўнікамі; прывядзіце прыклады сінтаксічных клішэ з канструкцыяй “расчапленне выказніка”.

Практычныя заняткі

Дапасаванне азначэнняў, прыдаткаў.

Мэты: фарміраванне ўменняў дапасоўваць азначэнні пры складаных састаўных словах і прыдаткі;

удасканаленне навыкаў правільных форм ужывання азначэнняў; удасканаленне маўленчай культуры навучэнцаў.

Асноўныя паняцці: складаныя састаўныя словы; дапасаванне азначэнняў, прыдаткаў, дапасаванне назоўнікаў, якія абазначаюць геаграфічныя назвы; азначэнне пры назоўніку агульнага роду.

Змест і віды работ:апытванне тэарэтычнага матэрыялу, паведамленне новага матэрыялу, чытанне тэкстаў з каментарыем, аналіз тэкстаў; выбар правільнай формы слова; знаходжанне моўных хібаў у сказах; рэдагаванне сказаў.

Справаздача: выкананае практычнае заданне, доказнасць свайго меркавання, напісанне самастойнай працы.

Кантрольныя пытанні і заданні:

  1. Назавіце асноўныя недахопы пры ўжыванні некаторых відаў азначэнняў , прыдаткаў.

  2. Як дапасаваць у кантэксце складанасастаўныя словы?

Літаратура:

  1. Арашонкава Г.У., Лемцюгова В.П. Кароткі слоўнік беларускай мовы.- Мн., 1994.

  2. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

  3. Лепешаў І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.

  4. Наркевіч А.Т. Практычны курс сучаснай беларускай мовы.- Мн., 1992.

  5. Рахманин Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов. – М., 1998.

  6. Цікоцкі М.Я, Цікоцкі А.М. Практыкум па стылістыцы беларускай мовы. Ч.1,2.-Мн.:БДУ, 2001.

Трэба ведаць!!!

Дапасаванне азначэнняў. Калі азначэнне адносіцца да назоўніка, які мае пры сабе прыдатак, то ён дапасуецца да галоўнага слова спалучэння (галоўнае слова знаходзіцца звычайна на 1-ым месцы): новы вагон-лабараторыя, новая машына-грузавік.

Калі азначэнне адносіцца да спалучэння асабовага імя і прыдатка ( рэжысёр Турава, кампазітар Пахмутава), то азначэнне звычайна дапасуецца да першага назоўніка: вядомы доктар Парфёнава, наш дырэктар завода Сяргеева. Адступленні ад гэтага правіла назіраюцца, калі азначэнне выражаецца дзеепрыметнікам, што ў асноўным характэрна для рускай мовы: приехавшая на фестиваль композитор Пахмутова. У беларускай мове лічэбнікі 2,3,4 патрабуюць дапасавання назоўнікаў і прыметнікаў у форме назоўн.склону адз. ліку: два выдатныя майстры, чатыры новыя вазы.

Прыдатак, як правіла, дапасуецца ў склоне да азначальнага слова: у школе-інтэрнаце.

ВЫКЛ.: 1) не скланяюцца ўмоўныя назвы і абазначэнні прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і г.д., якія ўжываюцца з родавым найменнем: у выдавецтве”Полымя”, на заводзе “Тэрмапласт”, у газеце”Наша ніва”;

2) не змяняюцца геаграфічныя назвы: да вострава Мадагаскар, на возеры Чорнае, у праліве Ла-Манш;

3) не скланяюцца назвы гарадоў, вёсак, станцый і г.д.: у горадзеКойданава / бо можа быць незразумелым пры скланенні пачатковая форма Койданава ці Койданаў/.

Складаныя састаўныя словы. Пры іх ужыванні назіраюцца пэўныя цяжкасці:

1) у канкрэтным выпадку неабходна вызначыць, як скланяецца кожная частка слова: неабходна змяняць па склонах абедзве часткі ці толькі адну. Напр., паведаміць генерал(у)-лейтэнанту?

2) цяжка бывае выбраць форму выказніка ці азначэння пры дзейніку, выражаным састаўным найменнем. Словы, якія ўвайшлі ў склад новага тэрміна, могуць мець розныя граматычныя катэгорыі роду. Напр., ? новы (ая) плашч-палатка?

Пры ўжыванні складанасастаўных слоў лепш за ўсё карыстацца даведачнай літаратурай.

  • Паслядоўнасць дзеянняў:

  1. выявіць, колькі частак слова скланяецца;

  2. калі скланяюцца абедзве часткі , вызначце граматычны род па першаму слову( сукенка-касцюм, я не маю сукенкі-касцюма).

Калі скланяецца толькі другая частка, граматычны род вызначаецца па другому слову. ( плашч-палатка, ён мае сапраўдную плашч-палатку).

  • Таксама пры вызначэнні неабходна кіравацца сэнсам тэрміна. Якое слова вядучае? Вядучым з’яўляецца тое слова, якое выражае больш шырокае паняцце ці канкрэтна абазначае прадмет: кафэ-сталовая адрамантавана ( сталовая мае больш шырокае паняцце), крэсла-ложак стаяла ў куце (адзін з відаў крэслаў, 2-я частка ўдакладняе значэнне першай). Адзначаецца, што часцей за ўсё вядучае слова знаходзіцца на першым месцы і абедзве часткі скланяюцца. Калі вядучым словам з’яўляецца другое слова (раман-газета – выданне, якое публікуе раманы), то скланяецца толькі другая частка: прачытаць у раман-газеце.

  • Па правілу можна падзяліць такія найменні на злітныя і састаўныя. Састаўныя – кожны элемент мае самастойную інфармацыю, прычым 2-ая частка ўспрымаецца як азначэнне да першай: тэлефон-аўтамат – аўтаматычны тэлефон, значыць скланяецца 2 часткі, граматычны род вызначаецца па першаму слову: сустрэча-банкет адбылася. Злітыя найменні абазначаюць адзінае, фактычна непадзельнае паняцце, асноўная сэнсавая нагрузка прыпадае на 2-ую частку слова: дзізель-матор – дзізельны матор – скланяецца толькі 2-ая частка, па ёй вызначаецца род. Спытаць у шэф-повара, дывізійная штаб-кватэра.

Найменні па прафесіі, пасадзе, чыну, званню (прэм’ер-міністр, генерал-палкоўнік), а таксама спецыяльныя тэрміны (эха-імпульс, грам-маса) звычайна ўяўляюць сабой злітныя складанасастаўныя словы. Існуюць складанасастаўныя словы, у якіх скланяецца толькі 1-ая частка. Да іх адносяцца словы з 2-ой часткай – максімум, мінімум, - эласцік, - фікс, - комік, -буф і інш.: праграмы-мінімум, ідэі-фікс.

Cкладанасастаўныя словы. Слоўнік рэдактара.

Слова

тып

Колькасць частак, якія скланяюцца

Граматычны род

Альфа-распад

Злітнае

1

М.р.

Аўтамабіль-лесавоз

Састаўное

2

М.р.

Блок-схема

Злітнае

1

Ж.р.

Вакуум-апарат

Злітнае

1

М.р.

Вакуум-сушылка

Злітнае

1

Ж.р.

Вектар-функцыя

Злітнае

1

Ж.р.

Вечар-сустрэча

Састаўное

2

М.р.

Вольт-секунда

Выстаўка-продаж

Злітнае

Састаўное

1

2

М.р.

Ж.р.

Генерал-адмірал

Злітнае

1

М.р.

Дзед-Мароз

Састаўное

2

М.р.

Джаз-аркестр

Злітнае

1

М.р.

Диван-кровать(р.м.)

Састаўное

2

М.р.

Дзізель-матор

Злітнае

1

М.р.

Завод-лабараторыя

Састаўное

2

М.р.

Ідэя-фікс

Злітнае

1

Ж.р.

Інжынер-эканаміст

Састаўное

2

М.р.

Ініцыял-застаўка

Злітнае

1

Ж.р.

Кафэ-бар

Злітнае

1

М.р.

Кафэ-сталовая

Злітнае

1

Ж.р.

Крэсла-качалка

Састаўное

2

Н.р.

Лорд-канцлер

Магазін-атэлье

Злітнае

Састаўное

1

1(2 ч. не скланяецца)

М.р.

М.р.

Магазін-салон

Састаўное

2

М.р.

Матч-турнір

Злітнае

1

М.р.

Матор-генератар

Злітнае

1

М.р.

Музей-кватэра

Састаўное

2

Ж.р.

План-схема

Злітнае

1

Ж.р.

Платье-костюм(р.м.)

Састаўное

2

Н.р.

Плашч-палатка

Злітнае

1

Ж.р.

Праграма-мінімум

Злітнае

1

Ж.р.

Прэм’ер-міністр

Злітнае

1

М.р.

Рэдактар-кансультанат

Састаўное

2

М.р.

“Раман-газета”

Злітнае

1

Ж.р.

Смотр-конкурс

Састаўное

2

М.р.

Счет-фактура(р.м.)

Злітнае

1

М.р.

Тэлефон-аўтамат

Састаўное

2

М.р.

Часы-браслет(р.м.)

Састаўное

2

---

Шэф-повар

Злітнае

1

М.р.

Школа-інтэрнат

Састаўное

2

Ж.р.

Ясли-сад(р.м.)

Састаўное

2

---

Заданне 1. Выберыце форму дапасаванага азначэння. Свой выбар абгрунтуйце.

  1. У Варшаве (адкрылася, адкрыўся) (новы, новае) кафэ-шоп.

  2. (Новы, новая) тэатр-антрэпрыза адкрывае тэатральны сезон.

  3. Герой фільма, каб пазбегнуць заключэння на 60 гадоў, пачынае супрацоўнічаць з (амерыканскім, амерыканскай) ФБР.

  4. Тым, хто зацікавіўся тэмай і хоча абмеркаваць сучасныя праблемы (беларускага, беларускай, беларускіх) ПР, неабходна звязацца з арганізатарам “Дзён паблік рылейшанз у Мінску”.

  5. Усе чакалі ад вядомай актрысы (праўдзівага, праўдзівай) інтэрв’ю-споведзі.

  6. Я купіла (такую, такіе) (прыгожую, прыгожыя) спадніцу-штаны, (якая, якія) зноў (увайшлі, увайшла) ў моду.

  7. (Маладзёжная, маладзёжны) бар-дыскатэка карыстаецца велізарнай папулярнасцю сярод студэнтаў нашага горада.

  8. Псіхолагі лічаць, што ёсць дзве (асноўных, асноўныя) прычыны: складаная сацыяльна-эканамічная сітуацыя і звычка “смецце захоўваць у хаце”.

  9. (Новых, новыя) тры магазіны ў бліжэйшы час адчыняцца ў нашым мікрараёне.

  10. Яна працягнула да яго абедзве (свае, сваіх) рукі.

  11. Два (мае, маіх) (старэйшыя, старшых) браты і абедзве сястры бралі ўрокі спеваў.

  12. (Першыя, першых) два месцы занялі прадпрыемствы–вытворцы біфідабактэрый менавіта з Японіі.

  13. У Еўропе ўводзіцца адзіная грашовая адзінка – еўра. Мяркуюць, што (адна, адно, адзін) еўра будзе каштаваць даражэй за даляр.

  14. Абедзве (дзеючыя, дзеючых) пастановы Дума выносіць на пасяджэнне, якое адбудзецца заўтра.

Заданне 2. З прыведзеных у дужках форм азначэнняў выберыце правільную. Зрабіце пераклад сказаў на рускую мову.

  1. У падарунак былі набыты чатыры (старажытныя, старажытных) вазы.

  2. Два (наступныя, наступных) месяцы мы правялі на моры.

  3. Аэрафлот набыў дваццаць два (новых, новыя) самалёты.

  4. Яго суправаджалі дзве (блізкія, блізкіх) знаёмыя.

  5. Спадчына паміж сваякамі падзелена на тры (няроўныя, няроўных) часткі.

  6. Гэты чалавек быў (страшны, страшная) абжора.

Заданне 3. Складзіце з прыведзенымі ніжэй словамі сказы на рускай мове так, каб гэтыя словы былі выкарыстаны ў форме ўскосных склонаў. Зрабіце пераклад сказаў на беларускую мову.

Тайм-чартер (морской договор на аренду торгового судна или его части на определенный срок), кросс-чек (перекрестный контроль), письмо-запрос, холдинг-компания, бизнес-круиз.

Заданне 4. Раскрыйце дужкі, уласныя імёны пастаўце ў патрэбнай форме, пазначце магчымыя варыянты.

1. Мы набліжаліся да выдатнага горада (Афіны). 2. Партугальскі лайнер “Санта Марыя” , які накіроўваецца са сталіцы краіны (Лісабон)... 3. Пісьменніца Галіна Мікалаеўна нарадзілася ў 1911 г. у вёсцы (Усманка) Томскай вобласці ў настаўніцкай сям’і. 4. Усталявана прамая фотатэлеграфічная сувязь паміж гарадамі (Масква) і (Кемерава). 5. Дом адпачынку пабудаваны ў мясцовасці чароўнай прыгажосці, паблізу ракі (Істра), на мяжы духмянага сасновага масіву. 6. Адбылося ўручэнне прызоў пераможцам гонак на (Масква-рацэ). 7. Выстава малюнкаў іспанскіх майстроў была арганізавана ў Санкт-Пецярбурзе, у музеі (“Эрмітаж”).8. Паблізу горада (Крукаў) пачынаецца вузкая дарога, што даходзіць да возера (Краюхіна), дзе маюцца кар’еры. 9. У сталіцы Чувашыі, горадзе (Чабаксары), адкрыўся новы драматычны тэатр. 10. Першая група гасцей спынілася ў гасцініцы (“Масква”). 11. Шмат маляўнічых месцаў вы знойдзіце на рэках (Нёман) і (Сож). 12. Усеагульная ўвага прывабілі здарэнні на востраве (Кіпр). 13. У Мінск для вядзення перамоў па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва паміж (Рэспубліка Беларусь) і (Рэспубліка Індыя) прыбыла спецыяльная дэлегацыя. 14. Цягнік спыніўся на станцыі (Купалаўская). 15. Адзін з маскоўскіх дзіцячых універмагаў знаходзіцца па вуліцы (Арбат).

Заданне 5/хатняе / выканайце па падручніку Лепешава І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.- С. 52-53/Пр. 130-132/.