Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
сінтаксіс.docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
148.75 Кб
Скачать

Практычныя заняткі

Граматычная сувязь паміж дзейнікам і выказнікам.

Мэты: азнаямленне з асноўнымі палажэннямі дапасавання дзейніка да выказніка; выпрацоўка навыкаў у правільным выбары формы выказніка пры некалькіх дзейніках; фарміраванне ўменняў правільна выбіраць форму выказніка пры дзейніку, выражаным колькасна-іменным спалучэннем, удасканальванне маўленчай культуры навучэнцаў.

Асноўныя паняцці: дапасванне выказніка да дзейніка; асаблівасці ўжывання формы множнага ліку выказніка; рэгламентацыя ў выбары выказніка пры некалькіх дзейніках.

Абсталяванне рабочага месца: дошка. сшытак, падручнікі, раздатачны матэрыял.

Змест і віды работ: чытанне тэкстаў; аналіз сказаў; правільны выбар форм выказніка; стылістычная праўка сказаў; рэдагаванне тэкстаў.

Справаздача: выкананае практычнае заданне.

Кантрольныя пытанні:

  1. Адзначце асаблівасці дапасавання выказнікаў да дзейнікаў.

  2. Якія нормы дапасаванне выказнікаў да аднародных дзейніках?

  3. Чым можна растлумачыць адсутнасць дапасавання ў ліку некаторых іменных, а таксама дзеяслоўных выказнікаў, якія адносяцца да зборных назоўнікаў?

  4. Якімі асаблівасцямі вызначаецца дапасаванне выказніка да дзейніка ў формах роду?

Літаратура:

  1. Бордович А.М., Гуруцкий А. А. ,Чернышова Л. В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.- Мн., 1994.

  2. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

  3. Наркевіч А.I. Практычны курс сучаснай беларускай мовы.- Мн., 1992.

  4. Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы.- Мн., 1995.

  5. Цікоцкі М.Я, Цікоцкі А.М. Практыкум па стылістыцы беларускай мовы. Ч.1,2.-Мн.:БДУ, 2001.

На пісьме часам узнікаюць цяжкасці, звязаныя з дапасаваннем выказніка да дзейніка, выражанага колькасна-іменным спалучэннем.

Выказнік ставіцца ў адзіночным ліку, калі дзейнік выражаны:

  1. спалучэннем колькаснага лічэбніка адзін з назоўнікам: На прадпрыемства быў прыняты 21 спецыяліст;

  2. спалучэннем зборных лічэбнікаў з назоўнікам: Трое нашых супрацоўнікаў паехала на стажыроўку ў Германію;

  1. спалучэннем слоў тыпу большасць, меншасць, рад, шэраг, мноства, большая частка, меншая частка і пад. з назоўнікам роднага склону множнага ліку: Шэраг прапаноў праекта не падмацаваны разлікамі;

  2. займеннікам хто: Тыя, хто прачытае лепшы даклад, будуць узнагароджаны прэміяй.

Аднак, калі трэба падкрэсліць актыўнасць дзеяння, выказнік можа ўжывацца ў множным ліку: Дзве тоны цэменту былі адпраўлены ў красавіку.

Выказнік выкарыстоўваецца таксама ў адзіночным ліку ў сказах, калі:

  1. пры аднародных дзейніках ёсць злучнік не толькі — але і: Не толькі памылка ў праграме, але і грубае парушэнне тэхнікі бяспекі было дапушчана пры выкананні гэтага задання;

  2. выказнік выносіцца на першае месца перад дзейнікамі адной тэматычнай групы: Пераможа ўпэўненасць і дакладнасць у рабоце;

  3. у склад аднародных дзейнікаў уваходзяць займеннікі кожны, увесь, ніякі і пад.: Кожны станок, кожны рухавік, кожны агрэгат быў узяты на ўлік;

  4. лагічны націск прыпадае на выказнік, пасля якога ідзе пералік: У продаж выстаўляецца: трактары МТЗ-80 і бульбака-палкі, збожжаўборачны камбайн «Ніва» і ... .

Прызвязачная частка састаўнога іменнага выказніка звычайна ставіцца ў творным склоне: Сродкі застаюцца нявыкарыстанымі.

Заданне 1. Выберыце правільную форму выказніка, растлумачце свой выбар.Зрабіце параўнанне з аналагічнымі канструкцыямі ў рускай мове.

  1. (Адбылося, адбыліся) два (цікавых, цікавыя) здарэнні.

  2. Дайшло да таго, што ў некаторых рэгіёнах (узнікла, узніклі) па тры-чатыры аддзяленні руху.

  3. Гавораць, што рад недзяржаўных уладальнікаў тэлекампаній (гатоў, гатовы) прапанаваць дзесяць працэнтаў на грашовы абмен.

  4. Тады (згінула, згінулі) некалькі рабочых.

  5. За гэта рашэнне (прагаласавала, прагаласавалі) 238 дэпутатаў.

  6. Большасць людзей (адказала, адказалі) на гэта пытанне “так”.

  7. Большасць іх (было, былі) вядомымі экспертамі.

  8. Рад новых законапраектаў (адхілен, адхілены) Думай на гэтым тыдні.

  9. Шмат людзей (прайшло, прайшлі) каля помніка.

  10. Сотні раслін (узышло, узышлі) на гэтых градках.

  11. Акрамя асноўнай вялізнай трэшчыны геафізікам (вядома, вядомы) і некалькі іншых.

  12. Некалькі тысяч жыхароў горада (жыве, жывуць) у сейсмічна небяспечнай зоне.

  13. Частка жыхароў (пераехала,пераехалі) да сваякоў.

  14. (Першыя, першымі) забілі трывогу вучоныя Інстытута ядзернай фізікі.

  15. На гэту прапанову АН РБ (адказаў, адказала, адказалі) адмовай.

  16. МУС (адхіліла, адхіліў, адхілілі) некалькі тысяч подпісаў.

Заданне 2. З прапанаваных у дужках форм выказніка выберыце патрэбную.

  1. Большасць дэпутатаў (прысутнічала, прысутнічалі) на пасяджэнні, але некаторая частка народных выбраннікаў яшчэ (не вярнулася, не вярнуліся) з канікул.

  2. Мноства людзей (прыйшло, прыйшлі) на сустрэчу з пісьменнікам.

  3. Рад прыхільнікаў сілавога рашэння канфлікту (выказаў, выказалі) меркаванне аб працягванні ваенных дзеянняў у Чачне.

  4. Большасць выбаршчыкаў (не прыйшло, не прыйшлі) на выбарчыя ўчасткі.

  5. Большасць дэпутатаў (выказалася, выказаліся) ў падтрымку прапанаванага праекта закона, (прагаласавала, прагаласавалі) за яго прыняцце.

  6. Большая частка водзываў (была станоўчай, былі станоўчымі).

  7. Большая частка газет і часопісаў (адносіцца, адносяцца) да дэмакратычнай прэсы.

  8. Рад дзеячоў культуры (аказаў, аказалі) падтрымку цяперашнему міністру культуры.

  9. Частка заяў міністра, апублікаваных ва ўчарашнім нумары, дакладна (паказвае, паказваюць) пазіцыю правіцельства.

  10. Мноства прыкмет (паказвае, паказваюць) на змяненне надвор’я.

Заданне 3. З прапанаваных у дужках форм выказніка выберыце патрэбную

  1. У залу (увайшло, увайшлі) сем чалавек.

  2. Гэтым летам на гастролі ў наш горад (прыязджала, прыязджалі) два тэатры.

  3. У яго (было, былі) дзве сям’і – адна законная, другая тайная.

  4. Дваццаць адзін салдат (згінуў, згінулі) пры штурме чачэнскага сяла.

  5. На кнігу (атрымана, атрыманы) трыццаць пяць водзываў.

  6. Кожны дзень (выдаецца, выдаюцца) толькі пяць газет.

  7. Лепшыя дзесяць прац (адзначана, адзначаны) грашовымі прызамі.

  8. На пасяджэнні (прысутнічала, прысутнічалі) чалавек дзесяць.

  9. Усе дваццаць адзін спартсмен (прабег, прабеглі) дыстанцыю.

  10. У доме (жыло, жылі) тры сям’і.

  11. Многа людзей (выразіла, выразілі) сваю ўпартасць ваеннымі дзеяннямі.

  12. Не менш за дваццаць чалавек (наведала, наведалі) ў гэты дзень выставу.

  13. Некалькі вінаватых (было, былі) пакараны, астатнім зроблена папярэджванне.

Заданне 4. Вызначце, ці правільна выбрана форма выказніка. Адзначце выпадкі няправільнага ці варыянтнага ўжывання.

  1. Усе, хто не паехалі ў Крым, доўга шкадавалі аб гэтым.

  2. Мамы і малышы паедуць на дачы, тыя, хто астанецца ў горадзе, будуць большую частку дня праводзіць на вуліцы.

  3. Віцэ-прэм’ер РФ Валянціна Матвіенка інфармавала падрабязнасці.

  4. У цэнтры працавала вопытная псіхолаг Н.В. Паўлава, якая даўно займаецца гэтай праблемай.

  5. Галіна Уланава – адна з лепшых прадстаўнікоў рускай балетнай школы.

  6. У верасні 2011 года ён з жонкай легальна вярнуліся з Амерыкі.

  7. Яе прыгажосць, дакладней, яе прывабнасць зачаравала ўсіх.

  8. “Дынама” перамагла “Тарпеда”з лікам 5:2.

  9. Microsoft выпусціў новую праграму.

  10. КДБ пужаў не толькі жыхароў сваёй краіны, але і заходніх турыстаў.

  11. Марыя Арбатава – адна з удзельнікаў жаночага руху.

  12. У прошлым годзе на будаўнічых аб’ектах адбылося больш за 500 няшчасных выпадкаў, у выніку якіх загінула 35 чалавек.

  13. Вадзіцель “Таёты” моцна выцяла спіну.

  14. Стоячы ў чарзе, ён чуў, як правізор кансультавала пакупніцу.

  15. Аднойчы першая скрыпка не выйшаў на работу і канцэрт не адбыўся.

  16. ФСБ ужо заявіла пратэст, а ЦРУ прамаўчаў.

  17. Сёння споўнілася 70 гадоў Нілу Гілевічу, аднаму з вядучых персон сучаснай беларускай паэзіі.

  18. Тры кінастужкі намінавана на “Оскар”.

  19. Увогуле, Валерыя Паўлаўна – адна з самых таленавітых людзей, якіх я сустракаў.

  20. У нас на сувязі была наш карэспандэнт Алена Пагарэльцава.

Заданне 5/самастойная праца/.

  1. Прааналізуйце формы дапасавання выказнікаў у прыкладах:

Трое падросткаў вярталіся са школы. У хаце засталося двое дзяцей. Сядзела чалавек дваццаць вайскоўцаў. З дзясятак цялят пасецца на лузе. Мінула дзесяць гадоў. Насустрач нам выбегла некалькі школьнікаў. Непадалёку праязджала некалькі фурманак. Уцалела тады каля пятнаццаць хат. Вакол талпілася многа людзей. Большасць калгаснікаў працавала ў полі. Нямала стагоў узвышаецца на сенажаці.

Бацька з сынам працавалі на камбайне. Ён з сябрам былі на рэчцы Яна з дзіцем сядзела на лаўцы. Іван Кузьміч з дачкой вяртаўся дадому.

Наперадзе ішлі Туравец і Сільчанка. За сталом сядзелі дзед і ўнук. 3-за ўзгорка паказаўся горад і рачны вакзал. Ні то шум, ні то гул раздаваўся здадёк. Сэрца сціскалі гнеў і сумненні.

Паліто вісяць у вітрынах. Моладзь працавала дружна. Трое падышлі пазней. Усе чацвёра ўвайшлі ў хату. На табло мігала дваццаць тры.

Сядзіць дзятва і слухае голас свайго настаўніка. Удар наш - бліскавіцы, наш голас - перуны. Вы - герой працы.

  1. Як правільна ўжыць, звяртаючыся да асобы жаночага полу:

урач паставіу (паставіла) дыягназ, прафесар падрыхтаваў (падрыхтавала) лекцыю, лектар Іванова прачытаў (прачытала) даклад?

Якую родавую форму набываюць дзеясловы пры абрэвіятурах тыпу аблана, ТАСС, БелТА, ААН, ЮНЕСКА, БДУ, БДПА, МДПК.

Чым тлумачыцца неадпаведнасць форм сувязей паміж іменным выказнікам і дзейнікам у сказах накшталт: Лес - мая стыхія. Мора - радасць мая, мора-песенны мой успамін. Яна - начальнік аддзела. Сястра – машыніст электрацягніка.

Заданне 6 выканайце па падручніку Лепешава І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.- С. 47-49/Пр. 118-123/.

Практычныя заняткі

Парадак слоў у сказе

Мэты: уменне ўжываць пэўны парадак слоў у залежнасці ад маўленчага стылю; навучанне правільнай пабудове сказаў у афіцыйна-дзелавым стылі; фарміраванне высокага ўзроўню стылёвай пісьменнасці навучэнцаў.

Асноўныя паняцці: прамы і адваротны парадак слоў (інверсія), інверсія і ўмовы кантэксту, пастаянная і новая інфармацыя; дапасаванне азначэнняў(дапасаваных і недапасаваных), іх месца ў сказах дзелавога маўлення; месца дапаўнення (ўскоснага і прамога), акалічнасці, дзейніка і выказніка ў сказах дзелавога маўлення.

Абсталяванне рабочага месца: дошка, крэйда, сшытак, падручнікі, раздатачны матэрыял.

Змест і віды работ:апытванне тэарэтычнага матэрыялу, чытанне тэкстаў; аналіз сказаў, рэдагаванне сказаў, тэкстаў.

Справаздача: выкананае практычнае заданне.

Кантрольныя пытанні:

  1. Ахарактарызуйце парадак слоў у сказе для беларускай і рускай моў.

  2. Што такое інверсія?

  3. Які парадак слоў у сказе характэрны для афіцыйна-дзелавога стылю?

  4. Раскажыце пра месца галоўных і даданых членаў сказа ў дзелавым маўленні.

  5. Дзе ў сказах дзелавога маўлення размяшчаецца пастаянная інфармацыя, а дзе – новая?

Літаратура:

  1. Дроняева Т.С., Клушина Н.И., Бирюкова И.В. Стилистика современного русского языка. Практикум.-М., 2001.

  2. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

  3. Маршэўская В.В. Беларуская мова (прафесійная лексіка) ў сінтаксічным і стылістычным аспектах.- Гродна: ГрДУ, 2002.

  4. Сенкевич М.П. Практическая стилистика русского языка и литературное редактирование.- М., 1980.

  5. Цікоцкі М.Я, Цікоцкі А.М. Практыкум па стылістыцы беларускай мовы. Ч.1,2.-Мн.:БДУ, 2001.

ТРЭБА ВЕДАЦЬ!

Характэрнай асаблівасцю беларускай мовы, як і іншых усходнеславянскіх моў, з'яўляецца параўнальна свабодны парадак слоў у сказе. Але ў той жа час за кожным членам сказа традыцыйна замацавалася асноўнае месца, якое можна лічыць прамым парадкам слоў. Адваротны парадак слоў успрымаецца як экспрэсіўны (стылістычны) прыём (інверсія) і павінен быць матываваным. Напрыклад, у сказе Толькі адзін магазін выканаў усе паказчыкі — прамы парадак слоў, а ў выпадку перастаноўкі ўзнікае інверсія Выканаў усе паказчыкі толькі адзін магазін і дадатковае адценне шкадавання.

Для тэкстаў навуковага і АДС ўласцівы прамы парадак слоў, а ў тэкстах публіцыстычных і мастацкіх, у гутарковым стылі шырока выкарыстоўваецца адваротны парадак слоў: Канкрэтныя пытанні прававога рэгулявання адносін у сферы прафесійна-тэхнічнай адукацыі вызначаюцца адпаведнымі актамі заканадаўства; Хутка знікне імгла, і за пшаніцай, за лёнам адкрыецца чорны прастор свежай, духмянай раллі, стане відаць, колькі за ноч узняў зямлі яе Сярожа (Я.Брыль).

Размяшчэнне галоўных членаў сказа.

Пры прамым парадку слоў дзейнік (суб’ект дзеяння) знаходзіцца ў пачатку сказа, а выказнік знаходзіцца за ім : дзейнік +выказнік. Напр.: сакратар-рэферэнт прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады дырэктарам арганізацыі.

Даданыя члены сказа таксама маюць традыцыйнае месца ў сказе. Трэба імкнуцца, каб яны знаходзіліся па магчымасці побач з тымі словамі, да якіх адносяцца.

Размяшчэнне дапаўненняў.

Дапаўненне выдзяляюць прамое і ўскоснае. Прамое дапаўненне знаходзіцца пасля выказніка. Напр.: унесці змяненні, распрацаваць праект. Ускоснае дапаўненне знаходзіцца пасля прамога: спецыялізавацца на выпуску тавараў, падрыхтаваць пакет дакументаў. Аднак , калі неабходна падкрэсліць дапаўненне, то яно можа :

  • знаходзіцца на першым месцы: Намесніку дырэктара па фінансах Усовічу У.В. строга ўказаць на недапушчальнасць несвоечасовай закупкі абсталявання;

  • знаходзіцца ў канцы сказа: Кантроль за выкананнем загада ўскласці на начальніка аддзела кадраў Бакшэвіч Ю.В.

Размяшчэнне азначэнняў.

Азначэнні выдзяляюць дапасаваныя і недапасаванаваыя. Дапасаванае азначэнне знаходзіцца перад азначальным словам. крэдытны дагавор, станоўчы вынік. Недапасаванае азначэнне знаходзіцца пасля азначальнага слова: подпіс кіраўніка, загад дырэктара, месца складання.

Развітае азначэнне ставіцца пасля слова, да якога адносіцца, і адасабляецца. На першым месцы ў развітым азначэнні павінен быці прыметнік ці дзеепрыметнік: пытанні, не прадугледжаныя даным працоўным дагаворам, абмяркоўваліся на агульнай нарадзе.

Пры злучэнні дапасаванага і недапасаванага азначэнняў першае звычайна папярэднічае другому: актуальнае агульнагадзяржаўнага значэння пытанне.

Размяшчэнне акалічннасцяў.

Акалічнасці меры і ступені знаходзяцца перад азначэннем-прыметнікам: выключна цікавая прапанова, вельмі непрыемны момант.

Акалічначці спосаба дзеяння, меры і ступені, прычыны і мэты звычайна знаходзяцца перад дзеясловам-выказнікам, калі яны маюць лагічны націск: Работнік павінен добрасумленна выконваць работу, беражліва адносіцца да маёмасці наймальніка.

Акалічначці месца знаходзяцца ў пачатку сказа: Праз месяц пачынаецца сесія.

Для тэкстаў дакументаў характэрна вынясенне дзеепрыслоўных зваротаў у пачатак сказа: Разгледзеўшы дадзенае пытанне, камісія зрабіла выснову.

Размяшчэнне пабочных слоў. Пабочныя словы размяшчаюцца свабодна, калі адносяцца да сказа цалкам: Наша прадпрыемства, на жаль, не бярэ на сябе адказнасць… Акрамя таго, мы зацікаўлены ў шматгадовым супрацоўніцтве з Вашым прадпрыемствам. Калі пабочнае слова па сэнсе звязана з асобным членам сказа, то яно ставіцца каля яго : Пастаўка тавара на наш адрас адбываецца на працягу чатырох тыдняў пасля паступлення заказу, канешне, без сысквання кошту дастаўкі.

У простым сказе заўсёды можна выдзеліць дзве часткі: тэму і рэму. Тэма - гэта адпраўны пункт выказвання, нешта ўжо вядомае чытачу або тое, што падказваецца сітуацыяй ці кантэкстам. Рэма - новае, невядомае ў выказванні. Падзел выказвання на тэму і рэму называецца актуальным чляненнем сказа. Тэмы выказвання змацоўваюць, злучаюць часткі тэксту, а рэмы нясуць асноўную камунікатыўную мэту выказвання - перадаюць новую інфармацыю. Тэма звычайна бывае аднаслоўная, а рэма можа выражацца словазлучэннем ці ўсёй групай выказніка. Выказванне не можа быць без рэмы, тады як тэма ў ім неабавязковая. Напрыклад: Звесткі (Т) аб удзеле ў семінары дасылайце на адрас інстытута да 13.08.2010.(Р).

Няўважлівасць да парадку слоў выклікае памылкі, якія спараджаюць двухсэнсаваць: У ліпені гэтага года ў газеце будуць змешчаны адказы на пытанні чытачоў дырэктара аб'яднання Б. Ю. Каралевіча. Пытанні задаваліся чытачамі газеты ці чытачамі дырэктара, які, магчыма, напісаў кнігу? Выпраўлены сказ: Адказы дырэктара аб'яднання Б. Ю. Каралевіча на пытанні чытачоў газеты будуць змешчаны на нашых старонках у ліпені гэтага года.

Заданне 1. Адрэдагуйце сказы: выпраўце памылкі няправільнага ўжывання слоў у сказе.

1. Пры невыкананні дадзенага пункту дагавора заказчык абавязваецца выплаціць у памеры 0,1 % кошту гатовай прадукцыі нявытрымку за захаванне прадукцыі. 2. У сувязі з перадачай аб’екта ў распараджэнне МП “Гомелпраммаш” і прад’яўленых разлікаў прашу выдзеліць 200 млн. рублёў. 3. У сваю чаргу падрадчык нясе матэрыяльную адказнасць за пашкоджанне энергасістэмы, якая знаходзіцца ў распараджэнні заказчыка, у поўным аб’ёме. 4.Пад час работы спецыялістаў выканаўцы падрадчык забяспечвае працоўнымі месцамі ў памяшканнях АТС і вымяральнымі прыборамі. 5. Датай перадачы ўласнасці лічыцца дата залічэння грашовых сродкаў за ўсю партыю на разліковы рахунак пастаўшчыка. 6. Тэрмін гарантыі нармальнай працы прадукцыі ўсталёўваецца ад даты падпісання акта аб прыёме бакамі завершанай працы ў поўным аб’ёме. 7. Кожны з бакоў мае права спыніць дзеянне Дагавора, паведаміўшы не менш як за 20 працоўных дзён другі бок у пісьмовым выглядзе.

Заданне 2. Растлумачце, чаму адваротны парадак слоў ў прыведзеных ніжэй сказах нельга назваць інверсіяй. Перабудуйце гэтыя сказы такім чынам, каб дзейнік заняў першае месца, а выказнік – другое. Што пры гэтым зменіцца?

1. Жили-были старик со старухой у самого синего моря. 2. Прошло три года. 3.Наступила весна. 4. Прозвенел звонок. 5. Начались каникулы. 6. Шёл я как-то по Тверской и встретил своего бывшего одноклассника.

Заданне 3. Адзначце памылкі, звязаныя з парушэннем парадку слоў у сказе, выпраўце іх.

1) Сцены ўпрыгожваюць плакаты і флажкі. 2) Цякучасць кадраў нараджае няўважлівыя адносіны адміністрацыі. 3) Абмяркоўвалася пытанне аб падрыхтоўцы да выбараў Цэнтральнай выбарчай камісіі. 4) У раён прыехаў інструктар для падрыхтоўцы спецыялістаў па барацьбе з сельскагаспадарчымі шкоднікамі сярод мясцовых жыхароў. 5) У вершах ужываюцца звароты да неадушаўлёных прадметаў з мэтаю ўзмацнення іх выразнасці і эмацыянальнасці. 6) Шостую частку сваёй зарплаты на праезд у транспарце прыдзецца аддаць мінчанам. 7) Сем платформ абсугоўваюць некалькі сот чалавек. 8) На першы погляд усе гэтыя гісторыі з падарункамі настаўнікам могуць падацца прыватным выпадкам. 9) У старажытных дакументах падобнага роду тэрмін адсутнічае. 10) На кожным з ста гектараў ён даў слова атрымаць па 45 цэнтнераў спелага зерня.

Заданне 4. Укажыце выпадкі парушэння парадку слоў (неапраўданай інверсіі). Выпраўце сказы.

1. Адзначаныя камісіяй усе недахопы павінны быць ліквідаваны ў бліжэйшы час. 2. Пры пераходзе на новыя формы абслугоўвання пасажыраў на чыгуначным транспарце назіраюцца некаторыя цяжкасці. 3. Выдача даведак і афармленне бюлетэняў хворым і непрацаздольным будзе праводзіцца па цотных днях тыдня. 4. З 1980г. Фёдараў працаваў на аўтамабільным заводзе на пасадзе кранаўшчыка па 1997г. 5. Выступленне газеты аб недахопах працы цэха падцвердзілася. 6. Для вызначэння фонду аплаты ў канцы года ўдакладняюцца расцэнкі на прадукцыю. 7. Прашу знайсці магчымасць выдзяліць за кошт выплачанай сумы нашым прадпрыемствам масла верацяное ў колькасці пяці тон. 8. У студзені адбыліся для бацькоў дзве лекцыі-канцэрты. 9. Некаторыя выступаючыя аратары ніколькі не шануюць ні свой, ні чужы час, гавораць падоўгу, паўтараюцца, перачытваюць цытыты.

Заданне 5. Дакажыце, чаму ў гэтых сказах неабходна змяніць парадак слоў. Адзначце неапраўданае сінтагматычнае спалучэнне слоў і іншыя стылістычныя памылкі. Зрабіце стылістычную праўку.

Варыянт 1

1. Хаос на аўтадарогах і сотні аварый выклікалі рэзкае зніжэнне тэмпературы і галалёдзіцу. 2. У стагоддзе космасу і інтэрнета працягваюць верадзіць душы музычныя мелодыі, што з’явіліся на свет яшчэ ў тым стагоддзі ў нашай Айчызне. 3. Яго Стас Намін інкогніта прывёз у Маскву. 4. А тут на некалькі гадзін аўтамабільную артэрыю, якая звязвае поўнач і поўдзень Кузбаса, даўжынёй больш за дзвесце кіламетраў, перакрылі ўсю. 5. Праніклівая глыбокая размова выклікала мудрае слова аб працэсах у сённяшняй культуры выдатнага драматурга А.Дударава. 6. Урад з размахам вырашыў правесці свята працы. 7. Мікіта Усеваложскі вызначаўся дасканалай прыстойнасцю і заўжды паважаў свайго вялікага аднагодка, з якім пазнаёміўся адразу пасля заканчэння там Ліцэя. 8. Ён атрымаў не згоду, але і не адмову матушкі дзяўчыны семнаццацігадовай Наталлі Мікалаеўны Ганчаровай на сватаўство. 9. Спачатку граф Варанцоў прыняў паэта вельмі ласкава, паблажліва адносіўся да яго дасканалага гультайства ў якасці чыноўніка. 10. У руска-турэцкую вайну ён мільгнуў удалым турыстам з пікай на кані.

Варыянт 2.

1. Смяротная небяспека і жыццёвыя выпрабаванні закалілі характар і абудзілі звярыную волю да дабрабыту за любы кошт. 2. Ёсць там былы выпад супраць Аляксандра 1 у нявартым генія стылі эпіграмы. 3. Таленавіты вынаходнік М.А.Раеўскі абгрунтавана аправяргае версію аб наяўнасці інтрыгі ў жонкі Пушкіна з царом у прынцыпе. 4. Пушкін па заслузе пагарджаў ім зусім. Пушкін па заслугах і ўміляўся ім да слёз зрэдку. 5. Прыгоннае мужыччо, усе гэтыя пахары і цесляры, кучары і псяры, слугі і пакаёўкі, шматлікавая дворня ўжываліся ў панскай сям’і духам і нават плоццю часта. 6. Усялякай лішняй гадзінай там быў прыгнечаны бязмерна наш паэт. 7. Слабая натура мацнейшая за моцны розум і яркі геній аказваецца. 8. У сувязі з юбілеем у першай частцы мы вас пазнаёмілі з лепшым спектаклем Я.Купалы тэатра для дзяцей і моладзі “Раскіданае гняздо”, “Тутэйшыя”. 9. Па росту колькасці прыхільнікаў з камп’ютарам можа параўнацца толькі прэса для моладзі. 10. Пахнуць бензінам больш не будуць мінскія аўтазаправачныя станцыі.

Заданне 6. Знайдзіце ў тэкстах выпадкі двухсэнсовасці. Растлумачце, з чым яна звязана. Прапануйце правільны варыянт.

1. Час ад часу ў суправаджэнні свайго намесніка шэф паліцыі Вашынгтона адкладвае ў бок іншыя справы і накіроўваецца ў вячэрняе падарожжа па цэнтральных кварталах амерыканскай сталіцы. 2. Я віншую Вас з гэтай прэміяй з задавальненнем. 3. Працяглае гультайства паніжае разумовы патэнцыял чалавека. 4. Хто ж пераможа з пяці кандыдатаў на пасаду гебернатара. 5. Сацыялагічнае вывучэнне журналістаў працягваецца. 6. Праблема прыстасавання гарадскога асяроддзя для інвалідаў наблізілася даўно. 7. Усталявалася абстаноўка дома, хаця раней сям’я была на мяжы распаду. 8. Некалі знакаміты эстрадны спявак Ал. Буйны еў мідзіі і пёк бліны. Зараз у яго два персанальныя кухары. 9. Сабраліся прадстаўнікі партый, узброеныя транспарантамі і мікрафонамі на беларускай і замежнай мовах. 10. Ваш настрой падыме слаёнае цеста “Бэла”(рэклама). 11. Грамадства шырока рыхтуецца адзначыць пяцігоддзе спявачкі. 12. Сустрэць знакамітасцей з Пецярбурга прыехалі журналісты. 13. Амерыканцам трэба было да зарэзу растлумачыць свету, навошта тыднем раней іх спецназ захапіў сталіцу афрыканскай дзяржавы Самалі. 14. Гэтымі фактамі зараз таксама займаецца Генеральная пракуратура. 15. Зерне падпякаецца абавязкова на вачах у гасцей у глінянай печцы. 16. Праект – гэта вынік двухгадовых даследванняў, эксперыментаў і вопытаў, падрыхтоўкі ілюстратыўнага да іх матэрыялу. 17. Мы супыніліся, каб выявіць назвы месцаў, дзе былі здзейснены нападкі на людзей, і іх дакладныя даты.

Заданне 7 /хатняе/ Адзначце памылкі, звязаныя з парушэннем парадку слоў у сказе, выпраўце іх.

1) Жывёльны арганізм вітаміны атрымлівае са знешняга асяроддзя разам з кормам. 2) Адразу пасля вайны ўвесь наш народ даведаўся пра гераічную барацьбу супраць захопнікаў маладой камсамольскай арганізацыі. 3) Але ж многія гаспадаркі мараць яшчэ толькі аб стопудовых ураджаях. 4) У гэтай кнізе сабраны апавяданні для дзяцей пісьменніка Івана Навуменкі. 5) Мой душэўны стан раніцай першага студзеня апісваць, думаю, не варта. 6) Назіранні над моваю маленькіх дзетак. 7) Асабліва гнеўныя пратэсты выклікалі выступленні пасла ў краінах Азіі. 8) Ад’езд госця з В’етнама. 9) Яны паведамляюць аб атрыманні карэспандэнцыі з вялікім спазненнем. 10) Падобныя факты тлумачацца безадказнасцю, некрытычнымі адносінамі да недахопаў начальніка грузавога ўпраўлення.

Тэарэтычныя заняткі

Стылістыка складанага сказа.

Мэты: фарміраванне паняцця пра стылістыку складанага сказа ў дзелавым маўленні; правільнае выкарыстанне чужой мовы ў тэкстах дакументаў; уменне знаходзіць памылкі і ўменне іх выпраўляць у складаных сказах; павышэнне культуры маўлення навучэнцаў.

Асноўныя паняцці: складаны сказ у АДС, складаназалежныя сказы з даданымі ўмовы, прычыны, мэты, азначальныя; злучальныя словы ў якасці сродкаў сувязі паміж часткамі складанага сказа; бяззлучнікавыя складаныя сказы ў дзелавым маўленні; асноўныя памылкі пры выкарыстанні складаных сказаў; парушэнне структуры сказа; месца даданага сказа ў складзе галоўнага; паралельныя сінтаксічныя канструкцыі, дзеепрыметны або дзеепрыслоўны звароты і даданы азначальны сказ у якасці аднародных.звязны тэкст; чужая мова ў дзелавых тэкстах; складанае сінтаксічнае цэлае; функцыянальна-сэнсавыя тыпы тэкстаў у складаным сінтаксічным цэлым(апавяданне, апісанне, разважанне, азначэнне).

Абсталяванне рабочага месца: раздатачны матэрыял, падручнік, практычныя заданні.

Справаздача: апытванне тэарэтычнага матэрыялу, выкананае практычнае заданне, выбарачная праверка практычных заданняў з вусным каментарыем.

Кантрольныя пытанні:

  1. Раскажыце аб недахопах у даданых азначальных сказах.

  2. Ахарактарызуйце асноўныя недахопы, якія могуць сустракацца ў складаных сказах.

3. Якія памылкі могуць быць пры замене простай мовы на ўскосную?

Літаратура:

  1. Дроняева Т.С., Клушина Н.И., Бирюкова И.В. Стилистика современного русского языка. Практикум.-М., 2001.

  2. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

  3. Лепешаў І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.

  4. Маршэўская В.В. Беларуская мова (прафесійная лексіка) ў сінтаксічным і стылістычным аспектах.- Гродна: ГрДУ, 2002.

  5. Рахманин Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов. – М., 1998.

  6. Розенталь Д.Э. Практическая стилистика русского языка.- М., 1974.

  7. Цікоцкі М.Я, Цікоцкі А.М. Практыкум па стылістыцы беларускай мовы. Ч.1,2.-Мн.:БДУ, 2001.

ІНФАРМАЦЫЯ ДА ВЕДАМА

3 чатырох тыпаў складаных сказаў - складаназлучаных, складаназалежных, бяззлучнікавых, сказаў з рознымі відамі сувязі (камбінаваных) - у тэкстах АДС часцей выкарыстоўваюцца складаназалежныя з даданымі часу, месца, прычыны, мэты, спосабу дзеяння, азначальнымі і бяззлучнікавыя. У складаназалежных сказах падпарадкавальная сувязь, злучнікі ці злучальныя словы дазваляюць больш дакладна выразіць адносіны паміж часткамі складанага сказа, выявіць і ўдакладніць гэтыя адносіны - адносіны часу умовы, прычыны, месца і г.д.

У сказах з азначальнымі адносінамі ў якасці злучальнага слова выкарыстоўваюцца адносныя займеннікі які (якая, якое, якія), што і каторы. Адразу трэба заўважыць, што даданыя часткі са злучальным словам каторы лічацца ўстарэлымі або размоўнымі і ў АДС не ўжываюцца. Пры наяўнасці ў складаным сказе тэксту афіцыйна-справавога стылю адной даданай азначальнай часткі слова што( маст.стыль) абавязкова замяняецца на які: Дагавор складзены ў трох экзэмплярах, што (праўка: якія) маюць аднолькавую юрыдычную сілу, па адным экзэмпляры кожнаму з бакоў і крэдытору.