Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
сінтаксіс.docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
148.75 Кб
Скачать

Агульная характарыстыка простых і складаных сказаў, розных сінтаксічных канструкцый, характэрных для тэкстаў дакументаў.

Мэты: фарміраванне паняцця пра сінтаксічны склад афіцыйна-дзелавога стылю

Асноўныя паняцці: Агульная характарыстыка сінтаксічнага складу афіцыйна-дзелавога стылю.Словазлучэнне. Стандартызаванасць словазлучэнняў. Стылістычныя рэсурсы словазлучэння, кампанентаў простага і складанага сказаў. Аддзеяслоўныя назоўнікі ў якасці апорнага слова. Родны прыіменны склон як кампанент словазлучэнняў. Просты сказ з аднароднымі членамі, дзеепрыслоўнымі і дзеепрыметнымі зваротамі .

Абсталяванне рабочага месца: дошка, крэйда, сшыткі, раздатачны матэрыял, мультымедыйны комплекс.

Змест і віды работ: апытванне тэарэтычнага матэрыялу, складанне слоў па мадэлях, чытанне і аналіз сказаў.

Справаздача: выкананае практычнае заданне.

Кантрольныя пытанні:

  1. У чым адметнасць сінтаксічнага складу АДС у параўнанні з іншымі стылямі?

2. Ахарактарызуйце асноўныя сінтаксічныя канструкцыі.

Літаратура:

  1. Бордович А.М., Гируцкий А.А., Чернышова Л.В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.- Мн., 1999.

  2. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

  3. Колтунова М.В. Язык и деловое общение.- М., 2000.

  4. Конюшкевич М.И., Корчиц М.А., Лещенко В.Л. Синтаксис русского и белорусского языков: сходство и различия.- Мн., 1994.

  5. Лепешаў І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.

  6. Сямешка Л.І., Шкраба І.Р., Бадзевіч А.А. Курс сучаснай беларускай мовы.- Мн., 1996.

  7. Цікоцкі М.Я, Цікоцкі А.М. Практыкум па стылістыцы беларускай мовы. Ч.1,2.-Мн.:БДУ, 2001.

Заданне. На прыкладзе апорнага канспекту прааналізуйце сінтаксічны склад АДС /схема 1/.

Сінтаксічныя асаблівасці адс

Практычныя заняткі

Кіраванне – пераважаючы від сувязі слоў у словазлучэннях дзелавога стылю.

Мэты: фарміраванне ўмення ўжываць характэрныя словазлучэнні, у якіх словы звязаны кіраваннем ў тэкстах дакументаў; адпрацоўка асаблівасцей словазлучэнняў з кіраваннем у рускай і беларускай мовах; паглыбленне ведаў, уменняў і навыкаў з мэтай удасканалення тэхнікі перакладу з беларускай мовы на рускую і наадварот; уменне рэдагаваць тэкст; развіццё моўнага чуцця навучэнцаў.

Асноўныя паняцці: асаблівасці сувязі кіравання ў рускай і беларускай мовах; парушэнне норм у словазлучэннях пры кіраванні; выбар правільнай склонавай формы слова і прыназоўніка; выбар склонавай формы ў канструкцыях з блізкімі па значэнню і аднакарэннымі словамі; марфалагічная аманімія; двайная залежнасць форм кіравання.

Абсталяванне рабочага месца: дошка, крэйда, сшытак, падручнік, раздатачны матэрыял, індывідуальныя карткі.

Змест і віды работ: апытванне тэарэтычнага матэрыялу; складанне словазлучэнняў па мадэлях; чытанне і аналіз тэкстаў; вусныя паведамленні аб будове словазлучэнняў з сувяззю кіраванне; пераклад словазлучэнняў на беларускую мову, пераклад словазлучэнняў на рускую мову; выпраўленне памылак у сказах з кіраваннем; складанне слоўніка рэдактара; стылістычнае рэдагаванне сказаў.

Справаздача: выкананае практычнае заданне.

Кантрольныя пытанні:

  1. Прывядзіце прыклады дэферэнцыяцыі ў словазлучэннях з сувяззю кіраванне ў рускай і беларускай мовах.

  2. Адзначце адрозненні ў беларускіх і рускіх прыназоўнікавых канструкцыях.

  3. Назавіце асноўныя памылкі ў словазлучэннях з сувяззю кіраванне.

Літаратура:

  1. Бордович А.М., Гируцкий А.А., Чернышова Л.В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.- Мн., 1999.

  2. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

  3. Колтунова М.В. Язык и деловое общение.- М., 2000.

  4. Конюшкевич М.И., Корчиц М.А., Лещенко В.Л. Синтаксис русского и белорусского языков: сходство и различия.- Мн., 1994.

  5. Лепешаў І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.

  6. Маршэўская В.В. Беларуская мова (прафесійная лексіка) ў сінтаксічным і стылістычным аспектах.- Гродна: ГрДУ, 2002.

  7. Сямешка Л.І., Шкраба І.Р., Бадзевіч А.А. Курс сучаснай беларускай мовы.- Мн., 1996.

  8. Цікоцкі М.Я, Цікоцкі А.М. Практыкум па стылістыцы беларускай мовы. Ч.1,2.-Мн.:БДУ, 2001.

Заданне 1. Азнаёмцеся з інфармацыяй. Зрабіце выснову.

Пры сінтаксічнай сувязі кіравання галоўнае слова словазлучэння патрабуе пастаноўкі залежных кампанентаў у адной форме. Менавіта ў словазлучэннях выразна праяўляецца нацыянальная спецыфіка мовы.

  1. Дзеясловы дзякаваць (падзякаваць, аддзякаваць, аддзячыць), прабачыць, дараваць патрабуюць пастаноўкі залежнага словаў Д. склоне (каму?, чаму?): падзякаваць жанчыне, дзякую Вам, прабачце мне, дараваць наведвальніцы, не магу дараваць сабе. П араўн.: благодарю Вас, простите меня.

  2. Дзеясловы здзекавацца, смяяцца, падсмейвацца, насміхацца, рагатаць, жартаваць, кпіць, пакепліваць (разм.), дзівіцца патрабуюць пастаноўкі пасля сябе прыназоўніка з (са) і залежных слоў у Р. склоне каго?, з чаго?): не смейцеся з паводзін сябра, здзекавацца з жывёлы, дзівіцца з багатых ураджаяў, кпіць са смеласці спартсмена. Параўн.: издеваться над животнымы, смеяться над недостатками.

  3. Дзеясловы ажаніцца (ажаніць), пажаніцца (пажаніць) патрабуюць, каб залежны назоўнік стаяў у Т. склоне з прыназоўнікам з (са) кім?): У 2003 г. ажаніўся з Г. В. Канапелькай (з аўтабіяграфіі). Параўн.: жениться на соседке.

  4. Дзеясловы хварэць, захварэць, назоўнік захворванне кіруюць назоўнікам у В. склоне з прыназоўнікам на (на што?): захварэць на грып, захворванні на туберкулёз. П а р а ў н.: заболеть гриппом.

5. Дзеясловы руху (ісці, бегчы, накіравацца, паслаць, звярнуцца і інш.), калі размова ідзе пра мэту перамяшчэння, патрабуюць пасля сябе прыназоўніка ПА з В. склонам (па каго?, па што?): пайсці па дакументы, бегчы па сястру, паслаць па цэмент, звярнуцца па даведку. П а р а ў н.: пойти за документами, обратиться за справкой. у падобных выпадках можа выкарыстоўвацца прыназоўнік у (з В. склонам), калі размова ідзе пра збор ягад, грыбоў і інш.: пайсці ў грыбы, паехаць у брусніцы (п а р а ў н.: пайсці па грыбы, паехаць па брусніцы, г. зн. купляць, браць у кагосьці).

6.Пасля слова падобны можа выкарыстоўвацца прыназоўнік да з Р. склонам залежнага кампанента (да каго?, да чаго?) і прыназоўнік на з В. склонам залежнага кампанента (на каго?, на што?): падобны да папярэдняга кідка і падобны на папярэдні кідок. П а р а ў н. толькі: похож на отца.

  1. Назоўнік загадчык кіруе залежным словам у форме Р. склону (чаго?): загадчык магазіна, загадчык тэрапеўтычнага аддзялення. П а р а ў н.: заведуюший магазином.

  2. Дзеяслоў даглядаць кіруе залежным словам у форме В. склону (каго?, што?): даглядаць хворага, даглядаць вазоны. П а р а ў н.: ухаживать за больным.

  3. Дзеяслоў заляцацца патрабуе пасля сябе прыназоўніка да з Р. склонам залежнага слова (да каго?): заляцацца да жанчыны. П а р а ў н.: ухаживать за женщиной.

Рускаму словазлучэнню «в пяти километрах от города» адпавядае беларускае «за пяць кіламетраў ад горада» (зменныя элементы: пяць — колькасць; кіламетраў — адзінка даўжыні, горада — аб'ект): цягнік спыніўся за восем кіламетраў ад станцыі; за тры крокі ад мяне.

Існуе таксама шэраг беларускіх словазлучэнняў, якія адрозніваюцца кіраваннем (і структурай) ад рускай мовы: мець на мэце (п а р а ў н.: иметь целью), мець на ўвазе (п а р а ў н.: иметь в виду), кіраўнік спраў (п а р а ў н.: управляющий делами), на адрас (п а р а ў н.: по адресу, в адрес), сам сабе (п а р а ў н.: про себя) і інш.

Пры ўзнікненні цяжкасцей у вызначэнні правільнага кіравання можна карыстацца слоўнікам-даведнікам Г. У. Арашонкавай і В. П. Лемцюговай «Кіраванне ў беларускай і рускай мовах» (1991).

Памылкі ў словазлучэннях з сувяззю кіраванне:

  1. парушэнне норм у словазлучэннях пры кіраванні;

  2. выбар правільнай склонавай формы слова і прыназоўніка;

  3. выбар склонавай формы ў канструкцыях з блізкімі па значэнню і аднакарэннымі словамі;

  4. марфалагічная аманімія- стылістычная памылка, якая ўзнікае з-за пропуску прыназоўніка, што прыводзіць да незразумеласці выказвання. Напр. ліст маці ( ад? - да ?).

  5. двайная залежнасць форм кіравання - стылістычная памылка, пры якой два словы, што патрабуюць розных склонавых форм, кіруюць адной словаформай. Напр., Глава адміністрацыі размяркоўвае (што?) і кіруе (чым?) маёмасцю і фінансамі.

Заданне 2. Складзіце з дадзенымі канструкцыямі сказы. Перакладзіце сказы на рускую мову.

Аб’ектныя адносіны: выракацца каго-чаго; даглядаць каго-што, глядзець каго-што/ за кім-чым; дакрануцца да каго-чаго; дапячы каму; дзівіцца, здзівіцца, падзівіцца з каго-чаго; дзякаваць каму; жаніцца, жаніць з кім; забыць на каго-што, забыцца на каго-што; заляцацца да каго; здзеквацца з каго-чаго; казаць аб кім, аб чым; любавацца кім-чым, на каго-што(разм.); ляпіць, рабіць з чаго; падобны да каго-чаго, на каго-што; павярнуцца да каго, пазбыцца каго-чаго, паліць, выпаліць, прапаліць, падпаліць у чым; пытацца пра каго-што, аб кім; сказаць, гаварыць каму, да каго(разм.); сказаць наконт каго-чаго; смяяцца, жартаваць з каго-чаго; страляць, біць, стукаць па кім-чым; успомніць каго-што; хварэць на што; чакаць каго-чаго, каго-што, на каго-што(разм.).