Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
сінтаксіс.docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
148.75 Кб
Скачать

Практычныя заняткі

Тыповыя памылкі ў сказах з аднароднымі членамі.

Мэты: навучыцца вызначаць узровень ускладнення простага сказа з аднароднымі членамі, выяўляць характар семантыка-сінтаксічных сувязей ускладняючых кампанентаў са сказам або яго членамі; уменне выпраўляць стылістычныя памылкі пры ўжыванні аднародных членаў сказа; удасканальванне тэхнікі перакладу тэкстаў з адной мовы на другую.

Асноўныя паняцці: тыповыя памылкі пры выкарыстанні аднародных членаў сказа; пропуск прыназоўніка; змяшэнне кампанентаў супастаўляльных злучнікаў.

Абсталяванне рабочага месца: сшытак, раздатачны матэрыял, падручнікі, перакладныя слоўнікі, плакат.

Змест і віды работ: пераклад тэксту на беларускую мову, улічваючы спецыфіку пабудовы суадносных рускіх канструкцый; пераклад на рускую мову тэксту з беларускай мовы; рэдагаванне сказау ў выпадках: няправільнага ці стылістычна неапраўданага выкарыстання аднародных членаў сказа; пры лагічным несумяшчэнні, пры наяўнасці моўных(граматычных) памылак, пры выкарыстанні абагульняючых слоў.

Справаздача: апытванне тэарэтычнага матэрыялу, выкананае практычнае заданне, напісанне самастойнай работы.

Кантрольныя пытанні:

    1. Параўнайце будову простага сказа ў рускай і беларускай мовах. Адзначце тыповыя для справавога стылю.

    2. Адзначце тыповыя памылкі, звязаныя з выкарыстаннем аднародных членаў сказа.

    3. Раскажыце аб кіраванні прыназоўнікаў пры аднародных членах сказа.

Літаратура:

  1. Бордович .Л.М, Гируцкий А.А.,Чернышова А.В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.-Мн., 1999.

  2. Дроняева Т.С., Клушина Н.И., Бирюкова И.В. Стилистика современного русского языка. Практикум.-М., 2001.

  3. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

  4. Маршэўская В.В. Беларуская мова (прафесійная лексіка) ў сінтаксічным і стылістычным аспектах.- Гродна: ГрДУ, 2002.

  5. Розенталь Д.Э., Джанджакова Е.В., Кабанова Н.П. Справочник по правописанию, произношению, литературному редактированию.- М., 1999.

  6. Цікоцкі М.Я, Цікоцкі А.М. Практыкум па стылістыцы беларускай мовы. Ч.1,2.-Мн.:БДУ, 2001.

Заданне 1. Як вы лічыце, чаму гэтыя тэксты ўспрымаюцца як неапраўданая іронія? Зрабіце праўку.

1. Упэўнены, што многія “дарагія беларусы”, абывацелі нават не ведаюць, што сярод нас жыве і спявае адна з самых яркіх асоб адыходзячага стагоддзя. 2. Губернатар рухава цікавіўся праблемамі падворкаў і старых жанчын. 3. Ён сустрэў нас разам з крэсламі, кабінетамі і справамі. 4. Аднак на пытанне, ці ёсць будучае ў поп-саула па-руску, ім прыйдзецца паслух`аючы душ`ы, ног і галасавых звязак адказваць пастаянна. 5. Больш загадкавай, чым беларуская душа можа быць толькі душа нашага дэпутата. 6. Зараз у краіне адбываецца, мабыць, нешта аж зусім малазначнае, калі яно выпала па-за зоны ўвагі мінчан і жыхароў заводскага раёна. 7. Летам 1992 года, прачнуўшыся ноччу, жанчыны выявіла, што знаходзіцца не дома, а на нейкім падабенстве да кушэткі ў невядомым памяшканні. 8. З’явілася версія, што праніклівыя і мілагучныя радкі народжаны зусім не Ганнай Пятроўнай Керн, а пэндзалем вялікага Рафаэля. 9. Сярод іншых нараканняў Гогалю на яго вызначэнне вершаў Пушкіна як кульгаючых рашуча бярэ слова яшчэ і паэма “Руслан і Людміла”. 10. Жыццёвыя паводзіны генія, як правіла, адразу ці з цягам часу пасварылі яго з сучаснікамі і нашчадкамі. 11. А Ленін і ўсё савецкае выхаванне будавала ўзыходзячы пераемны ланцужок : Радзішчаў – дзекабрысты – Герцэн. 12. Калмыкію, Украіну, Малдову, Каўказ асвоіў, адкрыў не толькі вершамі, але і вазком, брычкай, тарантасам, каляскай, нагамі, дыліжансам, караблямі, карэтай, вярхом цалкам і абгрунтавана. 13. Акрамя артыкула, Дантэс проста хінуўся да вялікага князя Міхася Паўлавіча, але член сям’і самадзержац самым дэманстратыўным чынам адвярнуўся. 14. І прыйшлося сядзець гэтым невукам удалечыні і сам сабе ад асвечанага замежжа. 15. Прыходжу і знаходжу яго ў слёзах, маці на ложку, уся хата ў страшным хваляванні. 16. Адно раненне было смяротным, два – вогнястрэльныя. 17. Чацкаму не шанцуе ні ў каханні, ні ў грамадстве.

Заданне 3. Вызначце стылістычныя памылкі ва ўжыванні аднародных членаў сказа: а) лагічныя памылкі, б) парушэнне граматычных формаў. Выпраўце сказы.

1. Гэта была моцная, хоць і маральная падтрымка. 2. Фірма прапануе публіцы яшчэ адзін праект спецыяльна распрацаванай французскай лініі парфума для магутных мужчын, а таксама жанчын, якія не пазбегнуты ўплыву астранамічнага ўздзеяння. 3. З асцярожнасцю назначаюць гэтае лякарства сталым людзям, хворым эпілепсіяй, бранхіяльнай астмай, алергічнымі захворваннямі. 4. Мы можам успомніць і вярнуць даніну тым, хто стаў ахвярай барацьбы. 5. Адным словам, прынось і далей вялікую асалоду і задавальненне нам, тваім чытачам. 6. Горад папоўніцца новымі адукацыйнымі ўстановамі, такімі, як Нацыянальны ліцэй, дзіцячы тэатр і пажарны каледж. 7. Тут нярэдка выпіваў і ганяў яе з дзіцем. 8. Пасля агляду месца здарэння высвятлілася, што ў падвале знаходзіліся два трупы, прылады забойства, рэчы нейкай грамадзянкі Н., а таксама ўстойлівы пах газу. 9. Для перамоў выбралі англійскую мову, самую зразумелую сярод усіх удзельнікаў выставы. 10. Цяпер кожны пасажыр зможа атрымаць адказы на цікавячыя пытанні, пахваліць ці прад’явіць свае прэтэнзіі чыгуначнікам па гэтым тэлефоне. 11. Няхай вучоныя і палітолагі ламаюць галовы над складам урада ў гордай адзіноце. 13. Тут былі пабудаваны не толькі даменныя печы найноўшага ўзору, але і ўпершыню на Беларусі пачалася вытворчасць рэльсаў. 14. На мальцэўскіх прадпрыемствах былі зроблены не толькі першыя айчынныя паравыя машыны, і першыя рускія параходы. 15. Аднак гэта ніяк не адбілася на ўсеагульнай любові да яе прэсы. 16. Такім чынам, дапамога можа быць эфектыўна выкарыстана пры падрыхтоўцы не толькі вуснага, але і ўсіх формаў правядзення экзаменаў.

Заданне 2. Разгледзьце апорную схему па тэме, зрабіце выснову.