Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
сінтаксіс.docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
148.75 Кб
Скачать

Памылкі пры аднародных членах сказа

I. Лагічная несумяшчальнасць II. Лексіка-граматычная несумяшчальнасць III. Абагульняючае слова пры аднародн.Членах сказа

1. - нельга спалучаць у якасці аднародных радавыя і відавыя паняцці: На канферэнцыі прысутнічалі працаўнікі прадпрыемстваў раёна, вучоныя, прадстаўнікі творчых прафесій, інжынеры і працоўныя.

1. лексічная ці граматычная неспалучальнасць :Шмат клопату і ўвагі надаюць члены нашага клуба дапамозе адзінокім і састарэлым. Вывучаць, ведаць, кіраваць кадрамі.

1. Лексічн.значэнне адн.чл.сказа павінна ўваходзіць у лекс.значэнне абагульн.слова: Усе сродкі рэкламы: лістоўкі, плакаты, аб’явы, выставы, радыёінфармацыя, тэматычныя семінары і канферэнцыі – павінны быць накіраваны на клопат аб спажыўцу.

2.Граматычная неаднароднасць форм:

Група слесараў была вельмі квалі

фікаванай, але ў той жа час вельмі малаколькасна.

2.Адн.чл.сказа не павінны

быць сінонімамі:

На ранішніку прысутнічалі

дарослыя, дзеці і школьнікі.

2. Склонавая форма аднародн.чл.сказа павінна супадаць са скл.формай адн.чл.сказа:

Вучоба льнаводаў, замацаванне ўчасткаў, падбор папярэднікаў – усё гэта неабходна правесці да пачатку веснавой сяўбы.

3.Апісанне павінны ісці па 1 прымеце:

Ружы бываюць белыя, пунсовыя, чырвоныя, шмамбовыя і садовыя.

3. Ужыванне злучн. пры адн.чл.сказа: Будатрад аднавіў не толькі руіны старой царквы, але і пабудаваў новую капліцу. Мы не толькі не зменшылі выпуск прадукцыі, а і павялічылі аб’ёмы вытворчасці.

4.У якасці аднародных нельга спалучаць ускосную форму наз. і даданы сказ, дзеепрыметны зварот і даданы сказ:

Камісія пацікавілася станам здароўя супрацоўнікаў і якія меры прымае адміністрацыя для захавання гігіены працы. Студэнтам, забяспечаным спецвопраткай і якія едуць на сельгасработы, зайсці ў дэканат.

5. Пропуск прыназоўніка пры паўторным злучніку:

Праблемы ўзніклі і пры дастаўцы багажу, і (пры) ўладкаванні ў гасцініцу.За кароткі час здолелі стварыць дылерскую сетку ў Расіі, Украіне, Узбекістане…

Заданне 4. Знайдзіце лагічныя памылкі ў спалучэннях з аднароднымі членамі сказа. Зрабіце праўку.

1. Паліцыя кінула на моладзь дубінкі, гранаты са слёзатачывым газам, вогнестрэльную зброю. 2. Ваяваць нам прыйдзецца па-ранейшаму з галечай, а не на ратным полі і не ў сінім небе Югаславіі з Амерыкай. 3. Ад апошніх уладароў вернемся да вытокаў, у даўняе 15 ст. 4. Падобная іншым шматлікім творам, ідэя гэтай карціны вынашвалася мастаком на працягу некалькіх гадоў. 5. Лепшы праваднік капіталізму ў асобе памяркоўнага, але франдыруючага парламента пазбавіўся буфера паміж сабой і народам. 6. Знамянальна, што апрацоўваць гэтым сродкам можна не толькі рукі, але і іншыя часткі цела за выключэннем валасоў. 7. На дарозе стварылася пробка. Стаялі аўтобусы, тралейбусы, наземны транспарт. 8. Дык “Княжна Мэры” – псіхалагічная аповесць, то ёй уласцівы такія псіхалагічныя дэталі, як гаворачы погляд, унутраныя хістанні. 9. Выкрываюцца заганы масквічоў: іх наіўнасць, падман, схільнасць да чужога ўплыву, любоў да грошаў. 10. Перад чытачамі прадстае патрыярхальная сталіца з яе цэрквамі і купаламі. Аднак і гэтай сталіцы ўласцівы балы і плёткі. 11. Духата цэлы дзень – гэта прадвеснік навальніцы, маланкі і моцнага дажджу. 12. Праз шмат гадоў на паўшляху паміж Амерыкай і пастаянным жыхарствам у Швейцарыі пісьменнік паведаміў у інтэрв’ю, што яго падыход “да рэальнасці Пушкіна” меў пад сабой цалкам канкрэтную падставу. 13. Сям’я, па ўсіх мерках, добрая. Акрамя непрацуючай маці, для хлопчыка нанялі няню, з якой ён гуляў на працягу 4-5 г. на дзень. 14. Да Другой сусветнай вайны і яе заканчэння руская абшчына ў ЗША была занадта малаколькаснай, каб аказваць уздзеянне на культурнае жыццё краіны.

Заданне 5/праверачная работа/. Адрэдагуйце сказы: выпраўце памылкі ва ўжыванні аднародных членаў сказа.

1. Пры выяўленні павышанага ўзроўню радыяцыі ў працоўных памяшканнях спыніць работы з крыніцай іанізаваных выпраменьванняў з эвакуацыяй людзей і давядзеннем да ведама кіраўніцтва. 2. Рознага кшталту вывескі і рэклама фундатараў павінны быць дамоўлены з кіраўніцтвам кірмашу. 3. Арандатары і іх персанал абавязаны выконваць санітарныя і супрацьпажарныя патрабаванні. 4. У выставе прынялі ўдзел буйныя фірмы, прадпрыемствы горада, акцыянерныя таварыствы і прыватныя прадпрыемствы. 5. Калі вы хочаце, каб ваша ўрачыстасць, адпачынак калектыву, юбілей прайшлі святочна і засталіся ў памяці, спяшайцеся ўжо сёння забраніраваць месцы на цеплаходзе “Галіна”. 6. Для маламаючых, інвалідаў і негандлюючых арганізацый прадугледжаны скідкі. 7. Апошняе азначае не проста ветлівасць з пакупнікамі, але і клопат аб ім.

Заданне 6. Звярніце ўвагу на граматычнае афармленне аднародных членаў сказа. Зрабіце неабходную праўку.

1. Мы працуем зараз над дзвюма пастаноўкамі:”Вішнёвы сад” Чэхава і п’есай Валодзіна “З каханымі не разлучайцеся”. 2. Такая сітуацыя не толькі ў гэтым эскадроне, а ў агульным па Беларусі. 3. З пытаннем аб тым, чаму ж нягледзячы на ўсе перыпетыі ў Беларусі, людзі бачаць неабходнасць не толькі ў наведванні прафесійных выстаў, але і прымаюць у іх удзел, мы звярнуліся да выканаўчага дырэктара выставы “Гасцінічны бізнес”. 4. Аднолькава з крытыкай належыць усяляк прапангадаваць станоўчыя з’явы ў нашым жыцці. 5. Востра запатрабаваны часам, унікальны, як па сваёй назве, так і рашаемым вельмі складаным задачам, зместу вучэбнага працэсу, гэты падручнік атрымаў заслужаную ўзнагароду. 6. Гэта дазволіла павялічыць магутнасць чатырох раённых цеплавых станцый і не толькі забяспечыць нармальнае цеплазабеспячэнне старых мікрараёнаў, але і дамоў-новабудоўляў. 7. Ён дае магчымасць развіваць не толькт навуку, прыцягваючы дадатковыя сродкі да перспектыўных праграм, але таксама развіваць сацыяльную сферу. 8. Рэжысёр, пачынаючы працу над чарговым фіналам, паабяцаў прадставіць гледачам сапраўдны фільм-“нуар” у стылі 50-х, сабраць на здымачнай пляцоўцы галівудскіх зорак вышэйшага эталона і, як заўжды, некалькі сюрпрызаў. 9. Не толькі палкая натура, гарачы азарт заядлага гульца цягнулі яго за картачны стол. 10. Ён быў прыняты ва ўсіх дамах добра і, як здаецца, не столькі займаўся справамі, як картачнай гульнёй. 11. Мастак гэты ўспрымаў думкі і душу паэта не толькі праз яго вершы, але і асабістыя зносіны. 12. Масква была пазбаўлена таго бляску і педантычнасці, якія захаваліся ў Пецярбурзе. 13. Гэты горад быў і ёсць цэнтрам Расіі. 14. Выбачаючы ёй, Воланд даказвае, што ён не толькі карнік, пасланы ўсяго толькі для абвінавачвання, але і тое, што ён умее дараваць. 15. Тут гісторык адлюстраваў не толькі развязку сялянскага паўстання, але і падкрэсліў уладную ролю Наваградка.

Заданне 7. Адзначце выпадкі няправільнага ці стылістычна не апраўданага ўжывання прыназоўнікаў. Выпраўце сказы.

1. Лекцыі былі прачытаны на прадпрыемствах, установах і школах. 2. Прадвыбарныя сходы прайшлі як на цэнтральных сялібах, так і аддзяленнях саўгасаў. 3. Яму было прысвоена званне майстра спорту і па класічнай і вольнай барацьбе. 4. Будаўніцтва вялося адразу як па лаваму, так па праваму беразе ракі. 5. Школьнікі вельмі дапамаглі гаспадарцы ў вырошчванні расады і ўборцы ўраджаю агародніны. 6. Неабходна ўзмацніць нагляд і аказанне дапамогі дзецям, якія адносяцца да катэгорыі “цяжкіх”. 7. Мы прапаноўваем засяродзіць у адным месцы кіраванне і забеспячэнне падсобных гаспадарак.

Заданне 8. Выпраўце памылкі ў канструкцыях з аднароднымі членамі.

1. Калі ў перыяд гарантыйнай эксплуатацыі выяўляюцца дэфекты, узнікшыя па віне падрадчыка і якія не дазваляюць працягваць нармальную эксплуатацыю прадукцыі, то гарантыйны тэрмін працягваецца. 2. Належыць канкрэтна вызначыць задачы, пастаўленыя аўтарам у дадзенай працы і якія метады выкарыстоўваліся для дасягнення гэтай мэты. 3. Мы былі б рады, каб Вы аплацілі банкаўскім векселем, альбо адкрылі безадказны акрэдытыў у нашу карысць. 4. Перад здачай аб’екта пад ахову трэба праверыць, каб у ахоўваемым памяшканні ў непрацоўны час не заставаліся пабочныя асобы, уключаныя электрапрыборы і іншыя крыніцы агню. 5. Бакі вызваляюцца ад адказнасці, калі невыкананне акалічнасцей з’явілася вынікам непераадоленай сілы, узнікшай пасля заключэння дагавора і якую нельга ні прадбачыць, ні прадухіліць разумнымі метадамі. 6. Калі было прынята рашэнне аб пераносе камунікацый і папярэдне паведаміўшы аб гэтым карыстальнікам, мы пачалі працу.

Заданне 9/самастойная праца/. Знайдзіце стылістычныя памылкі. Зраіце іх класіфікацыю. Дайце правільны варыянт(па варыянтах).

Варыянт 1.

1. Манера яго выканання рэзка адрозніваецца ад усіх іншых удзельнікаў фестывалю. 2. За тры дні злачынцы здзейснілі тры налёты на збіральнікаў каштоўнасцей, у тым ліку на дом свяшчэннаслужачага айца Веніаміна. 3. Яны сустрэліся па сканчэнні аднаго ці двух гадоў. 4. Калі трэба будзе пачаць справу, я зраблю яе, як ніхто іншы, а цяпер магу жартаваць, і чым больш я жартую і спаканейшы, тым больш вы павінны быць упэўнены, спакойны і здзіўлены майму генію. 5. Ён ціха падняўся і ў прадраняшняй халоднай цішы, у паху жалеза, у цёмным вагоне пачаў хутка, дзелавіта збіраць свае пажыткі. 6. Акрамя арэнднай платы кааператыў абавязаны пераапрацоўваць наша малако, рэалізоўваць і аддаваць нам поўнасцю выручку.

Варыянт 2.

1. Фільм “Смерць ёй да твара” атрымаў Оскар за спецэфекты і пошук бессмяротнасці. 2. Пры ўсім гэтым аўтары праграмы сцвярджаюць, што яны захавалі гераізм савецкіх воінаў і падрабязнасці асноўных бітваў другой сусветнай. 3. Адарваць ад працы і пагутарыць мне ўдалося толькі з двума жыхарамі: як толькі выглядвае сонейка, усе пенсіянеры заняты расадай. 4. У заключнай фазе назіраецца пераход ад буйнога ўзбуджэння ў глыбокі сон. 5. Але, зразумела, тэлебачанне робіць рэчы моднымі, а гэта важна. Модна фітнес, какаін і іншыя дарагія спосабы баўлення часу. 6. Манікюр, педыкюр, амерыканскае міліраванне і іншыя віды цырульных паслуг(рэклама).

Заданне10/хатняе/. Знайдзіце стылістычныя памылкі. Дайце правільны варыянт.

1. Гэты звычайны землятрус з усімі адсюль вынікамі – гэта і жылыя памяшканні, і тэхнічныя збудаванні. 2. Стварэнне развітай інфраструктуры дае магчымасць не толькі прадставіць усім працаздольным горада працоўныя месцы, але і належную аплату іх працы. 3. У Расіі зараз адбываюцца новыя для нашай краіны злачынствы: барацьба груповак, зброя, карупцыя, рэкет. 4. Дзяўчынку вельмі цікавяць навукі: яна вывучае гісторыю і ўсходнія адзінаборствы. 5. Дэманстранты крочылі з плакатамі і радаснымі тварамі. 6. Мы кахаем і клапоцімся пра Вас. 7. Тым не менш у сераду, 5 траўня, Барыс Мікалаевіч прыняў удзел і выступіў на пасяджэнні Аргкамітэта па сустрэчы трэццяга стагоддзя. 8. Вопратка, кепкі, футболкі(вывеска на магазіне). 9. Той стол і стул, якія я паспеў арганізаваць загадзя, пад час рэпартажа хтосьці сцягнуў. 10. Запрашаем вас на цырымонію, прысвечаную старту марафона, у якім прымуць удзел бегуны на дыстанцыі 1 і 5 кіламетраў, а таксама ветэраны вайны і іншыя спартсмены Мінска. 11. Сейфы. Радыёстанцыі. Мячы. Кінжалы. Паляванне. Рыбалка(вывеска на магазіне). 12. Атрымліваецца зачараванае кола. Вокруг не толькі страчвае мільёны рублёў па прычыне “непамятлівасці” пакупнікоў нерухомасці, але і раённае кіраўніцтва вымушаны расплачвацца за ваду, святло і цяпло ў незаселяных памяшканнях. 13. Нарэзаць цыбулю з дапамогай “рокетшер” дзіцячая забава і без слёз(відэарэклама).