Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
сінтаксіс.docx
Скачиваний:
21
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
148.75 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

УА “Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж”

Стылістыка дзелавога маўлення і рэдагаванне службовых дакументаў на беларускай мове

раздзел “Сінтаксічны склад афіцыйна-дзелавога стылю”

Метадычныя ўказанні і практычныя заданні для правядзення практычных заняткаў для спецыяльнасці 2- 26 02 31 “Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання”

Аўтар ____________________ В.Г.Ульянава

Рэцэнзент Д.Л.Бякрэнь

Указанні разгледжаны і рэкамендаваны для выкарыстання ў навучальным працэсе на:

-на пасяджэнні цыклавой камісіі філалагічнага цыкла

Пратакол ад _____ № ___

Старшыня камісіі В.Г.Ульянава

  • на пасяджэнні экспертнай метадычнай камісіі

  • Пратакол ад _____ № ___

2011

Прадмова

Метадычныя ўказанні і практычныя заданні па раздзелу “Сінтаксічны склад афіцыйна-дзелавога стылю” прызначаюцца для навучэнцаў спецыяльнасці Г 2-26 02 31 “Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання”. Напісаны і складзены ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па дысцыпліне “Стылістыка дзелавога маўлення і рэдагаванне службовых дакументаў на беларускай мове”, зацверджанай дырэктарам УА “МДПК” у 2011годзе.

Асноўная мэта дапаможніка – навучанне будучых спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй правільнаму стылістычнаму выкарыстанню сінтаксічных сродкаў мовы; азнаямленне навучэнцаў з сучаснымі сінтаксічнымі нормамі беларускай і рускай моў; выпрацоўка ў будучых спецыялістаў лінгвістычнага чуцця; выхаванне пачуцця любові да пісьменства беларускага і рускага маўлення і нецярплівасць да неапраўданага зніжэння стылю.

У працэсе авалодання ведамі навучэнцы павінны азнаёміцца і засвоіць тэарэтычны матэрыял раздзела па зацверджанай праграме; паказаць веданне тэарэтычных палажэнняў на практыцы пры выкананні разнастайнага тыпу практыкаванняў.

Раздзел “Сінтаксічны склад афіцыйна-дзелавога стылю” складаецца з 18 гадзін: 4 тэарэтычныя і 14 практычных(гл. Табліцу). Пасля вывучэння раздзела праводзіцца абавязковая кантрольная работа, якая ўяўляе сабой комплексную праверачную работу па вывучаных тэмах.

Кожныя практычныя заняткі складаюцца з разнастайных заданняў. Навучэнцы пад кіраўніцтвам выкладчыка выконваюць практыкаванні ў вуснай або пісьмовай форме; прадугледжаны практыкаванні для самастойнага выканання, напісання кантрольных і самастойных прац, выкананне заданняў па варыянтах; хатнія і дадатковыя заданні. Таксама, у дапамогу выкладчыку і навучэнцам, пазначаюцца мэты пэўных практычных заняткаў, абсталяванне працоўнага месца, змест і віды работ, літаратура і кантрольныя пытанні. Асноўныя тэарэтычныя паняцці прыводзяцца пасля кожнай лекцыйнай і практычнай тэм.

Матэрыял для практыкаванняў складзены з тэкстаў дакументаў, перыядычнага друку, навуковых выданняў. Падабраны насычанымі граматычнымі формамі дыдактычны матэрыял будзе садзейнічаць паглыбленаму вывучэнню сінтаксісу, засваенню стылістычных асаблівасцей асноўных сінтаксічных канструкцый беларускай і рускай моў, сінтаксічных сінонімаў, павышэнню моўнай культуры навучэнцаў.

У сувязі з гэтым практычныя заняткі змяшчаюць заданні па вызначэнню сэнсу слоў і словазлучэнняў і мэтазгоднасці іх выкарыстання ў дадзеным тэксце, пры замене адных сінтаксічных канструкцый іншымі, па вызначэнню стылістычных адценняў разнастайных сінтаксічных катэгорый, па канструяванню словазлучэнняў, сказаў, звязаных тэкстаў пэўнага стылістычнага плану ў межах афіцыйна-дзелавога стылю.

ТАБЛІЦА

Раздзел “Сінтаксічны склад афіцыйна-дзелавога стылю”

Назвы тэм

Колькасць гадзін

старонка

тэарэтычныя

практычныя

1

2

3

4

5

1

Тэма 4.1 Агульная характарыстыка сінтаксічнага склада афіцыйна-дзелавога стылю.

Агульная характарыстыка простых і складаных сказаў, розных сінтаксічных канструкцый, характэрных для тэкстаў дакументаў

2

2

Кіраванне – пераважаючы від сувязі слоў у словазлучэннях дзелавога стылю

2

3

Нанізванне аднолькавых склонаў як стылістычны недахоп

2

4

Канструкцыі з аддзеяслоўнымі назоўнікамі. Рашчапленне выказніка

2

5

Дапасаванне азначэнняў, прыдаткаў

2

6

Тыповыя памылкі ў сказах з аднароднымі членамі

2

7

Граматычная сувязь паміж дзейнікам і выказнікам

2

8

Парадак слоў у дзелавым маўленні

2

9

Тэма 4.2. Стылістыка складанага сказа.

Агульная стылістычная характарыстыка складаных сказаў. Тыпы складаных сказаў, характэрныя для афіцыйна-дзелавога стылю. Пабудова сказаў. Стылістычныя памылкі пры ўжыванні складаных сказаў

2

Усяго

4

14

Тэма 4.1 Агульная характарыстыка сінтаксічнага склада АДС.