Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методіка.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
73.78 Кб
Скачать

12.Асаблівасці чытання мастацкіх твораў розных жанраў

Чытанне апавяданняў. Кнігі для чытання ў пачатковых класах уключаюць многа мастацкіх твораў розных жанраў. Літаратура адлюстроўвае жыццё, паказваючы ў мастацкіх вобразах тыповыя характары, факты, з’явы. У сувязі з гэтым мастацкі твор праз канкрэтны вобраз дапамагае чытачу лепш убачыць і зразумець жыццё. Ідэі, настрой пісьменніка перадаюцца чытачу і выклікаюць у яго адпаведныя думкі, пачуцці, вызначаюць яго паводзіны, фарміруюць светапогляд. Часта ў творах падаюцца малюнкі прыроды — вобразы, якія хвалююць свііен прыгажосцю. Мастацкія творы багатыя выяўленчымі сродкамі: метафарамі, эпітэтамі, параўнаннямі. Асноўная вартасць мастацкай літаратуры — яе ідэйнасць івобразнасць.

Усе гэтыя асаблівасці мастацкіх твораў у асноўным і вызначаюць методыку чытання іх. Пры гэтым настаўнік добра памятае, што толькі цэласнае ўспрыманне твора дае магчымасць вучням уявіць мастацкія вобразы і разам з тым адчуць настрой, думкі герояў і зразумець задуму аўтара. Успрыманне мастацкага твора залежыць ад выразнасці чытання яго. Вьхразнае чытанне выклікае ў дзяцей вобразныя ўяўленні, думкі, пачуцці, настрой. У працэсе чытання і аналізу мастацкага твора вядуцца назіранні за мовай, за некаторымі асаблівасцямі кампазіцыі твора, таму што задума пісьменніка раскрываецца ўсёю сістэмаю выяўленчых сродкаў. На ўроку чытання апавяданняў праводзяцца ўсе асноўныя віды заняткаў: 1) падрыхтоўчая работа; 2) чытанне; 3) гутарка з мэтай праверкі першага ўспрымання; 4) работа з тэкстам; 5) складанне плана; 6) пераказ тэксту; 7) заключная гутарка; 8) падрыхтоўка да выразнага чытання. Рыхтуючыся да ўрока чытання, настаў- нік плануе тыя віды з-аняткаў, якія адгіавядаюць асаблівасцям апавядання і задачам урока.

Чытанне казак. Казка — адзін з любімых дзецьмі жанраў мастацкіх твораў. Дзеці любяць яе за жывасць апавядання, яркасць вобразаў, выразнасць і акрэсленасць характараў, за прастату зместу і за багатую кадарытную народную мову. Іх прываблівае ў казцы ціка вы, зайімальны сюжэт, зяаёмыя персанажы. Яна неразлучкы спадарожнік дзяцінства. 3 ранняга ўзросту дзеці чуюць казкі ў сям’і, дзіцячым еадзе. Пасля авалодання граматаю першакласнікі з захапленнем самі чытаюць казкі, шчыра радуюцца, што дабро, справядлівасць перамаглі зло. Казкі вучаць працавітасці, сціпласці, ветлівасці, справядлівасці, мужнасці, высмейваюць, асуджаюць несправядлівасць, сквапнасць і іншыя недахопы людзей. Усё гэта робіць казку магутным сродкам выхавання ў нашых дзяцей лепшых чалавечых якасцей і дае ім веру ў творчыя сілы працоўнага народа.

Чытанне вершаў. Дзеці любяць слухаць і чійтаць вершы. Паэзія ўзбагачае духоўны свет дзіцяці, вучыць заўважаць прыгажосць у прыродзе, у жыцці. Яна прываблівае яго музычнасцю, вобразнасцю і яркасціо моды; Вершы, выражаючы пачуцці і кастрой паэта, выкдікаюць у дзяцей адпаведныя перажыванні. Уплываючы на пачуцці, эмоцыі, вершаваныя творы фарміруюць ў вучняу правільныя адносіны да навакольнай рэчаіснасці, дапамагаюць іх ідэйна-палітычнаму і эстэтычным выхаванню, развіваюць вобразную мову.

Чытанне баек. Цікавым і займальным мастацкім творам для вучняў пачатковых класаў з’яўляецца байка. Ярка выражаная яе дыдактычная накіраванасць раскрываецца асаблівасцямі зместу і формы. Літаратуразнаўства характарызуе байку як алегарычнае апавяданне па- вучальнага зместу. Пад звярамі, птушкамі і розньімі прадметамі ў ёй падразумяваюцца людзі, высмейваглша іх недахопы.